Спампаваць 0.67 Mb.
|
![]() Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі ЗАЦВЯРДЖАЮ Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ______________ А.І. Жук (подпiс) «____» ______________ (дата зацвярджэння) Рэгістрацыйны № ТД-____________/тып. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях: 1 -23 01 01 Міжнародныя адносіны 1 -23 01 03 Лінгвакраіназнаўства
Мінск 2009 Складальнік: У.Е. Снапкоўскі, прафесар кафедры міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар РЭЦЭНЗЕНТЫ: Кафедра новай і навейшай гісторыі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка” М.П. Касцюк, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ ў якасці тыпавой: Кафедрай міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін БДУ (пратакол № 8 ад 29 красавiка 2009 г.); Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 3 ад 21 чэрвеня 2009 г.); Навукова-метадычным саветам па гуманітарных спецыяльнасцях вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі (пратакол № 2 ад 5 чэрвеня 2009 г.). Адказны за рэдакцыю: У.Е. Снапкоўскі Адказны за выпуск У.Е. Снапкоўскі І. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА Аб’ектам дысцыпліны «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» з’яўляецца даследаванне гісторыі міжнародных адносін у рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, да якога геаграфічна, геапалітычна і цывілізацыйна належыць Беларусь; знешняй палітыкі дзяржаў як гэтага рэгіёна, так і іншых еўрапейскіх і нееўрапейскіх уплывовых актораў (удзельнікаў) міжнароднай палітыкі і дыпламатыі. Прадметам дысцыпліны «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» з’яўляецца даследаванне знешнепалітычнай дзейнасці беларускіх дзяржаў і дзяржаўных утварэнняў у розныя гістарычныя перыяды, а таксама знешнепалітычных праектаў беларускага нацыянальнага руху ў ХІХ–ХХ ст. Асноўнымі навуковымі кірункамі дысцыпліны з’яўляюцца: 1) вывучэнне знешняй палітыкі беларускіх дзяржаў у розныя гістарычныя перыяды (старажытнабеларускіх дзяржаў-княстваў, Вялікага княства Літоўскага, Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь); 2) даследаванне знешнепалітычнага працэсу і механізму беларускіх дзяржаў, асабліва ў кантэксце ўзаемаадносін «цэнтр – перыферыя» ў час іх знаходжання ў складзе федэратыўных дзяржаў з іншаэтнічным дамінаваннем (Рэч Паспалітая і Савецкі Саюз); 3) вывучэнне знешнепалітычных праектаў беларускага патрыятычнага, вызваленчага руху ў час барацьбы за адраджэнне дзяржаўнасці Беларусі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, у савецкія і постсавецкія часы – у выглядзе беларускай палітычнай эміграцыі; 4) даследаванне міжнароднага асяроддзя, у якім разгортваліся знешняя палітыка беларускіх дзяржаў і беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. У гэтай сувязі асабліва важнае значэнне мае разгляд планавання і рэалізацыі знешнепалітычных праграм і ўстановак адносна Беларусі з боку галоўных знешнепалітычных актораў усходнееўрапейскага рэгіёна (Русі – Маскоўскай дзяржавы – Расіі – СССР, Польшчы, крыжацкіх дзяржаў, Арды, Крыма, Турцыі, Швецыі, Германіі, Украіны, балтыйскіх дзяржаў і інш.); 5) аналіз асаблівасцей акупацыйнай палітыкі дзяржаў, якія захоплівалі, анексіравалі, дзялілі тэрыторыю Беларусі (Расійскай імперыі, напалеонаўскай Францыі, кайзераўскай і гітлераўскай Германіі, міжваеннай Польшчы); 6) улік геапалітычных і культурна-цывілізацыйных асаблівасцей развіцця Беларусі як тэрыторыі і дзяржавы Усходняй Еўропы, размешчанай на стыку культур і цывілізацый, скрыжаванні геапалітычных і геаэканамічных інтарэсаў вялікіх, сярэдніх і малых дзяржаў, як суседніх, так і аддаленых. Задачамі навуковай і вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» з’яўляюцца вывучэнне і даследаванне:
Вучэбны курс па гісторыі знешняй палітыкі Беларусі разлічаны на тое, каб дапамагчы студэнтам, аспірантам, аматарам самастойнага вывучэння гісторыі дыпламатыі і міжнародных адносін засвоіць гістарычны вопыт беларускай дзяржаўнасці ў галіне знешняй палітыкі і міжнародных адносін. Гэты курс накіраваны на тое, каб знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных працэсаў і падзей у дадзенай галіне грамадскага і дзяржаўна-палітычнага жыцця, вызначаць геапалітычныя, эканамічныя, этнічныя, ідэалагічныя, культурныя, рэлігійныя і іншыя фактары, якія ўплывалі на міжнароднае становішча і знешнюю палітыку Беларусі у той ці іншы гістарычны перыяд. Сувязь дысцыпліны з іншымі гістарычнымі, сацыяльнымі і гуманітарнымі дысцыплінамі і навукамі. Навучальны прадмет выкладаецца з улікам ведаў, набытых студэнтамі ў час вывучэння гісторыі Беларусі, гісторыі міжнародных адносін, іншых гістарычных курсаў, якія тэматычна і храналагічна звязаны са знешнепалітычнай гісторыяй Беларусі. Курс знешнепалітычнай гісторыі Беларусі мае шмат агульнага з такімі новымі гістарычнымі дысцыплінамі, як «Палітычная гісторыя Беларусі» і «Ваенная гісторыя Беларусі». Яны таксама знаходзяцца ў стадыі фарміравання і крышталізацыі ўласнага прадмета, аб’екта і метадаў даследавання. Вучэбны курс «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» цесна звязаны з выкладаннем дысцыплін «Гісторыя міжнародных адносін» і «Асновы дыпламатыі», якія чытаюцца на факультэтах і аддзяленнях міжнароднага профілю беларускіх універсітэтаў. Сярод сацыяльных і гуманітарных навук «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» як гістарычная вучэбная і навуковая дысцыпліна найбольш звязана тэматычна з юрыдычнай і палітычнай навукай. Такая сувязь існуе з курсамі «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі», якія выкладаюцца для студэнтаў юрыдычных і паліталагічных спецыяльнасцей нашай краіны. Шэраг агульных сюжэтаў і падыходаў звязвае наш курс з прадметам «Эканамічная гісторыя Беларусі», які выкладаецца для студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей. Вучэбны курс «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» для спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» ахоплівае храналагічны перыяд ад пачаткаў беларускай дзяржаўнасці да абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў 1991 г. і складаецца з дзвюх частак. У першай частцы разглядаюцца пытанні міжнароднага становішча і знешнепалітычнай дзейнасці першых гістарычных форм беларускай дзяржаўнасці: старажытнабеларускіх дзяржаў-княстваў і Вялікага княства Літоўскага, якія існавалі на працягу доўгага гістарычнага перыяду: з ІХ да канца ХVІІІ ст., г.зн ад узнікнення беларускай дзяржаўнасці да падзелаў Рэчы Паспалітай. У другой частцы курса асвятляюцца падзеі, з’явы і працэсы, звязаныя з міжнародным становішчам Беларусі і знешнепалітычнай дзейнасцю беларускіх дзяржаў (Беларускай Народнай Рэспублікі і Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі) з канца ХVІІІ ст. да 1991 г. У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен ведаць: - асноўныя падзеі, з’явы і асабы гісторыі знешняй палітыкі Беларусі, асаблівасці развіцця беларускай дзяржаўнасці ў кантэксце еўрапейскай і сусветнай гісторыі, - характэрныя рысы ўзаемадзеяння Беларусі з рознымі суб’ектамі міжнародных адносін падчас асобных этапаў яе гісторыі. Студэнт павінен валодаць: - навыкамі самастойнага аналізу гістарычных падзей і працэсаў, - выкарыстоўваць тэрміналогію сучаснай гістарычнай навукі, - аргументавана адстойваць сваю пазіцыю падчас навуковай дыскусіі. Выкладанне і вывучэнне дадзенай дысцыпліны ажыццяўляецца ў форме лекцый, семінарскіх заняткаў, кантрольна-самастойнай працы і завяршаецца здачай заліку і экзамена. Вучэбная дысцыпліна «Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі» па спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» ахоплівае перыяд ад пачаткаў беларускай дзяржаўнасці да сённяшніх часоў, г. зн. завяршаецца вывучэннем знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь і завяршаецца здачай заліку. Тыпавымі вучэбнымі планамі на вывучэнне дысцыпліны адведзена: на спецыяльнасці 1-23 01 01 «Міжнародныя адносіны» ўсяго 128 гадзін, з іх 68 аўдыторныя, у тым ліку 26 лекцыйныя і 42 семінарскія; на спецыяльнасці 1-23 01 03 «Лінгвакраіназнаўства» ўсяго 54 гадзіны, з іх 34 аўдыторныя, у тым ліку 22 лекцыйныя і 12 семінарскія. ІІ. ПРЫКЛАДНЫЯ ТЭМАТЫЧНЫЯ ПЛАНЫ па спецыяльнасці 1 -23 01 01 Міжнародныя адносіны
|
![]() | Вучэбная праграма дысцыпліны абавязковага кампанента “Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых... | ![]() | Начальнік упраўлення вышэйшай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
![]() | П. А. Каўрыга, дацэнт кафедры агульнага землязнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт | ![]() | Кавалёва Р. М. – дацэнт кафедры тэорыі літаратуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт», кандыдат філалагічных навук,... |
![]() | Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі | ![]() | Начальнік упраўлення вышэйшай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
![]() | Гісторыя Беларусі” складзена на аснове Тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях: 1-21 03 01 “Гісторыя... | ![]() | Кафедра беларускай літаратуры Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны” |
![]() | Прарэктар па вучэбнай I выхаваучай працы Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» | ![]() | Начальнік упраўлення вышэйшай І сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |