В докшицах состоялся гало-концерт фестиваля «Солнечный круг»




НазваВ докшицах состоялся гало-концерт фестиваля «Солнечный круг»
Дата канвертавання01.02.2013
Памер22.03 Kb.
ТыпДокументы
05.12.2012 В Докшицах состоялся гало-концерт фестиваля «Солнечный круг»

У мінулую суботу адбыўся гала-канцэрт фестывалю творчасці дзяцей і моладзі “Сонечны круг”. Традыцыйна яго арганізатарамі выступіў Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.


У фае кінаканцэртнай залы “Іскра” дзяцей і дарослых сустракалі казачныя персанажы. Рытмічная музыка зазывала ў танцы, стварала пазітыўны настрой. Галоўныя героі мерапрыемства – выхаванцы Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрнат, вучні школ, якія займаюцца па спецыяльных праграмах, прабывальнікі аддзялення дзённага прабывання інвалідаў ТЦСАН – разам са сваімі бацькамі, настаўнікамі і сябрамі займалі месцы ў глядзельнай зале.


– Сёння цудоўны дзень! – гаварыў вядучы са сцэны. – Свята творчасці, музы, дабрыні!


Ён прадставіў прысутным паважаных гасцей, якія прыйшлі на мерапрыемства, каб падтрымаць удзельнікаў: намесніка старшыні райвыканкама Валянціну Рандарэвіч, начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Алену Курто, галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Наталлю Гамановіч, старшыню райкама прафсаюза работнікаў асветы Ядвігу Шульгат, а таксама членаў журы.


Адкрывалі канцэртную праграму юныя артысты Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў. Потым прыязна аддалі сцэну ў распараджэнне віноўнікам свята. Хлопчыкі і дзяўчынкі, юнакі і дзяўчаты, мужчыны і жанчыны паказалі мнагажанравую палітру сваіх талентаў. Спявалі песні, дэкламавалі вершы, танцавалі, паказвалі тэатралізаваныя і харэаграфічныя пастаноўкі. Сярод выступоўцаў былі даўно вядомыя, любімыя артысты і тыя, хто выходзілі на сцэну ўпершыню. Выступленне кожнага суправаджалася гарачымі апладысментамі.


З кожным годам прыкметна павышаюць тэатральнае майстэрства артысты аддзялення дзённага прабывання. Захопліваюць сваімі сцэнічнымі здольнасцямі, дэкарацыямі, відовішчнасцю пастановак выхаванцы Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрнат. Усё большыя магчымасці дэманструюць дзеці ЦКРНіР. Выдатныя нумары паказалі калектывы Крулеўшчынскай і іншых школ. Трапяталі сэрцы ад пранікнёных вершаў. Захаплялі вакальныя здольнасці выканаўцаў. На працягу трох гадзін артысты дарылі гледачам яркія ўражанні. Ад іх прамянілася фізічна адчувальная любоў, цеплыня і духоўная моц. Асаблівую павагу выклікалі настаўнікі, выхавальнікі і апекуны, якія працуюць з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама спонсары мерапрыемства. Ім і ўсім выступоўцам пад гукі фінальнай песні гледачы апладзіравалі стоячы.


Доўгачаканым момантам для канкурсантаў фестывалю было ўзнагароджанне пераможцаў.

Дырэктар Цэнтра дзяцей і моладзі Тэрэза Урбан падзякавала ўсім удзельнікам за старанні.


– Сёння вы ўспыхнулі, як зорачкі, – звярнулася яна да выступоўцаў. – Вы паказалі свае таленты, сваю любоў да творчасці і прадэманстравалі бязмежнасць сваіх здольнасцяў. Мы ўдзячныя вам за гэта. Незалежна ад размеркавання прызавых месцаў, усе вы – пераможцы!


Тэрэза Генрыхаўна ўручыла дыпломы пераможцам усіх намінацый. Потым запрасіла ўдзельнікаў урачыстасці на святочны абед, дзе іх чакалі сюрпрызы, падарункі, гульні і цікавыя конкурсы.


Таццяна СТАДОЛЬНІК.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

В докшицах состоялся гало-концерт фестиваля «Солнечный круг» iconСостоялся заключительный гала-концерт III центрально-Азиатского Еврейского фестиваля детского и юношеского творчества «f reilehe k inder», организованного
Астана. Состоялся заключительный гала-концерт III центрально-Азиатского Еврейского фестиваля детского и юношеского творчества «freilehe...

В докшицах состоялся гало-концерт фестиваля «Солнечный круг» iconЧто такое «гало»?
Вот такое гало наблюдали по пути из Улан-удэ в Красноярск, 22 июля 2010. Температура тогда достигала 38 градусов. Солнце судя по...

В докшицах состоялся гало-концерт фестиваля «Солнечный круг» iconВ докшицах состоялся слёт передовиков народного хозяйства
Ужо каторы год праводзіцца злёт перадавікоў народнай гаспадаркі, таму што ўшанаванне людзей за лепшыя дасягненні ў рабоце, вучобе,...

В докшицах состоялся гало-концерт фестиваля «Солнечный круг» iconВ докшицах впервые состоялся областной экологический праздник-конкурс
Упрыгажэннем Дня горада, што адбыўся ў мінулыя выхадныя, стаў абласны экалагічны свята-конкурс “Квітней мая радзіма”. Удзел у ім...

В докшицах состоялся гало-концерт фестиваля «Солнечный круг» iconГало у разных народов
Интересно посмотреть, как разные народы называли одно и тоже явление совершенно разными словами. Исследований такого рода, наверное,...

В докшицах состоялся гало-концерт фестиваля «Солнечный круг» iconПрограмма Венского фестиваля музыкальных фильмов 2011
Праздничный концерт "50 лет с момента повторного открытия Венской Государственной Оперы"

В докшицах состоялся гало-концерт фестиваля «Солнечный круг» iconГергиев ушел из оркестра
Прощальный концерт Валерия Гергиева в качестве главного дирижера Роттердамского филармонического оркестра состоялся в воскресенье...

В докшицах состоялся гало-концерт фестиваля «Солнечный круг» iconОперы Верди «Риголетто», написанная итальянским композитором Басси специально для кларнета
Доме Черноголовых состоялся необычный концерт. Выступали молодые, буквально накануне окончившие академию, исполнители — Ольга Прядко...

В докшицах состоялся гало-концерт фестиваля «Солнечный круг» iconДобрый день! Вас приветствует ООО «Прима». Мы занимаемся установкой гало комплексов для детских садов и школ, а так же поставкой физиотерапевтического оборудования. Работаем по ценам производителей!
Мы предлагаем создать на базе вашего учреждения гало комплексы последнего поколения, в которых посетители смогут на себе ощутить...

В докшицах состоялся гало-концерт фестиваля «Солнечный круг» iconРуководитель танцевального коллектива "Танцы плюс", который образовался в 2003 году
Г лауреаты Всероссийского фестиваля детского и молодежного творчества "Казачий круг"

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка