Крытэры Знака "Натуральна! Арганічная гаспадарка"




НазваКрытэры Знака "Натуральна! Арганічная гаспадарка"
Дата канвертавання31.01.2013
Памер22.25 Kb.
ТыпДокументы
Крытэры Знака "Натуральна! Арганічная гаспадарка"


Абавязковыя


1. Адмова ад выкарыстання сінтэтычных мінеральных угнаенняў. Дапушчаныя да выкарыстання прыродныя мінеральныя ўгнаенні: даламіт, мел, сільвініт.

2. Адмова ад выкарыстання сінтэтычных (хімічных) пестыцыдаў. Дапушчанае выкарыстанне прэпаратаў, прыгатаваных з раслін.

3. Адмова ад выкарыстання сінтэтычных гармонаў і рэгулятараў росту. Дапушчанае выкарыстанне біядынамічных прэпаратаў.

4. Адмова ад выкарыстання генетычна мадыфікаваных арганізмаў (ГМА).

5. Угнаенне і адраджэнне ўрадлівасці глебы ажыццяўляецца шляхам выкарыстання арганічных угнаенняў (гной, кампост, іржышча), сяўбазвароту (бабовых не меней 25%), зялёных угнаенняў (сідэраты). Для кампоста не могуць выкарыстоўвацца арганічныя матэрыялы, якія ўтрымліваюць астаткі сінтэтычных мыйных сродкаў, цяжкія металы.

6. Пустазеллі кантралююцца пры дапамозе прапольвання, мульчавання, сяўбазвароту і г.д. Нельга выкарыстоўваць гербіцыды.

7. У гаспадарцы прыток прадуктаў і энергіі звонку мінімальны, яе функцыянаванне максімальна набліжанае да замкнёнага цыклу.

8. Няма слядоў эрозіі глебы.

9. Няма аголеных участкаў глебы (большую частку года зямля пакрытая расліннасцю).

10.Для кармлення жывёл не выкарыстоўваюць гатовыя кормы (камбікорм). Выключэнне - арганічныя гатовыя кормы. Дазволеныя некаторыя дадаткі - кальцый, магній, вітаміны (не хімічна сінтэзаваныя).

11.Для жывёл створаныя камфортныя ўмовы ў адпаведнасці з іх біялагічнымі асаблівасцямі, абавязковая наяўнасць подсцілу, дастатковая прастора (у памяшканні і для выпаса).

12.Адмова ад выпальвання іржышчы, сухой травы.


Пажаданыя


1. Выкарыстанне мясцовых, традыцыйных сістэм вядзення сельскай гаспадаркі.

2. Выкарыстанне мясцовых гатункаў, а таксама насення і пасадкавага матэрыялу, вырабленых у дадзенай мясцовасці (максімальна блізка да гаспадаркі).

3. У гаспадарцы ёсць участкі зямлі, не залучаныя ў сельскагаспадарчую вытворчасць (участкі дзікай прыроды без умяшання чалавека). Гэта неабходна для падтрымання біяразнастайнасці, бо з'яўляецца месцам пасялення спрыяльных для сельскай гаспадаркі жывёл.

4. Выкарыстанне захоўваючых спосабаў апрацоўкі глебы (безадвальнае ўзворванне, апрацоўка глебы без узворвання і інш.).

6. У гаспадарцы ўтрымоўваюць не больш 1 галовы буйнага рагатага быдла на 1,4 гектара.

7. Пры ўтрыманні жывёл не выкарыстоўваюць антыбіётыкі для прафілактыкі.

8. Бяспечнае захоўванне гною (у адмысловых месцах, сховішчах, але не на поле/агародзе/у садзе).

9. Памяншэнне спажывання неаднаўляльных рэсурсаў. Выкарыстанне мясцовых аднаўляльных крыніц энергіі.

10.Біялагічная абарона раслін ад хвароб і шкоднікаў, аснова якой - прафілактыка, а не лячэнне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Крытэры Знака \"Натуральна! Арганічная гаспадарка\" iconЗаява
Падаючы заяўку І ніжэйпералічаныя дакументы, прашу зарэгістраваць указанае ў заяўцы абазначэнне ў якасці таварнага знака І знака...

Крытэры Знака \"Натуральна! Арганічная гаспадарка\" iconПрацоўнае навучанне ў пачатковых класах арганічная састаўная частка адзінай сістэмы навучання, выхавання І развіцця вучняў
Працоўнае навучанне ў пачатковых класах — арганічная састаўная частка адзінай сістэмы навучання, выхавання І развіцця вучняў. Мэтай...

Крытэры Знака \"Натуральна! Арганічная гаспадарка\" iconЗакон--ти устр-ва, функц-ния, развития я-ка сост-ют предмет
Охватывает взаимодействие знаков разных типов, но менее применима к яз-м ед-м, составляющим план выражения знака. Именно поэтому...

Крытэры Знака \"Натуральна! Арганічная гаспадарка\" iconПравапіс мяккага знака, раздзяляльнага мяккага знака, апострафа. Устаўце ь ці апостраф там, дзе патрэбна
Юпіт…р, др…мота, Ч…рнышэўускі, бухгалт…р, світ…р, кр…млёўскі, ш…рыф, ц…нтральны, п’ед…стал, р…продукцыя, кандыт…р, ж…мчужына, кр…шыць,...

Крытэры Знака \"Натуральна! Арганічная гаспадарка\" iconБілет №13 Сельская гаспадарка ў др пал. 16-18 стст. І гарады

Крытэры Знака \"Натуральна! Арганічная гаспадарка\" iconТварини джерело естетичного виховання та розвитку. Натуральна І природна краса спонукає дітей до творчості. Діти люблять I прагнуть відбивати свої переживання
Тварини джерело естетичного виховання та розвитку. Натуральна І природна краса спонукає дітей до творчості. Діти люблять I прагнуть...

Крытэры Знака \"Натуральна! Арганічная гаспадарка\" iconБілет №8 Сельская гаспадарка І стан гарадоў у вкл у 14-16 стст. Запрыгоньванне сялян

Крытэры Знака \"Натуральна! Арганічная гаспадарка\" iconГаспадарка Беларусі ў гады першых пяцігодак І ўсталявання таталітарнага рэжыму (1928-1941 гг.)
Гаспадарка Беларусі ў гады першых пяцігодак І ўсталявання таталітарнага рэжыму (1928–1941 гг.)

Крытэры Знака \"Натуральна! Арганічная гаспадарка\" iconКурс: гісторыя беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі тэма 1: гаспадарка, духоўнае І нацыянальна культурнае развіццё беларускіх зямель у перыяд вялікага княства літоўскага (другая палова XIII сярэдзіна xyi ст.) План
Тэма 1: гаспадарка, духоўнае І нацыянальна – культурнае развіццё беларускіх зямель у перыяд вялікага княства літоўскага (другая палова...

Крытэры Знака \"Натуральна! Арганічная гаспадарка\" iconЧерная Луна в Знаках: демоны внутри нас Астро-психологический триллер
Чл в этом году (сначала указан год, потом месяц, потом число). Если ваша дата рождения позже указанной даты смены знака – то смотрите...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка