Спампаваць 28.21 Kb.
|
Dash1018NS На сядзібе БНФ – беларускі кліпаматограф Сёньня на сядзібе БНФ у Менску пачаўся фэстываль “Кліп-марафон” – паказ рарытэтнага і самага новага відэа беларускамоўных музыкаў. Тут можна пабачыць кліпы гуртоў Крамбамбуля, Харлі, Гарадзкія, Новае неба, Партызанская школа, Бонда, ZigZag і іншых. На адкрыцьці фэстывалю пабываў наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі. Імпрэза накіраваная на прамоцыю творчасьці беларускіх музыкаў, якія з-за сваёй палітычнай прыхільнасьці і беларускай мовы апынуліся забароненыя ці ігнараваныя афіцыйнай грамадзкасьцю. Так вызначае мэты фэстывалю адзін з яго арганізатараў сябра Моладзі БНФ Франак Вячорка. “Мы пакажам найлепшыя кліпы за апошнія 15 гадоў Беларусі. Гэта будуць кліпы беларускамоўных выканаўцаў. Гэта будуць выканаўцы, якія ніколі не паказвалі сваю творчасьць. Чакаюцца рарытэты, чакаюцца прэм’еры. Апроч традыцыйна апальных беларускіх музыкаў удзел у фэстывалі прымуць кліпы “Песьняроў”, яны далі на гэта афіцыйную згоду. Кліпы “Джэй-морса”, якія апошнім часам спрабуюць дыстанцыянаваць сябе ад палітычна актыўных гуртоў”. Асноўныя ўдзельнікі фэстывалю гледачы, якія мусяць адабраць лепшыя кліпы. Ім раздаюцца бюлетэні для галасаваньня. Пераможцы атрымаюць пазалочаныя талеркі з сымболікай фэстывалю і ганаровыя дыплёмы. Фэст працягнецца заўтра ўвечары. Сёньня праходзілі конкурсы ў двух намінацыях – фольк і лірыка. “Эўрапейскае радые” праводзіць свой конкурс у інтэрнэце. І па выніках галасаваньня заўтра яны таксама абяруць свайго пераможцу. Гутару з Франакам Вячоркам: Карэспанлдэнт: Гэтыя кліпы, як ты кажаш, нідзе не паказваліся, хто ж іх зьбіраў? Франак: “Зьбірала нашая моладзь. Моладзь адсочвала творчасьць музыкаў, незалежна ад таго, былі яны па тэлевізіі паказаны ці не. Сёньня мы пабачым кліпы, якія былі зроблены для каналу “Белсат”. Сёньня дзень адкрыцьцяў беларускага кліпаматографа”. Пераможцы атрымаюць права прэзэнтаваць свой кліп на кружэлцы дзівідзі, якую арганізатары плянуюць выдаць пасьля фэстывалю. Фэст кліпаў мусіць паехаць па розных залях Беларусі. Адам Птушка – аўтар ідэі фэстывалю. “Мы ўвогуле пачалі кампанію па зборы подпісаў.Цяпер можна прыходзіць на ўправу БНФ і падпісвацца за абарону музыкаў. Адной з частак гэтай кампаніі намі й быў прыдуманы “Кліп-марафон”. Усе кліпы падзелены на 9 намінацыяў. Сярод іх анімацыйны, лірычны, чорна-белы ці новага пакаленьня. Па-за конкурснай праграмай – намінацыя прэм’ера. Павал Сьвярдлоў вядомы спэцыяліст кліп-мэйкінгу падчас адкрыцьця фэстывалю сказаў: “Шоў-бізнэс ня толькі ёсьць, але ён разьвіваецца ўсё больш імкліва з кожным годам. Калі кліпы зьнятыя ў Беларусі ў 2000 годзе можна было пералічыць па пальцах, дык у 2004 годзе ўжо было зьнята каля 50 кліпаў на песьні беларускіх выканаўцаў. У 2005 – каля 70-ці. У 2006 – за сотню. І гэты рост, гэтая тэндэнцыя захоўваецца. Кліпаў з кожным годам становіцца ўсё больш і больш. Так, кліпы немагчыма паказаць па тэлевізіі, але іх можна запісаць на флэшку на кампакт-дыск, выкладаць у сеціве, капіяваць і паказваць сябрам і гэта будзе партызанская вайна за кліпы любімых выканаўцаў”. Першы айчынны кліп быў зьняты ў 1990 годзе – кліп “Храмы падаюць” гурта “Рэй”. На адкрыцьці можна было пабачыць й кліп “Бонды” “На станцыі Койданава” і кліп “Я – рок-музыкант” гурта “Мроя”. Гледачы маглі выказвацца адносна беларускіх кліпаў. Адзін з іх сказаў: “Напрыклад, кліп “Крамы” “Майн фатэрланд аўффідэрзэен” – вельмі цікавы, уражвае сваёй думкай. Чаго не хапае ў тых жа расейскіх і замежных кліпах? Менавіта думкі нейкай.Там яны вельмі яскравыя, запамінальныя. Але беларускія кліпы адрозьнівае, як і беларускую музыку тое, што яны сапраўды зь нейкай думай”. Алесь Дашчынскі, Менск |
![]() | Сёньня на сядзібе бнф у Менску пачаўся фэст “Кліп-марафон” – паказ рарытэтных І новых беларускамоўных клікаў. Тут можна пабачыць... | ![]() | Сёньня на сядзібе бнф у Менску пачаўся фэст “Кліп-марафон” – паказ рарытэтных І новых беларускамоўных музычных ролікаў. Тут можна... |
![]() | Менску на сядзібе бнф адбылося адкрыцьцё мастацкай выставы “Памяць грукоча ў сэрца” І прэзэнтацыя шэрагу выданьняў. Гэтая імпрэза... | ![]() | Бнф. У вечарыне бралі ўдзел прадстаўнікі ўсіх хрысьціянскіх канфэсій. Пасьля прамоў адбылася прэзэнтацыя новага дыску з хрысьціянскай... |
![]() | Алі хвілінай маўчаньня памяць усіх, хто загінуў за Беларусь. Старшыня партыі бнф вінцук Вячорка прыгадаў, як 8 верасьня 92-га году... | ![]() | Сядзібы грамадзкага аб’яднаньня бнф “Адраджэньне” І партыі бнф у Менску. У дадзеным памяшканьні разьмешчаныя юрыдычныя адрасы такіх... |
![]() | Аўтар значнай часткі працаў мастак Уладзімер Крукоўскі. Ягоныя плякаты – “Білінгвізм-88”, прысьвечаны праблеме захаваньня беларускай... | ![]() | Паўла Севярынца. У выходных дадзеных пазначана, што “Брату” – літаратурна-мастацкае выданьне. Кніга выйшла абмежаваным накладам,... |
![]() | На сядзібе партыі бнф адбылася прэзэнтацыя новага фільму польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага “Музычная партызанка” | ![]() | Язэпа Драздовіча, аб'яднаньня мастакоў “Віцебская акварэль”, суполкі “Пагоня І культурніцкай камісіі партыі бнф. Імпрэза сталася... |