Спампаваць 13.65 Kb.
|
LUNI0305_noch У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята – Пурым. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак Эстэр (на іўрыце Мэгілат Эстэр), на якім напісана гісторыя Пурыма. Любоў Лунёва наведала габрэйскі супольны дом у Менску і трапіла на сьвяткаваньне. –––––––––––––––––––––– У габрэйскім доме сабралася шмат людзей. Гучала музыка. Людзі частаваліся трохкутнымі булачкамі з макам. (Музыка) Гісторыя сьвята Пурым пачынаецца ў IV ст. да н.э ў старажытнай Пэрсіі. Галоўны саноўнік цара Ахашвэроша Аман вырашыў зьнішчыць усіх габрэяў у краіне. Пра гэта даведаўся адзін з кіраўнікоў габрэйскай суполкі Мардэхай. Ён пайшоў да сваёй пляменьніцы Эстэр, якая была жонкай цара, каб тая папрасіла яго адмяніць указ. Эстэр вагалася, бо ніхто ў палацы ня ведаў, што яна габрэйка. Ісьці да цара без запрашэньня таксама небясьпечна. За гэта можа быць сьмяротнае пакараньне. Але яна зрабіла свой выбар. У выніку цар загадаў павесіць Амана, а габрэям дазволіў стварыць свае дружыны самаабароны і адпомсьціць сваім ворагам. Калі ў сынагогах пад час чытаньня Сьвітка Эстэр называюць імя Амана, людзі пачынаюць шумець. Некаторыя пішуць яго імя на падэшвах свайго абутку і тупаюць нагамі. У гэты дзень трэба выпіць столькі віна, каб чалавек ня мог разабраць фразы “Бласлаўлёны Мардэхай” ці “Пракляты Аман”. Сёньня ў габрэйскім доме ў касьцюме Амана Юры Старасьцінецкі. Ён нарадзіўся і дзяцінства правёў ва ўкраінскім горадзе Віньніца. Старасьцінецкі: “ Кіраўнік культурна-асьветніцкіх праграм аб’яднаньня “Хэсэд-Рахамім” Міхаіл Гальперын распавёў пра сьвята Пурым. Гальперын: “ 7 сакавіка сьвяткаваньне завяршае пастаноўка “Тэатру ценяў”. У спэктаклі ўдзельнічаюць маладыя інваліды з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця. Любоў Лунёва, Менск |
![]() | У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята – ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на... | ![]() | Хануку. Калі на небе зьявіцца першая зорка, запальваюць першую сьвечку ў мэноры-дзевяцісьвечніцы, якая мае адмысловую назву Ханукія.... |
![]() | Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі прыбіраюць дом, гатуюць адмысловыя стравы на ўсе восем дзён сьвята... | ![]() | Сёньня ў Габрэйскім доме сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек, каб разам запаліць сьвечкі І пачаць сьвяткаваць Хануку. Гаворыць дырэктарка... |
![]() | Міжнародны дзень адмовы ад паленьня. Абодва дні зьявіліся зь ініцыятывы Міжнароднага таварыства анколягаў. Мэта – прыцягнуць ўвагу... | ![]() | Як ні круці, а ўсё ж гісторыя гэта не столькі само па сабе мінулае, колькі тое, што пра яго напісана |
![]() | Сёньня Дзень пасажыра, аднак ў Беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту?... | ![]() | Незвычайную з’яву маглі назіраць настаўнікі Рэчыцы 23-25 лістапада – прылёт “журавоў”. І справа тут не ў цёплай восені І не ў прыроднай... |
![]() | Дзеянне разлічана на 10 хвілін І прапануецца як мабільны “перасовачны” спектакль, з якім можна пераходзіць з класа ў клас у калядны... | ![]() | Большасьць паштовак была напісана простымі людзьмі — мінакамі, якім на вуліцах актывісты «Инициативы» прапаноўвалі такім чынам падтрымаць... |