Спампаваць 18.66 Kb.
|
LUNI0305_noch У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята – ПурЫм. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак ЭстЭр (на іўрыце Мэгілат ЭстЭр), на якім напісана гісторыя Пурыма. Любоў Лунёва наведала Габрэйскі супольны дом у Менску. Вось ёйны рэпартаж. У Габрэйскім доме сабралася шмат людзей. Гучала музыка. Людзі частаваліся трохкутнымі булачкамі з макам. (Музыка) Гісторыя сьвята Пурым пачынаецца ў IV ст. да нашай эры ў старажытнай Пэрсіі. Галоўны саноўнік цара АхАшвэроша АмАн вырашыў зьнішчыць усіх габрэяў у краіне. Пра гэта даведаўся адзін з кіраўнікоў габрэйскай суполкі Мардэхай. Ён пайшоў да сваёй пляменьніцы ЭстЭр, якая была жонкай цара, каб тая папрасіла яго адмяніць указ. ЭстЭр вагалася, бо ніхто ў палацы ня ведаў, што яна габрэйка. Ісьці да цара без запрашэньня таксама небясьпечна. За гэта можа быць сьмяротнае пакараньне. Але яна зрабіла свой выбар. У выніку цар загадаў павесіць АмАна, а габрэям дазволіў стварыць свае дружыны самаабароны і адпомсьціць сваім ворагам. Калі ў сынагогах пад час чытаньня Сьвітка ЭстЭр называюць імя АмАна, людзі пачынаюць шумець. Некаторыя пішуць яго імя на падэшвах свайго абутку і тупаюць нагамі. У гэты дзень трэба выпіць столькі віна, каб чалавек ня мог разабраць фразы “Бласлаўлёны Мардэхай” ці “Пракляты Аман”. Сёньня ў габрэйскім доме ў строі АмАна Юры Старасьцінецкі. Ён нарадзіўся і дзяцінства правёў ва ўкраінскім горадзе Віньніца. Старасьцінецкі: “Я памятаю яшчэ з дзяцінства, як мая мама, сьветлая ёй памяць, і мае сваякі гатавалі нейкія салодкія пачастункі. Гэта былі й булачкі з макам. Была і фаршыраваная рыба ды іншае смакоцьце. Але я, як дзіця, быў спажыўцом і сэнсу сьвята ня ведаў. Ды й якія тады былі часы?! Нічога не афішавалася. Ролю Амана я выконваю другі Пурыншпіль. Шчыра кажучы, спачатку я вагаўся, бо сьвятое імя ЭстЭр гэта ж і імя маёй мамы. Але ПурЫм ад слова пур – жэрабя. Я з іроніяй паставіўся, маўляў, што гэта мой пур-пурген”. Кіраўнік культурна-асьветніцкіх праграм аб’яднаньня “ХЭсэд-РахАмім” Міхаіл Гальперын распавёў пра сьвята ПурЫм. Гальперын: “Галоўнае, каб людзі весяліліся і памяталі, што незалежна ад таго як складваюцца абставіны, нават, калі вайна ці нашаму народу пагражае зьнішчэньне, але ў яго заўсёды ёсьць вера ў тое, што ўсё скончыцца і ў рэшце рэшт ён атрымае перамогу. Булачкі - гэта так званы вушы Амана. Яны маюць трохкутную форму і абавязкова з макам. Назва гэтых булачак гомэнташ на мове ідыш, на якой размаўляюць беларускія габрэі”. 7 сакавіка сьвяткаваньне завяршыць пастаноўка “Тэатру ценяў”. У спэктаклі будуць ўдзельнічаць маладыя інваліды з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця. Любоў Лунёва, Менск |
![]() | У гэтыя дні габрэі адзначаюць самае вясёлае сьвята – Пурым. У сінагогах двойчы чытаюць Сьвітак Эстэр (на іўрыце Мэгілат Эстэр), на... | ![]() | Хануку. Калі на небе зьявіцца першая зорка, запальваюць першую сьвечку ў мэноры-дзевяцісьвечніцы, якая мае адмысловую назву Ханукія.... |
![]() | Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі прыбіраюць дом, гатуюць адмысловыя стравы на ўсе восем дзён сьвята... | ![]() | Сёньня ў Габрэйскім доме сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек, каб разам запаліць сьвечкі І пачаць сьвяткаваць Хануку. Гаворыць дырэктарка... |
![]() | Міжнародны дзень адмовы ад паленьня. Абодва дні зьявіліся зь ініцыятывы Міжнароднага таварыства анколягаў. Мэта – прыцягнуць ўвагу... | ![]() | Як ні круці, а ўсё ж гісторыя гэта не столькі само па сабе мінулае, колькі тое, што пра яго напісана |
![]() | Сёньня Дзень пасажыра, аднак ў Беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджанае. Колькі ў Беларусі маршрутаў грамадзкага транспарту?... | ![]() | Незвычайную з’яву маглі назіраць настаўнікі Рэчыцы 23-25 лістапада – прылёт “журавоў”. І справа тут не ў цёплай восені І не ў прыроднай... |
![]() | Дзеянне разлічана на 10 хвілін І прапануецца як мабільны “перасовачны” спектакль, з якім можна пераходзіць з класа ў клас у калядны... | ![]() | Большасьць паштовак была напісана простымі людзьмі — мінакамі, якім на вуліцах актывісты «Инициативы» прапаноўвалі такім чынам падтрымаць... |