Молодой юрист из Докшиц благодарен судьбе и своим учителям




НазваМолодой юрист из Докшиц благодарен судьбе и своим учителям
Дата канвертавання28.01.2013
Памер19.63 Kb.
ТыпДокументы


30.11.2012 Молодой юрист из Докшиц благодарен судьбе и своим учителям


Дзяніс Малько юрыдычнай практыкай займаецца крыху больш за тры гады, але за гэты параўнальна кароткі тэрмін ён набыў аўтарытэт у раёне сярод суб’ектаў гаспадарання. Маючы асноўным месцам працы пасаду юрыста ў ДП “Гняздзілава-Агра”, ён дапамагае яшчэ вырашаць юрыдычныя праблемы ААТ “Замастачанскае”, “Барсучанка”, ДП “Порплішча”, КУП “Докшыцкі” і нават Бягомльскаму заводу “Ветразь”. Шмат у якіх сферах гаспадарання прыходзілася працаваць, але самую большую практыку набыў з прыватызацыяй жылля. Тэма складаная, бо звязаная з чалавечым фактарам, але працаздольнасць і ўпарты характар Дзяніса, які прымушае яго ўнікаць у кожную дробязь, даводзіць любую справу да канца, дазволілі яму ў большасці спраў атрымліваць станоўчы вынік. Найбольшае маральнае задавальненне малады юрыст атрымлівае, па яго словах, калі ўдаецца дапамагчы прадпрыемству пры пагашэнні запазычанасці, спісаць пеню. Гэта акалічнасць патрабуе віртуознай работы юрыста, якая пачынаецца яшчэ з таго часу, калі складаецца дагавор.


Прафесійнаму росту Дзяніса ў вялікай ступені садзейнічала грунтоўная падрыхтоўка, якую ён атрымаў у БДУ на факультэце кіравання і сацыяльных тэхналогій. Выпускнікі групы, якая спецыялізавалася на прававым забеспячэнні бізнесу, амаль усе аселі ў сталіцы. Ён жа пасля таго, як пабыў на практыцы ў следчым аддзяленні, бачыў сябе толькі там. Перашкодзіла гэтаму … здароўе. Не прайшоў міліцэйскую медкамісію, затое армейская адправіла яго ў спецназ. Пасля службы ў элітнай часці, маладому чалавеку расхацелася ісці ў сілавыя структуры. Зараз ён задаволены, што адбыўся ў сельскай гаспадарцы. Няхай у юрыдычнай галіне, але працягвае справу большасці сваіх родных, якія працуюць на зямлі.


Жыццёвую школу праходзіў у ААТ “Таргуны”, дзе рабіў свае першыя крокі юрыста. Удзячны лёсу, які звёў яго з У.М. Новікавым.


– Гэта дзіўны чалавек, – дзеліцца сваімі думкамі Дзяніс. – Ён 40 год прарабіў у сельскай гаспадарцы і ні дня не пашкадаваў пра гэта. Каб толькі такія гаспадары як Новікаў працавалі на зямлі, то аграпрамысловы комплекс быў бы заўсёды прыбытковым. Захапляюся і памятаю кожны ўрок, які сам, таго не ведаючы, даваў мне Уладзімір Мяфодзьевіч. Што датычыцца юрыдычных спраў гаспадаркі, то добра падрыхтаваную спадчыну пакінуў пасля сябе Юрый Іосіфавіч Мацяюн. Гэтага чалавека таксама лічу сваім настаўнікам. Такім чынам, калі на самой справе нешта атрымалася за той час, пакуль працую юрыстам, то за гэта, у першую чаргу, удзячны тым, у каго меў гонар вучыцца.


Доўга размаўляць з Дзянісам не давялося, хлопец быў патрэбны вельмі многім. Размову часта перарывалі званкі мабільніка. Дзяніс адным даваў кансультацыю па тэлефоне, другім паведамляў, што перазвоніць, трэцім – абяцаў разабрацца. Вялікая нагрузка для маладога хлопца, што ні кажы. Яна стамляе, але і прыносіць задавальненне. Не кожны ў 27 год адчувае сябе ў такой ступені патрэбным людзям.


Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Молодой юрист из Докшиц благодарен судьбе и своим учителям iconВолшебная ложка
Представим себе царский дворец где-нибудь в Сирии, недалеко от берегов Средиземного моря. Молодой вельможа склоняется в низком поклоне...

Молодой юрист из Докшиц благодарен судьбе и своим учителям iconСпорт: экономика, право, управление
«Юрист», председатель Попечительского совета Федерации хоккея России, Вице-президент хк «Металлург» (Магнитогорск), Заслуженный юрист...

Молодой юрист из Докшиц благодарен судьбе и своим учителям iconВенди Хаггинс Сладкое зло Пролог Монастырь Матери Мэри, Лос-Анджелес
Энн. Путешествие через всю страну, чтобы встретится, со своим отцом ставит Энн лицом к лицу с реальностью, в которой надежда и любовь-это...

Молодой юрист из Докшиц благодарен судьбе и своим учителям iconВенди Хаггинс Сладкое зло Пролог Монастырь Матери Мэри, Лос-Анджелес
Энн. Путешествие через всю страну, чтобы встретится, со своим отцом ставит Энн лицом к лицу с реальностью, в которой надежда и любовь-это...

Молодой юрист из Докшиц благодарен судьбе и своим учителям iconНетрезвые водители из Докшиц были строго наказаны
Складана зразумець людзей, якія гуляюць з законам у гульні. Пэўна, спадзяюцца, што абавязкова выйграюць. Але, як правіла, яны часцей...

Молодой юрист из Докшиц благодарен судьбе и своим учителям iconИзбранное. Том Созерцание жизни М.: Юрист, 1996. 607 с. (Лики культуры)
Георг Зиммель. Избранное. Том Созерцание жизни — М.: Юрист, 1996. 607 с.— (Лики культуры)

Молодой юрист из Докшиц благодарен судьбе и своим учителям iconВеликая Отечественная война событие всемирно-исторического масштаба. Самая кровопролитная в истории нашего государства война отразилась на судьбе, как всей
Самая кровопролитная в истории нашего государства война отразилась на судьбе, как всей страны, так и каждой семьи в отдельности....

Молодой юрист из Докшиц благодарен судьбе и своим учителям iconВнеклассное мероприятие, посвященное учителям и учащимся Катайской средней школы №1 в Великой Отечественной Войне «Помнит мир спасенный» Тема мероприятия
...

Молодой юрист из Докшиц благодарен судьбе и своим учителям iconРоберт Кийосаки Книга посвящается родителям всего мира самым главным учителям ребенка

Молодой юрист из Докшиц благодарен судьбе и своим учителям iconКурбан саид али и нино роман
Бесконечно благодарен Сабине Улухановой за неоценимую помощь в работе над переводом

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка