1. Закончыце азначэнне (выберыце правільны адказ)




Назва1. Закончыце азначэнне (выберыце правільны адказ)
Дата канвертавання28.01.2013
Памер53.02 Kb.
ТыпЗакон
Лічэбнік як часціна мовы

Варыянт 1

1. Закончыце азначэнне (выберыце правільны адказ).

I. Лічэбнік — часціна мовы, якая абазначае...

а) прадмет;

б) дзеянне прадмета;

в) колькасць прадметаў, лік, а таксама парадак прадметаў пры лічэнні.

II. Лічэбнік адказвае на пытанні...

а) хто? што?

б) што рабіць? што зрабіць?
е) колькі? які? (каторы?)

2. Пазначце лічэбнік.

а) дзвесце; г) другі;

б) двойка; д) падвоіць;

в) двое; е) двойчы.

3. Якія лічэбнікі абазначаюць лік або колькасць прадметаў і адказваюць на пытанне колькі?

а) колькасныя;

б) зборныя;

в) парадкавыя.

4. Вызначце разрад лічэбнікаў паводле значэння: колькасныя (1), парадкавыя (2). Пастаўце ў дужках адпаведную лічбу.

а) шэсцьдзясят ( ); г) дваццаць восем ( );

б) абое ( ); д) пяцьсот ( );

в) пяцёра ( ); е) дзевятнаццаты ( ).


Лічэбнік як часціна мовы

Варыянт 2

1. Закончыце азначэнне (выберыце правільны адказ).

I. Лічэбнік — часціна мовы, якая абазначае...

а) прымету прадмета;

б) дзеянне прадмета;

в) колькасць прадметаў, лік, а таксама парадак прадметаў пры лічэнні.

II. Лічэбнік адказвае на пытанні...

а) што рабіць? што зрабіць?

б) колькі? які? (каторы?)

в) хто? што?

2. Пазначце лічэбнікі.

а) трыста; г) трэці;

б) тройка; д) патроіць;

в) трое; е) тройчы.

3. Якія лічэбнікі абазначаюць колькасць прадметаў як сукупнасць?

а) колькасныя;

б) зборныя;

в) парадкавыя.

4. Вызначце разрад лічэбнікаў паводле значэння: колькасныя (1), зборныя (2), парадкавыя (3). Пастаўце ў дужках адпаведную лічбу.

а) семдзесят ( ); г) дзевяцьсот ( );

б) абодва ( ); д) шаснаццаты ( );

в) пяцьдзясят сёмы ( ); е) сямёра ( ).


Разрады лічэбнікаў паводле складу і іх правапіс

Варыянт 1

1. Вызначце разрады лічэбнікаў паводле складу: просты (1), складаны (2), састаўны (3). Пастаўце
ў дужках адпаведную лічбу.

а) дванаццаць ( ); г) трыццаць ( );

б) дванаццаты ( ); д) сорак сёмы ( );

в) дзявяцера ( ); е) семсот ( ).

2. Пішацца з ь або без ь?

а) шэсц..дзясят; г) дзевяц..сот;

б) восем..сот; д) вас.містам;

в) вас.мюстамі; е) сям..наццаць.

3 Які лічэбнік пішацца ў два словы? Падкрэсліце яго.

а) 300; в) 324; д) 13;

б) 3002; г) 703; е) 1000.

4. Пішацца разам (1) або асобна (2)?

а) (шэсць) дзясят ( ); г) (трох) мільённы ( );

б) (восем) сот ( ); д) (пяці) соты ( );

в) (пяць) тысяч ( ); е) (шасці) дзясяты ( ).


Разрады лічэбнікаў паводле складу і іх правапіс

Варыянт 2

1. Вызначце разрад лічэбнікаў паводле складу: просты (1), складаны (2), састаўны (3). Пастаўце ў
дужках адпаведную лічбу.

а) трыста ( ); г) дваццаць ( );

б) чатырнаццаты ( ); д) сорак другі ( );

в) сямёра ( ); е) дзвесце ( ).

2. Пішацца з ь або без ь?

а) пяц..дзясят; г) восем..сот;

б) сем..сот; д) вас.містам;

в) вас.мюстамі; е) васям..наццаць.

3. Які лічэбнік пішацца ў два словы? Падкрэсліце яго.

а) 500; в) 346; д) 15;

б) 2001; г) 503; е) 1000000.

4. Пішацца разам (1) або асобна (2)?

а) (сем) сот ( ); г) (двух) мільённы ( );

б) (пяць) дзясят ( ); д) (чатырох) соты ( );

в) (шэсць) тысяч ( ); е) (двух) тысячны ( ).


Граматычныя прыметы лічэбнікаў, скланенне лічэбнікаў

Варыянт 1

1. Які колькасны лічэбнік змяняецца па родах, ліках, склонах?

а) адзін; г) чатыры;

б) два; д) пяць;

в) тры; е) шэсць.

2. Які колькасны лічэбнік змяняецца па родах і склонах?

а) адзін; г) чатыры;

б) два; д) пяць;

в) тры; е) шэсць.

3. Якія лічэбнікі змяняюцца, як назоўнікі, і маюць род і лік?

а) адзін; г) тысяча;

б) тры; д) мільён;

в) нуль; е) мільярд.

4. Якія лічэбнікі ў творным склоне маюць на канцы –ма:

а) адзін; г) чатыры;

б) два; д) пяць;

в) тры; е) шэсць.

5. Якія лічэбнікі маюць толькі адну склонавую форму?

а) тры; г) дзевяноста;

б) чатыры; д) паўтары;

в) сто; е) паўтараста.

6. Лічэбнік паўтара спалучаецца з назоўнікамі...

а) мужчынскага роду;

б) жаночага роду;

в) ніякага роду.

7. Пры якіх колькасных лічэбніках у складзе дробавых парадкавыя лічэбнікі (другая частка) маюць
форму назоўнага склону?

а) дзве; г) пяць;

б) тры; д) шэсць;

в) чатыры; е) сем.

8. Які лічэбнік змяняецца як назоўнік першага скланення?

а) восем; г) дзвесце;

б) трынаццаць; д) тысяча;

в) паўтара; е) мільён.

9. Пры скланенні якіх састаўных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова?

а) колькасных;

б) парадкавых.

10. Пазначце назоўнікі, якія могуць спалучацца са зборнымі лічэбнікамі двое, трое і інш.

а) касец; г) коні;

б) ягня; д) вілы;

в) дуб; е) сумка.

11. Як змяняюцца зборныя лічэбнікі?

а) як назоўнікі;

б) як прыметнікі адзіночнага ліку;

в) як прыметнікі множнага ліку.


Граматычныя прыметы лічэбнікаў, скланенне лічэбнікаў

Варыякт 2

1. Які колькасны лічэбнік змяняецца па родах, ліках, склонах?

а) адзін; г) сем;

б) два; д) восем;

в) пяць; е) дзевяць.

2. Які колькасны лічэбнік змяняецца толькі па родах і склонах?

а) адзін; г) шэсць;

б) два; д) сем;

в) тры; е) дзевяць.

3. Якія лічэбнікі змяняюцца, як назоўнікі, і маюць род і лік?

а) тры; г) тысяча;

б) сем; д) мільён;

в) нуль; е) мільярд.

4. У якім склоне лічэбнікі два, тры, чатыры маюць на канцы -ма?

а) родным; г) творным;

б) давальным; д) месным.

в) вінавальным;

5. Якія лічэбнікі пры скланенні маюць толькі дзве формы?

а) сорак; г) дзевяноста;

б) шэсць; д) паўтары;

в) сто; е) мільён.

6. Лічэбнік паўтары спалучаецца з назоўнікамі...

а) мужчынскага роду;

б) жаночага роду;

в) ніякага роду.

7. Пры якіх колькасных лічэбніках у складзе дробавых парадкавыя лічэбнікі (другая частка) маюць
форму назоўнага склону?

а) дзве; г) шэсць;

б) тры; д) сем;

в) чатыры; е) дзевяць.

8. Які лічэбнік змяняецца як назоўнік першага скланення?

а) сем; г) трыста;

б) дванаццаць; д) тысяча;

в) паўтары; е) мільярд.

9. Пры скланенні якіх састаўных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова?

а) парадкавых;

б) колькасных.

10. Пазначце назоўнікі, якія могуць спалучацца са зборнымі лічэбнікамі двое, трое і інш.

а) каваль; г) гусі;

б) кураня; д) граблі;

в) ясень; е) талерка.

11. Як змяняюцца зборныя лічэбнікі?

а) як назоўнікі;

б) як прыметнікі множнага ліку;

в) як прыметнікі адзіночнага ліку.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

1. Закончыце азначэнне (выберыце правільны адказ) iconВарыянт 1
Вызначце, як трэба пісаць не з прыслоўямі ў сказах: Сонца грэе (не)па-летняму; Гэта мне зусім (не)цікава; Ён рабіў гэта (не)натхнёна,...

1. Закончыце азначэнне (выберыце правільны адказ) iconЛітаратурны брэйн-рынг гульня для дасведчаных
За кожны правільны адказ налічваецца 1 бал. Бліц-пытанне – гэта тры пытанні, кожнае з якіх абмяркоўваецца 20 секунд (1 бал за кожны...

1. Закончыце азначэнне (выберыце правільны адказ) iconВыберыце правільны варыянт адказу
Першая сусветная вайна пачалася з аб’яўлення Германіяй вайны Расіі. Гэта падзея адбылася

1. Закончыце азначэнне (выберыце правільны адказ) icon1. Выберыце правільны варыянт адказу
...

1. Закончыце азначэнне (выберыце правільны адказ) iconКруглагадовая алімпіяда па беларускай мове
Адзначце правільны адказ. Ужыванне слоў у адпаведнасці з ІХ значэннем – гэта

1. Закончыце азначэнне (выберыце правільны адказ) iconКонкурс эрудытаў
Паважаныя знаўцы! Вам прапануецца адказаць на пытанні па 15 тэмах па розных аспектах гісторыі І сучаснасці роднай Беларусі. У выпадку,...

1. Закончыце азначэнне (выберыце правільны адказ) iconКонкурс эрудытаў
Паважаныя знаўцы! Вам прапануецца адказаць на пытанні па 15 тэмах па розных аспектах гісторыі І сучаснасці роднай Беларусі. У выпадку,...

1. Закончыце азначэнне (выберыце правільны адказ) iconАбагульняючы тэст. 6 клас Пытанні №№1-40 маюць толькі адзін правільны адказ
Самая старажытная стаянка першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі знойдзена каля вёскі

1. Закончыце азначэнне (выберыце правільны адказ) iconІнтэлектуальная гульня-спаборніцтва "Чароўны квадрат", Дзеравяшка Г. Я
За кожны правільны адказ налічваецца 1 бал. Перамагае тая каманда, якая набярэ большую колькасць балаў

1. Закончыце азначэнне (выберыце правільны адказ) iconДзяржаўная ўстанова адукацыі
Калі каманда дае правільны адказ, то атрымлівае жэтон. Пасля вызначаных тураў журы падводзіць вынікі: суміруе колькасць жэтонаў,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка