Мікола Гусоўскі І рок-музыка. Ці магчыма гэта?




НазваМікола Гусоўскі І рок-музыка. Ці магчыма гэта?
Дата канвертавання01.11.2012
Памер25.23 Kb.
ТыпВопрос
Padbo921vechar


Мікола Гусоўскі і рок-музыка. Ці магчыма гэта?


Удзельнікі папулярнага ў мінулым рок-гурту "Сузор'е" сабраліся разам, дзеля таго, каб скончыць працу над праектам, які быў пачаты яшчэ ў першай палове 80-х. Вялікая кампазыцыя на фрагмэнты паэмы “Песьня пра зубра” Міколы Гусоўскага набыла музычнае ўвасабленьне. Дня дыск пабачыў сьвет. З падрабязнасьцямі Дзьмітрый Падбярэзскі.


Засноўваючы рэпэртуар пераважна на аўтарскіх расейскамоўных песьнях, музыкі “Сузор’я” тым ня менш час ад часу выходзілі па-за рамкі жорсткіх як на той час ідэалягічных нормаў. Група была другім па ансамблі старадаўняй музыкі “Кантабіле” калектывам, які выканаў са сцэны фрагмэнты “Полацкага сшытку”, але ў рокавай стылістыцы. Група “Сузор’е” першай у Беларусі зьвярнулася да славутага твору “Песьня пра зубра” Міколы Гусоўскага, стварыўшы магутную па гучаньню арт-рокавую кампазыцыю.


Як Адам Мальзіс працаваў на беларускі рок


Што было нагодай для такога незвычайнага як на той час кроку? Пра гэта я спытаўся ў гітарыста калектыву і ініцыятара завяршэньня праграмы Андрэя Казлоўскага.


(Казлоўскі). “Адам Мальдзіс даў нам на пару дзён нейкі сшытак, які мы праглядзелі, даў нам пару вінілавых пласьцінак. Гэта быў “Полацкі сшытак”. І ў час размовы ён параіў нам наведаць выставу. Гусоўскі, “Песьня пра зубра”, шмат цікавых беларускіх мастакоў прынялі ўдзел у гэтай выставе. Мы наведалі яе, штосьці ў галаве засталося, пасьля чаго і пачалі працаваць”.


Тады, у 80-я, было напісана ўсяго каля 20 хвілінаў музыкі. Гэтая кампазыцыя выконвалася са сцэны, аднак, апрача канцэртнага варыянту, запісана не была і тым больш не выдавалася. Група “Сузор’е” скончыла творчы шлях у 1990 годзе, аднак ужо ў новым стагодзьдзі яе ўдзельнікі вярнуліся да недаробленага ў 80-я. Чаму — пацікавіўся я ў Андрэя.


(Казлоўскі). “Проста тады мы былі куды маладзейшыя, і тую ідэю рэалізаваць было немагчыма: не хапала майстэрства. І перш-наперш майстэрства кампазытарскага, таму што тэма твора аказалася агульначалавечай, гэта не магло выглядаць як проста зварот да такога геніяльнага твора. Таму тады мы зрабілі тое, што зрабілі, і, як кажуць, паклалі зробленае ў доўгую скрыню. А вось зараз хтосьці выклаў гэты твор у інтэрнэт. Яго пабачылі ў тым ліку і супрацоўнікі амбасады Злучаных Штатаў. І Аляксей Саламаха прапанаваў нам з Аляксандрам Несьцяровічам вярнуцца да гэтага твора. Тое лібрэта, што мы маем, — гэта плод ягонай дзейнасьці”.


“Зубры” выйдуць на сцэну


З вэтэранаў “Сузор’я”, гэткіх зубраў беларускага року, у запісе ўдзельнічалі выканаўца на клявішных Аляксандр Несьцяровіч, якому амэрыканская амбасада дапамагла з прывезенымі з Масквы самымі сучаснымі інструмэнтамі, Андрэй Казлоўскі, які займаўся яшчэ й непасрэдна запісам, вакалісты Павал Харэвіч з Брэсту і Нэлі Дзянісава, цяпер — рэгент царкоўнага хору, якая падобную музыку не выконвала ўжо больш за пяць гадоў. Агульна кажучы, уся праграма вытрымана ў стылістыцы прагрэсыў-рока, які вызначаецца ўзмоцненым гучаньнем клявішных, зьменамі рытмікі, далучэньнем элемэнтаў сымфанічнай ды камэрнай музыкі. Аляксей Саламаха, які выступіў падчас запісу ў якасьці чытальніка, прапанаваў музыкам скарыстаць ня толькі агульнавядомы пераклад паэмы Язэпа Семяжона, але й менш вядомы Натальлі Арсеньневай. Менавіта яе пераклад зрабіўся асновай для напісаньня прыгожай, малітоўна-гімнічнага характару песьні “Панна Марыя”. Сам жа дыск будзе неўзабаве тыражаваны ўжо заводзкім чынам.


Ці пачуць сучасную “Песьню пра зубра” аматары музыкі ў канцэртным увасабленьні? Андрэй Казлоўскі паведаміў наступнае.


(Казлоўскі). “Канцэртная рэалізацыя гэтага дыску будзе. Амэрыканская амбасада паабяцала дапамагчы нам у гэтым. Цягам двух-трох месяцаў мы прапануем гэтую праграму як канцэрт”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мікола Гусоўскі І рок-музыка. Ці магчыма гэта? iconМікола Гусоўскі І рок-музыка. Ці магчыма гэта?
Сузор'е” сабраліся разам –для таго, каб скончыць працу над праектам, які быў пачаты яшчэ ў першай палове 1980-х. Вялікая кампазыцыя...

Мікола Гусоўскі І рок-музыка. Ці магчыма гэта? iconМікола Гусоўскі біяграфія
Мікола Гусоўскі (1470-1533?), беларускі паэт-гуманіст І асветнік эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай школы,...

Мікола Гусоўскі І рок-музыка. Ці магчыма гэта? iconУчора ў Менску адбылася чарговая цырымонія "Рок-каранацыя". Як ніколі раней, пераможцамі ў розных намінацыях зрабіліся найперш маладыя музыкі І калектывы. Так
Атмараві, у намінацыі “Пазытыўная музыка” перамагла група “Нагуаль”. Галоўную ж рок-карону, а таксама прыз у намінацыі “Цяжкая музыка”...

Мікола Гусоўскі І рок-музыка. Ці магчыма гэта? iconПершая ў гісторыі нацыянальнай літаратуры песня пра нас ( Мікола Гусоўскі "Песня пра зубра") Мэта
Першая ў гісторыі нацыянальнай літаратуры песня пра нас ( Мікола Гусоўскі “Песня пра зубра”)

Мікола Гусоўскі І рок-музыка. Ці магчыма гэта? iconМікола Гусоўскі Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра І паляваньне на яго
Да найясьнейшай уладаркі І панны боны з ласкі божай каралевы польшчы, вялікай княгіні літвы, русі, прусіі І інш. Панны

Мікола Гусоўскі І рок-музыка. Ці магчыма гэта? iconРок музыки. Но все они были посвящены советским рок– и поп группам. В советские времена о западной рок музыке у нас появлялись лишь отдельные публикации, но не с целью донесения объективной информации, а с позиций идеологической критики. Анализ западных изданий на эту тему показывает, что там предпо
Алексей Козлов пришел в начале 70 Х к идее создания джаз рок ансамбля "Арсенал. В течение двадцати с лишним лет музыка ансамбля изменялась,...

Мікола Гусоўскі І рок-музыка. Ці магчыма гэта? iconРок музыки. Но все они были посвящены советским рок– и поп группам. В советские времена о западной рок музыке у нас появлялись лишь отдельные публикации, но не с целью донесения объективной информации, а с позиций идеологической критики. Анализ западных изданий на эту тему показывает, что там предпо
Алексей Козлов пришел в начале 70 Х к идее создания джаз рок ансамбля "Арсенал. В течение двадцати с лишним лет музыка ансамбля изменялась,...

Мікола Гусоўскі І рок-музыка. Ці магчыма гэта? iconРок-музыка (англ. Rock music) обобщающее название многих направлений музыки, существующих с середины 1950-х годов. Слово «rock» качать в данном случае
По этой причине принадлежность некоторых стилей музыки к року оспаривается. Также рок является особым субкультурным явлением; такие...

Мікола Гусоўскі І рок-музыка. Ці магчыма гэта? iconСтановление классического джаза
Джаз оказывал и продолжает оказывать влияние на всю современную музыку. "Рок", "фанк" и "соул", эстрадная музыка, музыка кино и телевидения,...

Мікола Гусоўскі І рок-музыка. Ці магчыма гэта? iconРеферат по теме: «отечественная рок- и поп-музыка»
Интересно заметить, что многие известные музыканты заимствуют элементы рок-музыки прошлого и настоящего и представляют публике свой...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка