Спампаваць 149.06 Kb.
|
«Прэс-фота Беларусі - 2012» ладзіць вернісаж у Гродне 2 Дабрачынная акцыя ў Музеі гісторыі рэлігій 3 Выстава творчасці людзей з абмежаваннямі 3 Беларускамоўныя псіхолагі аб’ядноўваюцца 4 Публічныя лекцыі Алеся Лагвінца ў Гродне 4 За адмову прымаць прысягу пагражаюць крымінальнай справай 5 Трэнінг “Даступныя новыя медыі” 6 Навучальныя візіты ў Польшчу для актыўных студэнтаў 6 Конкурс школьных праектаў па энергаэфектыўнасці 7 Як беларусу стварыць няўрадавую арганізацыю ў Польшчы? 8 Конкурс для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый 8 Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд” 9
уверх «Прэс-фота Беларусі - 2012» ладзіць вернісаж у ГроднеУпершыню ў Гродне будуць дэманстравацца ўсе здымкі-пераможцы - а іх у гэтым годзе каля 280! Адкрыццё вернісажу пройдзе 3 снежня, а 18-й гадзіне па адрасе: вул. Будзёнага, 48А (зала ва ўнутраным дворыку). Адкрываць выставу будуць арганізатары конкурса, фатографы Юля Дарашкевіч і Вадзім Заміроўскі, а таксама пераможца «Прэс-фота Беларусі - 2012» Аляксандр Васюковіч. Юля Дарашкевіч: - У Беларусі гэтая выстава экспанавалася толькі адзін раз: на ўзнагароджанні пераможцаў у галерэі “Ў” і пакуль больш няма магчымасцяў паказваць яе тут, бо ёсць на ёй палітычнаыя фатаздымкі, звязаныя з акцыямі пратэсту, ёсць тэракт. Нас і ў мінулыя гады нікуды не пускалі, а тыя выставы, што былі, праходзілі без самых вострых фотаздымкаў. Затое “Прэс-фота Беларусі - 2012” з поспехам экспанавалася ў Брно (Чэхія), Кракаве і Варшаве. Гарадзенцам пашанцавала не толькі ўбачыць усе здымкі-пераможцы фотаконкурса, але і стаць першымі гледачамі дасланых на конкурс «Прэс-фота Беларусі -- мультымедыя» ролікаў. Гэта міні-фільмы, знятыя пры дапамозе фотаздымкаў, відэа і гуку. Юля Дарашкевіч: - Для Беларусі гэта вельмі новая з’ява, практычна ніхто пакуль гэтым не займаецца. 8 снежня будзе падвядзенне вынікаў конкурса і ўзнагароджанне пераможцаў, а пакуль - пакажам некалькі ролікаў-намінантаў на свой густ. Выставу “Прэс-фота Беларусі - 2012” у Гродне можна будзе наведаць да 10-га снежня. Конкурс «Прэс-фота Беларусі» праводзіцца трэці год. Яго ўдзельнікамі з'яўляюцца айчынныя фатографы, якія супрацоўнічаюць са СМІ. У 2012 годзе аргкамітэт атрымаў заяўкі ад 90 удзельнікаў, якія даслалі больш за 2500 здымкаў для ўдзелу ў конкурсе. Журы конкурсу, у якое ўваходзяць вядомыя айчынныя і замежныя фатографы і фотарэдактары, вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах», «Спорт», «Паўсядзённае жыццё», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода», «Народныя традыцыі». Ацэньваліся як адзінкавыя здымкі, так і серыі фатаграфій. Больш інфармацыі пра конкурс можна знайсці на сайце http://pressphoto.by Паводле http://t-styl.info уверх Дабрачынная акцыя ў Музеі гісторыі рэлігійПачынаючы з верасня дзеці з абмежаваннямі, якімі апякуецца Грамадская дабрачынная арганізацыя “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”, іх бацькі, валанцёры рабілі калядныя сувеніры. 2 снежня ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігій пройдзе выстава-продаж, сродкі ад якой пойдуць на патрэбы хворых дзяцей. Выстава-продаж і канцэрт прымеркаваныя да Міжнароднага дня людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Дырэктарка ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” Вольга Шульга: - Сумесна з Гродзенскім музеем гісторыі рэлігій і музычнай школай №1 мы вырашылі зрабіць канцэрт, у якім выступяць і здаровя дзеці, і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, чакаем гасцей з Мінска (пры падтрымцы арганізацыі “Мае сэнс”). Хочам, па-першае, прыцягнуць увагу грамадства да праблем людзей з абмежаваннямі, а па-другое, зладзіць выставу-продаж калядных сувеніраў. У дзяцей, якімі апякуецца наша арганізацыя, ёсць мара – з’ездзіць у аквапарк у Друскенікі. Большасць з іх ніколі ўвогуле не былі за мяжой. Мы падлічылі, на паездку аднаго дзіцяці разам з мамай патрэбна 150 даляраў. Такіх дзетак 20, да таго ж іх павінны суправаджаць валанцёры, бо многія дзеткі на інвалідных вазках. На гэта і подуць усе атрыманыя ад продажу сродкі. Спадзяемся, што да вясны мы нейкім чынам здолеем сабраць неабходную суму. На арганізацыю выезда дзяцей у аквапарк і пойдуць усе сродкі, атрыманыя за продаж калядных сувеніраў, зробленых самімі дзецьмі. Гэта снегавічкі, анёлы, вязаныя рэчы, вырабы з валянай воўны, гірлянды, паштоўкі... Канцэрт і выстава-продаж адбудуцца ў Музеі гісторыі рэлігій у 15.00 2 снежня. Уваход вольны. Кожны сувенір, набыты вамі на выставе, набліжае спаўненне дзіцячай мары! Паводле http://t-styl.info уверх Выстава творчасці людзей з абмежаванняміДа Міжнароднага дня інвалідаў прымеркаваная выстава ў Гродзенскай вытсавачнай зале творчых работ наведнікаў аддзяленняў дзённага прабывання цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Гродзенскай вобласці. Такіх цэнтраў у вобласці 20, а гэта ў агульнай колькасці 119 гурткоў, 30 клубаў па інтарэсах і 16 рэабілітацыйна-працоўных майстэрняў. У іх людзі з абмежаваннямі вырабляюць сувеніры, засвойваюць сакрэты хатняй гаспадаркі, шыюць і нават вырабляюць мыла. Творчасцю на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Гродзенскай вобласці займаюцца 576 чалавек. Для іх гэта і спосаб раскрыць свае здольнасці, і дзейсны сродак сацыяльнай рэабілітацыі. Абласная выстава “Душа, адкрытая свету” пазнаёміць гродзенцаў з работамі маладых людзей з абмежаваннямі: малюнкамі, вышыўкай, вырабамі з бісеру, з прыроднага матэрыялу, аплікацыямі, жывапісам. Выстава адкрыецца ў 11 гадзін 4 снежня. Яе мэта – прыцягнуць увагу грамадства да праблем людзей з інваліднасцю, а людзей з асаблівасцямі ў развіцці заахвоціць да заняткаў мастацкай творчасцю. Пазнаёміцца з творчасцю людзей з абмежаваннямі ў гродзенскай выставачнай зале можна будзе да 16 снежня. Паводле http://t-styl.info уверх Беларускамоўныя псіхолагі аб’ядноўваюццаСтвараецца суполка беларускамоўных спецыялістаў і студэнтаў у галіне псіхалогіі. Асноўныя мэты – гэта развіццё псіхалогіі ў беларускамоўнай прасторы (акрамя даследча-практычнай дзейнасці ў планах і переклад кніг па псіхалогіі на беларускую мову), і прафесійнае развіццё. У межах суполкі плануецца таксама дзейнасць дыскусійнага клуба, у якім будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні з вобласці псіхалогіі. Праект мае на ўвазе Lifelong Learning, правядзенне міжнародных праектаў, даследчую і практычную дзейнасць найперш у трох накірунках: - міжкультурныя адносіны, кросс-культурная і акультурацыйная псіхалогія; - псіхалогія здароўя; - псіхалогія развіцця (узроставая псіхалогія). Калі Вы зацікавіліся, калі ласка пішыце на адрас: vraketskaya@yahoo.com . Паводле http://generation.by уверх Публічныя лекцыі Алеся Лагвінца ў ГроднеПалітолаг, намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец правядзе цыкл лекцый на тэму "Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюза". Мэта курса – прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Еўрасаюза, паказаць асноўныя мадэлі і этапы эвалюцыі ЕС, развіць у слухачоў навыкі аналізу еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. У рамках курсу будуць праведзены дэбаты і абмеркаванні актуальных пытанняў еўраінтэграцыі. Лагвінец: - Хачу прадставіць карціну еўрапейскай інтэграцыі, паказаць, якія магчымасці яна дае. Беларусь, што знаходзіцца ў Еўропе, таксама закранутая працэсамі еўрапейскай інтэграцыі, і мы толькі выйграем, калі будзем ведаць, што адбываецца за нашымі заходнімі межамі. Гэта адзін са спосабаў пераадолення самаізаляцыі Беларусі. Алесь Лагвінец ладзіць адкрытыя лекцыі на тэму Еўрапейскай інтэграцыі з 2006 года. Спачатку яны праходзілі ў Мінску, дзе іх праслухалі больш за 300 студэнтаў і маладых спецыялістаў. Сёлета далучыліся Гомель, Магілёў і Гродна. Лагвінец: - Спадзяюся, гэта дасць добры штуршок для развіцця. Некалькі маіх слухачоў ужо павучыліся ў Еўрапейскім каледжы, у іншых еўрапейскіх ВНУ у Швецыі, Германіі, Францыі, некаторыя - самі ўжо з’яўляюцца экспертамі, пачынаючымі, але вельмі шматабяцальнымі, ёсць тыя, што працуюць у грамадскіх арганізацыях, у СМІ. На курс лекцый у Гродне запрашаюцца студэнты, маладыя спецыялісты і ўсе, хто зацікаўлены паглыбленым вывучэннем еўрапейскай інтэграцыі. Паспяховыя слухачы атрымаюць сертыфікат Еўраклуба і рэкамендацыі стажыравання. Мова выкладання – беларуская (для вывучэння ўсіх матэрыялаў курса веданне ангельскай мовы пажаданае, але не абавязковае). Курс складаецца з трох частак і будзе выкладацца па суботах (1, 8 і 15 снежня) з 12 да 17 гадзін. Усім патэнцыйным удзельнікам прапануецца сабрацца 1 снежня а 12:00 ля вежы пажарнага дэпо (вул.Замкавая, 19) і потым разам пайсці на сядзібу, дзе будзе адбывацца курс. Дадатковая інфармацыя і папярэдняя рэгістрацыя на курс па тэлефоне +375296061034 альбо па эл. адрасе lahviniec@gmail.com . Паводле http://t-styl.info уверх За адмову прымаць прысягу пагражаюць крымінальнай справай15 снежня ў вайсковай частцы N 51171 у Гродне пройдзе прысяга. Яе адмаўляецца прымаць навабранец –маладафронтавец Павел Сяргей. Павел Сяргей ад пачатку патрабаваў замяніць вайсковую службу на альтэрнатыўную грамадзянскую. У заяве на альтэрнатыўную службу ён пазначыў, што “паводле сваіх рэлігійных перакананняў не можа насіць вайсковую форму і служыць у войску, дзе пануе камуністычная сімволіка (серп і молат), пад якой у СССР пераследавалі хрысціян”. Аднак у апошні прызыў яго ўсё ж забралі ў войска і накіравалі служыць у Гродна. Цяпер узніклі праблемы з прысягай. Наста Палажанка, намесніца старшыні “Маладога Фронта” (арганізацыя зарэгістраваная ў Чэхіі): - Павал тлумачыць сваю адмову тым, што ўжо даваў прысягу “Маладому фронту” і Беларусі і даваць іншую не бачыць сэнсу і не мае жадання. За гэта яму пагражалі завядзеннем крымінальнай справы, далі час на роздум, хаця прысяга нібыта справа добраахвотная. Пакуль выпадкаў завядзення крымінальнай справы за адмову прымаць прысягу ў Беларусі не было. Калі такіх прызыўнікоў не атрымлівалася прымусіць да прысягі, іх звычайна накіроўвалі ў чыгуначныя ці інжэнерныя войскі. Паводле http://t-styl.info уверх
уверх Трэнінг “Даступныя новыя медыі”NewGroupMedia запрашае грамадскіх актывістаў узяць удзел у трэнінгу па працы з відэакантэнтам у Новых Медыях. Мэта трэнінгу: даць тэарэтычныя і практычныя веды па стварэнні і распаўсюдзе медыя кантэнту, па працы з відэа-абсталяваннем, напісанні сцэнару, працэсе відэаздымкі, а таксама мантажы. Удзельнікі мусяць быць не маладзейшыя за 18 год, быць грамадска актыўнымі, мець магчымасць і жаданне выкарыстоўваць і распаўсюджваць атрыманыя веды ў сваёй грамадскай дзейнасці. Трэнінг пройдзе ў Мінску з 21 па 23 снежня. Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне. Каб узяць удзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: https://docs.google.com/file/d/0B9Y7THsZD_RHTXNfYkRKUG13Y1U/edit і даслаць яе на электронны адрас: newmediaschool2012@gmail.com Апошні тэрмін падачы заявак - 10 снежня. Арганізатары праінфармуюць адабраных удзельнікаў 12 снежня. Паводле рассылкі belngo.info уверх Навучальныя візіты ў Польшчу для актыўных студэнтаўПольска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегіум Усходняй Еўропы ім. Яна Новака-Езяраньскага запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі (Бранская, Калінінградская, Наўгародская, Ленінградская вобласці і горад Санкт-Пецярбург) паўдзельнічаць у Праграме Study Tours to Poland (STP). У Праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел паспяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаванням: • Узрост 18 – 21 год (1 ліпеня 1991 – 31 снежня 1994 г.). • З’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі. • Навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расійскай Федэрацыі (у Бранскай, Калінінградскай, Наўгародскай, Ленінградскай абласцях і горадзе Санкт-Пецярбурзе). • Маюць дзейны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння не можа быць карацейшы чым да 30 верасня 2013 г.) • Не прымалі раней удзелу ў Праграме Study Tours to Poland і ў Праграме Study Visit in Gdynia. Для ўдзелу ў STP кандыдаты праходзяць адбор на конкурснай аснове. Апошні тэрмін падачы заявак - да 10 снежня. Інфармацыю аб выніках конкурсу кожны з кандыдатаў атрымлівае індывідуальна да 10 студзеня 2013 г. Візіты адбываюцца ў красавіку і маі 2013 г., працягласць візіту – 12 дзён. Арганізатар праграмы бярэ на сябе выдаткі на пражыванне і харчаванне на тэрыторыі Польшчы падчас візіту. Удзельнікі атрымаюць запрашэнні, якія даюць права на бясплатныя візы ў Польшчу. Арганізатары не вяртаюць дадатковых выдаткаў, звязаных з атрыманнем візы, напрыклад, з паездкай у консульства. Удзельнікі аплачваюць выдаткі на страхоўку, патрэбную для атрымання візы ў Польшчу і бяруць на сябе частку выдаткаў на дарогу, звязаных з паездкай у Польшчу. Працэдура падачы заявы на ўдзел у Праграме БЯСПЛАТНАЯ! Заява на ўдзел у Праграме запаўняецца анлайн. Падрабязней - тут Паводле http://www.studytours.pl уверх Конкурс школьных праектаў па энергаэфектыўнасціРэспубліканскі конкурс школьных праектаў па энергаэфектыўнасці «Энергія і асяроддзе пражывання» праводзіцца ў рамках міжнароднага адукацыйнага праекта SPARE (найбуйнейшага міжнароднага адукацыйнага праекта для школьнікаў па адукацыі ў пытаннях змянення клімату і энергетыкі) і сусветнай дэкады ААН «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» пры падтрымцы Нарвежскага таварыства аховы прыроды і INFORSE Europe (Еўрапейская сетка развіцця ўстойлівай энергетыкі). Конкурс 2012/2013 года праводзіцца пад дэвізам: «Захаваем клімат – пачнём з простых энергетычных рашэнняў». Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы і педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і дадатковай адукацыі, якія зацікаўлены і ўжо маюць дасягненні ў практычнай дзейнасці ў галіне змены клімату, укаранення энергазберажэння, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі для мясцовых патрэбаў, у павышэнні энергаэфектыўнасці школьных будынкаў, у развіцці адукацыі школьнікаў і асветы насельніцтва па пытаннях эфектыўнага выкарыстання і зберажэння энергіі. Конкурс праводзіцца з 15 кастрычніка 2012 года па 15 люты 2013 года ў два этапы: - Першы этап (абласны, г. Мінск) – з 15 кастрычніка 2012 года па 1 студзеня 2013 г.; - Другі этап (рэспубліканскі) – з 2 студзеня па 15 лютага 2013 года. Падвядзенне вынікаў адбудзецца да 15 лютага 2013 года. Работы, якія занялі першыя месцы ў кожнай намінацыі, будуць накіраваныя на міжнародны конкурс да 15 сакавіка 2013 года. Намінацыі для вучняў: 1.Практычная праца. 2.Тэарэтычная праца (праект). 3. Інфармаванне грамадства / прапаганда энергаэфектыўнасці і энергазберажэння. Намінацыі для педагогаў: 1. Урок / дыдактычныя матэрыялы «Простыя энергетычныя рашэнні супраць змены клімату». Для ўдзелу ў конкурсе установам адукацыі неабходна зарэгістравацца на сайце spare-belarus.by і пасля актывацыі акаўнта запоўніць анкету SPARE школы Беларусі да адпраўлення дакументаў на абласны этап конкурсу. Конкурсныя працы, дасланыя незарэгістраванымі ўдзельнікамі, разглядацца не будуць. Тэрмін падачы прац на рэспубліканскі этап конкурсу – 2 студзеня 2013 г. Падрабязней пра ўмовы конкурсу на spare-belarus.by Паводле http://nastaunik.info уверх Як беларусу стварыць няўрадавую арганізацыю ў Польшчы?Група “Замежжа” ажыццяўляе праект, у межах якога дапамагае беларускім няўрадавым арганізацыям зарэгістравацца ў Польшчы. Супольна з парталам NGO.PL распрацаваны даведнік „Я СТВАРАЮ НЯЎРАДАВУЮ АРГАНІЗАЦЫЮ Ў ПОЛЬШЧЫ. ДАВЕДНІК ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ”, які крок за крокам апісвае працэдуру рэгістрацыі няўрадавай арганізацыі ў Польшчы. Арганізацыям, якім спатрэбіцца ня толькі інфармацыя з даведніка, але і далейшая падтрымка, прапаноўваюцца прафесійныя юрыдычныя паслугі і падтрымка па рэгістрацыі да канца 2012 года. Асобы і арганізацыі, зацікаўленыя ў супрацоўніцтве ці дапамозе па рэгістрацыі, могуць звязацца з Працоўнай групай праз эл. пошту: jan.strzelecki@zagranica.org.pl (Ян Стшэлецкі). Даведнік можна знайсці па спасылцы: http://zagranica.org.pl/en/Aktualnosci/przewodnik-zakadam-organizacj-pozarzdow-w-polsce-dla-biaorusinow.html Паводле рассылкі belngo.info уверх Конкурс для грамадскіх ініцыятыў і арганізацыйГрамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” распачынае чарговы конкурс “Будзь у Трэцім!”, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Гарадзеншчыны, а таксама актыўныя асобы, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасцю. Вы маеце добрую магчымасць зрабіць сваю грамадскую дзейнасць больш вядомай, далучыць да яе новых людзей. Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: 1. Захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны 2. Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя 3. Дабрачыннасць 4. Інтэрнэт-прарыў года 5. Лепшая кампанія па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці 6. Валанцёр года 7. Лепшы творчы праект Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у конкурсе, запоўніўшы анкету і даслаўшы яе на скрынку 3sektar@gmail.com з пазнакай “Будзь у трэцім”. Апошні тэрмін – 30 снежня. Анкета ўдзельнікаў конкурсу «Будзь у Трэцім!» Упершыню конкурс “Будзь у Трэцім!” быў арганізаваны ў Гродне ў верасні 2011 года. Яго мэтай была папулярызацыя лепшых інтэрнэт-рэсурсаў і інтэрнэт-кампаній, рэалізаваных грамадскімі ініцыятывамі Гарадзеншчыны. Больш інфармацыі глядзіце на старонках конкурсу тут Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375292836004 ці напісаўшы на скрынку 3sektar@gmail.com з пазнакай “конкурс “Будзь у Трэцім!” Больш падрабязна http://3sektar.by уверх
уверх Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд”БМГА «Івалід і асяроддзе» запрашае ахвотных да ўдзелу ў II Брэсцкім міжнародным фестывалі аматарскіх відэафільмаў «Погляд». Фестываль пройдзе ў Брэсце ў сакавіку-красавіку 2013 г. Апошні тэрмін падачы заявк на ўдзел – да 20 лютага 2013г. Падрабязная інфармацыя пра Фэст і форма заяўкі. Для кантактаў: Аргкамітэт, Брэст, вул. К. Маркса, 5, к. 11 Фестываль аматарскіх фільмаў «Погляд», каардынатар Алег Рачкоўскі, тэл.: +375 29 825-46-05; Ірына Трацюк, тэл.: +375 29 527-96-92. Эл. почта: belshlyah@gmail.vom, www.daebrest.by Паводле http://ngo.by уверх |
![]() | Удзел у мерапрыемстве ўзялі прадстаўнікі праан, Еўрасаюзу, Міністэрства прыродных рэсурсаў І аховы навакольнага асяроддзя | ![]() | Для маладых людзей ва ўзросце 18-25 гадоў з Беларусі І украіны, якія актыўна спрыяюць стварэнню моладзевай прэсы, з’яўляюцца актыўнымі... |
![]() | У праграме Дзён святога Губерта, патрона Гродна, якія сёлета пройдуць у горадзе з 2 да 5 лістапада Міжнародная навуковая канферэнцыя... | ![]() | Гродна стаў першым абласным цэнтрам, дзе асветніцкая праваабарончая ўстанова з Мінска правяла інфармацыйную сустрэчу з людзьмі з... |
![]() | Кіраўнік незарэгістраванага ў Беларусі праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі асуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем... | ![]() | Падпісанты петыцыі, якая з'явілася ў інтэрнэце, патрабуюць неадкладна вызваліць асуджанага праваабаронцу |
![]() | У рамках конкурса “Будзь у Трэцім!”, арганізаваным га “Цэнтр “Трэці сектар”, распачалося галасаванне за намінантаў, якое будзе працягвацца... | ![]() | Польскае Таварыства міжнародных І міжкультурных абменаў анавой у партнерстве з га “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў... |
![]() | На ім сабраныя 14 відэаінтэрв’ю з вядомымі асобамі з Гарадзеншчыны І берасцейшчыны, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне І папулярызацыю... | ![]() | Наладжванне супрацоўніцтва паміж грамадскім І дзелавым сектарамі Беларусі на аснове славацкага досведу” |