У беларускім сеціве абмяркоўваюць артыкул у расейскай




НазваУ беларускім сеціве абмяркоўваюць артыкул у расейскай
Дата канвертавання01.11.2012
Памер33.58 Kb.
ТыпДокументы
Kvia0226abloha


Аблога 26 лютага

У беларускім сеціве абмяркоўваюць артыкул у расейскай “Независимой газете” “Беларусь пераймае тактыку Кубы. Рэжым Лукашэнкі вырашыў залезьці ў неаплатную пазыковую яму”. Аўтары Міхаіл Сяргееў і Сяргей Скляраў мяркуюць, што заява расейскага ўраду пра гатоўнасьць выдаць Беларусі крэдыт на паўтара мільярды даляраў сьведчыць пра пераход ад схаванага фінансаваньня беларускай эканомікі адкрытым. Аўтары параўноўваюць сытуацыю з фінансаваньнем Кубы Савецкім Саюзам, калі наўперад было вядома, што Куба будзе ня здатная разьлічыцца з пазыкамі.


Водгукі з форумаў парталу Tut.by: “Проста як з бандыцкіх баявікоў: “Цяпер мы ваша “крыша!”; “Лукашэнка да канца сваіх дзён будзе кіраваць, а дакладней, пакуль Расея дае грошыкі”; “Я бы хацеў, каб кожны мой зямляк навучыўся жыць за СВАЕ грошы, а не за тое, што дадуць”.


Блогер Козел крытыкуе дзейнасьць Аляксандра Мілінкевіча: "Бурная праца" ў рэгіёнах застаецца на старонках Нашай Нівы і Народнай Волі. Ня больш. А таму ўсе панты наконт лідэрства, гэта бура ў шклянцы”. Камэнтары: “Пакажыце хаця б аднаго лідэра -- буду вельмі ўдзячна!”; “Трэба каб фундатары забілі на фінансаваньне нашай любімай Грантасос-тусы. Зьнікненьне сёньняшняга апазыцыйнага балота можа расчысьціць прастору дзеля стварэньня сапраўднага вызвольнага руху”; “Да пакажыце мне хоць аднаго раскручанага палітыка, як Аляксандр Уладзіміравіч???!”; “Дагэтуль усе ставіліся да Мілінкевіча ляяльна, называлі Адзіным, лідэрам ад апазыцыі.А зараз , як толькі Аляксандр Уладзіміравіч пачаў рабіць нейкія самастойныя крокі, зараз жа пачаліся напады на яго..”


Карыстальнік сайту блогаў “Жывы Журнал” Вольнасьць распавядае ў сваім дзёньніку як зірнула на Менск праз уражаньні палякаў, якім тры дні перакладала ў часе бізнэс-паездкі: “Яны былі ўпершыню ў нашай краіне, але праз 3 дні адзін з іх трапна заўважыў, што ў Менску ўсё створана не для камфортнага існаваньня людзей, а на паказ... Ну, гэта акрамя шматлікіх словаў наконт энэргаёмістасьці ўсіх нашых будынкаў... Насамрэч нам калісьці давядзецца гэтую праблему неяк рашаць, так ці інакш... а на дамах дадатковыя лямпачкі разьвешваюць і гавораць пра неабходнасьць эканоміі спажываньня энэргіі... ПАРАДОКС мысьленьня.”


У беларускім сеціве працягваюць абмяркоўваць сайт “Лукашенко-2008”, і задавацца пытаньнем: гэта жарт, ці сур’ёзна? Тым часам на сайце абнаўленьне – песьня “Лукашэнка, прыйдзі!”. Дарэчы гэтая кампазыцыя датавая 1:


“...В дни испытаний, бед и сомнений

Светоч нам Белая Русь.

Русские с Вами, русские верят

В новый Советский Союз!

Лукашенко, приди в Россию,

Александр Григорич, приди.

За собою, братьев, веди нас

До Победы вперёд веди!”


Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Севярын Квяткоўскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларускім сеціве абмяркоўваюць артыкул у расейскай iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, -артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве абмяркоўваюць артыкул у расейскай iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве абмяркоўваюць артыкул у расейскай iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусь плянуе стварыць інстытут спэцімпарту тытуню й тытунёвых вырабаў гэтую навіну ад агенцтва «Інтэрфакс» абмяркоўваюць на форумах...

У беларускім сеціве абмяркоўваюць артыкул у расейскай iconАбмяркоўваюць артыкул расейскай "Независимой газэты"
Аўтар артыкулу Антон Хадасевіч аспрэчвае словы Аляксандра Лукашэнкі "Мы ішлі да дэфолту ў канцы мінулага І пачатку бягучага году",...

У беларускім сеціве абмяркоўваюць артыкул у расейскай iconАбмяркоўваюць артыкул расейскай "Независимой газэты"
Аўтар артыкулу Антон Хадасевіч аспрэчвае словы Аляксандра Лукашэнкі "Мы ішлі да дэфолту ў канцы мінулага І пачатку бягучага году",...

У беларускім сеціве абмяркоўваюць артыкул у расейскай iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Не шмат хто можа дазволіць сабе пажыць там. Таму 25 лішніх даляраў за візу ня надта паўплываюць. Хто езьдзіў па справах, той будзе...

У беларускім сеціве абмяркоўваюць артыкул у расейскай iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
На форумах парталу tut by сёньня абмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя ў часе прэсавай канфэрэнцыі для украінскіх мэдыяў....

У беларускім сеціве абмяркоўваюць артыкул у расейскай iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
На форумах tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што Аляксандар Мілінкевіч зьбіраецца судзіцца з бт. Падставай для судовых разбораў...

У беларускім сеціве абмяркоўваюць артыкул у расейскай iconПры мікрафоне Севярын Квяткоўскі, блукаем разам у беларускім сеціве
Не кажы, што табе шкада, мне гэта ня трэба. І не прасі прабачэньня, такое я І раней чула ” – піша Date by. Сайт спасылаецца на мэнэджэра...

У беларускім сеціве абмяркоўваюць артыкул у расейскай iconЦі прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі?
Ці прадстаўленыя ў беларускім сеціве дзяржаўныя структуры, палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі? Наколькі яны зьмястоўныя, цікавыя,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка