Спампаваць 22.49 Kb.
|
Stud0223 У нядзелю адбудзецца ў канцэртнай залі “Менск” адбудзецца “Рок-каранацыя”. У кожнай намінацыі – ад 3 да 5 прэтэндэнтаў, якіх ужо вызначыла журы. Музычныя крытыкі, дый самі музыкі адзначаюць, што традыцыйныя арганізатары імпрэзы, “Кляс-клюб”, Юры Цыбін цягам году “Рок-каранацыяй” фактычна не займаліся, аддаўшы ўсё на водкуп ангажаванаму Інтэрнэт-парталу “Тузін гітоў”. Не зусім зразумелыя і прынцыпы падбору журы ў намінацыях. Дзіўныя і некаторыя намінацыі, да прыкладу, “Пазытыўная музыка”. Дарэчы, у фінал тут выйшлі 3 каманды: малавядомыя “Вірус ліха”і “Пару рублёў”, ды яшчэ “Нагуаль”. Адмыслоўцы адзначаюць яшчэ адну даволі дзіўную фармулёўку намінацыі – “Сьпеўная паэзія”, якую прапанаваў Міхал Анемпадыстаў. Тут 5 прэтэндэнтаў: Віктар Шалкевіч, Алесь Камоцкі, Тацяна Беланогая, “P.L.A.N”, Зьміцер Вайцюшкевіч. Адмыслоўцы мяркуюць, што тут трэба выбіраць паміж такімі “маэстра” як Камоцкі і Шалкевіч, але журы, хутчэй за ўсё, аддасьць перавагу Вайцюшкевічу, які выпусьціў летась ажно 4 альбомы і адыграў безьліч канцэртаў. У намінацыі “Выканаўца году” – 4 прэтэндэнты: Вайцюшкевіч, Ян Маўзэр з гурту “Таварыш Маўзэр”, Ігар Варашкевіч (“Крама”), і Лёня Паўлёнок (“Нагуаль”). Тут зноў жа па папулярнасьці (колькасьці альбомаў і канцэртаў) больш за ўсё шансаў у Вайцюшкевіча. У намінацыі “Цяжкая музыка” 4 прэтэндэнты: “Раста”, “Зьніч”, “Таварыш Маўзэр” і “SOK”. У “Зніч” і“SOK” шансаў няшмат. Барацьба будзе паміж “Растай” і “Маўзэрам”. У намінацыі “Традыцыі і сучаснасьць” прагназаваць цяжка. Тут “Стары Ольса”, “Аляксандра і Канстанцін”, “Юр’я” і “Pete Paff” “Поп-рок выканаўца году”. Ва ўсіх на слыху “J-mors” (гучалі з кожнага праса). Але сярод прэтэндэнтаў “Клёндайк”, Пётр Ялхімаў, “Без білета”. Што да намінацыі “Рок-выканаўца году”, адмыслоўцы адзначаюць дзіўнаваты склад прэтэндэнтаў (ZET, Drun Extasy Індыга, Атмараві). У ZET стары альбом, але музычныя крытыкі мяркуюць, што барацьба будзе паміж ZET і Індыга. “Гіп-гоп”. Таксама дзіўны падбор: “Чырвоным па беламу”, “Городская тоска” і “Неумолкаемые”. Непрадказальна. Кліп году. Прэтэндэнты – “Без білету”, “Apple tea”, “J-mors”. Прыз атрымаць можа кожны... Ну і “Гіт году”. Прэтэндуюць: “Гадзючнік” (NRM), “Заенька” (“Індыга”), “Не ўмірай” (“J-mors”), “Сьвятло ў цемры” (“IQ48”), “Аўтабіяграфія”(Вольскі – Варашкевіч). Зноў жа, “J-mors”) гучаў паўсюль і адусюль. Пасьля сакавіцкіх падзеяў вельмі папулярныя “Гадзючнік” (NRM) і “Сьвятло ў цемры” (“IQ48”). Але што будзе – пакуль загадка... |
![]() | У нядзелю 25 лютага ў канцэртнай залі “Менск” адбудзецца “Рок-каранацыя”. У кожнай з 10 намінацыі – ад 3 да 5 прэтэндэнтаў, якіх... | ![]() | Юрый Цыбін – прадзюсар фестывалю «Рок-Каранацыя», выдавец (г. Мінск) – старшыня журы |
![]() | Атмараві, у намінацыі “Пазытыўная музыка” перамагла група “Нагуаль”. Галоўную ж рок-карону, а таксама прыз у намінацыі “Цяжкая музыка”... | ![]() | Геаграфія конкурсу абмяжоўваецца постсавецкай прасторай, замежных удзельнікаў – 67. Судзяць конкурс два журы, старшынямі якіх насуперак... |
![]() | Геаграфія конкурсу абмяжоўваецца постсавецкай прасторай, замежных удзельнікаў – 67. Судзяць конкурс два журы, старшынямі якіх насуперак... | ![]() | Сёньня ў малой залі канцэртнай залі “Менск” гучалі такія песьні як “Лятуць пералётныя птушкі”, “Прытамлёныя сонцам”, “Дружба” у перакладзе... |
![]() | Вялікі сольны канцэрт этна– трыа “Троіца” адбыўся ў канцэртнай залі “Менск”. На ім прэзэнтавалі кампазыцыі, якія складуць новы альбом... | ![]() | Сёньня ў канцэртнай залі “Менск” адкрыўся “Дударскі фэст – 2007”. У фэстывалі бяруць удзел амаль два дзесяткі каманд, у тым ліку... |
![]() | Еларусь». Прадстаўнікі брсм адзначаюць, што мепрапрыемства ня мае ніякага дачыненьня да Дня Волі. А 11 й гадзіне ля Будынку Нацыянальнай... | ![]() | У нядзелю, 27 лістапада, пачатак а 14-30, адбудзецца мітынг у гонар Слуцкага Збройнага Чыну каля гістарычнага будынка Слуцкага краязнаўчага... |