Галоўная спартовая падзея апошніх дзён славутая вэлягонка "Тур дэ Франс", на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі




НазваГалоўная спартовая падзея апошніх дзён славутая вэлягонка "Тур дэ Франс", на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі
Дата канвертавання01.11.2012
Памер31.6 Kb.
ТыпДокументы
Padb0710abloga


Прывітаньне!


Галоўная спартовая падзея апошніх дзён — славутая вэлягонка “Тур дэ Франс”, на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь іх, Аляксандр Кучынскі, на першым этапе не адзін дзесятак кілямэтраў ішоў у лідэрах, набраўшы да таго ж заліковыя ачкі. Французкае тэлебачаньне прадстаўляла яго пад бел-чырвона-белым сьцягам. Наведнікі парталу tut.by гэтак абмяркоўваюць навіну.


Leviathan: “Шкада хлопца... Здолеў засьвяціцца на гонцы, заявіў пра сябе, мае пэрспэктывы... А яка-небудзь тоўстая задніца ў скураным крэсьле вырашыць зараз, што гэта мусі быць ягоны першы й апошні старт на «Тур дэ Франс...»


Гюргі: “Я думаю, што калі ён удзельнічае ў вэлягонцы такой клясы, пляваў ён з высокага палёту на задніцы ў крэслах».


Jay Jay: “Ды годзе, калі на раўнінным этапе, якіх зараз увесь тыдзень, пойдзе ў групе ў адрыў і кілямэтраў 60-100 прамаячыць пад такім сьцягам, думаю, гэтага хопіць на пару інсультаў. У Эўропе выдатна ведаюць, у каго якія сьцягі, уся справа ў рэдакцыі «Эўраспорту», там, відаць, апазыцыйнае гняздо».


Сайт «Белорусской деловой газеты» www.bdg.by, якая, нагадаю, пад ціскам уладаў змушана была адмовіцца ад друкаванай вэрсіі, паведамляе: «Вучоныя Кітая не спыняюцца на стварэньні новых інтэрнэт-тэхнялёгій, нягледзячы на доўгатэрміновую палітыку цэнзуры ў Сеціве, якую праводзіць кітайскі ўрад. Там распрацавалі новую пошукавую сістэму, якая павінна даваць больш дакладныя адказы на пошукавыя запыты карыстальніка... Паводле аналітыкаў, новая тэхналёгія можа істотна паўплываць на сучасныя пошукавыя сэрвісы і зьмяніць іх працу».


На сайце Менгарвыканкаму www.minsk.gov.by ў форумах жыхарка Менску Ірына задаецца пытаньнем: «Сьвяты ўжо тыдзень як скончыліся, але чаму тэлевізар каля Палаца спорту вяшчае так, што якасныя шклопакеты не дапамагаюць. Няўжо необходна штораз пісаць на форум, каб зрабілі гук цішэй? Гэта паўторны зварот, па першым была імгненная рэакцыя».

Блог беларускіх блогаў blog.blog.tut.by сёньня паведамляе: «15 ліпеня 2007 году ў Менску зьбяруцца найбольш актыўныя чытачы і пісьменьнікі беларускага сэгмэнту Жывога Журналу, каб упершыню назваць лепшых з лепшых блогераў у 10-і намінацыях. Намінацыі гэтай прэміі ад сур'ёзных (публіцыстыка, літаратура, палітыка) да жартоўных (лытдыбр) ці наогул саркастычных (флудэр)... І краіна павінна ведаць сваіх герояў у твар! Менавіта таму беларускае Інтэрнэт-тэлебачаньне ITV.BY пакажа інтэрвію з усімі пераможцамі прэміі».

Сярод сьвежых допісаў на сайце водгукаў, ідэй і прапаноў otzyvy.by увагу зьвярнуў на сябе допіс Аледыі пра гандлёвы цэнтар «Падземны горад»: «Насамрэч, гэта проста калгаснае месца. Шмоткі Турцыя ды Кітай. Кошты наогул незразумелыя. Адкуль што? Я лічу, іх бы перанесьці на «Імпульс» ці яшчэ на пару ўзроўняў ніжэй пад зямлю апусьціць».

Для аматараў музыкі Антынацыянал-сацыялсіт ва ўласным дзёньніку nacijanalist.livejournal.com пакінуў такую інфармацыю пра сёлетні фэст «Басовішча»: «Жывая трансьляцыя з фэсту 20 ліпеня. Увесь канцэрт на 105.5 FM у Беластоку. Жывы рэпартаж з “Басовішча” на bas.racyja.com Праграма "Радыё БАС": кожны працоўны дзень а 18-45 на 105.5 FM у Беластоку і праз Інтэрнэт. Інтэрвію з удзельнікамі конкурсу "Басовішча 2007", а таксама ўсе цікавосткі фэстывалю».

І яшчэ пра музыку. Сайт Менск: падзеі, меркаваньні, дзіўноты www.adekvat.us знаёміць са сьпісам 20 найбольш часта сьцягваемых МР3 трэкаў беларускай музыкі за чэрвень гэтага году. Сярод лідэраў група “Electrokids” з кампазыцыяй “Amazing”, “N.R.M.” зь песьняй «Менск і Мінск», «Рокаш» зь песьняй «Крумкач».

belhyperborean ва ўласным ЖЖ-дзёньніку belhyperborean.livejournal.com дзеліцца ўражаньнямі ад пабачанага беларускамоўнага інтэрфэйсу: «Інтэрфэйс MySQL phpMyAdmin на беларускай мове. Калі я ўпершыню пабачыў замест звыклага «Gо” кнопку з надпісам "Панеслася!" — плакаў... Гэта сказаў не я. Мае калегі. Дык вось, мне падабаецца! Родная сакавітая мова — самая пазітыўная мова!»

І на гэтым скончым блуканьне па блогахі сайтах. «Начная аблога», Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Галоўная спартовая падзея апошніх дзён славутая вэлягонка \"Тур дэ Франс\", на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі iconГалоўная спартовая падзея апошніх дзён вэлягонка "Тур дэ Франс", на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі, на
Тур дэ Франс, на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі, на першым этапе не адзін дзесятак...

Галоўная спартовая падзея апошніх дзён славутая вэлягонка \"Тур дэ Франс\", на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі iconГалоўная спартовая падзея апошніх дзён -вэлягонка "Тур дэ Франс", на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі, на першым
Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі, на першым этапе не адзін дзесятак кілямэтраў ішоў у лідэрах, набраўшы да таго ж заліковыя...

Галоўная спартовая падзея апошніх дзён славутая вэлягонка \"Тур дэ Франс\", на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі iconГалоўная культурная падзея 2012 года святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі Беларусі, яе народу
Галоўная культурная падзея 2012 года святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І якуба Коласа. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі...

Галоўная спартовая падзея апошніх дзён славутая вэлягонка \"Тур дэ Франс\", на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі iconНягледзячы на маштабны рамонт Горадні сёлета, ніводзін з вартых помнікаў архітэктуры ў горадзе не рэстаўруецца. Надалей пад пагрозай зьнікненьня застаецца адзін
Горадні сёлета, ніводзін з вартых помнікаў архітэктуры ў горадзе не рэстаўруецца. Надалей пад пагрозай зьнікненьня застаецца адзін...

Галоўная спартовая падзея апошніх дзён славутая вэлягонка \"Тур дэ Франс\", на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі iconГалоўная акадэмічная падзея года: Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
Кансорцыум беларускіх І літоўскіх арганізацый пад эгідай Універсітэта Вітаўта Вялікага (Літва) І інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь)...

Галоўная спартовая падзея апошніх дзён славутая вэлягонка \"Тур дэ Франс\", на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі icon«Тур де Франс»: от президента Франции до лабрадора
«Тур де Франс» — 165 километров от Валь д’Изера до Безансона с тремя вершинами, две из которых первой категории. Первым финишную...

Галоўная спартовая падзея апошніх дзён славутая вэлягонка \"Тур дэ Франс\", на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі iconПытанні да экзамена па "Гісторыя Беларусі (1900-1916 гг.)"
Перадумовы ўзнікнення палітычных партый І асаблівасті станаўлення апошніх на Беларусі

Галоўная спартовая падзея апошніх дзён славутая вэлягонка \"Тур дэ Франс\", на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі iconУ гэтым выпуску агляд тэлефанаваньняў за тыдзень
Колькі дзён таму гонары Магілеву спынілі здаваць кроў І плязму на знак пратэсту супраць скасаваньня льготаў. Адзін з ініцыятараў...

Галоўная спартовая падзея апошніх дзён славутая вэлягонка \"Тур дэ Франс\", на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі iconЭкзамен для ўлады
Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 23 верасня 2012 года — аб гэтым на нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі І правядзення выбараў...

Галоўная спартовая падзея апошніх дзён славутая вэлягонка \"Тур дэ Франс\", на якой сёлета дэбютавалі два гоншчыкі зь Беларусі. Адзін зь ІХ, Аляксандр Кучынскі iconКузьня кадраў наступнага
Эгу зьяўляецца ўнікальным унівэрсытэтам, у якім грамадзяне Беларусі могуць атрымаць сучасную эўрапейскую адукацыю ў галіне гуманітарных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка