У дзесяцітысячным Ельску ёсьць безыменны мікрараён. Ён, у сваю чаргу, мае два прыгарада. Называюцца яны на кітайскі лад: Шанхай-1 І Шанхай Гэтыя кварталы




НазваУ дзесяцітысячным Ельску ёсьць безыменны мікрараён. Ён, у сваю чаргу, мае два прыгарада. Называюцца яны на кітайскі лад: Шанхай-1 І Шанхай Гэтыя кварталы
Дата канвертавання01.11.2012
Памер74.24 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ

ЕЛЬСК


У дзесяцітысячным Ельску ёсьць безыменны мікрараён. Ён, у сваю чаргу, мае два прыгарада. Называюцца яны на кітайскі лад: Шанхай-1 і Шанхай-2. Гэтыя кварталы хаваюцца ў лесе й за аўтамабільнымі гаражамі. Насельнікі аднапавярховых баракаў -- дробныя хатнія жывёлы. Зусім побач -- нелегальныя палеткі.

Ельчані без дазволу выкарчвавалі лес і асушылі балота. І земляробаў зусім не спыняла тое, што ад мястэчка да Чарнобыля бліжэй за 30 кілямэтраў, што тут падвышаны радыяцыйны фон, што Ельск і раён -- гэта зона з правам на адсяленьне.

Марыя Бандачук -- мадэльер, ці, па-просту кажучы, швачка-канструктар Камбінату бытавога абслугоўваньня ў Ельску. Праўда, апошнімі месяцамі і працоўныя і выходныя яна праводзіць на сваёй зямле. Працы няма і грошай не плоцяць. А жыць неяк трэба.

(Бандачук:) "Бульба ў мяне свая, не набываю, часнык -- нават прадаю, хрушу трымаем. А каб гэтага не было, я ня ведаю, як бы жыла на гэтыя грошы."

(Карэспандэнт:) "На колькі гэта ўсё легальна? Як да гэтага ставіцца райвыканкам?

(Бандачук:) "Неяк аднойчы яны нас прыцягвалі да адказнасьці. Запужвалі нас. Хочуць зрабіць тут возера, каб людзі адпачывалі. Але тут нашыя агароды! Нам працаваць трэба. Балюча будзе, калі ўсё адымуць."

(Карэспандэнт:) "Атрымліваецца, што было тут балота. Вы яго асушылі, а зараз гэта зношў хочуць заліць вадой. Так атрымліваецца?"

(Бандачук:) "Так."

Прадукцыя Ельскай мэблевай фабрыкі на рынку неканкурэнтна здольная. Кансэрсвавы ледзь дыхае дзякуючы дязржаўным замовам: дзіцячыя садкі ды школы вымушаныя набываць менавіта ягоную прадукцыю. У той час, як украінскія аналягі на рынку каштуюць у два разы таньней.

Завод жалеза-бэтонных канструкцыяў зачынілі. Пра Дарожна будаўнічую ўправу № 35 так сама ўжо можна казаць у мінулым часе. Нядаўна яе заб'ядналі з двайніком у Калінкавічах.

Кажуць, што арганізацыя й працоўныя сталі ахвярамі нейкіх уладна-прамысловых інтрыгаў, даўняга суперніцтва паміж Ельскам, Мазыром і Калінкавічамі.

Новасьпечанае начальства забрала сабе лепшую тэхніку. Ад будаўнічай управы засталіся адныя толькі пустыя ангары. Вартаўнік Аляксандар сабакі нават не трымае. Бо, па-просту, ахоўваць ужо няма чаго.

(Аляксандар :) "Нашая фірма -- адна з усяго трэсту давала прыбытак. А нас узялі ды скарацілі, далучылі да той арганізацыі, якая стратна працуе. Навошта гэта ўсё патрэбна? Усіх нашых працоўных разагналлі. Засталося толькі 3 вартаўнікі і 2 качагара."

(Карэспандэнт:) "А колькі людзей было?"

(Аляксандар :) "Чалавек 70-80."

(Карэспандэнт:) "Тых, каго разагналі, куды яны пайшлі?"

(Аляксандар :) "На біржу. 20 тысячаў атрымліваюць."

(Карэспандэнт:) "Вы неяк выказвалі сваё нязгоду?"

(Аляксандар :) "І пісалі, і тэлефанавалі. Няма ніякага плёну! Нічога! Я напішу і пойдзе Лукашэнку ліст? Ён прыедзе выключна з нагоды майго ліста? Да ня будзе такога!Там лістоў такіх прыходзіць мора. І на кожнае не прыедзеш."

Здавалася, што можа быць прасьцей, чым знайсьці працу ў "чарнобыльскіх" раёнах Гомельскай вобласьці? У свой час адсюль шмат хто зьехаў. А засталіся-- пераважна пенсіянеры, якія жадаюць памерці ў роднай старонцы.

Улады Беларусі пачалі вырашаць кадравую праблему старым савецкім мэтадам -- разьмеркаваньнем. Калі ты настаўнік альбо мэдык, твае шанцы трапіць на забруджаныя тэрыторыі істотна падвышаюцца. Прынамсі, так сытуацыя бачыцца зь Менску.

А на месцы -- зусім іншая рэчаіснасьць. Аказваецца, што вольных месцаў даўно няма. Афіцыйная лічба беспарцоўя -- 3 адсоткі. Насамрэч жа -- значна болей. І ніхто не можа адказаць на пытаньне, куды прыстроіць маладых спецыялістаў, якія адвучыліся, паводле мэтавага накіраваньня, і цяпер вяртаюцца на малую радзіму.

Я гутару з намесьнік галоўнага ўрача раённага шпіталя Віктарам Шынкарчуком.

(Карэспандэнт:) "Вядома, што адна з галоўных праблемаў у Ельску -- гэта беспрацоўе. Ці ёсьць такая зьява, як беспрацоўе сярод медыкаў?"

(Шынкарчук:) "Сярод медыкаў пакуль што няма такога. Хаця маладых спецыялістаў, якія будуць разьмяркоўвацца сёлета, мы на працу ня возьмем. У нас цалкам укамплектаваны штат."

(Карэспандэнт:) "Вы прагназуеце, што такая праблема можа хутка узьнікнуць?"

(Шынкарчук:) "Так. Улічваючы тое, што ў нас побач у Мазыры медычная вучэльня. Яна "палескі куст" кадрамі сваімі практычная забясьпечыла."

Чаўночным гандлему Ельску займаюцца ўсе: мадэльеры й будаўнікі, настаўнікі й медыкі. Адбываецца гэта выходнымі й буднямі, летам і зімою.

Украіна тут пачынаецца праз адзін чыгуначны прыпынак. Першы больш-менш буйны рынак на адледгасьці 370 кілятэтраў, у Жытоміры. Розьніца ў коштах паўтары-два разы. Самыя пасьпяховыя з адной вандроўкі кладуць і кішэню блізу сотні даляраў ЗША.

Праўда, як і усюль, не без праблемаў. Першая -- гэта транспартная. Украінцы скасвалі дызельны маршрут, які хадзіў праз мяжу. Цяпер трапляць у суседнюю дзяржаву стала цяжэй ды й даражэй, бо кошты квікоў на той дызель і на міжнародныя цягнікі розьняцца ў некалькі разоў.

Ну, а другая праблема традыцыйная для любой мяжы. Адным словам -- мытня. Аднак і тут можна дамовіцца, так бы мовіць, неафіцыйным чынам.

Калі ласка, доказ: Леташні дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі адносна таго, што на тэрыторыю Беларусі можна ўвозіць толькі 10 кіляграмаў -- даўно не зьяўляецца перашкодаю для чаўнакоў. Як у тым савецкім фільме -- "мытня дае дабро". Праўда, не за простае шчырае "дзякуй".

(Спадар:) "Ідзе кантроль. Падыходзіш да мытніка й кажаш, што вязеш больш за норму. Ён, вядома, дае дэклярацыю, каб запаўняў. Ты яе запаўняеш: пішаш, што ўсё ў межах нормы. І мытніку -- 20 даляраў. Ён робіць выгляд, што праверыў і ты праходзіш кантроль."

(Карэспандэнт:) "Ці бывалі выпадкі, калі мытнікаў лавілі на хабары."

(Спадар:) "Бывалі. Дваіх такіх ведаю. Нават завялі крымінальную справу. Яны сядзелі ў СІЗА, але адвакаты дапамаглі, яны адкупіліся й засталіся на волі."

(Карэспандэнт:) "Пасьля гэтых новаўвядзеньняў ці скараціўся аб'ём перавозак, ці скарайціліся чаўночныя паездкі праз мяжу?"

(Спадар:) "Не, не скараціліся. Як езьдзілі так і езьдзяць. Толькі крыху больш плоцяць."

(Карэспандэнт:) "...і плоцяць, атрымліваецца што не дзяржаве, а мытнікам.?"

(Спадар:) "Толькі мытнікам!"

Ёсьць у Ельску яшчэ адзін рэцэпт выжываньня. Бывае так, што непаўналетнія дзеці кормяць бкспрацоўных дарослых бацькоў. Падлеткаў штогод запрашаюць на аздараўленьне ў Нямеччыну й Італію. Падарункі, ежа і вопратка -- гэта звычайныя атрыбуты такіх падарожжаў.

Уражаньнямі ад штогадовых вандровак дзеліцца 17-гадовая Вольга Зыль:

(Зыль:) "Была я ў горадзе Майнцы каля сямі разоў. Усе адносяцца гасьцінна. Не зьвяртаюць увагу на тое, што ты прехаў з іншай краіны. Набываюць адзеньня й ежу, якую яны перасылаюць сюды."

(Карэспандэнт:) "Як часта прыходзяць гэтыя пасылкі?

(Зыль:) Раз ці два на год. Гэты вельмі вялікая дапамога, я лічу. Ёсьць сем'і, у якіх няма сродкаў, каб купіць свайму дзецяці ежу альбо адзеньне. Хаця я вывучаю ангельскуў у школе, я пачыла займацца нямецкай мовай."

(Карэспандэнт:) "Як посьпехі ў нямейцкай мове?"

(Зыль:) "Ня дрэнна!"

(Карэспандэнт:) "А прыклад?"

(Зыль:) "Ой! Не!!."

Па сканчэньні школы, Вольга Зыль, хутчэй за ўсё, зьедзе з Ельску паступіць вучыцца і зачэпіцца ў якім-небудзь буйным горадзе.

А я тым часам вяртаюся ў безыменны мікрараён Ельску. Вуліца 50 год СССР, дом нумар 33. Тут жывуць перасяленцы. Асфальт навокал практычна адсутнічае. Рыдлёўкамі ды ломамі старыя зьнішчылі пакрыцьцё. А на пясочку, пад сваімі вокнамі, разьбілі градкі.

(Карэспандэнт:) "Гэтыя палеткі ля вашага дому, каму яны палежаць?

(Спадарыня:) "Пенсіянеры сеюць. Атрымліваецца, што кожнай бабе па градцы. Ледзь не адабралі гэта. Спачатку забаранілі. Бабы пачалі моцна плакаць. Ну, добра паплакалі й нам сказалі: "што з вамі зрабіць? Сейце!"

(Карэспандэнт:) "Стаім з вамі ля трубы. У ёй влялікая дзірка. І з яе..."

(Спадарыня:) "...капае вада. Мы ёй паліваем. Дзякуй Богу, што труба лопнула. Ці прыцягну я вады з пятага паверха?"

(Карэспандэнт:) "Зчывайна гора, калі труба лопне. А ў вас атрымліваецца, што гэта станоўча. Так?"

(Спадарыня:) "Дабро!"

(Карэспандэнт:) "Хапае на жыцьцё пенсіі ці не?"

(Спадарыня:) "Як ужо бачыш, што сканчваецца пенсія, суп толькі засмажыш. А пра каўбасу ўжо не думаеш. Усё дорага!"

У вырашэньні непаразуменьняў паміж мясцовымі уладамі й насельніцтвам не апошнюю ролю мусіў бы адыгрываць дэпутат. Я маю на ўвазе не абранцаў у райсавет, а таго чалавека, які прадстаўляе цэлы раён на нацыянальным ўзроўні.

Ад Ельсшчыны ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу працуе камуніст, апантанны прыхільнік інтэграцыі, колішні дырэктар літаратурнага холдынгу -- Сяргей Касьцян.

У ідэале ён і павінен быў дапамагчы адстаяць дарожна-будаўнічую ўправу, а можа й паклапаціцца пра новы дызельны маршрут ва Ўкраіну.

Усё гэта павінна быць. Але насамрэч Сергей Касьцян наведваецца ў сваю выбарчую акругу ня так часта, як жадаюць ягоныя выбарцы. Ад таго рэдкія аўдыенцыі больш трывала застаюцца ў памяці ельчанаў.

(Спадарыня:) "Прыехаў дэпутат Касьянаў..."

(Карэспандэнт:) "Касьцян?"

(Спадарыня:) "Касьцян -- ага. Пайшлі да яго на прыём. Папрасілі яго: "мы перасяленцы. Хоць бы нас замацавалі за калгасам, каб нам па 5-10 сотак узаралі за нашыя грошы." Ён адказаў: "зьбірайцеся гуртом і набывайце каня". Я набуду тога каня, а на яго трэба сена накасіць. І ў кватрэру каня не завядзеш! Адзе яго паставіць таго каня? Цякуць у нас пад'езды. Ён сказаў: "зьбіраецеся гуртом, набывайце дахоўку і крыйце". Пастаілі нам бракаваныя газавая пліты. У ўжо ў двух хатах яны ўзарваліся. Добра яшчэ што людзей не паўбівала. Ну і гэты Касьянаў (Касьцян) сказаў, што "я гэтую справу ўтрасу, новыя паставім." Я тыя пліты, як стаялі, так і сёньня стаяць."

(Карэспандэнт:) "І нічым вам на дапамог?"

(Спадарыня:) "Так, нічым. А як выбіралі яго, абяцаў залатыя горы!"

(Карэспандэнт:) "Хутка зноў будуць выбары ў Нацыянальны сход. Будзеце за Касьцяна галасаваць?"

(Спадарыня:) "Незакаго не пайду галасаваць! Нават і за Лукашэнку ня буду!"


/Алена, толькі ня ведаю, ці патрэбная аўтарская кропка? Па шчырасьці, ця ведаю, чым завяршыць./

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У дзесяцітысячным Ельску ёсьць безыменны мікрараён. Ён, у сваю чаргу, мае два прыгарада. Называюцца яны на кітайскі лад: Шанхай-1 І Шанхай Гэтыя кварталы iconШанхай – пекин шанхай
Даты заезда: 02. 05; 04. 05; 06. 05; 09. 05; 11. 05; 13. 05; 16. 05; 18. 05; 20. 05; 23. 05; 25. 05; 27. 05; 30. 05; 01. 06; 03....

У дзесяцітысячным Ельску ёсьць безыменны мікрараён. Ён, у сваю чаргу, мае два прыгарада. Называюцца яны на кітайскі лад: Шанхай-1 І Шанхай Гэтыя кварталы iconПалітычная геаграфія перасудавічы
Вырабім. Два гады карыстаемся, а пасьля яны забіраюць І даюць іншае. Тэхнікі не даюць. Наймаем трактары. Хлопцы ёсьць, якія маюць...

У дзесяцітысячным Ельску ёсьць безыменны мікрараён. Ён, у сваю чаргу, мае два прыгарада. Называюцца яны на кітайскі лад: Шанхай-1 І Шанхай Гэтыя кварталы iconПершы, каго я сустрэў у Перасудавічах, быў Пятро Шацько
Вырабім. Два гады карыстаемся, а пасьля яны забіраюць І даюць іншае. Тэхнікі не даюць. Наймаем трактары. Хлопцы ёсьць, якія маюць...

У дзесяцітысячным Ельску ёсьць безыменны мікрараён. Ён, у сваю чаргу, мае два прыгарада. Называюцца яны на кітайскі лад: Шанхай-1 І Шанхай Гэтыя кварталы iconШанхай-сучжоу-ханчжоу expo 2010 Вылет: 05, 19. 05, 26. 05
Прибытие в Шанхай утром. Встреча в аэропорту, трансфер в отель. Обзорная экскурсия по Шанхаю. Экскурсия в Сад Радости Юйюань. Обед....

У дзесяцітысячным Ельску ёсьць безыменны мікрараён. Ён, у сваю чаргу, мае два прыгарада. Называюцца яны на кітайскі лад: Шанхай-1 І Шанхай Гэтыя кварталы iconО. Хайнань – Шанхай 11д/10н Отличная цена на отели Holiday Inn и Pullman Resort 5* (Sanya bay) Перелет а- 330, а/к «China Eastern»
Аэропорт Шереметьево-F(2). 20: 10 Вылет в Шанхай регулярным рейсом а/к China Eastern Airlines, эконом-класс mu-592

У дзесяцітысячным Ельску ёсьць безыменны мікрараён. Ён, у сваю чаргу, мае два прыгарада. Называюцца яны на кітайскі лад: Шанхай-1 І Шанхай Гэтыя кварталы iconАэропорт: Шереметьево-f (бывший Шереметьево-2),а/к «China Eastern»: Авиаперелет туда: Москва Шанхай mu592 19: 50-09: 00 (+1 день ) Шанхай-Пекин mu564 12: 30-14: 40
Авиабилет электронный, прилагается к пакету документов туристов. Регистрацию проходить самостоятельно с паспортом. На все вылеты...

У дзесяцітысячным Ельску ёсьць безыменны мікрараён. Ён, у сваю чаргу, мае два прыгарада. Называюцца яны на кітайскі лад: Шанхай-1 І Шанхай Гэтыя кварталы iconПекин-сучжоу-ханчжоу-шанхай
Пекин – Сучжоу, Сучжоу – Ханчжоу, Ханчжоу – Шанхай в кондиционированном комфортабельном купе

У дзесяцітысячным Ельску ёсьць безыменны мікрараён. Ён, у сваю чаргу, мае два прыгарада. Называюцца яны на кітайскі лад: Шанхай-1 І Шанхай Гэтыя кварталы iconУ студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва
Спадар Alex Buloichik зрабіў слоўнікі для Mozilla Firefox/Thunderbird І openOffice 0 на падставе электроннага слоўнікаў (як клясычны...

У дзесяцітысячным Ельску ёсьць безыменны мікрараён. Ён, у сваю чаргу, мае два прыгарада. Называюцца яны на кітайскі лад: Шанхай-1 І Шанхай Гэтыя кварталы iconПрэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўхваліў інвэстыцыйныя будаўнічыя праекты Масквы ў беларускай сталіцы. Яны былі прадстаўленыя ў часе сустрэчы беларускага
Размова ідзе пра культурніцка-дзелавы цэнтар “Дом Москвы”, які будзе ўзведзены праз год ля гатэлю “Беларусь”, жылы мікрараён на праспэкце...

У дзесяцітысячным Ельску ёсьць безыменны мікрараён. Ён, у сваю чаргу, мае два прыгарада. Называюцца яны на кітайскі лад: Шанхай-1 І Шанхай Гэтыя кварталы iconДля – як зельле ў мове. Ад непісьменнасьці яны вырастаюць там, дзе ІХ ня можа быць, І выціскаюць добрыя мясцовыя "расьліны". Яны як бы спусташаюць гаворку, робяць яе прымітыўнай, няправільнай. Ужывайце гэтыя прыназоўнікі толькі там, дзе яны да месца, І з правільным склонам!
Смі, праэкты ў сеціве, афіцыйныя дакумэнты. Рэчаў, якія робяць беларускае маўленьне або пісьмо “ненатуральным”, ня так І шмат. Калі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка