Раённы Цэнтр культуры "М и р"




НазваРаённы Цэнтр культуры "М и р"
Дата канвертавання01.11.2012
Памер47.12 Kb.
ТыпМерапрыемства
Раённы Цэнтр культуры “Мир”


Другі год запар РЦК праводзіць вечар шансона, сёлетні адбыўся 7 жніўня ў Парку культуры і адпачынку.

У праграму канцэрта былі ўключаны песні такіх знакамітых аўтараў і выканаўцаў, як Ірына Круг, Трафім, Віктар Каралёў, Міхаіл Круг. Вядомыя кампазіцыі прагучалі ў выкананні салістаў РЦК і гасцей вечара.

Асноўнымі рысамі музычнага стылю шансон з’яўляецца прысутнасць у тэкстах песень выразнай сюжэтнай лініі ці глыбокай жыццевай філасофіі. Меладычнасць разам з выкарыстаннем у тэкстах размоўнай лексікі і неспявацкіх галасоў (як у бардаўскай песні ) зрабілі шансон па-сапраўднаму вядомым.

Нам здаецца, што стыль шансон не уступае па складанасці іншым музычным стылям і мае ў сабе вялікую колькасць нераскрытых магчымасцей. Жыцце не стаіць на месцы і мы эксперыментуем, шукаем нешта новае і цікавае каб зрабіць досуг жыхароў раёна больш разнастайным.

Нягледзячы на тое, што такое мерапрыемства праводзіцца у нас усяго другі раз, яно ўжо паспяхова захапляе сваю аўдыторыю, што ў сваю чаргу зацвярджае вечар шансона ў планах РЦК на будучы год.

16 жніўня ля мемарыяла воінаў-кавалерыстаў, недалека ад вёскі Горня, адбыўся ўрачысты мітынг прысвечаны 70 гадавіне бітвы воінаў-кавалерыстаў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на чале з палітруком Іванам Гарабцом.

У гэты дзень жыхары дзвюх краін суседак сабраліся разам, каб ушанаваць памяць загінуўшых.

На сустрэчы прысутнічалі: старшыня Хоцімскага райвыканкама Фёдар Вішнеўскі і глава Суражскага раёна Анна Задзіран, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Васіль Ячнеў, Аляксандр Пагарцаў, ураджэнец сяла Ніўнае Суражскага раёна, казак Сцяпан Еўдакіменка і прадстаўнікі грамадскасці абодвух раёнаў.

Мерапрыемства пачалося з ускладання вянкоў да мемарыяла і малітвай аб загінуўшых у выкананні архімандріта Кірыла, настаяцеля Свята-Троіцкага сабора. А пасля гэтага слова было дадзена главам раёнаў, а таксама ветэранам. Пасля заканчэння распаведаў сведак гераічных падзей 70ай даўнасці, прагучалі музычныя номера ў выкананні працаўнікоў РЦК і Бяседавіцкага СДК.

Пасля заканчэння мітынгу удзельнікі яшчэ доўга не разыходзіліся. А гэта значыць, што два нашы брацкія народы не раз’яднаюць ніякія межы.

19 жніўня ў гарадскім Парку культуры і адпачынку адбылося традыцыйнае народное свята “СПАС”. Працаўнікі РЦК штогод праводзяць любімае народам свята. І на гэты раз на гарадскую сцэну выйшлі лепшыя народныя калектывы і салісты раёна. Удзел у мерапрыемстве прынялі калектывы: народны хор “Дабрадзея”, народнае трыа “Горліца”, салісты РЦК і Бяседавіцкага СДК. На сцэне таксама адбылося тэатралізаванае прадстаўленне, на працягу якога ўсе жадаючыя: і малыя, і дарослыя - мелі магчымасць прыняць удзел у гульнях і конкурсах, а таксама пачаставацца спасаўскімі яблыкамі.

26-27 жніўня народны вакальны ансамбль “Пацеха” прыняў удзел у 11 абласным фестывалі сямейнай творчасці “Сузор’е талентаў” Фестываль сабраў шмат таленавітых выканаўцаў музычнага і тэатральнага жанру не толькі Беларусі, але Расіі і Украіны. Прадстаўнікі Хоцімшчыны, даўно вядомыя далека за межамі свайго раёна і вобласці, зусім не згубіліся сярод знакамітых удзельнікаў фестывалю і атрымалі дыплом трэцяй ступені ў намінацыі “Музыкальна-песеннае і тэатральнае мастацтва “Крыніцы творчасці”.

Адзначым, што акцёрская група народнага вакальнага ансамбля “Пацеха” з’яулялася савядучымі гала канцэрта фестывалю.

27 жніўня ў вёсцы Трасціно быў рэалізаваны маладзёжны праект “Властелин села” , які ў Хоцімскім раёне праходзіў упершыню.Ініцыятарам конкурсу стаў аддзел па справам моладзі Хоцімскага райвыканкама і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Трасцінскага сельскага савета і аддзела культуры Хоцімскага райвыканкама.

Ганаровымі гасцямі праекта “Властелии села” былі старшыня раённага савета дэпутатаў Шупенька Святлана Фядосаўна, намеснік старшыні Хоцімскага райвыканкама Казакова Жана Васільеўна, а таксама кіраўнікі аддзелаў райвыканкама.

Сялянская праца, як і ў былыя часы, яднае сям’ю. І таму, самая галоўная мэта праекта “Властелин села” узмацненне сямейных традыцый і пераемнасць пакаленняў.

У конкурсе прымалі ўдзел 8 маладых сем’яў, якія пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасці нашага раёна. Яны змагаліся ў 7 выпрарабаваннях на


тэматыку сельскай гаспадаркі. У выніку журы прызнала пераможцамі сям’ю Кузьмянковых – прадстаўнікоў Забялышынскага сельскага савета.


Ідзе час, усё навокал змяняецца, але сялянская праца неабходная усім і кожнаму. Вынікамі працы сялян карыстаецца кожны чалавек: ці ён жыхар мегаполіса, ці маленькага правінцыяльнага гарадка.

Менавіта на плечы моладзі кладзецца адказнасць за тое, якой быць нашай вёсцы у будучыні, а з такой моладдзю, якая ўдзельнічала ў праекце “Властелин села”, у гэту самую будучыню трэба глядзець з упэўненасцю і спакоем.


Сельскія клубныя установы

6 жніўня ў Бяседавічскім СДК праводзілася дыскапраграма пад назвай “Музыка лета”. У ходзе дыскатэкі гучалі папулярныя трэкі, праводзіліся конкурсы. Галоўнай мэтай гэтага мерапрыемства было сабраць і зацікавіць моладзь, прывіць ім добры густ.


26 жніўня ў Ліпаўскім СДК адбылася тэматычная дыскатэка “Мы за здаровы лад жыцця”.

Музычныя густы,запатрабаванні сучаснай моладзі вельмі спецыфічныя. Наведвальнікам дыскатэк-дзецям,школьнікам,студэнтам працаўнікі установы імкнуцца прапанаваць сення музычны густ у самых разнастайных варыянтах. Гэта танцавальна-забаўляльныя,конкурсныя і гумарыстычныя шоу-праграмы.Пастаяннымі тэмамі такіх дыскатэк сталі праграмы,што прапагандуюць здаровы лад жыцця.

19 жніўня ў Івановскім СДК прайшло народнае гулянне “Спасаўкі”. На працягу мерапрыемства праводзіліся гульні,гучалі нумары мастацкай самадзейнасці. У мерапрыемстве прымаў удзел фальклорны гурт “Вербніца” Іваноўскага СДК.


У жніўні-месяцы ў Бярозкаўскім СДК адбылася дыскапраграма “Сустрэча з танцам”.Гэта праграма дала магчымасць не толькі слухаць музыку, а таксама дала веды пра танцы недалекага мінулага,якія танчылі нашы бабулі. На працягу вечара праводзіліся танцавальныя конкурсы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Раённы Цэнтр культуры \"М и р\" iconРаённы Цэнтр культуры "Мир"
Афіцыйна вынікі працы за год у сферы культуры ў раёне яшчэ не падведзены. Але, выступаючы на сходзе, начальнік аддзела культуры райвыканкама...

Раённы Цэнтр культуры \"М и р\" iconРаённы Цэнтр культуры "Мир"
Цэнтра культуры прайшоў рэгіянальны агляд-конкурс фальклорна-этнаграфічных калектываў. Апроч Хоцімскіх ансамбляў «Медуніца», «Адраджэнне»,...

Раённы Цэнтр культуры \"М и р\" iconРаённы Цэнтр культуры "Мир"
Гледачы мелі магчымасць не толькі пачуць любімыя песні, але І спазнаць цікавую інфармацыю пра самога Святога Валенціна І аб свяце....

Раённы Цэнтр культуры \"М и р\" iconКонкурс праводзіцца па наступных намінацыях
Раённы Цэнтр культуры прапануе прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”. Конкурс праводзіцца...

Раённы Цэнтр культуры \"М и р\" iconРаённы Цэнтр культуры "Мир"
Дню працаўнікоў сельскай гаспадаркі І перепрацоўваючай прамысловасці на якім прысутнічалі прадстаўнікі працоўных калектываў, маючых...

Раённы Цэнтр культуры \"М и р\" iconРаённы Цэнтр культуры "Мир"
Аляксандрам Іванавічам быў агучаны загад аб ўзнагароджанні супрацоўнікаў раус, уручаны памятныя сувеніры ветэранам органаў унутраных...

Раённы Цэнтр культуры \"М и р\" iconПлан асноўных мерапрыемстваў клубных устаноў раёна на май месяц Раённы метадычны цэнтр народнай творчасці

Раённы Цэнтр культуры \"М и р\" iconПлан асноўных мерапрыемстваў клубных устаноў раёна на чэрвень месяц Раённы метадычны цэнтр народнай творчасці

Раённы Цэнтр культуры \"М и р\" iconНавучанне для студэнтаў-імігрантаў
Курсы, стажыроўкі І іншыя прапановы цэнтра занятасці – Раенны Powiatowy Цэнтр занятасці ў Любліне

Раённы Цэнтр культуры \"М и р\" iconКонкурс сацыяльных праектаў у ходзе
Дзіцячая радыёхвілінка”. Праект дзіцячай сацыяльнай ініцыятывы: з вопыту работы / склад. В. В. Каржыцкая, В. Кошкіна Сянно: Цэнтр...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка