Спіс выданняў, якія падрыхтаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года




НазваСпіс выданняў, якія падрыхтаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года
Дата канвертавання20.01.2013
Памер44.17 Kb.
ТыпЗакон


Спіс выданняў, якія падрыхтаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года

Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“


І. Падрыхтаваны і выдадзены ў адпаведнасці з палажэннямі Закона:

1. Л.П.Кунцэвіч, І.У.Кандраценя. Беларускі арфаграфічны слоўнік. Пад

рэдакцыяй А.А.Лукашанца – Мінск: Беларуская навука, 2009 (тыраж 5 000);

2. О.М.Николаева, Т.Н.Трухан. Современный русско-белорусский

словарь для школьников. Пад рэдакцыяй А.А.Лукашанца – Мінск: Літаратура і мастацтва, 2009 (тыраж 3 500);

3. І.Л.Капылоў, Т.М.Маракуліна. Арфаграфічны слоўнік беларускай

мовы для школьнікаў. Новыя правілы правапісу. – Мінск: Сучасная школа, 2010 (тыраж 5 050);

4. В.І. Іўчанкаў. Беларуская арфаграфія: апавяданні і гісторыі (у

навукова-папулярным выкладзе падаюцца ”Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“, зацверджаныя Законам, апавяданні суправаджаюцца гістарычнымі каментарыямі і займальным матэрыялам). – Мінск: Пачатковая школа, 2010 (тыраж 3 000 экз.);

5. В.І. Іўчанкаў. Беларускі правапіс у апорных схемах. Паводле новай

рэдакцыі ”Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі“.–Мінск: Пачатковая школа, 2010 (тыраж 5 000 экз.);

6. Л.П.Кунцэвіч, І.У.Кандраценя. Беларускі арфаграфічны слоўнік для

школьнікаў. Пад рэдакцыяй А.А.Лукашанца – Мінск: Аверсэв, 2010 (тыраж 5 100 экз.);

7. З.І.Бадзевіч, А.М.Валочка, І.У.Кандраценя, Л.П.Кунцэвіч,

А.А.Лукашанец. Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі. – Мінск: Аверсэв, 2010 (тыраж 9 100 экз.);

8. Г.М.Валочка. Вывучаем беларускі правапіс. 5 – 9 кл.: вучэб.-метад.

комплекс / Г.М.Валочка, В.У.Зелянко. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010. – 176 с. (тыраж 3 100);

9. Г.М.Валочка. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай

мовы. 10 – 11 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М.Валочка, В.У. Зелянко, І.Л.Бурак. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010. – 286 с. (тыраж 3 100);

10. Г.М.Валочка. Беларуская мова. 5 – 9 класы. Вывучаем беларускі

правапіс: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларускай і

рус. мовамі навучання / Г.М.Валочка, В.У.Зелянко. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010. – 127 с.;

11. Г.М. Валочка. Беларуская мова. 10 – 11 класы. Практыкум па

арфаграфіі і пунктуацыі : дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларускай і рус. мовамі навучання / Г.М.Валочка, В.У.Зелянко,

І.Л.Бурак. – Мінск: НІА; Аверсэв, 2010. – 188 с.

ІІ. Падрыхтаваны і здадзены ў друк:

  1. Л.П.Кунцэвіч, І.У. Кандраценя. Беларускі арфаграфічны слоўнік (выданне другое выпраўленае). Пад рэдакцыяй А.А.Лукашанца – Мінск: Беларуская навука, 2010;

  2. О.М.Николаева, Т.Н.Трухан. Современный русско-белорусский словарь для школьников. Пад рэдакцыяй А.А.Лукашанца (издание 2-е, исправленное и дополненное). – Минск: Літаратура і мастацтва;

  3. О.М.Николаева, Т.Н.Трухан. Современный русско-белорусский словарь. Пад рэдакцыяй А.А.Лукашанца – Минск: Тетрасистемс;

  4. І.Л.Капылоў, Т.М.Маракуліна. Слоўнік арфаграфічных новаўвядзенняў беларускай мовы;

  5. І.Л.Капылоў. Правапіс беларускай мовы. Асноўныя правілы і практычныя заданні;

  6. І.Л. Капылоў, І.У. Ялынцава. Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў;

  7. А.М.Анісім, В.У.Міцкевіч. Русско-белорусский словарь для школьников;

  8. І.Л.Капылоў, С.Я.Рапацэвіч. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў;

  9. І.Л.Капылоў, С.Я.Рапацэвіч. Беларуская мова ў табліцах і схемах.

ІІІ. Падрыхтаваны да здачы ў выдавецтвы:

1. І.Л.Капылоў, Н.Д.Бандарэнка. Слоўнік беларускай мовы: Асобна, разам, праз злучок;

2. І.Л.Капылоў, В.І.Уласевіч. Слоўнік беларускай мовы: Вялікая, малая літара.

ІV. Планамерна ў СМІ вядзецца сістэмная інфармацыйна-тлумачальная работа па зменах, якія адбыліся ў беларускім правапісе:

1. На старонках вядучых дзяржаўных рэспубліканскіх масава-палітычных перыядычных выданняў былі апублікаваны матэрыялы, цыкл гутарак з навукоўцамі, практыкамі, рэдактарамі беларускамоўных выданняў па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі – ”Мне сняцца сны па-беларуску!“, ”Мова развівалася і будзе развівацца“, ”Мова мяняецца, бо жывая!“, ”Новыя правілы чакаюць каментарыяў“, ”На адаптацыю да новых правілаў – два гады“ (газета ”Звязда“); ”За што літара Ё ўганаравана помнікам, ці Урок другі: правапіс літары Ё“, ”Магія роднай мовы“, ”Лёс мяккага знака“, ”Народ, мова, краіна…“, ”Пішам, як чуем?“ (”Народная газета“); ”Калі мова – жывая?“, ”Новыя правілы беларускай мовы (”Белорусская нива“) і іншыя.

2. На старонках ”Народнай газеты“ рэгулярна з сакавіка 2009 г. выходзіць рубрыка ”Пішам па-беларуску“. Урокі для чытачоў вядзе загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, прафесар, доктар філалагічных навук В.І.Іўчанкаў.

3. На старонках ”Настаўніцкай газеты“ друкаваліся матэрыялы інтэрв’ю з намеснікам Міністра адукацыі К.С.Фарыно ”Моўная адукацыя ў школе сёння і заўтра“, інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі аб асаблівасцях выкладання вучэбных прадметаў ”Беларуская мова“ і ”Беларуская літаратура“ ў 2010/2011 навучальным годзе.

4. У навуковым і метадычным часопісе ”Роднае слова“:

пачынаючы з №1 2009 г. і па №4 2010 г. вялася рубрыка ”Новыя правілы беларускага правапісу“, мэта якой была растлумачыць тыя змены і ўдакладненні, што ўводзяцца ў беларускую пісьмовую мову Законам. Аўтарамі рубрыкі з’яўляліся ўдзельнікі падрыхтоўкі канчатковай рэдакцыі Закона – дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар А.А.Лукашанец; намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук Л.П. Кунцэвіч і вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук І.У.Кандраценя;

пачынаючы з №5 2010 г. В.І.Іўчанкавым вядзецца рубрыка ”Беларускі правапіс у апорных схемах“;

5. На старонках навукова-метадычнага часопіса ”Пралеска“ з №11 2009 г. адкрыта рубрыка ”Вучоная практыка“. Заняткі па тэме ”Беларуская мова: новая рэдакцыя правапісу. Правілы сучаснай арфаграфіі і пунктуацыі“ вядзе В.І.Іўчанкаў;

6. На старонках навукова-метадычнага часопіса ”Пачатковая школа“ з №11 2009 г. В.І.Іўчанкавым вядзецца рубрыка ”Беларускі правапіс: урокі сучаснай арфаграфіі“;

7. На старонках навукова-практычнага і інфармацыйна-метадычнага часопіса ”Веснік адукацыі“ з №3 2009 г. А.А.Лукашанцам вядзецца рубрыка ”Вывучаем новыя правілы беларускага правапісу“.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Спіс выданняў, якія падрыхтаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года iconСпіс выданняў, якія падрыхтаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года

Спіс выданняў, якія падрыхтаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года iconПлан мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Распрацаваць І ажыццявіць ва ўстановах адукацыі план мерапрыемстваў, якія накіраваны на забеспячэнне арфаграфічнай аднастайнасці...

Спіс выданняў, якія падрыхтаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года iconЎ адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г
Змены І ўдакладненні ўнесены ў правапіс галосных, зычных, мяккага знака, абрэвіятур, некаторых марфем, вялікай І малой літар І правілы...

Спіс выданняў, якія падрыхтаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года iconГрамадскага аб’яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Мінск 2007
Тбм дзейнічае ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, Законам...

Спіс выданняў, якія падрыхтаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года iconАб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай I (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі беларусь
У адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 34 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 г. «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» Міністэрства...

Спіс выданняў, якія падрыхтаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года iconПлан мерапрыемстваў аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі" № п/п
Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”

Спіс выданняў, якія падрыхтаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Палажэнне аб вучэбна-вопытных участках (гаспадарках) агульнаадукацыйнай установы распрацавана ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула...

Спіс выданняў, якія падрыхтаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года iconЗацверджана загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Дадзеная Інструкцыя распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб музеях І музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» І...

Спіс выданняў, якія падрыхтаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года iconПастанова Савета Міністраў
Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях І музейным фондзе...

Спіс выданняў, якія падрыхтаваны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года iconЗацверджана рашэнне Смаргонскага раеннага Савета дэпутатаў
Праграма выхавання дзяцей І падлеткаў у Смаргонскім раене на 2005-2008 гады (далей- праграма) распрацавана ў адпаведнасці з Законам...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка