Уводзіны




НазваУводзіны
старонка1/11
Дата канвертавання28.10.2012
Памер1.11 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11
Беларускі дзяржаўны універсітэт

Юрыдычны факультэт


Кафедра паліталогіі


Васілевіч Наталля Сцяпанаўна


Магістэрская работа:


Дысцыплінарнае афармленне палітычнай веды: механізмы і дынаміка


Навуковы кіраўнік:

кандыдат палітычных навук, дацэнт

Антановіч Ніна Арсенеўна


Рэцэнзент:

кандыдат філасофскіх навук, дацэнт

Сіманоўскі Сяргей Іванавіч


Мінск 2005


Уводзіны 3

Раздзел 1. Генезіс і гісторыя дысцыплінарнай палітычнай веды 7

1.1. Міфалогія як крыніца палітычнай веды 9

1.2. Гістарыяграфія як крыніца палітычнай веды 10

1.2.1. Старажытны Кітай – канфуцыянскі канон і гістарычныя кронікі 11

1.2.2. Антычная гістарыяграфія і нарматыўнасць палітычнай веды 12

1.2.3. Славянскія летапісы і палітычная веда 15

1.3. Палітычная філасофія ад Антычнасьці да сучаснасці 19

1.3.1. Палітычная філасофія ў Антычнай Грэцыі 22

1.3.2. Палітычная філасофія ў эпоху Адраджэння і Асветніцтва 25

1.3.4. Аналітычная палітычная філасофія 26

1.3.5. Крытычная палітычная філасофія 29

1.5. Нараджэнне навукі і новы статус веды. Пазітывізм і марксізм. 31

1.6. Сацыяльная навука. Класічная веда (пачатак 20-га стагоддзя) 34

1.7. Пасляваенная сітуацыя. Некласічная навука 37

1.7.1. Палітычная навука на Захадзе 39

1.7.2. Навуковы камунізм як альтэрнатыўны канон палітычнай веды 45

Раздзел 2. Развіццё дысцыпліны: дынаміка і механіхмы 52

2.1. Дысцыплінарнасць і розныя падыходы да дысцыплінарнага афармлення ў палітычнай навуцы 52

2.1. Постнекласічная рацыянальнасць як вынік глабальнай навуковай рэвалюцыі. 61

2.2. Постнекласічная навука як постмадэрная 65

Раздзел 3. Асаблівасці станаўлення беларускай паліталогіі 79

Высновы 89

Спіс літаратуры 92

Уводзіны


Палітычная навука як самастойная і незалежная акадэмічная дысцыпліна пачала фармавацца ў канцы дзевятнаццатага – пачатку дваццатага стагоддзя. Гэта было звязанае як з новым тыпам сацыяльнасці і палітычнай сістэмы, так і з працэсамі, якія адбываліся ў сферы сацыяльна-гуманітарных ведаў. Што абумовіла дысцыплінарнае афармленне палітычнай веды ў комплекс і веда-практыкі палітычнай навукі, якія механізмы, унутраныя і знешнія, былі ўцягнуты ў гэты працэс, якім чынам адбывалася змена розных дысцыплінарных цэласнасцяў, у межах якіх знаходзілі сваё афармленне веды пра палітыку? Дадзеная праца скіраваная на даследаванне палітычнай веды, на фармальны аспект працэсаў і вынікаў арганізацыі, структурацыі, сацыялізацыі і інстытуцыялізацыі палітычных веда-практыкаў, якія задаюць для палітычнай веды нармаваны, санкцыянаваны і легітымны парадак мыслення, і вынікаючых з гэтага парадку дзеянняў ў прадметна-праблемнай сферы палітычнай навукі.

Гэтае пытанне з’яўляецца важным і актуальным у кантэксце працэсу фармавання палітычнай навукі ў Рэспубліцы Беларусь, як акадэмічнай, так і аналітычнай, працэсу, які пачаўся пятнаццаць год таму і быў звязаны з трасфармацыяй палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь, і адпаведна з трансфармацыяй палітычнай веды, як змястоўна, так і фармальна. Больш шырокая камунікацыя ў межах сусветнай супольнасці палітолагаў, а таксама даступнасць корпусу тэкстаў, прынятых для заходняй палітычнай навукі, магчымасць знаёмства з шэрагам даследаванняў, якія праводзяць заходнія навукоўцы, стварылі ўмовы таго, што заходняя палітычная навука (якая да таго мела пазнаку “буржуазнай”) стала для нас узорнай; і пачаліся спробы дысцыплінарнага афармлення палітычнай навукі ў Беларусі. Аднак як стала зразумела, гэты працэс няпросты і супярэчлівы, зважаючы на тое, што палітычная навука трансфармавалася з практыкаў “навуковага камунізму”, вызваляючыся ад яго “ідэалагізаванага” зместу.

Прадмет дадзенай працы – дысцыплінарнасць як працэс і вынік арганізацыі веды, яе асаблівасці, тыпы, механізмы яе функцыянавання. У адпаведнасці з гэтым аб’ектам будзе не палітычная сістэма, а палітычная веда ў сваім гістарычным і метадалагічным аспектах, а таксама ў сувязі з палітычнай сістэмай.

Мэта дадзенай працы – вызначыць, якія механізмы ўдзельнічаюць ў дысцыплінарным афармленні палітычнай веды, і якім чынам змяняюцца як разнастайныя комплексы палітычнай веды і веда-практыкі, так і самі механізмы дысцыплінарнасці.

Адсюль вынікае і шэраг задачаў: прасачыць развіццё палітычнай веды ў гістарычнай перспектыве ў межах разнастайных дысцыплінарных комплексаў; прааналізаваць разнастайныя падыходы да развіцця веды; усталяваць судачыненні паміж тыпам сацыяльнасці і палітычнай сістэмы і адпаведнай дысцыплінарнай арганізацыяй палітычнай веды; вызначыць, чым ёсць дысцыплінарнасць, і якія формы дысцыплінарнасці характэрныя для палітычнай веды на розных этапах яе развіцця, функцыі дысцыплінарнасці, якія працэсы ўплываюць на дысцыплінарнасць навуковай веды і палітычнай веды ў прыватнасці, якія інстытуцыі адказныя за функцыянаванне ведаў у межах пэўнай дысцыплінарнасці.

Мяркуецца пабудаваць працу наступным чынам: у першым раздзеле працы будуць прааналізаваныя генэзіс і развіццё палітычнай веды, пачынаючы са старажытнасці і да цяперашняга часу: даследаванне будзе адбывацца ў кантэксце сацыялогіі ведаў, эпістэмалогіі і постструктуралісцкіх практыкаў, такіх, як “археалогія ведаў” (М.Фуко). Веда будзе вылучацца ў якасці эпістэмаў (дысцыплінарных комплексаў) ці розных інстытуцыяў прадукавання палітычнай веды, характэрныя для тых ці іншых грамадстваў. Менавіта дысцыплінарная арганізацыя веды з’яўляецца актуальнай у дадзенай працы, змястоўныя ж аспекты вылучаюцца па меры таго, наколькі яны важныя для дысцыплінарнай арганізацыі.

Другі раздзел будзе прысвечаны даследаванню “дысцыпліны” як спосаба арганізацыі палітычнай веды, а таксама тых працэсаў, якія ўплываюць на такую арганізацыю. У дадзеным раздзеле будуць таксама разгледжаныя разнастайныя падыходы да функцыянавання такой інстытуцыі як палітычная навука ў кантэксце развіцця навуковай веды, яе ўзаемадзеянне з унутрынавуковымі механізмамі і кантэкстам яе развіцця, галоўным чынам, з палітычнай сістэмай.

Трэці раздзел закране сучасны стан беларускай палітычнай навукі і яе генезіс. Цікавасць аўтара да дадзенай праблематыкі звязаная з удзелам у семінары выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў аддзялення паліталогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта “Вытворчасць палітычнай веды”, дзе пастаўленыя пытанні ў пэўнай ступені таксама закраналіся, што адлюстроўваецца ў матэрыялах дадзенага семінару і ў круглых сталах.

Важная частка даследавання праведзена у міждысцыплінарным рэчышчы, бо таго вымагаюць пастаўленыя мэты, у якіх відавочная сувязь палітычнай навукі і іншых гуманітарных дысцыплінаў, а таксама ў сувязі з метадалагічным характарам працы. Метадалагічна нашая праца будзе найбліжэй да практыкаў постструктуралізму, сацыялогіі ведаў (якая мусіць вывучаць усё тое, “што лічыцца ў грамадстве “ведай”, нягледзячы на абгрунтаванасць ці неабгрунтаванасць такой веды” [72, с.13-14].

У дадзенай працы выкарыстоўваюцца кнігі і артыкулы па эпістэмалогіі, а таксама працы метадолагаў навукі рознага кшталту, як таго вымагае праблематыка дадзенага даследавання. Сярод прысвечаных развіццю палітычнай навукі і філасофіі працаў, якія выкарыстоўваюцца ў дадзеным даследаванні, можна вылучыць наступныя: Штраўс Л. “Што такое палітычная філасофія”, Алманд Г. “Палітычная навука: гісторыя дысцыпліны”, Алманд Г. “Разасобленая дысцыпліна: школы і секты ў палітычнай навуцы”, а таксама творы беларускіх палітолагаў Рашэтнікава С.В., Антановіч Н.А., Бабровіча У.А., філосафаў Бабкова I., Грыцанава А., Абушэнкі У.

Сярод метадалагічных даследаванняў у працы выкарыстоўваюцца працы Фуко М. “Археалогія ведаў”, Лоўзі Дж. “Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі”, Куна Т. “Структура навуковых рэвалюцыяў”, а таксама канцэпцыі Тулміна С., Холтана Дж., Феерабенда П., Лакатаса І. і інш. метадолагаў навукі.

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Уводзіны iconУводзіны Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай, к табе я ў думках залятаю І там душою спачываю
Уводзіны

Уводзіны iconУводзіны ў літаратуразнаўства вершаванне вучэбны комплекс Мінск
Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне: Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў-філолагаў І журналістаў/ В. П. Рагойша. — Мн.:...

Уводзіны iconУводзіны ў лitаратуразнаўства

Уводзіны iconI да праблемы асэнсавання мастацкай асобы ў беларускім літаратуразнаўстве
Уводзіны

Уводзіны iconТэма: Рэформа беларускага правапісу 1933 года
Уводзіны

Уводзіны iconУпраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Уводзіны

Уводзіны iconІнтэграцыйная сустрэча Уводзіны: чаканне, кантракт, прадстаўленне плана навучання

Уводзіны iconУводзіны
Ii. Ваенныя дзеянні ў 1654-1655 гг на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага

Уводзіны iconУводзіны
Узмацненне канфрантацыі паміж вкл І маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст. І іх першыя ваенныя сутыкненні

Уводзіны iconУводзіны
Разам з вучэбнай дысцыплінай ”Беларуская мова“ прадмет ”Літаратурнае чытанне“ забяспечвае авалоданне дзецьмі нацыянальнай мовай беларускага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка