1. агульныя палажэнні




Назва1. агульныя палажэнні
старонка8/12
Дата канвертавання19.01.2013
Памер1.21 Mb.
ТыпДокументы
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12

Палажэнне
аб парадку выкарыстання фонду матэрыяльнай дапамогі
Прафкама работнікаў установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максiма Танка”


    1. Матэрыяльная дапамога з’яўляецца сродкам сацыяльнай абароны работнікаў БДПУ – членаў прафсаюза і аказваецца ў выпадках:

    - нараджэння дзіцяці – 4 базавыя велічыні;

    - смерці работніка БДПУ – 5 базавых велічынь;

    - смерці блізкіх родзічаў (мужа, жонкі, дзіцяці, бацькоў) – 4 базавыя велічыні;

    - цяжкага матэрыяльнага становішча – да 4 базавых велічынь;

    - абрання першага шлюбу – 3 базавыя велічыні.

    2. Падставай для аказання матэрыяльнай дапамогі з’яўляецца заява работніка ці яго блізкага родзіча (у выпадку смерці работніка БДПУ) у прафкам з указаннем адпаведных абставін.

    3. Матэрыяльная дапамога, як правіла, аказваецца, як правіла, па асноўным месцы працы, адзін раз на працягу каляндарнага года на адной падставе, з улікам наяўнасці адпаведных фінансавых сродкаў у Прафкама.

    4. Матэрыяльная дапамога, прадугледжаная пунктамі 1, 2, 3 дадзенага Палажэння, аказваецца, як правіла, калі работнік ці яго блізкі родзіч (у выпадку смерці работніка БДПУ), асоба, якая праходзіць стажыроўку ў БДПУ, звярнуліся за ёй не пазней 6 месяцаў з дня ўзнікнення адпаведнага права.

    5. Пяцьдзесят працэнтаў грашовых сродкаў Прафкама, прадугледжаных грашовым каштарысам на культмасавую работу і матэрыяльную дапамогу, размяркоўваюцца паміж прафсаюзнымі арганізацыямі структурных падраздзяленняў у адпаведнасці з рашэннем Прафкама прапарцыянальна колькасці членаў прафсаюза для правядзення мерапрыемстваў культмасавага характару і аказання матэрыяльнай дапамогі работнікам структурных падраздзяленняў (членам прафсаюза) па рашэнні прафсаюзных бюро гэтых падраздзяленняў.

    6. Матэрыяльная дапамога з прафбюджэта аказваецца па заяве члена прафсаюза. Пры гэтым прафсаюзны стаж ва ўніверсітэце павінен быць не менш за 1 год, пры наяўнасці візы прафгрупорга.

Дадатак 4

РЭЖЫМ ПРАЦОЎНАГА ЧАСУ

работнікаў установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

1. Для работнікаў БДПУ ўстанаўліваецца наступны рэжым працоўнага часу:

1.1. для прарэктараў, дэканаў факультэтаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў і службаў, іх намеснікаў, а таксама для работнікаў, якія непасрэдна не ўдзельнічаюць у навучальным працэсе, – 40-гадзінны працоўны тыдзень з двума выхаднымі днямі – суботай і нядзеляй з рэжымам працоўнага часу: пачатак працы ў 8.30, заканчэнне ў 17.30, у пятніцу працоўны дзень заканчваецца ў 16.15, перапынак на абед з 13.00 да 13.45;

1.2. для намеснікаў дэканаў факультэтаў – 40-гадзінны працоўны тыдзень з двума выхаднымі днямі – нядзеляй і другім выхадным днём згодна з графікам работы;

1.3. для загадчыкаў кафедраў, прафесараў, дацэнтаў, старшых выкладчыкаў, выкладчыкаў, асістэнтаў, выкладчыкаў-стажораў, канцэртмайстраў і акампаніятараў, а таксама іншых работнікаў, якія выконваюць выкладчыцкую работу, – 36-гадзінны працоўны тыдзень з адным выхадным днём – нядзеляй, з шасцігадзінным (у сярэднім) працоўным днём, у межах якога выкладчыкі павінны весці ўсе віды вучэбнай, вучэбна-метадычнай і навукова-даследчай працы;

1.4. для загадчыкаў вучэбных кабінетаў, лабарантаў, камендантаў вучэбных карпусоў і іх падначаленых работнікаў, выхавацелей студэнцкага гарадка – 40-гадзінны працоўны тыдзень з адным выхадным днём – нядзеляй;

1.5. для вадзіцелей гаража – 40-гадзінны працоўны тыдзень з двума выхаднымі днямі – суботай і нядзеляй;

1.6. для кіраўнікоў гурткоў (клубаў па інтарэсах, аматарскіх калектываў, секцый, студый, турысцкіх груп і іншых) – 36-гадзінны працоўны тыдзень з адным выхадным днём – нядзеляй;

1.7. для дзяжурных інтэрнатаў, вартаўнікоў службы аховы і бяспекі і аграбіястанцыі, інструктараў па супрацьпажарнай прафілактыцы, аператараў кацельнай – 40-гадзінны працоўны тыдзень з падсумаваным улікам працоўнага часу.

2. Для работнікаў, названых у падпункце 1.1 пункта 1 дадзенага дадатку, у адпаведнасці з заключанымі з імі працоўнымі дагаворамі можа ўстанаўлівацца 40-гадзінны працоўны тыдзень з двума выхаднымі днямі – нядзеляй і другім выхадным днём згодна з графікам работы.

Дадатак 5
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   12

Падобныя:

1. агульныя палажэнні iconРаздзел 1 Агульныя палажэнні
Зарэгістраваны Адміністрацыяй Ленінскага раена г. Гродна 12 красавіка 2007 года (рэгістрацыйны №56)

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi»

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача аб колькасці І складзе педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй І спецыяльнай адукацыі»

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзённай форме атрымання...

1. агульныя палажэнні iconI. агульныя палажэнні
Урад Рэспублікі Беларўсь І урад Рэспублікі Кіпр, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Сыраваткінскі яслі-сад – сярэдняя школа”, далей – “Установа“ з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, арганізаваная па рашэнню Смаргонскага...

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні дзейнасці музеяў устаноў адукацыі
У апошнія гады краязнаўства ўсё актыўней уключаецца ў сістэму навучання І выхавання моладзі. Практычнае краязнаўства непазбежна звязана...

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі» (далей – справаздача) прадстаўляюць установы дадатковай...

1. агульныя палажэнні iconПраграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні
Зацвердзіць прыкладаемую праграму развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка