1. агульныя палажэнні




Назва1. агульныя палажэнні
старонка7/12
Дата канвертавання19.01.2013
Памер1.21 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

Палажэнне
аб парадку выкарыстання фонду матэрыяльнай дапамогі
ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максiма Танка”


  1. Матэрыяльная дапамога з’яўляецца сродкам сацыяльнай абароны работнiкаў БДПУ і аказваецца ў выпадках:

    1.1. нараджэння першага дзіцяці – не менш чым 5 базавых велічынь; другога, трэцяга і г. д. дзіцяці – не менш чым 6 базавых велічынь;

    1.2. уступлення ў шлюб (першы) – да 3 базавых велічынь;

    1.3. працяглай (больш за адзін месяц) хваробы і (або) доўгатэрміновага (больш за два месяцы) амбулаторнага лячэння – не менш чым 6 базавых велічынь;

    1.4. звальнення ў сувязі з выхадам на пенсію работнікаў з тэрмінам работы ў БДПУ на ўмовах працоўнага дагавора па асноўнай працы:

    - ад 5 да 10 гадоў – у памеры 0,5 сярэднямесячнай заработнай платы;

    - ад 10 да 20 гадоў – у памеры адной сярэднямесячнай заработнай платы;

    - звыш 20 гадоў – у памеры дзвюх сярэднямесячных заработных плат.

    Дзеянне дадзенага падпункта распаўсюджваецца на работнікаў былой установы адукацыі “Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж № 2 імя Максіма Танка”, далучанага да БДПУ ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларсь ад 21.07.2004 № 829 “Аб рэарганізацыі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”, і якія працягнулі працоўныя адносіны з наймальнікам БДПУ на момант заканчэння яго рэарганізацыі, г. зн. на 16 снежня 2004 года;

    1.5. смерць работніка БДПУ – аказваецца матэрыяльная дапамога ў памеры да 25 базавых велічынь або кампенсуецца аплата рытуальных паслуг (пры наяўнасці адпаведных дакументаў);

    1.6. смерць былых работнікаў, якія пайшлі на пенсію з БДПУ і пасля гэтага нідзе не працавалі, – не менш чым 5 базавых велічынь;

    1.7. смерць бацькі, маці, дзіцяці, мужа, жонкі работніка БДПУ – да 6 базавых велічынь.

  1.  Матэрыяльная дапамога аказваецца таксама:

    - сем’ям работнікаў БДПУ, у якіх шмат дзяцей (трое і больш) ва ўзросце да 16 гадоў (дзіця-інвалід да 18 гадоў);

    - маці-адзіночкам (жанчыны, якія нарадзілі дзіця па-за шлюбам, жанчыны, у якіх муж пазбаўлены бацькоўскіх правоў, удовы, якія не бралі новы шлюб), што выхоўваюць дзіця ва ўзросце да 16 гадоў;

    - асобам, удастоеным вышэйшага звання “Ганаровы рэктар БДПУ”, “Ганаровы прафесар БДПУ”;

    - ветэранам вайны і працы, з ліку былых работнікаў БДПУ, якія пайшлі на пенсію з БДПУ і нідзе болей не працавалі.

3. Пры стыхійных бедствах і іншых непрадбачаных сітуацыях (пажар, крадзеж, аграбленне, аварыя і інш., пацверджаных адпаведнымі дакументамі), а таксама ў выпадках цяжкага матэрыяльнага становішча работніка або асобы, якая праходзіць стажыроўку ў БДПУ, матэрыяльная дапамога можа аказвацца рашэннем Наймальніка па ўзгадненні з адпаведным прафсаюзным органам БДПУ.

4. Падставай для аказання матэрыяльнай дапамогі з’яўляецца асабістая заява работніка ці яго блізкага родзіча (у выпадку смерці работніка БДПУ), асобы, якая праходзіць стажыроўку ў БДПУ, на імя рэктара з указаннем адпаведных абставін і прадастаўленнем неабходных дакументаў, з хадайніцтвам кіраўніка структурнага падраздзялення (службы), а таксама візай кіраўніка прафсаюзнага органа БДПУ.

5. Матэрыяльная дапамога, прадугледжаная пунктамі 1, 2, 3 дадзенага Палажэння, аказваецца, як правіла, па асноўным месцы працы, адзін раз на працягу каляндарнага года на адной падставе, з улікам наяўнасці адпаведных фінансавых сродкаў. Канкрэтны памер матэрыяльнай дапамогі вызначаецца рэктарам з улікам асаблівасцей канкрэтнай сітуацыі.

У выпадку звароту за матэрыяльнай дапамогай, прадугледжанай пунктамі 1.5, 1.6 дадзенага Палажэння, некалькіх блізкіх родзічаў работніка БДПУ матэрыяльная дапамога ў памеры, названым у пералічаных пунктах дадзенага Палажэння, па рашэнні рэктара БДПУ выплачваецца аднаму з блізкіх родзічаў работніка або падзяляецца паміж імі.

6. Матэрыяльная дапамога, прадугледжаная пунктамі 1, 2, 3 дадзенага Палажэння, аказваецца, як правіла, калі работнік ці яго блізкі родзіч (у выпадку смерці работніка БДПУ), асоба, якая праходзіць стажыроўку ў БДПУ, звярнуліся за ёй не пазней 6 месяцаў з дня ўзнікнення адпаведнага права.

7. Матэрыяльная дапамога можа аказвацца па рашэнні рэктара БДПУ ўсяму працоўнаму калектыву (пры наяўнасці фінансавых магчымасцей):

- для нарыхтоўкі гародніны і садавіны;

- да Міжнароднага жаночага дня (жанчынам);

- да Дня Перамогі (ветэранам і ўдзельнікам вайны, у тым ліку непрацуючым па прадстаўленні Савета ветэранаў);

- да Дня настаўніка;

- у іншых выпадках.

8. Права на атрыманне матэрыяльнай дапамогі, якая аказваецца ўсяму працоўнаму калектыву, маюць усе штатныя работнікі БДПУ па асноўным месцы працы.

9. Матэрыяльная дапамога, якая аказваецца ўсяму працоўнаму калектыву па загадзе рэктара, разлічваецца УБУіФ у межах сродкаў, дазволеных заканадаўствам для выкарыстання ў гэтых мэтах.

10. Наймальнік бярэ на сябе расходы па набыцці навагодніх падарункаў для дзяцей работнікаў БДПУ дашкольнага і школьнага ўзросту да 12 гадоў.

    Дадатак 3
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

Падобныя:

1. агульныя палажэнні iconРаздзел 1 Агульныя палажэнні
Зарэгістраваны Адміністрацыяй Ленінскага раена г. Гродна 12 красавіка 2007 года (рэгістрацыйны №56)

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi»

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача аб колькасці І складзе педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй І спецыяльнай адукацыі»

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзённай форме атрымання...

1. агульныя палажэнні iconI. агульныя палажэнні
Урад Рэспублікі Беларўсь І урад Рэспублікі Кіпр, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Сыраваткінскі яслі-сад – сярэдняя школа”, далей – “Установа“ з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, арганізаваная па рашэнню Смаргонскага...

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні дзейнасці музеяў устаноў адукацыі
У апошнія гады краязнаўства ўсё актыўней уключаецца ў сістэму навучання І выхавання моладзі. Практычнае краязнаўства непазбежна звязана...

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі» (далей – справаздача) прадстаўляюць установы дадатковай...

1. агульныя палажэнні iconПраграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні
Зацвердзіць прыкладаемую праграму развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка