1. агульныя палажэнні




Назва1. агульныя палажэнні
старонка5/12
Дата канвертавання19.01.2013
Памер1.21 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

9. Прававыя гарантыі дзейнасці Прафкама і яго прафактыву


    9.1. Наймальнік абавязваецца:

    9.1.1. Прадастаўляць Прафкаму інфармацыю, якая неабходна для вядзення калектыўных перамоў і рэалізацыі правоў прафсаюза па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнiкаў БДПУ (арт. 463 ПК).

    9.1.2. Разглядаць і выконваць абгрунтаваныя патрабаванні, крытычныя заўвагі і прапановы, якія выказаны работнікамі БДПУ на прафсаюзных сходах і датычацца працоўных зносін.

    9.1.3. Разглядаць хадайніцтвы Прафкама аб прыцягненні да адказнасці службовых асоб, якія парушылі заканадаўства аб працы, ахове працы і не выконваюць абавязкі па Дагаворы, а таксама перашкаджаюць выкананню прафсаюзнымі работнікамі і актывістамі статутных функцый.

    9.1.4. Абраных прафсаюзных работнікаў пасля заканчэння тэрміну іх паўнамоцтваў на выбарчай пасадзе працаўладкоўваць на папярэдняе месца працы (пасаду), а пры яго (яе) адсутнасці са згоды работніка прапаноўваць іншую раўназначную работу (пасаду).

    9.1.5. Забяспечваць матэрыяльныя ўмовы для дзейнасці Прафкама (прадастаўленне і ўтрыманне без аплаты памяшканняў, транспартных сродкаў, сродкаў сувязі, абсталявання, камунальных паслуг).

    9.1.6. Звальненне па ініцыятыве Наймальніка, а таксама прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці асоб, абраных у склад Прафкама БДПУ, прафсаюзных бюро факультэтаў і прафгруп кафедр і не вызваленых ад асноўнай працы, ажыццяўляць з папярэдняй згоды Прафкама БДПУ.

    9.2. Прафкам абавязваецца:

    9.2.1. Праводзіць навучанне прафактыву па пытаннях працоўнага заканадаўства, аховы працы, сацыяльнага забеспячэння і страхавання, заработнай платы.

    9.2.2. Заахвочваць з прафсаюзнага бюджэту прафсаюзных актывістаў, якія дабіліся найбольш значных поспехаў у прафсаюзнай рабоце.

    9.2.3. Прадстаўляць прафсаюзны актыў, членаў прафсаюза да ўзнагароды Ганаровай граматай ЦК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за актыўны ўдзел у рабоце пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДПУ.

    9.2.4. Заахвочваць са сродкаў прафбюджэту работнікаў упраўлення бухгалтарскага ўліку і фінансаў (у далейшым — УБУiФ) у памеры не болей за 1 % ад сумы своечасова пералічаных на разліковы рахунак Прафкама членскіх прафсаюзных узносаў работнiкаў БДПУ.

    9.3. Бакі прыйшлі да пагаднення:

    9.3.1. Праводзіць узгодненую палітыку па матывацыі прафсаюзнага членства, умацаванні прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДПУ.

    9.3.2. Вызваляць ад асноўнай працы для ўдзелу ў рабоце з’ездаў, канферэнцый, пленумаў і іншых статутных мерапрыемстваў прафсаюзных актывістаў — членаў абраных прафсаюзных органаў. Прадастаўляць iм вольны час для вучобы і выканання грамадскіх абавязкаў на карысць калектыву з захаваннем заработнай платы.

    9.3.3. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18.09.2002 № 1282, Статутам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі захоўваць дзеючы парадак платы прафсаюзных узносаў шляхам безнаяўнага пералічэння праз УБУіФ на разліковы рахунак Прафкама (забяспечыць штомесячнае цэнтралізаванае ўтрыманне з заработнай платы работнікаў (членаў прафсаюза) членскіх узносаў на падставе іх асабістых заяў).

    9.3.4. Вызваленыя прафсаюзныя работнікі з’яўляюцца раўнапраўнымі членамі працоўнага калектыву БДПУ і карыстаюцца ўсімі правамі і льготамі работнiкаў БДПУ.

    9.3.5. Прадастаўляць магчымасць асобам, упаўнаважаным Прафкамам, здзяйсняць грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы і аб ахове працы.

    9.3.6. Не пераводзіць на кантрактную форму найму без іх згоды работнікаў, абраных у склад Прафкама, у час тэрміну іх паўнамоцтваў.

    У выпадку выбрання ў склад Прафкама работнікаў, пераведзеных на кантрактную форму найму і не вызваленых ад асноўнай працы, па заканчэнні тэрміну дзеяння кантрактаў з іх згоды заключаць альбо прадаўжаць кантракты на час тэрміну іх паўнамоцтваў.

    9.3.7. Звальненне па ініцыятыве Наймальніка асоб, выбраных ў склад Прафкама, не дапускаецца на працягу двух год пасля заканчэння выбарных паўнамоцтваў, акрамя выпадкаў поўнай ліквідацыі БДПУ або ўчынення работнікам віноўных дзеянняў, за якія заканадаўствам прадугледжана магчымасць звальнення. У гэтых выпадках звальненне праводзіцца ў парадку, устаноўленым ПК.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

Падобныя:

1. агульныя палажэнні iconРаздзел 1 Агульныя палажэнні
Зарэгістраваны Адміністрацыяй Ленінскага раена г. Гродна 12 красавіка 2007 года (рэгістрацыйны №56)

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi»

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача аб колькасці І складзе педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй І спецыяльнай адукацыі»

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзённай форме атрымання...

1. агульныя палажэнні iconI. агульныя палажэнні
Урад Рэспублікі Беларўсь І урад Рэспублікі Кіпр, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Сыраваткінскі яслі-сад – сярэдняя школа”, далей – “Установа“ з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, арганізаваная па рашэнню Смаргонскага...

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні дзейнасці музеяў устаноў адукацыі
У апошнія гады краязнаўства ўсё актыўней уключаецца ў сістэму навучання І выхавання моладзі. Практычнае краязнаўства непазбежна звязана...

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі» (далей – справаздача) прадстаўляюць установы дадатковай...

1. агульныя палажэнні iconПраграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні
Зацвердзіць прыкладаемую праграму развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка