1. агульныя палажэнні




Назва1. агульныя палажэнні
старонка3/12
Дата канвертавання19.01.2013
Памер1.21 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

6. Ахова працы. паляпшэнне ўмоў працы


    6.1. Адказнасць за стан аховы працы ў БДПУ прымае на сябе Наймальнік. Наймальнік і Прафкам прызнаюць прыярытэт жыцця і здароўя работніка.

    6.2. Наймальнік абавязваецца:

    6.2.1. Выдзяляць у адпаведнасці з пунктам 15 арт. 226 ПК неабходныя сродкі на мерапрыемствы па паляпшэнні ўмоў працы, прафілактыцы траўматызму і прафесійных захворванняў, санітарна-бытавым забеспячэнні, медыцынскім і лячэбна-прафілактычным абслугоўванні работнікаў, якія працуюць у неспрыяльных умовах.

    6.2.2. Ва ўстаноўленыя тэрміны праводзіць атэстацыю працоўных месц па ўмовах працы. Работнікам пры прыняцці на працу і ў перыяд працы даваць інфармацыю аб стане і змяненні ўмоў працы на іх працоўных месцах, аб неабходных сродках аховы, кампенсацыях, што ўстаноўлены заканадаўствам і Дагаворам.

    6.2.3. Штогод распрацоўваць і забяспечваць выкананне плана мерапрыемстваў па ахове працы.

    6.2.4. Рэгулярна, не радзей аднаго разу за квартал, праводзіць праверку стану аховы працы, выкананне правіл пажарнай бяспекі ў структурных падраздзяленнях БДПУ, прымаць неабходныя меры па ўдасканаленні гэтай работы. Праводзіць згодна з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь усе віды інструктажоў па ахове працы і пажарнай бяспецы, не дапускаць да работы асоб без папярэдняга навучання, уводнага і паўторнага інструктажоў.

    6.2.5. Кожны год падводзіць вынікі работы БДПУ па паляпшэнні ўмоў аховы працы, прафілактыцы траўматызму і няшчасных выпадкаў.

    6.2.6. Забяспечваць адпаведныя структурныя падраздзяленні і службы БДПУ мінімумам неабходных медыкаментаў (дадатак 9).

    6.2.7. Своечасова забяспечваць работнікаў, якія маюць шкодныя і (або) небяспечныя ўмовы працы, сродкамі індывідуальнай аховы (дадатак 10), змываючымі і абясшкоджваючымі сродкамі, што прадугледжана дзеючымі нормамі і правіламі (дадатак 11).

    6.2.8. Выплачваць работнікам БДПУ ў якасці аднаразовай кампенсацыі сярэднямесячны заробак за кожны працэнт страты працаздольнасці, што наступіла ў выніку прафесійнага захворвання або няшчаснага выпадку пры выкананні імі службовых абавязкаў.

    6.2.9. У мэтах выяўлення і папярэджання прафесійных захворванняў работнікаў, якія заняты на работах з неспрыяльнымі ўмовамі працы, арганізоўваць перыядычны медыцынскі агляд згодна з парадкам, устаноўленым заканадаўствам, ажыццяўляць кантроль за ўмовамі працы на працоўных месцах. Выдзяляць фінансаванне для заключэння дагавораў з адпаведнымі арганізацыямі.

    6.2.10. Ажыццяўляць работы па падтрыманні адпаведнага стану вучэбных карпусоў і інтэрнатаў БДПУ для забеспячэння якаснага правядзення вучэбных заняткаў (асвятленне, рамонт, ацяпленне і г. д.), стварэння спрыяльных бытавых умоў.

    6.2.11. Пры выдзяленні сродкаў на бягучы рамонт прыярытэтным лічыць рамонт аўдыторнага фонду, памяшканняў вучэбных лабараторый.

    6.3. Прафкам абавязваецца:

    6.3.1. Ажыццяўляць грамадскі кантроль за станам аховы працы ў структурных падраздзяленнях БДПУ.

    6.3.2. Аналізаваць стан траўматызму і ўзровень прафесійных захворванняў, паўнату прадастаўлення прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ільгот і кампенсацый работнікам БДПУ за працу ў неспрыяльных умовах.

    6.3.3. Абараняць інтарэсы і законныя правы работнікаў на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы, матэрыяльныя інтарэсы пацярпелых у выніку няшчаснага выпадку ці згубіўшых працаздольнасць з-за прафесійнага захворвання пры выкананні прафесійных абавязкаў.

    6.3.4. Сачыць за выдачай спецвопраткі, спецабутку, сродкаў індывідуальнай аховы згодна з існуючымі нормамі, а таксама за парадкам іх захоўвання, своечасовым абменам і набыццём (дадатак 10).

    6.3.5. Перыядычна (не радзей аднаго разу ў год) на пасяджэнні Прафкама з удзелам прадстаўнікоў Наймальніка разглядаць пытанні аб стане аховы працы і стане захворвання ў БДПУ, паўнату прадастаўлення, прадугледжаных заканадаўствам ільгот і кампенсацый за работу ў неспрыяльных умовах працы.

    6.3.6. Прымаць удзел у расследаванні няшчасных выпадкаў, пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў, выяўляць прычыны, што прывялі да іх, і прымаць меры па іх ліквідацыі і прафілактыцы.

    6.4. Бакі прыйшлі да пагаднення:

    6.4.1. Аднавіць у БДПУ работу па правядзенні адміністрацыйна-грамадскага кантролю па пытаннях аховы працы і пажарнай бяспекі. Ва ўстаноўленым парадку ажыццяўляць упаўнаважанымі прадстаўнiкамі Прафкама ва ўсіх структурных падраздзяленнях БДПУ грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы, правіл па ахове працы. Вынікі праверак даводзіць да ведама Наймальніка.

    6.4.2. Аказваць прававую дапамогу пацярпелым работнікам пры ўзнікненні рознагалоссяў па пытаннях расследавання, кампенсацыі шкоды, дадаткова панесеных выдаткаў у сувязі з пашкоджаннем здароўя.

    6.4.3. Забяспечваць работнікаў спецвопраткай, спецабуткам, сродкамі індывідуальнай аховы ў адпаведнасці з дзеючымі нормамі ва ўстаноўленыя тэрміны (дадатак 10).

    6.4.4. Выдзяляць у неабходных аб’ёмах фінансавыя сродкі, абсталяванне і матэрыялы для прафілактыкі вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў, улічваючы ўмовы працы, санітарна-бытавое забеспячэнне, медыцынскае і лячэбна-прафілактычнае абслугоўванне работнікаў БДПУ.

    6.4.5. Прадоўжыць працу па фарміраванні ў работнікаў імкнення да здаровага ладу жыцця, пераадоленні шкодных звычак і выкараненні курэння ў БДПУ.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

Падобныя:

1. агульныя палажэнні iconРаздзел 1 Агульныя палажэнні
Зарэгістраваны Адміністрацыяй Ленінскага раена г. Гродна 12 красавіка 2007 года (рэгістрацыйны №56)

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi»

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача аб колькасці І складзе педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй І спецыяльнай адукацыі»

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзённай форме атрымання...

1. агульныя палажэнні iconI. агульныя палажэнні
Урад Рэспублікі Беларўсь І урад Рэспублікі Кіпр, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Сыраваткінскі яслі-сад – сярэдняя школа”, далей – “Установа“ з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, арганізаваная па рашэнню Смаргонскага...

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні дзейнасці музеяў устаноў адукацыі
У апошнія гады краязнаўства ўсё актыўней уключаецца ў сістэму навучання І выхавання моладзі. Практычнае краязнаўства непазбежна звязана...

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі» (далей – справаздача) прадстаўляюць установы дадатковай...

1. агульныя палажэнні iconПраграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні
Зацвердзіць прыкладаемую праграму развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка