1. агульныя палажэнні




Назва1. агульныя палажэнні
старонка1/12
Дата канвертавання19.01.2013
Памер1.21 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12


    Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

    Установа адукацыі

    Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”


    КАЛЕКТЫЎНЫ ДАГАВОР

    паміж работнікамі БДПУ і БДПУ

    на 2010 – 2013 гг.


    Прыняты на прафсаюзнай

    канферэнцыі работнікаў БДПУ

    24 лістапада 2009 года


1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ


1.1. Дадзены Калектыўны дагавор (у далейшым – Дагавор) заключаны паміж работнікамі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка” (далей – БДПУ), ад імя якіх выступае прафсаюзны камітэт пярвічнай прафсаюзнай арганізацыi работнікаў БДПУ (у далейшым – Прафкам), які прадстаўляе інтарэсы работнікаў, у асобе старшыні Прафкама Вабішчэвіча Івана Аляксандравіча, і ўстановай адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка” (у далейшым – Наймальнік), у асобе рэктара Кухарчыка Пятра Дзмітрыевіча, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь (у далейшым – ПК), іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, генеральным і галіновым пагадненнямі.

1.2. Дагавор з'яўляецца лакальным нарматыўным прававым актам, які рэгулюе працоўныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны паміж Наймальнікам і работнікамі БДПУ.

1.3. Мэтай Дагавора з'яўляецца забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, стабільнай і эфектыўнай дзейнасці БДПУ, вырашэнне сацыяльна-працоўных і прафесійных праблем яго работнікаў.

1.4. Умовы Дагавора распаўсюджваюцца на Наймальніка, усіх работнікаў БДПУ, ад імя якіх Дагавор заключаны, вызваленых прафсаюзных работнікаў.

Дзеянне Дагавора распаўсюджваецца таксама на работнікаў, ад імя якіх ён не заключаўся (новапрынятых і інш.), асоб, якія праходзяць стажыроўку ў БДПУ, калі яны выказалі згоду на гэта ў пісьмовай форме.

1.5. Наймальнік бярэ на сябе абавязак азнаёміць з Дагаворам усіх работнікаў БДПУ, у тым ліку тых, хто ўпершыню прыняты на работу, і асоб, якія праходзяць стажыроўку ў БДПУ.

1.6. Наймальнік прызнае Прафкам адзіным паўнамоцным прадстаўніком работнікаў БДПУ ў калектыўных перамовах і пры заключэнні Дагавора.

1.7. Пры заключэнні і выкананні Дагавора бакі кіруюцца прынцыпамі сацыяльнага партнёрства:


- раўнапраўя бакоў;

- выканання норм заканадаўства;

- паўнамоцтва прыняцця абавязкаў;

- добраахвотнасці прыняцця абавязкаў;

- уліку рэальных магчымасцей выканання прынятых абавязкаў;

- абавязковасці выканання дамоўленасцей і адказнасці за прынятыя абавязкі;

- адмовы ад аднабаковых дзеянняў, якія парушаюць дамоўленасці;

- узаемнага інфармавання бакоў аб змене сітуацыі.

1.8. Бакі, якія падпісалі Дагавор, прызнаюць абавязковымі для выканання нормы і палажэнні, замацаваныя ў генеральным і галіновым пагадненнях.

1.9. Дагавор дзейнічае з дня яго падпісання і да заключэння новага Дагавора, але не больш за 3 гады.

У выпадку, калі не пазней за два месяцы да заканчэння тэрміну дзеяння Дагавора ні адзін з бакоў не ўнёс прапаноў аб заключэнні новага Дагавора, Дагавор лічыцца перазаключаным на ранейшых умовах на тэрмін да заключэння новага Дагавора, але не больш за тры гады.

1.10. Змяненні і дапаўненні ў Дагавор уносяцца са згоды бакоў на сумесным пасяджэнні рэктарата і Прафкама па пісьмовай прапанове аднаго з бакоў, разглядаюцца ў двухтыднёвы тэрмін з дня паступлення прапановы, афармляюцца дадатковым пагадненнем, якое з'яўляецца неад'емнай часткай Дагавора, і даводзяцца да ведама Наймальніка і работнікаў БДПУ.

1.11. Патрабаванне аб правядзенні перамоў па заключэнні Дагавора на наступны перыяд накіроўваецца адным з бакоў не пазней за два месяцы да заканчэння тэрміну дзеяння Дагавора. Пры заключэнні Дагавора тэрмін вядзення калектыўных перамоў не можа перавышаць аднаго месяца. Парадак вядзення калектыўных перамоў вызначаецца бакамі на сумесным пасяджэнні Наймальніка і Прафкама.

1.12. Вядзенне калектыўных перамоў па распрацоўцы Дагавора, унясенні ў яго змяненняў і дапаўненняў, а таксама кантроль за яго выкананнем ажыццяўляе стала дзеючая камісія паўнамоцных прадстаўнікоў Наймальніка і Прафкама ў роўнай колькасці з кожнага боку. Склад камісіі прыведзены ў дадатку 12.

Камісіі дэлегіруецца права на тлумачэнне тэксту Дагавора, вырашэнне пытанняў, якія рэгулююцца Дагаворам, у перыяд паміж прафсаюзнымі канферэнцыямі работнікаў БДПУ.

На перыяд выканання ў працоўны час грамадскіх абавязкаў па правядзенні калектыўных перамоў за работнікамі захоўваецца месца працы (пасада) і заработная плата.

1.13. Дагавор на ўвесь перыяд яго дзеяння мае абавязковую сілу для бакоў.

1.14. Дагавор не перашкаджае ўстанаўленню дадатковых, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, ільгот і гарантый, якія ўводзяцца за кошт пазабюджэтных сродкаў, фундатараў і іншых крыніц фінансавання.

Па выніках пазабюджэтнай дзейнасці БДПУ на матэрыяльнае стымуляванне і сацыяльную падтрымку работнікаў накіроўваецца да 40 % сродкаў ад сумы, якая перавышае даходы над расходамі.

1.15. Наймальнік і Прафкам кожны год праводзяць праверку выканання Дагавора з наступным абмеркаваннем вынікаў на пашыраным сумесным пасяджэнні рэктарата і Прафкама.

1.16. Падпісаны Дагавор, а таксама ўнесеныя ў яго змяненні і дапаўненні рэгіструюцца ў мясцовым выканаўчым і распарадчым органе па месцы знаходжання (рэгістрацыі) Наймальніка (арт. 370 ПК). Адказнасць за рэгістрацыю Дагавора, змяненняў і дапаўненняў да яго ўскладаецца на Прафкам.

1.17. У аддзеле кадраў БДПУ захоўваецца копія падпісанага і зарэгістраванага Дагавора для азнаямлення работнікаў пры прыёме на працу.

1.2. Бакі прыйшлі да пагаднення:

- у аднабаковым парадку не спыняць калектыўныя перамовы;

- прымаць неабходныя меры па вырашэнні канфліктных сітуацый шляхам перамоў на падставе ўзаемнай павагі; у выпадку ўзнікнення калектыўных працоўных спрэчак прад'яўленне патрабаванняў ажыццяўляць у парадку, прадугледжаным працоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

- у аднабаковым парадку не спыняць выкананне прынятых на сябе абавязкаў;

- не прыпыняць дзеянне Дагавора ў выпадку рэарганізацыі ці змянення назваў бакоў;

- ажыццяўляць пастаянны кантроль за выкананнем Дагавора;

- інфармаваць работнікаў БДПУ аб рашэннях, якія прымаюцца па пытаннях сацыяльна-эканамічнага жыцця БДПУ.

2. ПРАВАВОЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ПРАЦОЎНЫХ АДНОСІН.

РАЗВІЦЦЁ САЦЫЯЛЬНАГА ПАРТНЁРСТВА

2.1. Наймальнік абавязваецца:

2.1.1. Сістэматычна праводзіць семінары для кіраўнікоў структурных падраздзяленняў БДПУ па пытаннях працоўнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, адказнасці за выкананне Дагавора.

2.1.2. Аператыўна інфармаваць усіх кіраўнікоў структурных падраздзяленняў БДПУ аб змяненнях і дапаўненнях, унесеных у нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць працоўныя адносіны, дзейнасць прафсаюзаў, сацыяльнае партнёрства.

2.1.3. Рэгулярна знаёміць Прафкам з загадамі БДПУ і іншымі дакументамі, якія датычацца ўмоў, арганізацыі, нарміравання, аховы і аплаты працы, сацыяльна-эканамічнага становішча работнікаў БДПУ.

2.1.4. Прадастаўляць магчымасць Прафкаму прымаць удзел у падрыхтоўцы і распрацоўцы лакальных нарматыўных прававых актаў, якія закранаюць сацыяльна-эканамічныя інтарэсы работнікаў БДПУ, іх прававое і эканамічнае становішча.

2.1.5. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ў межах сваіх паўнамоцтваў аказваць садзеянне ў рэалізацыі статутных мэт і задач Рэспубліканскаму грамадскаму аб’яднанню "Белая Русь".

2.2. Прафкам абавязваецца:

2.2.1. Удзельнічаць у нарадах, семінарах, сходах і іншых мерапрыемствах, што праводзіць Наймальнік, якія датычацца ўмоў, арганізацыі, нарміравання, аховы і аплаты працы, сацыяльна-эканамічнага становішча работнікаў БДПУ.

2.2.2. Ажыццяўляць абарону правоў і законных інтарэсаў работнікаў БДПУ – членаў прафсаюза, аказваць ім бязвыплатную прававую дапамогу ў вырашэнні працоўных і сацыяльна-эканамічных пытанняў, кансультаваць па пытаннях працоўнага заканадаўства і заканадаўства аб сацыяльнай абароне, даваць матываваныя адказы на заявы, прапановы, скаргі.

2.2.3. Садзейнічаць Наймальніку ў ажыццяўленні мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці працы работнікаў БДПУ і паляпшэнне яе ўмоў, рэалізацыі ўмоў Дагавора.

2.2.4. Здзяйсняць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку сіламі ўпаўнаважаных прадстаўнікоў Прафкама грамадскі кантроль за выкананнем працоўнага заканадаўства і аховы працы.

2.2.5. Распрацоўваць Дагавор, змяненні і дапаўненні да яго.

2.2.6. Праводзіць тлумачальную работу ў працоўным калектыве, а работнікі абавязваюцца:

а) выконваць вытворчыя заданні, устаноўленыя аб'ёмы работ і паслуг, з найменшымі тратамі працоўных, матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў;

б) выконваць Правілы ўнутранага распарадку БДПУ, вытворчую, працоўную, выканаўчую, тэхналагічную дысцыпліну, беражліва адносіцца да маёмасці БДПУ;

в) выконваць правілы аховы працы, пажарнай бяспекі, вытворчай санітарыі.

2.2.7. Усе спрэчныя пытанні вырашаць з Наймальнікам шляхам двухбаковых кансультацый.

2.3. Бакі прыйшлі да пагаднення:

2.3.1. Забяспечваць магчымасць удзелу ў семінарах, нарадах, сходах і іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца бакамі, што заключылі Дагавор, і датычацца сацыяльна-эканамічных і прафесійных інтарэсаў работнікаў БДПУ, прадстаўнікам другога боку.

2.3.2. Загады па пытаннях змянення аплаты, нарміравання, аховы працы, працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў работнікаў БДПУ выдаюцца Наймальнікам па ўзгадненні з Прафкамам.

2.3.3. У мэтах забеспячэння правоў работнікаў БДПУ на аператыўны разгляд індывідуальных працоўных спрэчак разглядаць заявы ў Камісіі па працоўных спрэчках БДПУ.

Камісія па працоўных спрэчках БДПУ ствараецца з роўнага ліку прадстаўнікоў Прафкама і Наймальніка тэрмінам на адзін год (арт. 235 ПК).

2.3.4. Работнік мае права на атрыманне ад Наймальніка інфармацыі, якая датычыцца працоўных і звязаных з імі адносін, у тым ліку па пісьмовай заяве атрымліваць інфармацыю ў пісьмовай форме ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  1. Забяспечваць умовы павышэння кваліфікацыі работнікаў БДПУ.

  2. Выкарыстоўваць у БДПУ наступныя віды заахвочвання:


- прадстаўленне да ўзнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада і Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь;

- прадстаўленне да ўзнагароды Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

- прысваенне вышэйшых званняў “Ганаровы рэктар БДПУ”, “Ганаровы прафесар БДПУ”, “Заслужаны работнік БДПУ”;

- узнагароджанне Ганаровай граматай БДПУ;

- узнагароджанне Граматай БДПУ;

- занясенне на Дошку гонару;

- аб'яўленне падзякі;

- выдача грашовай прэміі;

- узнагароджанне каштоўным падарункам.


2.3.7. У адпаведнасці з арт. 405 ПК дазволіць Наймальніку заключаць даговоры аб поўнай матэрыяльнай адказнасці з работнікамі згодна з пералікам, які дадаецца да Дагавора (дадатак 7).

  1. Праводзіць сумесныя праверкі выканання працоўнага заканадаўства ў БДПУ з наступным разглядам вынікаў на сумесным пасяджэнні Прафкама і Наймальніка.

  2. Перавод навучэнцаў з платнага навучання на навучанне за кошт бюджэтных сродкаў альбо прадастаўленне ім скідак па аплаце за навучанне, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2.4. Наймальнік і Прафкам абавязваюцца:

  1. Па магчымасці садзейнічаць выдзяленню з бюджэту БДПУ і каштарыса Прафкама дадатковых сродкаў на фінансаванне мерапрыемстваў, прадугледжаных Дагаворам па сацыяльнай ахове работнікаў БДПУ (ільготы і кампенсацыі на будаўніцтва жылля, адпачынак, медыцынскае абслугоўванне).

3. ГАРАНТЫІ ЗАНЯТАСЦІ

3.1. Наймальнік абавязваецца:

3.1.1. Знаёміць новапрынятых работнікаў пад подпіс з Дагаворам, Правіламі ўнутранага распарадку БДПУ, пры неабходнасці – з іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі БДПУ.

3.1.2. Спрыяць захаванню эфектыўна працуючых і стварэнню новых рабочых месц, поўнай, прадуктыўнай і свабодна выбранай занятасці, гэта значыць выкарыстоўваць работнікаў БДПУ ў адпаведнасці з іх прызваннем, здольнасцямі, адукацыяй, прафесійнай падрыхтоўкай і ўмовамі іх працоўнага дагавора (кантракта).

3.1.3. Замяшчэнне пасад прафесарска-выкладчыцкага складу (далей – ПВС) ажыццяўляць па конкурсе з заключэннем кантракта тэрмінам ад аднаго да пяці гадоў у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку замяшчэння пасад прафесарска-выкладчыцкага складу ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь, зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь ад 15.02.1996 № 58, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.

3.1.4. Акрамя конкурснага замяшчэння пасад ПВС, у асобных выпадках заключаць тэрміновыя працоўныя дагаворы з выкладчыкамі, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту і ў якіх скончыўся тэрмін выбрання, тэрмінам на адзін год і ў далейшым, пры неабходнасці з перазаключэннем тэрміновага працоўнага дагавора.

3.1.5. Прымяняць кантрактную форму найму з работнікамі, якія працуюць па працоўнаму дагавору, заключанаму на нявызначаны тэрмін, толькі ў сувязі з абгрунтаванымі вытворчымі, арганізацыйнымі ці эканамічнымі прычынамі, аб чым работнік павінен быць пісьмова папярэджаны не пазней чым за адзін месяц да заключэння кантракта (арт. 32 ПК).

Пры пераводзе работніка на кантрактную форму найму праводзіць растлумачэнне і кансультаванні па дадзеным пытанні на падставе працоўнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

3.1.6. Заключаць кантракты з работнікамі БДПУ згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на тэрмін ад аднаго года да пяці гадоў з абавязковым уключэннем у кантракты ўмоў павышэння тарыфнай стаўкі (акладу) і прадастаўлення дадатковага заахвочвальнага адпачынку згодна з падпунктам 2.5 пункта 2 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.1999 № 29.

3.1.7. Прымяняць кантрактную форму найму пры прыёме на працу з маладымі спецыялістамі, а таксама спецыялістамі з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія атрымалі адукацыю на ўмовах аплаты і накіраваныя з іх згоды на работу, толькі з іх пісьмовай згоды.

3.1.8. Не заключаць кантракты з цяжарнымі жанчынамі, жанчынамі, якія маюць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў (дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў), працоўныя дагаворы з якімі былі заключаны на нявызначаны тэрмін, калі яны не далі згоду на заключэнне такіх кантрактаў.

3.1.9. У выпадках заканчэння тэрміну кантракта ў перыяд цяжарнасці, адпачынку па цяжарнасці і родах, адпачынку па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў прадаўжаць тэрмін кантракта ў межах максімальнага тэрміну яго дзеяння са згоды работніка да дасягнення дзіцяці ўзросту трох гадоў.

3.1.10. Прадаўжаць (заключаць новыя) кантракты, у межах максімальнага тэрміну іх дзеяння з работнікамі, што знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў, а таксама ў выпадках, калі яны прыступілі да работы да ці пасля заканчэння адпачынку па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў, са згоды работніка на тэрмін не менш чым да дасягнення дзіцяці ўзросту пяці гадоў.

3.1.11. Не пазней чым за адзін месяц да заканчэння терміну дзеяння кантракта пісьмова папярэджваць работніка аб рашэнні прадоўжыць або скасаваць працоўныя адносіны.

3.1.12. Датэрмінова скасоўваць тэрміновы працоўны дагавор (кантракт) па патрабаванні работніка ў тэрмін, які ўказаны ім у заяве, але, як правіла, не раней трох рабочых дзён з дня падачы заявы, пры наяўнасці абставін, што выключаюць ці значна ўскладняюць працяг работы:

- стан здароўя, пацверджаны медыцынскімі дакументамі;

- неабходнасць догляду хворых членаў сям'і або інвалідаў I групы;

- перавод мужа або жонкі на працу ў іншую мясцовасць, пераезд у іншую мясцовасць, накіраванне аднаго з іх на працу або для праходжання службы ў іншай мясцовасці;

- абранне на выбарную пасаду;

- залічэнне на навучанне ў навучальную ўстанову на дзённую форму атрымання адукацыі;

- цяжарнасць;

- наяўнасць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 16 (навучэнцаў – 18) гадоў;

- неабходнасць догляду дзіцяці да 14 гадоў або дзіцяці-інваліда да 18 гадоў;

- пенсіённы ўзрост;

- іншыя ўважлівыя прычыны.

3.1.13. Паведамляць Прафкаму не пазней чым за адзін месяц аб маючай адбыцца ліквідацыі або рэарганізацыі структурных падраздзяленняў БДПУ, поўным ці частковым прыпыненні працы, калі гэта прывядзе да скарачэння рабочых месц.

Рэалізацыю гэтых мер ажыццяўляць толькі пасля правядзення перамоў з Прафкамам.

3.2. Прафкам абавязваецца:

3.2.1. Ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб занятасці з прадастаўленнем вызваленым работнікам ільгот і кампенсацый.

3.2.2. Не здымаць з прафсаюзнага ўліку вызваленых работнікаў да іх працаўладкавання, але не больш за 1 год.

3.2.3. Ахоўваць працоўныя правы работнікаў – членаў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі – пры заключэнні або скасаванні працоўных дагавораў (кантрактаў).

3.3. Бакі прыйшлі да пагаднення:

3.3.1. Устанавіць, што перавод на кантрактную форму найма, абмеркаванне праектаў кантрактаў з работнікамі – членамі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі адбываецца па ўзгадненні з Прафкамам.

3.3.2. Скасаванне працоўнага дагавора па ініцыятыве Наймальніка па пунктах 1 (акрамя ліквідацыі арганізацыі), 3, 4, 5 арт. 42 ПК праводзіць з папярэдняй згоды Прафкама, па пункце 1 арт. 47 ПК – з папярэдняй згоды вышэйстаячага прафсаюзнага органа. Скасаванне працоўнага дагавора па ініцыятыве Наймальніка па пунктах 6, 8, 9, пункце 1 арт. 42 ПК у частцы ліквідацыі арганізацыі, датэрміновае скасаванне кантракта на дадатковых падставах, прадугледжаных падпунктам 2.10 пункта 2 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.1999 № 29, праводзіць пасля папярэдняга, не пазней чым за два тыдні, паведамлення Прафкама.

3.3.3. Пры скарачэнні колькасці або штату работнікаў пакідаць на працы ў выпадку роўнай прадукцыйнасці і кваліфікацыі (акрамя катэгорый, адзначаных у арт. 45, 100, 268 і 325 ПК і іншых заканадаўчых актах) наступных асоб:

- адзіных у сям'і кармільцаў;

- тых, хто мае больш працяглы стаж працы ў БДПУ;

- тых, хто мае трох і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў;

- моладзь ва ўзросце да 18 гадоў;

- воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваных да іх асоб;

- сямейных работнікаў БДПУ, якія маюць двух і болей утрыманцаў;

- работнікаў, якія атрымалі калецтва або прафесійнае захворванне ў час працы ў БДПУ;

- работнікаў перадпенсіённага ўзросту;

- работнікаў, выбраных у склад Прафкама.

3.3.4. Прымаць неабходныя меры па недапушчэнні (калі на гэта не будзе абгрунтаваных прычын) звальнення работнікаў па скарачэнні штату або колькаснага складу, а тым, хто падлягае звальненню, садзейнічаць у працаўладкаванні.

3.3.5. У перыяд папярэджання работніка аб скарачэнні прадастаўляць яму адзін свабодны дзень у тыдзень без захавання заработнай платы для самастойнага пошуку працы.

3.3.6. Прадаўжаць, заключаць кантракты з работнікамі перадпенсіённага ўзросту, якія добрасумленна працуюць і не дапускаюць парушэнняў працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, з іх згоды не менш чым да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту (жанчыны – 55 год, мужчыны – 60 год) і атрымання імі права на поўную пенсію па ўзросце.

3.3.7. Заключэнне кантрактаў з работнікамі БДПУ ўзгадняць з прадстаўніком прафсаюзнай арганізацыі БДПУ.

3.3.8. Наймальнік з пісьмовай згоды работніка, які не дапускае парушэнняў працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, прапрацаваў у дадзенага Наймальніка не менш пяці гадоў, па заканчэнні тэрміну дзеяння кантракта мае права заключыць з работнікам працоўны дагавор на нявызначаны тэрмін.

Пры адмове работніка ад заключэння працоўнага дагавора на нявызначаны тэрмін па пісьмовым пагадненні бакоў кантракт можа быць прадоўжаны або заключаны новы кантракт.

Аб намеры прадоўжыць працоўныя адносіны на ўмовах працоўнага дагавора на нявызначаны тэрмін Наймальнік пісьмова папярэджвае работніка не пазней чым за адзін месяц да заканчэння тэрміну дзеяння кантракта.

4. АРГАНІЗАЦЫЯ, НАРМІРАВАННЕ I АПЛАТА ПРАЦЫ

    4.1. Наймальнік абавязваецца:

    4.1.1. Пры ўвядзенні новых умоў аплаты працы, унясенні змяненняў у існуючыя своечасова (арт. 65 ПК) даводзіць іх да ведама кіраўнікоў структурных падраздзяленняў БДПУ і членаў працоўнага калектыву, пры неабходнасці праводзіць семінары (нарады) па тлумачэнні іх зместу і парадку ўвядзення.

    Кожнаму, хто ўпершыню прыняты на работу, а пры неабходнасці кожнаму работніку растлумачваць Калектыўны дагавор, Правілы ўнутранага распарадку БДПУ, службовую інструкцыю.

    4.1.2. Забяспечваць магчымасць удзелу ў семінарах (нарадах) па пытаннях працоўных адносін прадстаўнікоў Прафкама.

    4.1.3. Устанаўліваць аднолькавыя ўмовы аплаты працы бюджэтных і пазабюджэтных работнікаў.

    4.1.4. Своечасова праводзіць індэксацыю заработнай платы работнікаў БДПУ пры адкрыцці фінансавання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Выплачваць заработную плату і прэміі ва ўстаноўленыя тэрміны.

    4.1.5. Ажыццяўляць штомесячна выдачу разліковых лісткоў па ўсіх відах заработнай платы не пазней чым за адзін дзень да ўстаноўленага тэрміну выплаты заработнай платы.

    4.1.6. У выпадку затрымкі выплаты заработнай платы на адзін каляндарны месяц і больш у параўнанні з тэрмінам, устаноўленым у Дагаворы, праводзіць індэксацыю несвоечасова выплачаных сум заработнай платы шляхам яе карэкцыі на каэфіцыент інфляцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

    4.1.7. У залежнасці ад умоў працы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь устанаўліваць работнікам наступныя даплаты да тарыфных ставак і акладаў:

    - за работу ў начны час і за шматзменны рэжым працы ў адпаведнасці з арт. 70 ПК;

    - за сумяшчэнне прафесій (пасад); за пашырэнне зон абслугоўвання або павелічэнне аб’ёму выконваемых работ, за выкананне разам з асноўнай працай абавязкаў часова адсутнага работніка ў адпаведнасці з арт. 67 ПК.

    4.1.8. За час вымушанага прастою не па віне работніка (адмена вучэбных заняткаў па санітарна-эпідэміялагічных, кліматычных паказаннях, сельгасработы і іншыя абставіны) ажыццяўляць аплату ў памеры 100 % ад зацверджанай тарыфнай стаўкі (акладу).

    4.1.9. Сумы, не атрыманыя работнікам за папярэднія перыяды і спагнаныя ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, выплачваць работніку з улікам іх індэксацыі (Закон Рэспублікі Беларусь “Аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі”).

    4.1.10. Пры часовым замяшчэнні работніку, які замяшчае, аплату праводзіць у памеры тарыфнага акладу (без надбавак і даплат) работніка, якога замяшчаюць, прапарцыянальна фактычна адпрацаванаму часу (арт. 68 ПК).

    4.1.11. Выплату на адпачынак праводзіць не пазней чым за два дні да пачатку адпачынку (арт. 176 ПК).

    4.1.12. Пры звальненні работніка выплачваць належную яму суму не пазней дня звальнення. У выпадку нявыплаты па віне Наймальніка належных пры звальненні сум выплат работнік мае права спагнаць з Наймальніка сярэдні заробак за кожны дзень іх затрымкі, а ў выпадку нявыплаты часткі сумы – прапарцыянальна нявыплачаным пры разліку грашовым сумам (арт. 77 – 78 ПК).

    4.2. Прафкам абавязваецца:

    4.2.1. Ажыццяўляць грамадскі кантроль за выкананнем Наймальнікам заканадаўства аб працы.

    4.2.2. Прымаць удзел у распрацоўцы праектаў лакальных нарматыўных прававых актаў, якія датычацца ўмоў, арганізацыі і аплаты працы. Дамагацца выканання законных правоў і інтарэсаў работнікаў БДПУ.

    4.2.3. Аператыўна даводзіць да ведама працоўнага калектыву нарматыўныя прававыя акты аб працы, інструктыўныя пісьмы, а таксама праводзіць семінары для прафсаюзнага актыву.

    4.2.4. Садзейнічаць своечасоваму ўвядзенню ў дзеянне пастаноў Урада па пытаннях заработнай платы, арганізацыі і нарміравання працы; інфармаваць Наймальніка аб выпадках парушэння заканадаўства па гэтых пытаннях.

    4.2.5. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь садзейнічаць спагнанню (у выпадку неабходнасці – у судовым парадку) сум заробку, якія не былі атрыманы, надбавак стымулюючага характару, кампенсацыі за несвоечасова атрыманую заработную плату і сярэдняга заробку за час працоўнага адпачынку.

    4.2.6. Садзейнічаць умацаванню працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Не радзей аднаго разу ў год аналізаваць яе стан, вынікі абмяркоўваць на пасяджэнні Прафкама. Па выніках абмеркавання ўносіць прапановы Наймальніку.

    4.3. Наймальнік і Прафкам абавязваюцца:

    4.3.1. Сумесна распрацоўваць лакальныя нарматыўныя прававыя акты па пытаннях нарміравання працы, працоўных адносін і іншых пытаннях, якія датычацца працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў работнікаў БДПУ.

    4.3.2. Забяспечваць выкананне ўстаноўленага працоўнага распарадку і дысцыпліны ўсімі работнікамі БДПУ.

    4.3.3. Аналізаваць паўнату фінансавання БДПУ і сацыяльна-эканамічнае становішча яго работнікаў. Паводле вынікаў аналізу ўносіць адпаведныя прапановы Міністэрству адукацыі Рэспублiкi Беларусь і Цэнтральнаму камітэту прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

    4.3.4. Рэгулярна інфармаваць бакi, якія заключылі Дагавор, на пасяджэннях Савета БДПУ аб выніках расходавання бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў.

    4.3.5. Выплаты сярэдняга заробку за час працоўнага адпачынку праводзіць у адпаведнасці з ПК.

    4.4. Бакі прыйшлі да пагаднення:

    4.4.1. Асноўныя пытанні, якія датычацца нарміравання і аплаты працы, вырашаць Наймальнікам па ўзгадненні з Прафкамам і згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

    4.4.2. Аплату працы работнiкаў БДПУ ажыццяўляць з трэцяга па пятае і з васемнаццатага па дваццатае чыслы кожнага месяца згодна з графікам, а ў выпадку супадзення названых дат з выхаднымі або святочнымі днямі, якія аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі, – адпаведна ў папярэднія дні.

    4.4.3. Пры адсутнасці або недастатковасці бюджэтных сродкаў для ўстанаўлення дадатковых мер стымулявання працы пры заключэнні кантрактаў у адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.1999 № 29 указаныя вышэй меры ўстанаўліваць са сродкаў фондаў матэрыяльнага заахвочвання, вытворчага і сацыяльнага развіцця.

    4.4.4. Эканомія па фондзе заработнай платы вызначаецца штомесячна. Дадзеныя сродкі накіроўваюцца на матэрыяльнае стымуляванне работнікаў згодна з заканадаўствам і Палажэннем аб матэрыяльным стымуляванні працы работнiкаў БДПУ (дадатак 1).

    4.4.5. Матэрыяльнае стымуляванне працы работнікаў БДПУ ажыццяўляць згодна з Палажэннем аб матэрыяльным стымуляванні працы работнiкаў БДПУ, якое з’яўляецца неад’емнай часткай Дагавора (дадатак 1) і зацвярджаецца рэктарам па ўзгадненні з Прафкамам пасля яго адабрэння на канферэнцыі працоўнага калектыву.

    4.4.6. Парадак аказання матэрыяльнай дапамогі рэгуляваць Палажэннем аб парадку выкарыстання фонду матэрыяльнай дапамогі БДПУ, якое з’яўляецца неад’емнай часткай Дагавора (дадатак 2).

    4.4.7. Працягваць работу па сацыяльнай абароне ветэранаў вайны і працы, а таксама адзінокіх пенсіянераў – былых работнікаў БДПУ.

    4.4.8. Распаўсюдзіць дзеянне Інструкцыі аб парадку павышэння тарыфнай стаўкі першага разраду камерцыйнымі арганізацыямі, зацверджанай пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 24.02.2005 № 18/23/34, на адасобленыя структурныя падраздзяленні БДПУ, якія прыносяць прыбытак (гасразліковыя), здзяйсняюць самастойны бухгалтарскі ўлік згодна з тыпавым планам рахункаў бухгалтарскага ўліку для камерцыйных арганізацый і складаюць адпаведную бухгалтарскую і статыстычную справаздачу, маюць уліковы нумар падаткаплацельшчыка.

    4.4.9. Прысваенне (пацвярджэнне) спецыялістам кваліфікацыйных катэгорый, атэстацыя выкладчыкаў-стажораў праводзіцца рэктарам у адпаведнасці з устаноўленымі кваліфікацыйнымі патрабаваннямі і з улікам рэкамендацый атэстацыйнай камісіі.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

1. агульныя палажэнні iconРаздзел 1 Агульныя палажэнні
Зарэгістраваны Адміністрацыяй Ленінскага раена г. Гродна 12 красавіка 2007 года (рэгістрацыйны №56)

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi»

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача аб колькасці І складзе педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй І спецыяльнай адукацыі»

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзённай форме атрымання...

1. агульныя палажэнні iconI. агульныя палажэнні
Урад Рэспублікі Беларўсь І урад Рэспублікі Кіпр, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Сыраваткінскі яслі-сад – сярэдняя школа”, далей – “Установа“ з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, арганізаваная па рашэнню Смаргонскага...

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні дзейнасці музеяў устаноў адукацыі
У апошнія гады краязнаўства ўсё актыўней уключаецца ў сістэму навучання І выхавання моладзі. Практычнае краязнаўства непазбежна звязана...

1. агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі» (далей – справаздача) прадстаўляюць установы дадатковай...

1. агульныя палажэнні iconПраграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні
Зацвердзіць прыкладаемую праграму развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка