Нам засталася спадчына




НазваНам засталася спадчына
Дата канвертавання28.10.2012
Памер229.5 Kb.
ТыпДокументы


АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ ДЗЯРЖЫНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА

ДУА “ТОМКАВІЦКІ ВУЧЭБНА-ПЕДАГАГІЧНЫ КОМПЛЕКС

ДЗІЦЯЧЫ САД – СЯРЭДНЯЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЯ ШКОЛА”


НАМ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА

Аўтары:

Кулакоўская Кацярына Ігараўна,

вучаніца 11 класа,

Бельскі Данііл Алегавіч,

вучань 8 класа


Кіраўнік:

Алфёрава Вольга Віктараўна,

намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры І катэгорыі


Адрас:

222726, Мінская вобласць,

Дзяржынскі раён, вТомкавічы,

вул. Цэнтральная, 5,

тэл. 8-01716-42138


Дзяржынск

2010


АНАТАЦЫЯ

“У кожнага чалавека, які меў шчасце некалі нарадзіцца на нашай зялёнай – такой маленькай і такой неабдымнай – зямлі, абавязкова ёсць свой прыгожы, ласкавы і шчымліва-непаўторны край, які ў вялікім і шырокім паняцці Радзімы звычайна займае невялікае звыклае месца. Такі край – заўсёды твой цэлы свет. І як вырастае ён у тваёй душы, як шырыцца і запаланяе цябе ўсяго высакароднай гордасцю, светлай радасцю ўжо нават адным толькі напамінкам пра сябе, выпадковаю згадкаю пра знаёмыя табе з дзяцінства мясціны.”(Янка Сіпакоў)

Адраджэнне Рэспублікі Беларусь як суверэннай дэмакратычнай дзяржавы, станаўленне новага грамадства патрабуюць новых падыходаў да выхавання падрастаючага пакалення, фарміравання ў яго патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Адным са сродкаў удасканалення маральнага выхавання школьнікаў, забеспячэння неабходных умоў для развіцця прыродных задаткаў, сацыяльнай і культурнай самарэалізацыі, фарміравання сістэмы паважлівых адносін да сябе, сваёй Радзімы, прыроды, з’яўляецца турысцка-краязнаўчая дзейнасць.

Дадзены напрамак дзейнасці дазваляе пазнаёміць вучняў са знакамітымі месцамі роднага краю, вывучыць помнікі гісторыі і культуры.

Вялікае значэнне мае турысцка-краязнаўчая дзейнасць у выхаванні юных грамадзян нашай краіны. Цяжкасці паходнага жыцця прывіваюць навыкі самаабслугоўвання, выхоўваюць вытрымку і ініцыятыву. У сумеснай дзейнасці зараджаецца сяброўства і ўзаемадапамога, фарміруецца калектыў, выхоўваецца дысцыпліна, умацоўваецца здароўе.

Мінская вобласць славіцца сваімі лясамі, маляўнічымі азёрамі і рэкамі, гістарычнымі помнікамі.

Мы пражываем на тэрыторыі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Тут размешчана самая высокая кропка Беларусі – г.Дзяржынская. На тэрыторыі раёна шмат месцаў, якія можна наведаць. Гэта і краязнаўчы музей, мемарыяльны комплекс, жывапісны сядзібна-паркавы ансамбль у в.Станькава, і Пакроўская царква, касцёл св.Ганны, гісторыка-краязнаўчы музей у г.Дзяржынску.

Раён мяжуе са Стаўбцоўскім раёнам, які таксама славіцца знакамітымі месцамі. Таму было вырашана распрацаваць праект экскурсійна-турыстычнага маршрута “Нам засталася спадчына”.


ЗМЕСТ

І.УВОДЗІНЫ………………………………………………….с. 4

ІІ.АСНОЎНАЯ ЧАСТКА……………………………………..с. 5 – 18

1.В.СТАНЬКАВА…………………………………………….с.5 – 8

2.Г. ДЗЯРЖЫНСК…………………………………………...с. 9 – 12

3.В. БАРАВОЕ……………………………………………….с.13 – 14

4.В. РУБЯЖЭВІЧЫ………………………………………….с.15 – 16

5.В. СУЛА……………………………………………………с.17 – 18

ІІІ ЗАКЛЮЧЭННЕ……………………………………………с.19

ІV.СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ……………………..с.20


І.УВОДЗІНЫ

Значнае месца ў школе займае турысцка-краязнаўчая работа з вучнямі, якая з’яўляецца эфектыўным педагагічным сродкам і састаўной часткай вучэбна-выхаваўчага працэсу, які накіраваны на актывізацыю вучэбна-пазнавальнай і грамадска карыснай дзейнасці вучняў, павышэнне ўзроўня іх фізічнага развіцця, маральнага, патрыятычнага і эстэтычнага выхавання.

За апошнія годы вельмі моцна змяніліся адносіны людзей да маральных каштоўнасцей. Асабліва негатыўна аказалі ўплыў змяненні ў грамадстве на маладое пакаленне. Маладыя людзі перасталі цаніць дабрыню, спачуванне, павагу, не праяўляюць цікавасць да гісторыі сваёй Радзімы. Яны не маюць пачуцця гонару за свой народ і родную краіну. На жаль, намі страчана такая каштоўнасць, як сям’я. Бацькі вельмі часта не з’яўляюцца прыкладам для ўласных дзяцей, адсутнічае ўзаемаразуменне паміж роднымі. У аснову свайго існавання чалавек ставіць матэрыяльнае абагачэнне, не думаючы аб духоўных каштоўнасцях. У сувязі з гэтым ўзнікла неабходнасць адраджэння патрыятычнага выхавання моладзі.

На сёняшні дзень школа з’яўляецца галоўным элементам у выхаванні маладога пакалення. Акрамя школы ніхто не здольны далучыць дзяцей да нацыянальных традыцый, прывіць цікавасць да вывучэння гісторыі.

Таму ўзнікла ідэя стварэння праекта краязнаўчага маршрута “Нам засталася спадчына!”. Неабходнасць выбару такога накірунку дзейнасці падказала жыццё.

Мэта маршрутa – даследванне аб’ектаў гісторыі і культуры роднага краю, павышэнне культурнага ўзроўню вучняў школы, далучэнне школьнікаў да вывучэння гісторыі роднага краю, далучэнне вучняў да здаровага ладу жыцця.

Аб’ект даследвання – помнікі архітэктуры, прыроды ХІХ ст., трагічныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Дзяржынскага і Рубяжэвічскага раёнаў Мінскай вобласці.

Работа прадугледжвае даследванне мясцовасці, якая ў наш час размешчана на тэрыторыі Дабрынёўскага, Рубілкаўскага сельскага саветаў Дзяржынскага раёна, а таксама Рубяжэвіцкага, Літвенскага сельскага савета Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

Гэты край мае старажытную і вельмі цікавую гісторыю. На тэрыторыі мікрараёна размешчана вялікая колькасць помнікаў, абеліскаў, курганоў.

У рабоце выкарыстоўваліся матэрыялы Нацыянальнага Гістарычнага архіва Беларусі і фотаархіва Мінскай вобласці, Дзяржынскага архіва фотадакументаў, краязнаўчых музеяў г.Дзяржынска, вёсак Баравое, Рубяжэвічы.

ІІ.АСНОЎНАЯ ЧАСТКА

Краязнаўчы маршрут праходзіць па наступных населеных пунктах: В.Томкавічы –в.Станькава – г. Дзяржынск – в.Баравое (Дзяржынскі раён) – в. Рубяжэвічы – в. Сула – в.Рубяжэвічы (Стаўбцоўскі раён).

1.Станькава

Мястэчка Станькава ўзнікла паблізу сяла з той жа назвай у выглядзе слабады на перакрыжаванні дарог, якія вялі з Койданава і Негарэлага ў Мінск.

Першы ўспамін пра мястэчка Станькаў (зараз Станькава) адносіцца да 1588 г., аднак асобныя археалагічныя раскопкі ў яго наваколлі, праведзеныя ў сярэдзіне XIX ст. указваюць на больш раннія срокі пасялення, прыблізна 904 г. мястэчка ў той час належыла Саманідскім вяльможам цара Ізмаіла Ібн Ахмада, які правіў у 892 – 907 г. У XVI ст. гаспадарамі былі Дарагастайскія магнаты.

Паводле інвентара 1588 г, у Станькаве была прамавугольная забудова рынку, дзе размяшчаліся 18 двароў. Усіх двароў было 30, меліся царква і касцёл. [3, c. 637].

У 1621 г. у мястэчку існавала невялікая фальваркавая гаспадарка. Сядзіба ўяўляла сабой адзіны непадзельны комплекс з жыллёвай зоны каля ўязной брамы і гаспадарчай – у глыбіні двара. У яе склад уваходзілі дом упраўляючага, флігель, кухонны дом, вялікая стайня, пякарня, рублены склеп.

Станькаўскі ключ – адміністрацыйна-гаспадарчы комплекс, які складаўся з некалькіх вёсак і сёл з фальваркамі, у прыватным уладанні графаў фон Гутэн-Чапскіх у Мінскім павеце Мінскай губерніі. Узнік у пачатку ХІХ ст., калі маёнтак Станькава і в. Вязань з навакольнымі вёскамі і фальваркамі перайшлі ў пасаг князёўны Вераніцы Радзівіл - “Пані Коханку” (1754 – 1818), адной з 5 дачок Міхаіла Казіміра Радзівіла (Рыбанькі), у якой 21 верасня 1773 г. адбыліся заручыны з апошнім ваяводам хэлмінскім, палкоўнікам каронных войскаў графам Францішакам Станіславам Гутэн-Чапскім.

У маёнтку Станькава графы Чапскія выводзілі чыстапародную буйную рагатую жывёлу “швіцкай” (шведскай), цірольскай і галандскай парод і чыстакроўных коней Станькаўскага племяннога завода, авечак, чыстапародных сабак, мелі калекцыю саджанцаў, выраблялі высакаякасную цэглу, дрэнажныя трубкі, чарапіцу.

Напалеон Орда ў 1876 г. напісаў дзве акварэлі, прысвечаныя Станькаву – “Пейзаж палаца Чапскага ў Станькаве” і “Скарбчык у маёнту Станькава”. Ключ існаваў да 1917 г. [3, c. 97]

Станькаўскі сядзібна-паркавы ансамбль

Палац графаў Чапскіх у Станькаве не захаваўся да нашагу часу, бо быў канчаткова знішчаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Толькі дзякуючы акварэльным малюнкам Напалеона Орды “Пейзаж палаца Чапскага ў Станькаве” мы можам уявіць сябе першапачатковы выгляд палаца. Пабудаваны ён у 1860 г. у рамантычным стылі з выкарыстаннем форм сярэднявяковай архітэктуры. [3, c.638]

Станькаўскі парк закладзены ў 1870-я г. Яго фарміраванне цягнулася да пачатку ХХ ст. У кампазіцыі парку, у малых архітэктурных формах, у характары воднай сістэмы праглядаюцца рамантычныя матывы. Станькаўскі парк – зялёны цуд, які быў створаны больш як 8 тысячамі дрэў і кустоў.

Парадны партэр фіксаваўся групамі хвойных экзатычных дрэў. Усходнюю кулісу складала група сасны веймутавай, заходнюю – піхты сібірскай, елі звычайнай, елі калючай, туі заходняй, лістоўніцы еўрапейскай, сібірскай і Сукачова, сасна веймутава і звычайная, гібрыд вяза з аўстралійскім арэхам, клёны серабрыстыя, таполі лаўралістыя, бальзамічныя, белыя і чорныя, арэх чорны, вольха чорная, бяроза павіслая, граб звычайны, ліпа амерыканская, арэх грэцкі і серы, клён татарскі, кітайскі, палявы, явар, серабрысты, ліпа мелкалісцёвая і дробналісцёвая, ясень звычайны, вярба ломкая і белая, бяроза пушыстая і барадаўчатая, дуб паўночны, рабінія лжэакацыя, рабіна звычайная, чаромха Мака. Сіметрычна фантану раслі два вязы шурпатыя з доўгімі звісаючымі галінамі. Рэдкія экзатычныя дрэвы парадзілі шмат легенд, якія былі звязаны з іменем станькаўскай графіні Альжбэты. Яна разам з супругам стваралі сядзібу, парк, займаліся гаспадаркай, калекцыяніраваннем. Адзін з садоўнікаў сваё каханне выразіў незвычайным спосабам – пасадзіў экзатычная дрэвы перад яе вокнамі. Першае дрэва – “Надзея” – згарэла ў годы вайны, другое “Вера” – вывезлі немцы, трэццяе – “Каханне” загінула ў 1994 г. з-за захворвання. У 2006 годзе вучні школы пасадзілі тут два новых дрэвы.

Луг з двух бакоў акружаўся масівамі дрэў – сасна звычайная, ліпа сэрцападобная, лістоўніца, клён востралісты Шведлера, конскі каштан васьмітычынкавы, туя заходняя, піхта сібірская. Наступны план складаюць элементы воднай сістэмы, сфарміраванай у пойме рэчкі Рапуса, якая ў паніжанай яе частцы ўтварае вялікі вадаём – Станькаўскае возера. Пярэдні план сістэмы прадстаўлены шырокімі каналамі, якія агінаюць 2 насыпныя астравы.

За сажалкам быў млын і праваслаўная Свята-Мікалаеўская царква з блакітным купалам, пабудаваная Э.Чапскім у 1858 г. [8, c.639]. Царква пабудавана ў 1858 г. на ўзвышшы ў руска-візантыйскім стыле. Належыць да тыпу крыжова-купальных храмаў з палукругай апсідой. У апошні час вядуцца работы па ўзнаўленню святыні.

Станькаўскі музей Эмерыка Чапскага заснаваны ў маёнтку Станькава ў 1860-я гады. Размяшчаўся ў спецыяльна пабудаваным ў 1862 г. 2-павярховым павільёне (“скарбчыку”). Плошча 130 м2. Меў 8 аддзелаў: археалагічныя знаходкі старажытных язычніцкіх часоў; нумізматыка, геральдыка, сфрагістыка, рукапісы, старадрукі, кніжная справа; касцельныя мэбліроўка і начынне; упрыгожанні жаночага і мужчынскага строяў; старажытнае адзенне, зброя, інструменты; хатняя мэбля, фарфор, фаянс, гадзіннікі; габелены, карціны, музычныя інструменты; кераміка, творы сучаснага ўжытковага мастацтва. Нумізматычная калекцыя налічвала 11 тыс. манет і медалёў Х – XVIII ст. Зберагалася 69 ордэнаў, ордэнскіх зорак і інш. Меліся партрэты каралевы Бонны Сфорцы мастака Н.Нелі, каралёў Жыгімонта ІІ Аўгуста, Жыгімонта ІІІ Вазы мастака А.Годэнберга, Уладзіслава ІІІІ Вазы, князя М.К. Радзівіла Рыбанькі, Б.Хмяльніцкага, Т.Касцюшкі, А.Міцкевіча, прадстаўнікоў роду Чапскіх і інш.; гравюры з выявамі беларускіх гарадоў. Сярод твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва быў шкляны посуд Урэцкай і Налібоцкай мануфактур, слуцкія паясы, ювелірныя ўпрыгожанні. У калекцыі былі гусарскія даспехі XVII – XVIII с., пазалочаны буздыган (булава) XVII ст., аздобленыя серабром скураныя сагайдакі (калчаны) XVIII ст. і інш. У бібліятэцы (каля 20 тыс. тамоў) была Брэсцкая Біблія 1563 г., рукапісы С.Манюшкі, Ю.Нямцэвіча, А.Адынца. У музеі зберагалася вялікая калекцыя картаў канца XV – сярэдзіны ХІХ с. У 1894 г. асноўная частка музея перавезена ў Кракаў, дзе склала аснову музея і бібліятэкі Чапскіх (цяпер у складзе Нацыянальнага музея ў Кракаве). У станькаўскім “скарбчыку” у свой час мясціўся музей М. Казея. [3, c. 96]

Гісторыка-краязнаўчы музей размясціўся ў памяшканні ДУА “Станькаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа імя М.Казея”.

Першы раздзел прысвечаны дварцова-паркаваму ансамблю і яго ўладарам. Асобае значэнне ў экспазіцыі музея належыць гісторыі роду графа Гутэн-Чапскіх.

Чапскія – самы старажытны род, які выдзяляецца сваімі вонскімі заслугамі. Першы ўспамін аб Гутэнах адносіцца да 930 г. У 1121 г. Гутэны атрымалі тытул графаў Святой Рымскай імперыі. За барацьбу з прусамі былі залічаны ў польскія рыцары. У XV ст. сталі Гутэн-Чапскімі герба Леліва. У XVII ст. рассяліліся па Літве, Беларусі, Валыні і зліліся з іншымі славутымі родамі Еўропы. Сярод іменняў на Беларусі больш за ўсіх выдзялялась Станькава. Фарміравалася станькаўская сядзіба па заказу іх унука Эмірыка-Захарыя-Мікалая-Северына графа фон Гутэн-Чапскага.

Другі раздзел знаёміць наведвальнікаў з жыццём сям’і Героя Савецкага Саюза Марата Іванавіча Казея і яго подзвігам.

Марат Казея нарадзіўся 11 лістапада 1929 года ў сям’і Ганны і Івана Казея. Сям’я была вялікая: тры дачкі і два сыны. Маці Марата была вельмі актыўнай і дапамагала ствараць калгасы. Бацьку арыштавалі ў 1935 г., абвінілі ў здрадзе і саслалі ў Амурлаг, дзе ён і памёр у 1942 г. Маці была растрэляна нямецка-фашыскімі акупантамі ў 1941 г. Дзеці засталіся адны ў самым пачатку вайны. У 1942 г. Марат пайшоў у партызаны, дзе і змагаўся да самай сваёй смерці з захопнікамі. У 1946 годзе цела Марата была перавезена ў Станькава, дзе яго і пахавалі.

У 1969 г. у г.Мінску был ўстаноўлены помнік Герою Савецкага Саюза Марату Казею.

Трэці раздзел – этнаграфічны, прысвечаны прыладам працы з даўніх часоў.

2.Дзяржынск

На працягу амаль дзевяці стагоддзяў горад Дзяржынск памяняў ажно тры назвы.

Крутагор’е. У ХІХ ст. гэта назва сустракаецца ў шматлікіх гістарычных працах, у энцыклапедычных выданнях, у кнігах польскіх гісторыкаў-храністаў ХІХ ст. М.Балінскага і Т.Ліпінскага. Пра Крутагор’е ўпамінаецца ў кнігах “Россия. Верхнее Поднепровье и Белорусь” (СПб., 1905. Т.9) і “Живописная Россия. “Литовское Полесье” (СПб., 1882. Т.3, ч.1).

Упершыню Койданава згадваецца пад 1439 г., калі тут быў заснаваны касцёл – адзін з самых старажытных на Беларусі, потым пад 1445 г. у сувязі з перадачай Койданава разам з іншымі гарадамі вялікім князем ВКЛ Казімірам ІІІ Ягелончыкам (1427 – 1492) свайму стрыечнаму брату Міхаілу Жыгімонтавічу.

Назва населенага пункта Койданава сустракаецца ў Хроніцы Быхаўца (ХVІ ст.): “И князь великий Скирмунт, собрав все войска свои, встретил его (татарского хана Бакалая. – А.В.) на своей границе, в Койданове, и разгромил того царя и всю силу его татарскую побил, и самого царя убил, после такой великой победы пошел на Русскую землю и взял город Мозырь, Чернигов, Стародуб, Карачев и, одержав победу, вернулся назад, сохранив всех в целостности” (Хроника Быховца. М., 1966. С.40). [3, c. 49]

Існуе некалькі версій паходжання назвы Койданава. У старабеларускай мове ёсць слова кеда: нават у наш час захавалася беларускае прозвішча – Кеда. Яно даволі распаўсюджанае. Кеда – гэта каваль. А ў Літве і цяпер ёсць невялікі старажытны горад Кедайняй, што ў перакладзе азначае “паселішча кавалёў”.

На Беларусі слова кеда трансфарміравалася ў слова койда – той жа каваль, які каваў кайданы (койданы) – жалезныя аковы, а заадно вырабляў зброю і іншыя жалезныя рэчы. А на Койданаўшчыне, як вядома, люзі здаўна здабывалі руду, аб чым сведчаць назвы вёсак: Рудня, Новая і Старая Рудзіца, Дзягільна.

Вось і ўзнікла назва Койданаў – паселішча кавалёў. [3, c. 52]

28 – 30 красавіка 1932 г. адбыўся VII Надзвычайны з’езд Саветаў Койданаўскага нацыянальнага польскага раёна. На вячэрнім пасяджэнні з прывітаннем да з’езда выступіла С.С. Дзяржынская – жонка і саратнік Ф.Э. Дзяржынскага. VII Надзвычайны з’езд Саветаў прыняў рашэнне прасіць ЦВК БССР хадатайнічаць перад ЦВК СССР аб перайменаванні Койданава ў Дзяржынск і Койданаўскага раёна ў Дзяржынскі раён у памяць Ф.Э. Дзяржынскага. 3 мая 1932 г. пастановай ЦВК і СНК БССР мястэчка Койданава перайменавана ў горад Койданава. [3, c. 54]

Ва ўрочышчы Кальвіншчына на р. Няцеча, на паўночнай ускраіне горада размешчаны археалагічны помнік – гарадзішча “Кальвіншчына”. Гарадзішча ўяўляе сабой авальную пляцоўку памерам 82 – 85 х 60 – 62 м, валы не захаваліся. Гарадзішча ўзнікла ў эпоху ранняга жалезнага веку. Было моцна пашкоджана ў 1979 г. У ніжнім культурным гарызонце знойдзены гліняныя прасліцы, ляпная і штрыхаваная кераміка. У сярэднім – ганчарная кераміка, шыферныя прасліцы, якія адносяцца да эпохі Кіеўскай Русі (ІХ – пачатак ХІІ ст.). Верхні гарызонт – вырабы з жалеза і бронзы, кафля, цэгла-пальчатка, чарапіца.

Датуецца XIV – XVII ст. Матэрыялы гарадзішча знаходзяцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі і БДУ. [3, c. 29]

З даўніх часоў у Койданаве існавалі дзве праваслаўныя царквы.

Ускоснае ўпамінанне пра цэрквы Койданава ўтрымліваецца ў каралеўскім прывелеі 1588 года, выдадзеным мясцовым жыхарам Жыгімонтам ІІІ па хадатайніцтву мясцовага ўладара князя Радзівіла Рудага. Згодна з гэтым прывелеем, койданаўцам даравалася права на два вялікія гадавыя кірмашы: 28 красавіка на “Юр’я” і 1 кастрычніка (па ст. стылю) на “Пакровы”, калі адзначаліся прастольныя святы існуючых тут цэркваў [6, с.43]

У 1860 годзе настаяцелем царквы стаў свяшчэннік Зянон Завітневіч, які скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Ён праслужыў у Койданаве больш за сорак гадоў. Вось якое апісанне царквы прыводзіцца на канец 70-х гадоў ХІХ ст.: “Настоящая приходская церковь во имя Покрова Пресвятой Богородицы построена в 1850 г. Зданием каменная; по наружному виду представляет форму продолговатого креста, с одним открытым деревянным куполом, устроенным так, что верх оного сводится в пять отдельных малых куполов. Крыша на церкви и куполе железная, покрашенная медянкою; стены купола покрашены белилами, а сама церковь выбелена известью… Иконостас, покрашенный белою краскою, с золочеными рамами, карнизами и резьбою, состоит из семи икон, писаных в византийском стиле и поставленных в два яруса. Все необходимые утварные вещи имеются в достаточном количестве; из сих предметов замечательны по древности и ценности: 1. крест серебрянный с пьедесталом, на котором надпись показывает, что он был починен в 1779 г.; 2. серебрянная чаша с крышкою, пожертвованная в 1872 г. цехом койдановских портных. В архиве хранится синодик с 1795 г. с именами фамилии князей Радзивилов”. [6, с. 57]

У 1913 годзе пры царкве да 300-годдзя існавання дома Раманавых была пабудавана капліца, якая была знесена ў 1924 г.

У жніўні 1936 года быў зачынены Свята-Пакроўскі храм. Айцец Сергій, з дапамогай блізкіх яму прыхаджан, спрабаваў збіраць подпісы сярод мясцовых жыхароў за адкрыццё царквы, але безвынікова.

23 ліпеня 1937 года а.Сергій быў арыштаваны органамі НКУС, а 1 лістапада гэтага ж года расстраляны ў г.Мінску.

Пасля закрыцця Свята-Пакроўскую царкву сталі выкарыстоўваць пад складское памяшканне. Храм абезглавілі, агароджу вакол яго разламалі.

Але нядоўга працягвалася апаганенне святыні. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны веруючыя вярнулі сабе царкву і ў ёй зноў аднавіліся багаслужэнні.

2. Касцёл святой Ганны. Як храм Апекі Божай заснаваны ў 1439 годзе князем Міхаілам Жыгімонтавічам [3, с.88]. Касцёл неаднаразова перабудоўваўся пасля шматлікіх пажараў.

Апошняя перабудова адносіцца да другой паловы ХYІІІ ст., у выніку чаго яго архітэктура набыла барочныя рысы, якія панавалі ў сакральнай архітэктуры Беларусі ХYІІ-ХYІІІ ст.

Касцёл размешчаны на насыпной прыўзнятай над вуліцай пляцоўцы, якая абсаджана таполямі. Касцёл – манументальная, адна з буйнейшых на Міншчыне драўляная культавая пабудова.

Помнік драўлянага дойлідства з рысамі барока. Адносіцца да тыпу 3-нефавых 2-вежавых храмаў. Мастацкім акцэнтам інтэр’ера з’яўляўся драўляны барочны алтар (не захаваўся).

Характарызаваўся напружанасцю і экспрэсіўнасцю архітэктурна-пластычнай кампазіцыі, выгінамі хвалістага франтона і карнізных паясоў, насычанасцю скульптурнай пластыкі, вазамі і дэкаратыўнай разьбой. У цэнтры алтара быў жывапісны абраз “Прасвятая Багародзіца” невядомага мастака ХYІІІ ст. Зала касцёла мела паркетную падлогу. [3, с. 55 ]

Касцёл функцыянаваў да 1945 г. Потым касцёл быў зачынены, яго будынак прыстасаваны пад склад, затым – пад раённы дом культуры. З 1961 г. у касцёле размяшчалася музычная школа.

З 1991 г. была адноўлена служба ў касцёле.

3. Кальвінскі збор.

З другой паловы ХYІ ст. Койданава – адзін з найбуйнейшых цэнтраў кальвінізму. У 50-я гады ХYІ ст. узнікла койданаўская кальвінская суполка.

Каля 1564 года быў пабудаваны драўляны кальвінскі збор. [3, c.68]

Храм адносіцца да готыка-рэнесансавай групы помнікаў пратэстанцкага храмабудаўніцтва. На хорах пры ўваходзе стаяў арган, прывезены ў 1866 годзе з Мінскага касцёла бернардзінак.[8, с. 52].

Пасярод асноўнага памяшкання стаяў вялікі стол з аксамітным абрусам, над якім віселі жырандолі. У глыбіні інтэр’еру з усходняга боку размяшчалася дубовая разьбяная катэдра. Наяўнасць алтара ў інвентары за 1621 год не пазначана. Аднак на малюнку Напалеона Орды 1876 года з выявай Койданаўскага збору, ужо на той час прыстасаванага пад касцёл, паказана гранёная алтарная апсіда, роўная па вышыні з асноўным аб’ёмам, але з больш нізкім дахам. Яна адлюстравана таксама на плане комплексу кальвінскага збору. [7, с. 41]. Аб наяўнасці алтара гавораць звесткі з успамінаў Ул.Сыракомлі: “На алтары, на вялікае маё здзіўленне, я знайшоў цудоўна захаваны экзэмпляр Брэсцкай Бібліі, той вялікай у нашы часы бібліяграфічнай рэдкасці, на друкаванне якой Мікалай Чорны Радзівіл выклаў значныя сумы… Вялікія стосы экземпляраў выдання па загаду яго сына Мікалая Крыштофа палілі ў агні на рынках у Вільні і Нясвіжы, і толькі лічаныя асобнікі змаглі ўцалець. Па гэтай кнізе яшчэ сёння моляцца ў Койданаўскай святыні”.

Герб горада Дзяржынска – выява галінак дуба і алівы, што азначала: дуб – сімвал моцы і славы, аліва – сімвал міру і спакою.

У пісьмовых крыніцах XVIII ст. няма ні прамых, ні ўскосных звестак аб Магдэбургскім праве ў Койданаве, але ў інвентары 1776 г. мястэчка Койданава ўпамінаецца ратуша ў ім, а таксама войт і ландвойт – службовая асоба ў ВКЛ, якая ўзначальвала гарадское (мясцовае) кіраванне ці самакіраванне, прызначалася вялікім князем ВКЛ з заможных феадалаў ці мяшчан, а ў прыватнаўласніцкіх гарадах і мястэчках – іх уладальнікамі. Трэба меркаваць, што ў Койданаве, якое ў той час належыла магнатам Радзівілам, было асобае права на гарадское самакіраванне. [3, c. 73]

3.Баравое

Вёска Баравое – цэнтр сельскага савета і калгаса. Размешчана ў 47 км ад сталіцы РБ г.Мінска, 9 км ад г. Дзяржынска, 11 км ад станцыі Койданава ў паўднёва-заходнім накірунку. Рака Перэтуць, якая працякае побач з вёскай Баравое з’яўляецца правым прытокам ракі Усы , якая ўпадае ў Нёман.

У інвентарных спісках Койданаўскай і Рубяжэвічскай воласцей пад 1589 годам упамінаецца Баравое, Ст.Рудзіца, Петрашэвічы і інш., якія належалі князям Радзівілам, менавіта Мікалаю Радзівілу (Рудаму). У 1756 годзе на высокай гары, на беразе Ператуці была пабудавана праваслаўная царква, падмурак якой можна і сення ўбачыць на гары. Насупраць яе, там жа на гары, пабудавана капліца-усыпальніца – помнік архітэктуры канца ХІХ ст. з элементамі неаготыкі, якая захавалася да нашых дзён.

Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі ў лістападзе 1917 года ў Баравым створаны Савет сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. Шмат крыві было праліта ў грамадзянскую вайну. Пасля вайны аж да 1939 года Бараўскі с/савет гранічыў з буржуазнай Польшчай.

27 чэрвеня 1941 года немцы з’явіліся на тэрыторыі мясцовасці. На полі паміж Паланевічамі і в. Воўка адбыліся цяжкія баі 1 – 3 ліпеня. Загінула шмат людзей, в. Воўка і Паланевічы згарэлі ад пападання ў хаты снарадаў. Удзельнікам гэтай бітвы быў украінскі пісьменнік Іван Фоціевіч Стаднюк, які пасля напісаў раман “Чалавек не здаецца”. Па гэтаму раману быў зняты аднаіменны кінафільм.

З 1960 года Іван Фоціевіч Стаднюк з’яўляецца ганаровым грамадзянінам в. Баравое.

Ужо ў жніўні 1941 года сталі з’яўляцца першыя падпольныя групы. Адна з іх была створана на базе школы.

Член падпольнай групы Баравое-Касілавічы, былы старшыня калгаса ў Новай Рудзіцы Адольф Карніцкі стварыў спецгрупу па збору неразарваўшыхся авіябомб, для выплаўкі з іх толу. Захоўвалася ўсё гэта ў смалярні каля в. Бакінава. Узрыўчатку і боепрыпасы хаваў пад падлогай у памяшканні Бараўскога сельскага савета былы старшыня сельскага савета Несцер Лішнявец. Каб дапамагаць сваім людзям, згадзіўся быць старастам воласці.

У сакавіку 1942 года немцы аб’явілі набор моладзі для адпраўкі ў Германію. Падпольшчыкі вялі агітацыю, каб сарваць набор, сарвалі кампанію па збору цёплага адзення для нямецкай арміі.

17 красавіка 1942 года гітлераўцы павесілі ўдзельнікаў падполля А. Карніцкага, Н. Лішнеўца, В. Шчупліка, С. Юховіча-брата члена падпольнага камітэта “Смерць фашызму” С. Ф. Юховіча, які пасля гібелі Сяргея Рыжака стаў камандзірам атрада імя Рыжака, брыгады імя І. В. Сталіна. На базе гэтага атрада фарміраваліся іншыя брыгады. Камісарам атрада быў Аляксей Георгіевіч Мурашоў.

З Бараўскога сельсавета на вайну было адпраўлена 460 жыхароў. 236 з іх не вярнуліся дамоў. У скверы перад сельсаветам у цэнтры в. Баравое ў 1980 годзе ўрачыста быў адкрыты помнік савецкім воінам і землякам. 1105 дней гаспадарылі немцы на тэрыторыі Бараўскога сельсавета. Побач з помнікам брацкая магіла савецкіх воінаў, дзе пахаваны астанкі 330-і чалавек, загінуўшых у баях з 27 чэрвеня па 3 ліпеня 1941 года і пры вызваленні Бараўскога сельсавета ў 1944 годзе.

Гісторыя Бараўской сярэдняй агульнаадукацыйнай школы пачынаецца з далёкага 1865 г., калі працавала як царкоўна-прыходская.

Новае памяшканне было пабудавана ў 1972 г.

У асобным памяшканні размяшчаецца краязнаўчы музей.

4.Рубяжэвічы

Першыя пісьмовыя звесткі пра Рубяжэвічы адносяцца да 2-й палавіны XVст. У 1483 г. вялікі князь літоўскі Казімір IV перадаў некалькі двароў, у т.л. і Рубяжэвічы князю Міхаілу Вярэйскаму, які ўцёк з Масквы. З 1506 г. двор у Рубяжэвічах становіцца ўласнасцю ваяводы віленскага Альбрэхта Гаштольда.

У 1533 г. вялікі князь літоўскі Жыгімонт І даў дазвол Гаштольду на заснаванне ў Рубяжэвічах таргоў і мястэчка. З гэтага часу Рубяжэвічы мястэчка Мінскага павета і ваяводства. З 1550 г. Рубяжэвічы ў складзе Койданаўскага графства Радзівілаў. На працягу XVII – пачатку XIX ст. маёнтак здаваўся ў арэнду розным уладальнікам, потым сталі ўласнасцю Вітгенштэйнаў, яшчэ пазней – Гогенлоэ. [4, c. 817]

З 1793 г. Рубяжэвічы ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Мінскага павета Мінскай губерні. У 1799 г. князь Дамінік Радзівіл заснаваў касцёл, які стаў цэнтрам парафіі. У 1866 г. ён быў ператвораны ў царкву, якой імператар Аляксандр ІІ падарыў ікону Казанскай Божай Маці. Намаляваны на кіпарысавай дошцы памерам 35х29 см у сярэбранай рызе і ківоце і меў надпіс на металічнай таблічцы: “Сей образ Казанской Божьей Матери дар государя императора Александра Николаевича в Рубежевицкую церковь 1876 г. Молись, народ Русский, за православного царя”. Гэты абраз урачыста, з хрэсным ходам, быў прынесены ў Рубяжэвіцкую царкву Станькаўскім благачынным айцом Пятром Трускоўскім. Царква разбурана ў 1970-я гг. У 1999 г. на гэтым месцы пастаўлены памятны бетонны крыж з надпісам на дзвюх мовах. [4, c. 751]

У 1863 г. мешчанін Антоній Тур “убачыў” знак, што павінен пераканаць людзей для будоўлі касцёла. Пачалася агітацыя. За дазволам звярнуўся да губернатара і атрымаў адказ. У 1866 г. паклаў камень з надпісам “На гэтым месцы будзе касцёл рыма-каталіцкай веры. А. Т.” За гэта з усёй сям’ёй сасланы ў Сібір. Далі ці то 7, ці то 12 гадоў. Калі вярнуўся, то пайшоў да цара. За 4-м разам атрымаў дазвол пры ўмове: пабудаваць толькі з каменю і за 4 гады. Па праекту было 11 вежаў, 3 дзвярэй. Пачалося будаўніцтва ў 1906 г. Кожны дзень працавала 100 чалавек, 5 конных кранаў, 50 каменацёсаў. Камні збіралі з усёй акругі. Раствор рабілі з вапны, яйкаў і кіслага малака. У 1910 г. храм асвечаны і пачаліся службы. У 1928 г. прывезены для гэтага касцёла арган з Вільні.

У вёсцы Рубяжэвічы пражывала вялікая колькасць яўрэйскага насельніцтва. Расправа над мірнымі жыхарамі яўрэйскай нацыянальнасці была здзейснена фашыстамі ў Рубяжэвічах у чэрвені 1942 года. 360 яўрэяў былі сабраны і вывезены ў лясны масіў недалёка ад вёскі. Іх заставілі выкапаць яму, якая потым паслужыла іх магілай. Некалькі дзён зямля шавялілася, чуліся стогны.

Застаўся ў жывых толькі адзін жыхар яўрэйскай нацыянальнасці, які ў гэты момант адсутнічаў дома.

Месца знішчэння мірных жыхароў агароджана, пастаўлены помнік.

Да месца трагедыі па лесе выкладзены камянямі Шлях Смутку, які з’яўляецца арыенцірам выхаду да вёскі. Пастаўлены ўказальнікі.

У 2006 г. у сувязі са 100-годдзем пачатку будаўніцтва касцёла зроблена валуновая кампазіцыя “Памяць у камені”. З кожнай вёскі парафіі касцёла быў прывезены валун, на якім была высечана назва гэтай вёскі.

5.Сула

Землі Сулы ў XVI ст. адносіліся да каралеўскіх. Стэфан Баторый падараваў іх Міхаілу Байбузе. У 1590 г. Сула перайшла да князя Аляксандра Вішнявецкага, затым да Радзівілаў. З канца XVIII ст. маёнтак стаў уласнасцю сям’і Ленскіх. У 1888 г. уладальнікамі Сулы з’яўляліся браты Міхаіл, Канстанцін і Зянон. Міхаіл кіраваў гаспадаркай у Суле, а Зянон стаў уладальнікам другога маёнтка Ленскіх – Татары (Дзяржынскі раён), дзе пабудаваў сядзібны дом. Сядзіба будавалася Ленскімі ў пачатку ХІХ ст. ў стылі класіцызму. Уключала сядзібны дом, пейзажны парк з вялікім штучным вадаёмам, капліцу-пахавальню, млын на ручаі, спіртзавод, лядоўню, сад, аранжарэю, агарод, дашчатую вяндлярню і гаспадарчы двор. Будынак не захаваўся. Прасочваюцца толькі руіны фундамента і прыступкі ўсходняга ганка. У Рубяжэвічскай школе зберагаюцца некаторыя рэчы Ленскіх (кнігі, габелен работы Альжбеты Ленскай, яе партрэт, фатаграфіі).

Сядзібны парк закладзены ў пейзажным стылі на плошчы 5 га. Партэр з бакоў ахоплены дрэвамі явара, клёна вастралістага, ільма, бярозы, дэкаратыўнымі кустамі. Спуск ад параднага двара па параўнальна высокай тэрасе да р.Сула, на якой быў зроблены вадаём, уяўляў сабой газон. Асноўным архітэктурным акцэнтам паўднёва-ўсходняй часткі парку з’яўлялася капліца, якая ўзвышалася на насыпным тэрасаваным узгорку. Яны выканана ў выглядзе ратонды. У капліцы разам са сваімі продкамі спачываў і Зянон Ленскі, пахаваны ў 1927 г. Альжбета памерла на 86-м годзе жыцця ў 1951 г., пахавана на мясцовых могілках у Рубяжэвічах.

Да сядзібы з паўднёвага боку маёнтку вядзе маляўнічы пад’язны шлях. Яго пачатак праходзіць па былому Кацярынінскаму тракту (Рубяжэвічы – Волма). Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. уздоўж тракту прайшла дзяржаўная граніца, што раздзяліла землі маёнтка на 2 няроўныя часткі. Побач з дамбай на рацэ працаваў драўляны млын (згарэў у 1992 г.).

Гаспадарчы двор займае паўднёва-заходнюю частку сядзібы. Двор у цэнтры са студняй і вазоўняй акружалі шматлікія будынкі: свіран, канюшня, стайня рабочых коней, кузня і стальмашня, сыраварня, жылы флігель, драўляныя гумны і інш. [4, с. 733]

Захавалася лядоўня, зробленая з чырвонай цэглы і бутаванага каменю. Калі на сажылцы замярзала вада, выразаліся вялікія кубы лёду і ім засцілалася ўся падлога памяшкання. Наверх клаліся прадукты для захоўвання.

Добра захавалася кузня і стальмашня, выкананая з чырвонай цэглы і бутаванага каменю. Вялікімі памерамі (72х12 м), трываласцю вылучаецца кароўнік, складзены з буйных валуноў.

На сённяшні час выкуплена ў асабістую ўласнасць сям’ёй Запольскіх. Ідуць рэстаўрацыйныя работы.

Плануецца зрабіць зону адпачынку ў сістэме аграэкатурызму. Адкрыецца рэстаранчык на невялікую колькасць наведвальнікаў. Будуць трымаць сваю гаспадарку для забеспячэння экалагічна чыстымі прадуктамі харчавання. Адзін з будынкаў перапланаваны пад гасцініцу. На першым паверсе будзе знаходзіцца музей Ленскіх, а таксама будуць праводзіцца музычныя вечары і цікавыя сустрэчы.


ІІІ.ЗАКЛЮЧЭННЕ

Мы ездзім далёка за мора

Чужыя глядзець гарады,

Шукаем скалістыя горы,

Азёры крыштальнай вады.


І часта, так часта бывае,

Што мы ў сумятлівым жыцці

Мінаем і не заўважаем

Красу сваіх родных мясцін,


Свае гарады і пасёлкі,

Абмытыя ласкай вятроў

І подых сасновае смолкі

Сівых беларускіх бароў

М. Хведаровіч

Экскурсійна-турыстычны маршрут “Нам засталася спадчына” цікавы і змястоўны.

Для ўсіх удзельнікаў адкрываюцца магчымасці пазнаёміцца з укладам жыцця вёсак, мястэчак, горада (Станькава, Баравое, Рубяжэвічы, Койданава); культавымі будынкамі (Пакроўская царква, Іосіфаўскі касцёл і інш.); сядзібна – паркавымі ансамблямі (Станькава, Сула); трагічнымі і гераічнымі старонкамі Беларусі ў годы Вялікай Айчыннай вайны (генацыд, спаленыя вёскі, партызанскі рух і інш.).

Маршрут праходны ў любы час з красавіка па лістапад. Без праблем магчыма правесці веласіпедны турыстычны паход.

Маршрут не ўскладнены перашкодамі.

Пры правядзенні паходу спатрэбяцца ўменні і навыкі, атрыманыя на ўроках АБЖ (неабходна папярэдняя гутарка па ТБ і правілах паводзін у паходзе, пры руху ўздоўж праезджай часткі)

Развіццё дзіцячага турызму з’яўляецца сродкам грамадзянска – патрыятычнага і ідэйна – маральнага выхавання.

ІV.СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

  1. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Галоўны рэдактар – П.У. Броўка Мн. : 1975.

  2. Валахановіч А.І., Кулагін А.М. Дзяржыншчына: Мінулае і сучаснае. Мн.: навука і тэхніка, 1986 – 1999

  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага раёна.- Мн.: БЕЛТА, 2004.- 704с.: іл.

  4. Памяць: Гістарычна – дакументальная хроніка Стаўбцоўскага раёна/ Рэд.кал. : Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жаневіч – Мн.: БелЭН, 2004

  5. Усенародная барацьба ў Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у годы ВАв: У 3-х т. Гл. рэдкал: А.Т. Кузьмін і інш. – Мн.: Беларусь, 1985

  6. Шпілеўскі, І.Ф. Гістарычны нарыс Дзяржыншчыны (Койданаўшчыны) /І.Ф. Шпілеўскі.-Мн., 1932.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Нам засталася спадчына icon«Нам засталася спадчына…» (Якуб Колас І Янка Купала)
Справочно-информационный материал для докладчиков информационно-пропагандистских групп

Нам засталася спадчына icon2. «Нам засталася спадчына…»
Якуб Колас І янка Купала – сучаснікі, саратнікі, равеснікі; сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень,...

Нам засталася спадчына icon2. «Нам засталася спадчына…»
Якуб Колас І янка Купала – сучаснікі, саратнікі, равеснікі; сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень,...

Нам засталася спадчына iconМатэрыялы на конкурс "Летапіс населеных пунктаў" Намінацыя "Сельскія населеныя пункты" Напрамак "Культура" Работу вы
Нам, беларусам, засталася багатая І невычэрпная спадчына, у тым ліку І народнае мастацтва – адно з самых традыцыйных відаў нацыянальнай...

Нам засталася спадчына iconЯкуба Коласа «Нам засталася спадчына…»
Якуб Колас І янка Купала былі выразнікамі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў; яны шырока раскрывалі нацыянальны характар,...

Нам засталася спадчына iconВіктарына "Нам засталася спадчына…"
Падчас хваляванняў пяцёра студэнтаў былі застрэлены паліцыяй. Адбылося гэта ў 1959 годзе. Тыя пяць хлопцаў, што загінулі за сваю...

Нам засталася спадчына iconЗапрашаем наведаць віртуальны музей "Спадчына"
Вось І вырашылі мы на савеце аматарскага аб’яднання “Спадчына” стварыць віртуальны музей “Спадчына”

Нам засталася спадчына iconАддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама Грынкаускі вучэбна-педагагічны комплекс
Спадчына! Якое простае слова І які няпросты яго сэнс! Спадчына – гэта наша мінулае, наша памяць. Цяжка ўявіць сябе чалавекам без...

Нам засталася спадчына iconУчитель! Верный спутник детства, Он нам, как мать, как старший брат! И добротой большого сердца Он согревает всех ребят!
Потому что мы участвуем во всяких конкурсах. Но иногда нам бывает трудно потому что нам задают много домашнего задания. Нам интересно...

Нам засталася спадчына iconЗванок на Свабоду: "Наша краіна па трапнаму выразу Алеся Адамовіча так І засталася "камуністычнай вандэяй"
Званок на Свабоду: “Наша краіна па трапнаму выразу Алеся Адамовіча так І засталася “камуністычнай вандэяй”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка