Аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама




НазваАддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама
Дата канвертавання28.10.2012
Памер63.07 Kb.
ТыпДокументы
Аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама

Трокеніцкая агульнаадукацыйная базавая школа


Краязнаўчае падарожжа

“Жамчужына на карце Беларусі –

Астравецкі край”


Падрыхтавала настаўніца

беларускай мовы і літаратуры

Таргонская Яўгенія Тадэвушаўна


Мэта: пашырыць веды вучняў пра родны край, выхоўваць любоў і павагу да дарагіх з маленства мясцін, цікавасць да гісторыі і культуры Астравеччыны.


Вядучы 1.

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой.

Твой родны край, твая Айчына –

Жыццё тваё, гонар твой.

І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару,

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла

БЕЛАРУСЬ.


Вядучы 2.

Людміла Кухарэвіч

Край Астравеччына, мой дарагі

Вецер калыша вярбу над ракой.

У небе і ў полі ўрачысты спакой,

Бусел плыве па-над лесам сівым,-

Край мой любімы, зрадніўся я з ім.


Вілія-рэчка і Полацкі тракт,

Рускі, паляк і літовец мне брат.

Гмахі касцёлаў, крынічкі, лясы

Грэюць святлом непаўторнай красы.


Працай упартай дзядоў і бацькоў

Край расквітнеў і ў любасці зноў.

Хай пралятаюць вякі і гады,

Ты назаўсёды для нас малады.


Край Астравеччына, мой дарагі,

Любы твае мне бары і лугі,

Шчодры на талент, сумленны народ,

Мудры і шчыры бацькоўскі наш род.


Дзе б ні бываў я ў краінах чужых,

Сэрцам заўсёды у далях тваіх,

Між курганоў і шчымлівых бяроз,

Там, дзе кахаў, дзе пад сонцам узрос.


Край Астравеччына, мой дарагі –

У небе аб гэтым пяюць журавы,

Шэпча вусаты ячмень і авёс:

“Краю мой родны, любімы да слёз”.


Слова настаўніка.

Добры дзень, дарагія сябры! Вы прыйшлі да нас на краязнаўчае падарожжа па зямлі, дзе пачаўся ваш лёс, падарожжа па Астравеччыне. Той, хто хоць аднойчы пабывае ў Астравецкім раёне, назаўсёды запомніць гэты дзівосны сінявокі край. Каму пашчасціла праехаць старадаўнім Полацкім трактам, палюбавацца гонкімі меднастволымі барамі, таямнічым хараством Сарачанскіх азёр, той ужо ніколі не забудзе гэтых мясцін. А прыгажуня Вілія – то павольная, паважная, то гулліва-свавольная – як клапатлівая матуля, прыгарнула да сябе рэчкі, прытокі Лошу і Ашмянку, Страчу, Газанку, Балошынку. Недзе за вёскай Быстрыца Вілія перасякае літоўскую граніцу і набывае новае імя – Нярыс. Колькі паэтаў натхняліся імклівай плынню яе вод, і яны падарылі свету цудоўныя вершы і паэмы! Колькі мастакоў захапляліся надвілейскімі пейзажамі і пераносілі іх на свае палотны!


Вядучы 3.

Рычард Бялячыц

Полацкі тракт

Налева – Вільня,

Слаўны горад.

Направа – Полацак стары.

Раскінуў рукі мудры продак –

З’яднаў людзей,

Злучыў муры.


Як перад бацькавым парогам,

Прад трактам Полацкім стаю,

Жыцця бясконцасць пазнаю –

Ён не стаптаны толькі Богам.


Спяшаўся час і падаў ніцма,

На крыжаванках варажыў.

А людзі везлі тым гасцінцам

Гасцінцы,

Лекі для душы.


Была прычына і патрэба,

Быў час

І роздум пры стале.

Дарозе ж ведаць трэба:

У неба

Ідуць чужынцы

Ці свае.


І нават бачыцца,

Як горда

Праз цені радасці і бед

Ішоў і ехаў рупны продак

Па вечным тракце

У белы свет.


Вядучы 4.

А зараз крыху гісторыі. Астравецкі р-н утвораны 15 студзеня 1940 г у саставе Вілейскай, з 1944г – Маладзечненскай, а з 1960 г – Гродзенскай вобл. 3 ліпеня 1944 г (у дзень вызвалення г. Мінска) Астравец быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў партызанскай брыгадай імя ЦК КПБ, якая ўтрымлівала яго да падыходу рэгулярных часцей Чырвонай Арміі.


Вядучы 5. Раён прыгранічны. На захадзе і поўначы мяжуе з рэспублікай Літва. Размешчаны пагранпераходы “Катлоўка”, “Лоша”, ж/д станцыя Гудагай. На паўночным усходзе мяжуе з Пастаўскім раёнам Віцебскай в-ці, Мядзельскім раёнам Мінскай в-ці, на поўдні – са Смаргонскім і Ашмянскім р-мі Гродзенскай в-ці.

У адміністратыўным плане раён падзелены на 9 сельскіх Саветаў. У 379 населеных пунктах пражывае крыху больш за 26 тыс. Чалавек, у тым ліку ў г.п. Астравец 8,3 тыс. Па займаемай плошчы Астравецкі р-н – чацвёрты на Гродзеншчыне. Агульная плошча Астравеччыны – 1568 км2

Амаль палову Астравецкага раёна займаюць жывапісныя лясы. Па-багатырску велічава глядзяцца меднастволыя сосны, прыцягваюць погляд блакітныя азёры. Лясы не толькі ўзялі ў свае моцныя абдымкі вялікія і малыя населеныя пункты, а таксама хутары, але падступілі і да самага Астраўца. У тутэйшых краях багацейшая флора і фауна. А нядаўна тут з’явіліся “навасёлы” – тры дзесяткі аленяў.


Настаўнік. Давайце зараз зазірнем у некаторыя мястэчкі і вёскі, бліжэй пазнаёмімся з імі.


Вучань 1.


На самым поўдні раёна размясцілася мястэчка Гудагай, дзе знаходзіцца касцёл Наведвання Божай Маці – помнік драўлянага дойлідства 18 ст. з элементамі стылю барока. У ім знаходзіцца адна з хрысціянскіх святынь – цудатворная ікона Дзевы Марыі Шкаплернай, напісаная ў 16-17 ст. Паводле падання, ікону сюды завезлі рускія купцы. Уладарамі яе сталі тагачасныя гаспадары Гудагая - Развадоўскія, затым Вайновы, якія ў 1764 г і задумалі пабудаваць тут касцёл.

Недалёка ад Гудагая, на рацэ Лоша, размешчана вёска і маёнтак Лоша, якое ў пачатку 20 ст належала расійскаму сенатару і царскаму саветніку Антону Дабжынскаму, звязанаму сваяцтвам з Львом Талстым. Унук сенатара – Леў Дабжынскі – шырока вядомы ў Літве, Польшчы і Беларусі мастак.


Вучань 2.

Развітаўшыся з Лошай, адпраўляемся цяпер да раённага цэнтра Астравец.

Астравец узнік на месцы ўпадзення ракі Кенга ў раку Лоша. Там у 1468 г узнікла пасяленне, двор, у якім кіеўскі ваявода Марцін Гаштольд пасяліў манахаў-дамініканцаў і заклаў для іх драўляны касцёл. У 1616-1618 гг новыя гаспадары астраўца Ян і Алёна Корсакі на месцы старога, згніўшага храма ўзвялі новы драўляны. І ўжо ў 1787 г, дзякуючы старанням ксяндза Гілярыя Тышэўскага, быў пабудаваны новы каменны касцёл Святых Кузьмы і Дзям’яна. Касцёл у стылі класіцызму, помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння. Тут жа, у Астраўцы, знаходзіцца яшчэ адзін помнік архітэктуры – касцёл Узнясення Святога Крыжа. Касцёл быў пабудаваны ў 1910-1911 гг на каталіцкіх могілках на ахвяраванні прыхажан.

У цэнтры Астраўца ўзвышаецца бюст Іосіфу Гашкевічу – чалавеку легендарнай біяграфіі, дыпламату, першаму консулу Расіі і Японіі, вучонаму-моваведу. Каля Мальскага дома культуры ўстаноўлены памятны знак, а ў мясцовай бібліятэцы размешчана экспазіцыя, прысвечаная вядомаму земляку.


Вучань 3.

Непадалёку ад в. Варона па Полацка-Віленскаму тракту размяшчаецца былы маёнтак Трокенікі, дзе ў 1901 г нарадзіўся будучы вядомы мастак Мар’ян Богуш-Шышка. Дзіцячыя гады ён правёў у маёнтку. Затым закончыў Кракаўскую акадэмію мастацтваў. У 1939 г, з пачаткам Другой сусветнай вайны, быў мабілізаваны, аказаўся ў канцэнтрацыйным лагеры. Пасля вайны трапіў у Італію, затым - у Англію, дзе пражыў амаль паўстагоддзя і памёр у 94 г. У 1959 г у Англіі М.Богуш-Шышка быў названы мастаком стагоддзя. Удава мастака ледзі Сондэрс прыязджала ў 1996 г на Астравеччыну і перадала землякам некалькі яго работ. Сёння іх можна ўбачыць у Астраўцы, Трокеніках і Быстрыцы. У Трокеніках захавалася сядзіба і флігель – частка былога панскага маёнтка бацькоў мастака. Недалёка стаіць канюшня 1879 г. Тут акрамя коней, захоўвалі карэты, брычкі. Пабудавана яна з масіўных валуноў, захавалася да нашага часу ў ідэальным стане.


Вучань 4.

Горда нясе свае воды рака Вілія. Вілія сёння – гэта дзіўны па сваёй прыгажосці водны басейн, які прыцягвае на адпачынак летам тысячы людзей.

Пры ўпаданні рэчкі Быстрыца ў Вілію размешчана вёска Быстрыца – першая сталіца вялікага князя Міндоўга. У 1390 г кароль польскі Уладзіслаў Ягайла заснаваў тут адзін з першых у Беларуска-Літоўскай дзяржаве манастыр. Як цэнтр стараства Быстрыца трапіла на знакамітую карту Вялікага Княства Літоўскага, выдадзеную ў 1613 г у Амстэрдаме. Тут па загаду польскага караля Жыгімонта ў 1523 г быў пабудаваны першы драўляны касцёл на Астравеччыне. У 1761 г на месцы драўлянай святыні быў пабудаваны цагляны касцёл, помнік архітэктуры позняга барока.


Настаўнік. Вось і завяршылася наша падарожжа па незабыўных сцежках роднага краю. Няхай гэтыя светлыя ўспаміны заўсёды жывуць у вашых сэрцах, выклікаюць шчымлівыя светлыя пачуцці, і няхай кожны з вас адчувае сябе сынам сваёй зямлі.


Вучань чытае верш.


Радзіма наша – Беларусь,

І колькі не шукай,

Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі

Мілей, чым гэты край.

Не знойдзеш ты такіх людзей,

Іх сэрцы – дабрыня;

Яна струменіць, льецца ў свет

Крынічкаю штодня.

Таму ў жыцці не трэба быць

Няшчырым, сквапным, злым.

Не забывай, ты – беларус,

І заставайся ім.






Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама iconРымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання
Друкуецца з дазволу метадычнага савета раённага аддзела адукацыі Астравецкага райвыканкама

Аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі
Малюнкавы дыктант (надрукаваць першую літару, 1 вучань на дошцы, астатнія ў сшытках)

Аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама iconПалажэнне
Агульнае кіраўніцтва конкурсам ажыццяўляюць аддзел адукацыі І раенная база юных турыстаў, аддзел па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама,...

Аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Мэта: стварыць умовы для фарміравання ў вучняў экалагічнай культуры І беражлівых адносін да вады

Аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама iconАддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама
Аб правядзенні І і ІІ этапаў рэспубліканскіх алімпіяд па агульнаадукацыйных прадметах сярод вучняў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць...

Аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі
Адукацыйныя: стварыць умовы для вывучэння новага матэрыялу; садзейнічаць авалодванню ведамі па тэме «Дыскрэтная будова рэчыва»

Аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама iconАддзел адукацыі шчучынскага райвыканкама
Згодна з планам работы аддзела адукацыі на 2007-2008 навучальны год, з мэтай выканання загада раа №221-з ад 14 верасня 2007 года

Аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі "аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Прывітанне, сябры. Вы згаджаецеся са мною, што дзень сёння цудоўны І такі ж самы настрой у нас будзе на ўроку

Аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама iconАддзел адукацыі Пружанскага райвыканкама дуа "Мокраўскі впк дз/сад-саш"
Млын як гаспадарчае збудаванне

Аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама iconАддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Хракавіцкі дзіцячы сад"
Музычная зала ўпрыгожана саматканымі дыванамі, ручнікамі. Стаяць лавы, святочны стол. Гучыць музыка ( грамзапіс). У залу ўваходзіць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка