Палітычная геаграфія корнадзь




НазваПалітычная геаграфія корнадзь
Дата канвертавання27.01.2013
Памер64.95 Kb.
ТыпДокументы
палітычная геаграфія

корнадзь


Ягор Маёрчык, Корнадзь, Сьвіслацкі раён Гарадзеншчыны


Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце і грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы.

(Раіса Іванаўна: ) “Людзі тут пакутваюць. Вось зараз пачнуцца дажджы. А пакуль прыйдзе ацяпляльны сэзон, будзем замерзаць. Вільгатна будзе і ўсё ў хаце пацьвіце. Вось я, прыкладам, пабудавала печ.

(Карэспандэнт: ) “Буржуйку?”

(Раіса Іванаўна: ) “Не. Звычайную сялянскую печ”.

(Карэспандэнт: ) “У хаце?!“

(Раіса Іванаўна: ) “Так. У кватэры. На другім паверсе. Вунь і труба ў мяне выглядае”.

(Карэспандэнт: ) “А падлога і перакрыцьці вашую печ вытрымліваюць?”

(Раіса Іванаўна: ) “Стаіць і пакуль не валіцца. Да суседа нічога не падае”.

(Карэспандэнт: ) “А вы адная такая вынаходлівая на ўсё Корнадзь?”

(Раіса Іванаўна: ) “Не. У нас шмат хто пабудава печы. Гэта каб не памерзнуць. Наважна так жывом. Я вось пэнсіянэрка”.

(Карэспандэнт: ) “Значыць вам лепш за іншых…”

(Раіса Іванаўна: ) “Так. Я пэнсію атрымліваю. Цяпер дадалі. 150 тысячаў атрымліваць буду. Але мне цяжкава-та. У нас кватэры дарагія. Леташняй зімою было сто тысячаў. Я цяпер, кажуць, падаражаюць. І мне на жыцьцё застаецца 50 тысячаў. Хіба за 150 тысячаў можна жыць пэнсіянэрцы? Людзі ўлетку па ягады бегаюць. Толькі і паратунак, што ў нас лес ёсьць. Прадаем лісіцы і так выжываем. Тут трэба быць не пэнсіянэркай, а піянэркай. І як як ашалелая бегаю”.

Вяртаюся ў недалёкае мінулае. З жыхаром Корнадзі размаўляем пра сёлетні ўраджай бульбы, як з па’езду выходзіць гэтая самая Раіса Іванаўна. Так мы і пазнаёміліся.

(Спадар:) “Ты яму нічога не кажы, бо пасьля нас пакажуць па тэлевізару. А пасьля а-ба-хэ-эс прыедзе. Я вось толькі што апамятаваўся. Зараз яны прыедуць і нас абодвух пасадзяць. Пашлі адсюль Регіна Іванаўна!”

(Раіса Іванаўна: ) “Адпусьці мяне, бо няма калі – трэба ехаць!”

(Карэспандэнт: ) “Слухайце, вы гэтую спадарыню не абдымайце, я бы хацеў зь ёй пагутарыць!”

(Спадар:) “Восем гадоў будзем сядзець!”

(Раіса Іванаўна: ) “Мяне ўжо не пасадзяць. Мяне ўся міліцыя ведае”.

Цяпер у кампаніі двух спадароў – наш абачлівы знаёмца і ягоны сябра – я знаходжуся на бульбоўніку.

Балота ў ваколіцах Корнадзі асушылі. Ад пачатку тут вырошчвалі насеньне траваў – гэта прыносілы немалыя грошы і вёска квітнела. Як попыту не стала, гаспадарка пачала прадукаваць традыцыйныя жыта ды малако, а тарфянік аддалі пад людзкія надзелы.

(Спадар: ) “Цэлы дзень пры такім ветры пакапай!”

(Другі спадар: ) “Мурынам станеш. Вецер падымаецца і так закруціць, елкі, што не відаць не халеры!”

(Карэспандэнт: ) “А як жа людзі ў такіх умовах бульбу капаюць?”

(Спадар: ) “А жыць-та трэба! Гаспадарку трымаць трэба!”

(Другі спадар: ) “А мы вось так і жывем: хочаш памыцца – ідзі ў канал мыцца”.

(Карэспандэнт: ) “А ўзімку?”

(Другі спадар: ) “І ўзімку людзі ў канале мыюцца”.

(Карэспандэнт: ) “Так жа захварэць можна”.

(Другі спадар: ) “А якая ім розьніца?”

(Карэспандэнт: ) “Калі такая сытуацыя, можа б сабралася ўся Корнадзь ды ўзьняла пытаньне пра гарачую ваду”.

(Другі спадар: ) “Марная размова. Калёнкі і тыя паздымалі! Маўляў, непаложана. Раней было наложана, а цяпер непаложана. Прыехалі газаўшчыкі, паабрэзвалі, і ў нас нічога няма”.

У Корнадзі замест сялянскіх хатаў пяціпавярховікі, як раней казалі, з усімі зручнасьцямі – газ, прыбіральня, вадаправод. Людзі награваюць халодную ваду і такім чынам здабываюць яшчэ адное дасягненьне цывілізацыі – ваду гарачую. Дадаткова палілі газ і аплочвалі, паводле лічыльнікаў. Але пазьней, як вы ўжо чулі, газавыя калёнкі пазразалі, пакінулі толькі пліты для гатаваньня ежы.

Аляксей Токараў працуе ў кацельнай. У рзамовах пра хуткую зіму ён узгадвае пра маразы на сваёй малой радзіме ў Сыбіры, і сьмяецца зь беларускіх халадоў.

(Токараў: ) “Гарачай вады тут няма зусім.”

(Карэспандэнт: ) “А будзе?”

(Токараў: ) “Тут ужо трубы пагнілі – яны там без вады ляжаць”.

(Карэспандэнт: ) “А мяняць іх зьбіраюцца?”

(Токараў: ) “Па ўсім паселішчы? Гэта ж колькі грошай патрэбна”.

(Карэспандэнт: ) “А грошы ёсьць?”

(Токараў: ) “Адкуль грошы, калі ў нас па прывазны мазут вялікія кошты, што квартплата большая, чым у Сьвіслачы?!”

(Карэспандэнт: ) “Атрымліваецца, што ёсьць толькі халодная вада”.

(Токараў: ) “Вось яшчэ калі кацельная працуе, некаторыя ўхітраюцца з батарэяў спусьціць ваду. Яны ў батарэі краны ўмантоўваюць. Глядзіш, пачынае ровень вады падаць. Мы ўжо ў батарэі і салярку залівалі і іншую гадасьць, каб не зьлівалі з батарэяў, але ўсё адна зьліваюць!”

(Карэспандэнт: ) “Якасьць ватэраў. Узімку цёпла альбо халодна?”

(Токараў: ) “Гэта залежыць ад таго, як мы будзем тапіць. Фактычна, калі мы будзем такіць добра – будзе цёпла. Але тады квартплата будзе 120-140 тысячаў. Раней гэтыя дамы лічыць цёплымі . Тут сьценка уяго 25 сантымэтраў, а патрэбна, каб было 40-60 сантымэтраў”.

Зь вяскоўцаў захацелі зрабіць гараджанаў і перасялілі ў шматкватэрныя дамы. А на ўскрайку Корнадзі вырас мікрараён хлеўчукоў. Тут уся худоба: ад кураў і індыкаў да кароваў і коней.

Спадарыня Марыя – інвалідка. Аднак, перамагаючы фізычны боль, яны штодня даглядае кароўку, сьвінчо і курак. Між кватэраў і хлявом за дзень яна абарачваецца дзесяткі разоў.

(Марыя: ) “Людзі трымаюць хто што можа: хто сьвіней, хто каровы. Кароваў, праўда, цяпер ўжо мала становіцца. Людзі старэюць. Пэнсіянэры нават не ўстане занесьці на той пяты паверх малако”.

(Карэспандэнт: ) “Вы жывяцё ў гэтым доме. Прайсьці 300 мэтраў…”

(Марыя: ) “З поўнымі вёдрамі – гэта вельмі цяжка! А пакарміць трэба не адзін раз, а тры”.

(Карэспандэнт: ) “А вы яшчэ інвалідка і атрымліваецца, што вам удвая цяжэй…”

(Марыя: ) “Натуральна, што так”.

(Карэспандэнт: ) “А як у вас з мэдыцынаю?”

(Марыя: ) “На ФАПе ў нас залаты чалавек! Яна і ўдзень, і ўначы гатовая. Калі толькі яе не паклічуць, яна ідзе дапамагаць. А так трэба ехаць у райцэнтар Сьвіслач за 50 кілямэтраў”.

Спаданыя Марыя пакрысе разьвітаецца са кароўкай, затым на крывянку і сала пойдзе кабанчык, а калі зусім забракуе сілаў, то зьвядзе і птушку.

І тады спадарыня Марыя стане такой самай, як і 68-мі гадовая баба Алена.

(Алена: ) “У мяне кватэра ў трохпавярховіку, а хлеў мой далёка. Я ўжо нічога і не трымаю, бо нага баліць, я ледзь хаджу”.

(Карэспандэнт: ) “Калі вы трымалі гаспадарку, колькі мэтраў вам было ад хлеву да хаты?”

(Алена: ) “Блізу 100 мэтраў. Зь вёдрамі хадзіла. А два вядры ўзяць – гэта вельмі цяжка!”

(Карэспандэнт: ) “А вы на якім жывяцё паверсе?”

(Алена: ) “На другім. Па-маленьку заходжу”.

(Карэспандэнт: ) “За колькі хвілінаў можна падняцца зь першага паверху на другі?”

(Алена: ) “Можа за пяць хвілінаў, а, можа, і меней”.

(Карэспандэнт: ) “А халодна ці цёпла ў такіх хатах?”

(Алена: ) “Цёпла-цёпла. Адно, што толькі рамонту не хапае. А з нас за гэты самы рамонт вылічваюць. А, можа, гэтак і трэба… Але ўсё адно кожны месяц вылічаюць грошы за рамонт. А які тут рамонт, ня ведаю”.

У Корнадзі ячшэ ацалела некалькі дзесяткаў вясковых хатаў. Тут жывуць пэсіянэры, якія некалі не перабраліся ў шматкватэрныя дамы.

Саня Ёська такая ўжо старая, што ледзь рухаецца. Яна зрэдку выходзіць на вуліцу. І добра калі ў гэты самы час на гаўбец у супрацьлегланга дому выйдзе якая зь ейных сябровак. Тады адная бабулька перагнецца праз парэнчы, другая задзярэ галаву – так і пагавораць.

(Ёська: ) “Ведаеце, гэтыя пяціпавярховікі нехарошыя. Ну, як старому на самы верх залезьці. Яны свае хата пакідалі і пазалазілі ў гэтыя шпакоўні”.

(Карэспандэнт: ) “А людзі ў вас п’юць?

(Ёська: ) “П’юць. Тут кругом такое. І бабы п’юць! Мужчына як вып’е, ляжа і сьпіць. А бабе трэба і дзецям зварыць, і кароўку дагледзець. А калі сама п’е – усе будуць галодныя. Напіўся і што рабіць? Толькі спаць. Я некалі і сама была п’яная. Спала-спала. Паднялася… Не, ячшэ лягу. Ужо трэба ўпечы паліць і сьвіньням даваць, а самой так вады хочацца! Была і я п’яная. Два разы такое было”.

У Корнадзі вёску паспрабавалі злучыць з горадам. Людзі падняліся не вышэй першага паверху. Камфорту там аказалася меней абяцанага. Да таго ж людзі так і не змаглі адарвацца ад зямлі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфія корнадзь iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія корнадзь iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія корнадзь iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія корнадзь iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія корнадзь iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія корнадзь iconПалітычная геаграфія застаўе
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Палітычная геаграфія корнадзь iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхзіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія корнадзь iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія корнадзь iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія корнадзь iconПалітычная геаграфія куценка
Дзядулі й бабукі наракаюць на тое, што ў сваім узросьце яны ўжо ня могуць утрымліваць раўнавагу на такой хісткай паверхні”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка