Шэраг адказных чыноўнікаў структураў саюзнай дзяржавы Расеі І Беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за фінансавыя махлярствы. Пра гэта паведаміў кіраўнік




НазваШэраг адказных чыноўнікаў структураў саюзнай дзяржавы Расеі І Беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за фінансавыя махлярствы. Пра гэта паведаміў кіраўнік
Дата канвертавання27.01.2013
Памер17.37 Kb.
ТыпДокументы
Hruz0908saujz


Шэраг адказных чыноўнікаў структураў саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за фінансавыя махлярствы. Пра гэта паведаміў кіраўнік Падліковай палаты Расеі Сяргей Сьцяпашын, але ён не назваў ніводнага прозьвішча. Імёны высьвятляў наш карэспандэнт Алег Грузьдзіловіч.


Пра злоўжываньні бюджэтам саюзнай дзяржавы Сяргей Сьпашын паведаміў падчас свайго візыту ў Менск. Але спадар Сьцяпашын быў нешматслоўным пра махлярствы, якія выявілі ягоныя кантралёры, а больш ўвагі прысьвяціў дасягненьням.


(Сьцяпашын: ) “У нас ва ўзаемаадносінах праблем зусім няма. У лютым мы праверылі выкананьне бюджэту, кагосьці з працы прагналі, у выніку там ўжо зусім не рабуюць”.


Хто ж стаў ахвярай чысткі ў структурах саюзнай дзяржавы пасьля праверкі Падліковай палаты Расеі?


Я зьвярнуўся да афіцыйнага сайта Палаты. Прозьвішчы выкрытых чыноўнікаў там не пазначаныя. Разам з тым згадваецца пра Тэлерадыёвяшчальную арганізацыю Саюзнай дзяржавы, якая скарыстала з бюджэту 21 мільён расейскіх рублёў і не дала патрэбнай справаздачы. У прэсавай службе арганізацыі паведамілі, што недахопы выявіў аўдытар Віктар Касавураў. Але ягоны памочнік Сяргей Кузьмін не стаў распавядаць пра іншых чыноўнікаў, якіх пакаралі у выніку праверак.


(Кузьмін: ) “Наконт кадравых зьменаў, якія адбыліся, вы пытайцеся ў тых структурах, якія праводзілі гэтыя зьмены. Мы не праводзілі ніякіх кадравых зьменаў”.


Прозьвішча адзінага чыноўніка, які сышоў з пасады ў выніку праверак Падліковай палаты, згадаў прадстаўнік Беларусі ў Сталым камітэце саюзнай дзяржавы Васіль Шаладонаў.


(Шаладонаў: ) “Сапраўды, замянілі кіраўніка Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Цернавушка. Там знайшлі нямэтавае выкарыстаньне грошай. Але больш пра кадравыя зьмены я ня ведаю”.


Паводле справаздачы Падліковай Палаты Расеі, бюджэт саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі за 2004 год ня быў выкананы па тром з 18 артыкулаў, а з трох мэтавых праграмаў фінансаваньня была выкананая толькі адна.


Паводле зьвестак прэсавай службы Падліковай палаты Расеі, з вынікамі праверкі азнаёмленыя ўрад саюзнай дзяржавы і прэзыдэнты дзьвюх краін. Але Сяргей Сьцяпашын заявіў, што дамагацца жорсткага пакараньня ад пракуратуры Расеі Падліковая палата не стала: “Мы не накіроўвалі матэрыялы нашых праверак ў пракуратуру, бо незразумела, ў якую пракуратуру накіроўваць -- у беларускую альбо расейскую, а сумеснай няма”—сказаў Сяргей Сьцяпашын беларускім журналістам.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Шэраг адказных чыноўнікаў структураў саюзнай дзяржавы Расеі І Беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за фінансавыя махлярствы. Пра гэта паведаміў кіраўнік iconКаго звольнілі са структураў саюзнай дзяржавы пасьля праверак Сяргея Сьцяпашына?
Аюзнай дзяржавы Расеі І беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за парушэньні бюджэту саюзнай дзяржавы. Пра гэта днямі паведаміў кіраўнік...

Шэраг адказных чыноўнікаў структураў саюзнай дзяржавы Расеі І Беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за фінансавыя махлярствы. Пра гэта паведаміў кіраўнік icon"Ці прыпыняецца будаўніцтва саюзнай дзяржавы Беларусі І Расеі?Новая перадача сэрыі "Экспэртыза Свабоды". Удзельнікі: расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў І

Шэраг адказных чыноўнікаў структураў саюзнай дзяржавы Расеі І Беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за фінансавыя махлярствы. Пра гэта паведаміў кіраўнік iconВыказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск выклікалі розгалас у грамадзтве. Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў
Сьвінушнік быў! Гэта ў асноўным быў яўрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як яўрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі....

Шэраг адказных чыноўнікаў структураў саюзнай дзяржавы Расеі І Беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за фінансавыя махлярствы. Пра гэта паведаміў кіраўнік iconГарадзенец Франак Гаеўскі: "Хочацца больш чуць пра "дзяржаўную кухню"
Учора у “Начных досьледах” мы расказалі пра выпадак з двума беларусамі, якіх асудзілі на 14 гадоў турмы ў Расеі за перавозку партыі...

Шэраг адказных чыноўнікаў структураў саюзнай дзяржавы Расеі І Беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за фінансавыя махлярствы. Пра гэта паведаміў кіраўнік iconВыказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск выклікалі розгалас у грамадзтве. Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў
Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Сьвінушнік быў! Гэта ў асноўным быў яўрэйскі горад. Ну, вы...

Шэраг адказных чыноўнікаў структураў саюзнай дзяржавы Расеі І Беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за фінансавыя махлярствы. Пра гэта паведаміў кіраўнік iconА. Казулін: "Кіраўнік дзяржавы жыве зь іншай жанчынай"
Кацаў здолеў пазьбегнуць турмы за два абвінавачаньні ў згвалтаваньнях (а ў Ізраілі за згвалтаваньне прадугледжана турэмнае зьняволеньне...

Шэраг адказных чыноўнікаў структураў саюзнай дзяржавы Расеі І Беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за фінансавыя махлярствы. Пра гэта паведаміў кіраўнік iconЧаму ў Беларусі прадаецца забаронены ў Расеі тусал?
Беларусі. Аднак рэчыва “дэкстрамэтарфана гідрабрамід”, якое ўваходзіць у склад таблетак, у Расеі прызнанае псыхатропным. У начных...

Шэраг адказных чыноўнікаў структураў саюзнай дзяржавы Расеі І Беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за фінансавыя махлярствы. Пра гэта паведаміў кіраўнік iconУвесну арганізацыя "Союзроссахар" накіравала адкрыты ліст у Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі з патрабаваньнем абмежаваць пастаўкі зь Беларусі
Расеі з патрабаваньнем абмежаваць пастаўкі зь Беларусі. Розьніца ў коштах беларускага І расейскага цукру складае 45 даляраў з тоны...

Шэраг адказных чыноўнікаў структураў саюзнай дзяржавы Расеі І Беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за фінансавыя махлярствы. Пра гэта паведаміў кіраўнік iconГаворка ідзе пра санкцыі зша ў дачыненьні шасьцёх беларускіх чыноўнікаў. Генпракурор Беларусі Пётар Міклашэвіч, міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў, міністар
Сівакоў І кіраўнік дэпартамэнту грамадзкіх арганізацыяў Міністэрства юстыцыі Алег Сьліжэўскі ня маюць права прыяжджаць у зша. Любыя...

Шэраг адказных чыноўнікаў структураў саюзнай дзяржавы Расеі І Беларусі пазбавіліся сваіх пасадаў за фінансавыя махлярствы. Пра гэта паведаміў кіраўнік iconУчора мы паведамлялі пра рэакцыю беларускіх блогераў на зьняцьце з займаемых пасадаў старшыні кдб беларусі І ягонага першага намесьніка. І вось усьлед за гэтым

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка