Праект дакумента




НазваПраект дакумента
Дата канвертавання27.01.2013
Памер16.67 Kb.
ТыпДокументы
Праект дакумента

Місія дзіцячай бібліятэкі Беларусі


Дзіцячая бібліятэка праз кнігі і непасрэдную дзейнасць, накіраваную на дзіцячую аўдыторыю, мае дачыненне, удзельнічае і ўзаемазвязана з рознымі сферамі дзяцінства. Адсюль вынікае яе спецыфічная, уласцівая толькі ёй, місія –прадстаўляць грамадству дзіцячую бібліятэку як сацыяльны інстытут, які ўскладае на сябе і імкнецца вырашаць важныя сацыяльна значныя задачы: садзейнічаць інтэлектуальнаму, духоўнаму развіццю і станаўленню светапогляду падрастаючай асобы, ахове яго правоў, адкрываць доступ да інфармацыі, фарміраваць рэпертуар чытання дзяцей, задавальняць іх адукацыйныя запыты, забеспячваць інфармацыйную бяспеку, займацца арганізацый вольнага часу дзяцей.

Дзіцячая бібліятэка

  • мэтанакіравана збірае і прадстаўляе ў дзіцячай і падлеткавай аўдыторыі кнігі, якія неабходна прачытаць кожнаму дзіцяці і падлетку, творы, што арыентуюць на агульначалавечыя каштоўнасці, уплываюць на фарміраванне нацыянальнай і грамадзянскай свядомасці, літаратурнага і эстэтычнага густу;

– культывіруе ў асяродку дзяцей і іх бацькоў чытанне як культурную нацыянальную традыцыю, прапагандуе чытанне як адно з базавых уменняў для адукацыі і жыцця, арыентуе на чытанне мастацкай літаратуры, на ўспрыманне, асэнсоўванне і ацэньванне літаратурнага твору, на самастойны выбар кніг для чытання;

– гарантуе доступ да навукова-абгрунтаванай, дакладнай інфармацыі, да паўнацэннага і якаснага рэпертуару твораў і выданняў, якія ўтрымліваюць карысную для падрастаючай асобы інфармацыю сацыяльнага і культурнага характару, забяспечвае іх інфармацыйную бяспеку;

– стымулюе дзяцей да атрымання ведаў, да адукацыі і самаадукацыі, знаёміць з асновамі інфармацыйнай культуры, фарміруе навыкі па выкарыстанні кніжных выданняў і электроннай інфармацыі, яе якаснага адбору;

– збірае, аналізуе і прадстаўляе бацькам і грамадству інфармацыю аб бібліятэчным чытанні дзяцей і падлеткаў у мэтах фарміравання якаснага і паўнацэннага рэпертуару чытання;


– фарміруе бібліятэчна-інфармацыйную прастору дзяцінства, аказвае інфармацыйную падтрымку дзяржаўных праграм, якія датычацца дзяцей і дзяцінства, удзельнічае ў акцыях і мерапрыемствах, накіраваных на падтрымку і распаўсюджванне кнігі і чытання ў асяродку дзяцей;

– спрыяе ахове і рэалізацыі правоў дзяцей, тлумачыць грамадству іх значнасць.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Праект дакумента iconСш №3 г. Ашмяны адукацыйны праект факультатыўных заняткаў
...

Праект дакумента icon"Зімняя школа" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх І беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у
Праект стартаваў у Менску цяпер у лістападзе, а мае скончыцца ў Чэхіі ў сьнежні. Вынікам станецца дакумэнтальны фільм. Ідэя праекту...

Праект дакумента iconВіртуальны праект пра Янку Купалу І Якуба Коласа прэзентавала Нацыянальная бібліятэка ў Глыбокім
Глыбоцкай бібліятэкі сямейнага чытання супрацоўнікамі Нацыянайльнай бібліятэкі Беларусі быў прэзентаваны мультымедыйны праект “Класікі...

Праект дакумента iconЗ 1 па 5 лістапада 2006 г у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праводзіцца праект міжнароднага супрацоўніцтва з удзелам піяніста з Аўстрыі, выкладчыка
З 1 па 5 лістапада 2006 г у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праводзіцца праект міжнароднага супрацоўніцтва з удзелам піяніста...

Праект дакумента iconЯкая клавіша выкарыстоўваецца для праверкі правапісу?
Як называецца дапаможная інфармацыя, якая выводзіцца на кожнай старонцы дакумента?

Праект дакумента iconМіністэрства культуры рэспублікі беларусь
Накіроўваем для ўзгаднення дапрацаваны праект пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "Аб зацвярджэнні Інструкцыі па...

Праект дакумента iconКурс па выбару. Асновы прававых ведаў. Тэма
На аснове тэксту дакумента разгледзець структуру Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, асновы канстытуцыйнага ладу, асноўныя правы І абавязкі...

Праект дакумента icon«Паэзія беларускага краю. №4»
Прапануем для дакамплектавання фондаў бібліятэк І музеяў вершы бела-рускіх паэтаў. Кнігі знаходзяцца ў фондзе ўнутрырэспубліканскага...

Праект дакумента iconАнкета па выпатрабаванню дакумента з-за мяжы
Прозвішча, імя І імя па бацьку асобы, чый дакумент выпатрабуецца (пазначце прозвішча на беларускай/рускай І замежнай мовах (як яно...

Праект дакумента iconВесткі з медкаледжа Залічэнне – па сярэдняму балу атэстата
Сёлета залічэнне абітурыентаў у Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж, у адрозненне ад папярэдніх гадоў, праводзіцца па конкурсу...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка