У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне




НазваУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Дата канвертавання27.01.2013
Памер19.36 Kb.
ТыпДокументы
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне.


Насельнікі байнэту сёньня працягваюць асэнсоўваць сьмерць Сапармурата Ніязава. Блогер Аляксандар Брэчэк на сайце www.telegraf.by піша: “Нехта заўважыў, што ўсе постсавецкія рэжымы можна падзяліць на два тыпы – парадыйны-дэмакратычныя й парадыйна-таталітарныя. Рэжым Сапармурата Ніязава безумоўна належыць да другога тыпу, аднак пры ўсёй сваёй парадыйнасьці міжнародная супольнасьць цалкам заслужана называла яго адным з самых рэпрэсіўных рэжымаў у сьвеце… была скапіяваная ўсё тая ж мадэль савецкай дзяржавы эпохі Брэжнева, толькі даведзеная да абсурду. У спалучэньні з азіяцкім мэнталітэтам і туркмэнскімі радавымі традыцыямі гэтая мадэль набыла асабліва гратэскныя формы”.


Блогер Яўген Ліпковіч знайшоў у глябальным павуціньні форум Школы Туркмэністану , дзе расейскамоўныя ўраджэнцы Туркмэністану, раскіданыя па ўсім сьвеце, гутараць пра сьмерць Сапармурата Ніязава. “Міне час, і жыхары Туркмэністану змогуць цалкам усьвядоміць тую вялізарную эканамічную й палітычную карысьць, якую прынесьлі Ніязаў і ягоная каманда…”, “Ніязаў быў адданы свайму народу, рабіў усё што ад яго патрабуецца й нават здароўя свайго не пашкадаваў…” “…яму, як не шмат якім уладарам з краінаў СНД удалося захаваць мір. Вайны ў нас не было…” – такія выказваньні можна знайсьці на гэтым форуме. Яўген Ліпковіч і чытачы ягонага дзёньніка камэнтуюць:


“І пра якую апазыцыю яны гавораць, калі нават тыя, хто зьехаў, гэткія ўдзячныя прэзыдэнту за сваё шчасьлівае дзяцінства?”


“Дыфірамбы рыхтык як Лукашэнку сьпяваюць: мір, стабільнасьць…”


Сайт “Беларуская жаба” адрэагаваў на тое, што Туркмэнбашы ня стала, са звыклым цынізмам, прапануючы новы каляж: Сапармурат Ніязаў узносіцца ў блакітнае неба, вакол яго аблокі, Аляксандар Лукашэнка задуменна ў гэтае неба глядзіць.


Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24. З вамі была Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску толькі пра Менск І ягоных жыхароў
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску – толькі пра Менск І ягоных жыхароў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Вось адна з гісторыяў пра злосную сьвякруху, якую апавяла адна з удзельніцаў форуму

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
А на сайце Ініцыятыва можна знайсьці фотарэпартаж з пэрформансу на Хэлоўін: у традыцыйнага гарбуза, зь якім па менскіх вуліцах хадзілі...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
За аналягічны пэрыяд мінулага году траўмы атрымалі 39 пасажыраў. Гэтак, у часе выхаду з аўтобуса 87-марштура дзьвярыма сьціснула...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Калі зацьвердзяць, гэта не азначае, што аўтаматычна курсы зьнікнуць – некаторыя зь ІХ унівэрсытэты змогуць пакінуць за кошт таямнічых...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Адна з асобаў – мужчына зь відэакамэрай на шыі, на відэакамэры напісана “БТ”. Іншая асоба – мужчына ў форме амапаўца. Трэцяя – жанчына,...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
У якойсьці Алма-Аце ў рэйсавым аўтобусе выпадковы пасажыр мог дыктарскай тырадай папрасіць квіточак прабіць. І ў Кёнігсбэрзе дагэтуль...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Беларусі на беларускай мове”, – заявіў спадар Чаргінец у інтэрвію бт. Паводле словаў Чаргінца, гэта ўвяло ў шок людзей, якія прайшлі...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Анастасія Слуцкая” стаў уладальнікам галоўнага прызу Міжнароднага кінафэстывалю “Залаты пеўнік І 100 колераў”, які адбыўся ў Кітаі....

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Пакажам, колькі нас! У менску можна ісьці да пахаваньня Караткевіча на Ўсходніх могілках. У воршы й Віцебску ёсьць помнікі. Што рабіць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка