Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні




НазваПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Дата канвертавання26.01.2013
Памер150.48 Kb.
ТыпДокументы




ПАГАДНЕННЕ

паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза

студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў і адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”


Раздзел 1. Агульныя палажэнні


1.1. Дадзенае Пагадненне заключана паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў (у далейшым – Прафкам) і адміністрацыяй установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” (у далейшым – Універсітэт).

1.2. Калектыў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў дзённай формы навучання (у далейшым – Студэнты) лічыць адзіным і паўнамоцным выразнікам сваіх інтарэсаў Прафкам і даручае яму разглядаць усе пытанні, звязаныя з заключэннем і выкананнем дадзенага Пагаднення.

1.3. Бакамі Пагаднення з’яўляюцца Універсітэт ў асобе рэктара і Прафкам у асобе старшыні Прафкама (у далейшым – Бакі).

1.4. Пагадненне заключаецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законам Рэспублікі Беларусь “Аб прафесійных саюзах”, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.07.1995 г. № 278 “Аб развіцці сацыяльнага партнёрства ў Рэспубліцы Беларусь”, Генеральным пагадненнем паміж урадам Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскім аб’яднаннем наймальнікаў і прафсаюзаў на 2006–2008 гады, галіновым тарыфным пагадненнем паміж Міністэрствам культуры і РК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры і з іншымі заканадаўчымі актамі РБ на аснове прынцыпаў сацыяльнага партнёрства, супрацоўніцтва і раўнапраўя Бакоў. Пагадненне заключаецца згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на тэрмін дзеяння калектыўнага дагавора Універсітэта і ўстанаўлівае ўзаемныя абавязкі Бакоў па рэгуляванні вучэбных адносін, па ахове сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў Студэнтаў, ахове іх працы і здароўя.

1.5. Перамовы па заключэнні новага Пагаднення праводзяцца ў вызначаны Бакамі тэрмін, але не могуць перавышаць аднаго месяца.

1.6. Пагадненне пасля прыняцця яго на прафсаюзнай канферэнцыі (альбо сходзе) Студэнтаў пачынае дзейнічаць з моманту яго падпісання Бакамі (рэктарам і старшынёй Прафкама) і дзейнічае да заключэння новага Пагаднення, але не больш за тры гады.

    1. Дзеянне Пагаднення распаўсюджваецца на ўсіх Студэнтаў, ад імя якіх яно заключана. На Студэнтаў, ад імя якіх яно не заключалася (першакурснікаў, пераваднікоў, не членаў прафсаюза і інш.), дзеянне Пагаднення распаўсюджваецца па іх пісьмовай заяве пры ўмове згоды Бакоў.


Рэктар Я.Д. Грыгаровіч Старшыня Г.Л. Наважылава

прафкама

1.8. Змяненні і дапаўненні ў Пагадненне ўносяцца па ўзгадненні Бакоў. Пісьмовае патрабаванне аднаго з Бакоў аб правядзенні перамоў, аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне разглядаецца другім Бокам у двухтыднёвы тэрмін. Непаразуменні Бакоў разглядаюцца на сумесным пасяджэнні з афармленнем пратакола.

1.9. Прынятыя змяненні і дапаўненні афармляюцца пісьмова ў выглядзе дадатка да дзеючага Пагаднення і з’яўляюцца яго часткай.

1.10. Бакі абавязаны забяспечыць бесперапынны кантроль за выкананнем усіх пунктаў Пагаднення з дапамогай камісіі па калектыўных перамовах для распрацоўкі, унясення змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне і кантролю за яго выкананнем. Камісія складаецца з роўнай колькасці ўпаўнаважаных прадстаўнікоў Бакоў і ажыццяўляе работу на працягу тэрміна дзеяння Пагаднення. Прадстаўнікі Прафкама выбіраюцца на пасяджэнні Прафкама, а прадстаўнікі адміністрацыі прызначаюцца загадам рэктара. (Дадатак 1)

1.11. Справаздача (за паўгоддзе) аб выкананні Пагаднення заслухоўваецца на сумесным пасяджэнні Бакоў з запрашэннем адказных і зацікаўленых асоб. Справаздача аб выніках выканання Пагаднення за год адбываецца на прафсаюзнай канферэнцыі Студэнтаў Універсітэта.

1.12. Спрэчкі, якія ўзнікаюць паміж Бакамі Пагаднення, разглядаюцца камісіяй.

1.13. Бакі абавязаны ў тыднёвы тэрмін разглядаць прадстаўленні камісіі па пытаннях рэалізацыі Пагаднення і даваць матываваны адказ у пісьмовай форме па сутнасці выказаных заўваг.

1.14. Бакі абавязаны інфармаваць Студэнтаў аб прымаемых рашэннях, якія датычацца арганізацыі навучальнага працэсу і побыту праз насценны друк, сустрэчы адміністрацыі з студэнтамі і інш.

1.15. Бакі абавязаны рабіць усё, што ад іх залежыць, для папярэджання магчымых канфліктаў, вырашаць усе спрэчныя пытанні шляхам перамоў на аснове ўзаемнага даверу і павагі.

1.16. Бакі абавязаны ў месячны тэрмін з моманту заключэння дадзенага Пагаднення давесці яго змест да ведама Студэнтаў (на канферэнцыі, сходах, сустрэчах, падчас правядзення адзіных дзён інфармавання, праз насценны друк і інш.).


Раздзел 2. Вучэбна-вытворчыя пытанні


Адміністрацыя Універсітэта абавязваецца:

    1. Аб’ём вучэбнай нагрузкі для Студэнтаў планаваць згодна з нарматыўнымі дакументамі вышэйшай школы Рэспублікі Беларусь з разліку не больш за 36 гадзін на тыдзень.

    2. Не дапускаць адцягнення Студэнтаў у час заняткаў на розныя віды работ,


Рэктар Я.Д. Грыгаровіч Старшыня Г.Л. Наважылава

прафкама

якія не звязаны з вучэбна-выхаваўчым працэсам, без узгаднення з Прафкамам, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.

    1. Не дапускаць адлічэння Студэнтаў, прыцягнення іх да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці без папярэдняга ўзгаднення з Прафкамам.

    2. Забяспечыць шырокую галоснасць і нагляднасць заахвочвання за добрае навучанне, мер дысцыплінарнага і грамадскага ўздзеяння да парушальнікаў вучэбнай і працоўнай дысцыпліны, грамадскага і ўнутранага распарадку.

    3. Інфармаваць Прафкам аб пропусках заняткаў і паспяховасці дзеля аператыўнага прыняцця мер грамадскага ўздзеяння на Студэнтаў, якія прапускаюць заняткі і без пэўнай адказнасці адносяцца да вучэбнага працэсу.

    4. Узгадняць з Прафкамам усе загады, якія датычацца змен у арганізацыі вучэбнага працэсу і рэалізацыі сацыяльна-эканамічных правоў, а таксама здароўя, побыту і вольнага часу Студэнтаў.

    5. Уводзіць прадстаўнікоў Прафкама ў склад студэнцкага савета універсітэта, камісіі па размеркаванні маладых спецыялістаў, прыёмнай камісіі і іншых камісій, дзейнасць якіх закранае інтарэсы Студэнтаў.

    6. Прадастаўляць Студэнтам (пры неабходнасці) вызваленне ад заняткаў па прычынах:

  • заключэння шлюбу – да 3-х дзён;

  • смерці члена сям’і ці бліжэйшых сваякоў – да 3-х дзён;

  • па іншых уважлівых прычынах – да 3-х дзён.

Вызваленне ажыццяўляецца на падставе заявы, пададзенай на імя дэкана факультэта і падцверджанай дакументальна.

    1. У выпадку пагаршэння стану здароўя Студэнтаў і выдзяленні ім пуцёвак камісіяй па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні студэнтаў і аспірантаў БДУ культуры і мастацтваў вызваляць Студэнтаў ад заняткаў на вызначаны для праходжання курса санаторна-курортнага лячэння тэрмін.

    2. Даваць магчымасць навучацца па індывідуальным плане Студэнтам, якія маюць высокія паказчыкі ў вучэбна-пазнавальнай, навукова-даследчай (навуковыя публікацыі, удзел у навуковых канферэнцыях і інш.), мастацка-творчай і грамадскай рабоце.

    3. Даваць магчымасць навучацца па індывідуальным плане Студэнтам, якія знаходзяцца ў водпуску па даглядзе за дзіцём да 3-х гадоў, і працягваюць навучанне. Парадак вольнага наведвання вызначаецца рэктарам па прадстаўленні дэкана факультэта.


Прафкам абавязваецца:

    1. Прымаць удзел у распрацоўцы ўсіх нарматыўных дакументаў Універсітэта, якія датычацца пытанняў аптымізацыі вучэбна-выхаваўчага


Рэктар Я.Д. Грыгаровіч Старшыня Г.Л. Наважылава

прафкама

працэсу, аховы працы, здароўя, побыту студэнтаў.

    1. Арганізоўваць грамадскі кантроль за выкананнем нарматыўных дакументаў (“Палажэння аб інтэрнатах БДУ культуры і мастацтваў”, “Палажэння аб платным навучанні ў БДУ культуры і мастацтваў”), якія датычацца пытанняў вучобы і побыту Студэнтаў.

    2. Накіроўваць сваіх прадстаўнікоў у склад студэнцкіх саветаў факультэтаў універсітэта, саветаў інтэрнатаў, розных камісій, дзейнасць якіх закранае жыццёвыя інтарэсы Студэнтаў.

    3. Уносіць прапановы рэктару па паляпшэнні арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэса, рацыянальнаму выкарыстанню бюджэта часу Студэнтаў пры складанні раскладаў заняткаў, залікаў і экзаменаў.

    4. Ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства, якое датычыцца правоў, абавязкаў і інтарэсаў Студэнтаў. Выкарыстоўваць правы Студэнтаў на сацыяльную ахову ўмоў навучання і выплаты стыпендый.


Раздзел 3. Матэрыяльнае забеспячэнне Студэнтаў


Адміністрацыя Універсітэта абавязваецца:

    1. Выплату стыпендый ажыццяўляць з вызначанай даты кожнага месяца ў поўным памеры, у выпадку супадзення яе з выхаднымі і святочнымі днямі – адпаведна з папярэдняга дня.

    2. Прызначэнне стыпендый, матэрыяльнае стымуляванне, аказанне матэрыяльнай дапамогі Студэнтам узгадняць з Прафкамам.

    3. Матэрыяльна заахвочваць Студэнтаў, актыў грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, якія праявілі сябе ў навукова-даследчай рабоце, грамадскай, спартыўнай, мастацка-творчай дзейнасці Універсітэта пры наяўнасці фінансавай магчымасці.

    4. Не дапускаць утрымання платы за паўторную здачу залікаў, курсавых праектаў, экзаменаў, адпрацоўку лабараторных і практычных заняткаў у Студэнтаў, якія не змаглі выканаць тэрмінова вучэбны план па ўважлівых прычынах, пацверджаных дакументальна.

    5. Разглядаць пытанні аб зніжэнні аплаты за навучанне ці пераводзе на бюджэтную форму навучання Студэнтаў платнай формы навучання ў адпаведнасці з “Палажэннем аб платным навучанні ў БДУ культуры і мастацтваў” з удзелам Прафкама.

    6. Інфармаваць Студэнтаў аб памерах сродкаў стыпендыяльнага фонду і яго выкарыстанні.


Прафкам абавязваецца:

    1. Сумесна з дэканатамі факультэтаў весці спісы Студэнтаў з ліку сірот і прыроўненых да іх катэгорый, з няпоўных, шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў і садзейнічаць аказанню ім неабходнай матэрыяльнай дапамогі.


Рэктар Я.Д. Грыгаровіч Старшыня Г.Л. Наважылава

прафкама

    1. Аказваць матэрыяльную дапамогу членам прафсаюза з ліку Студэнтаў, якія маюць вострую патрэбу ў ёй, са сродкаў прафбюджэту ў адпаведнасці з зацверджанымі каштарысамі і “Праграмай сацыяльнай абароны студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў”.

    2. Ажыццяўляць прэміраванне членаў прафсаюза (незалежна ад платнай ці бюджэтнай форм ы навучання) са сродкаў прафбюджэту ў адпаведнасці з зацверджаным каштарысам.

    3. Весці ўлік студэнцкіх сем’яў і садзейнічаць аказанню ім неабходнай матэрыяльнай дапамогі, выдзяленню ім месцаў у інтэрнатах у адпаведнасці з “Палажэннем аб інтэрнатах БДУ культуры і мастацтваў”.

    4. Весці ўлік Студэнтаў, якія маюць дзяцей, аказваць ім неабходную матэрыяльную дапамогу.

    5. Забяспечыць прававую і кансультатыўную падтрымку Студэнтаў па ўсіх пытаннях сацыяльных гарантый і матэрыяльнага забеспячэння сіламі спецыялістаў вышэйшых прафсаюзных органаў.


Раздзел 4. Ахова працы і здароўя Студэнтаў


Адміністрацыя Універсітэта абавязваецца:

    1. Забяспечваць санітарна-гігіенічны стан у вучэбных корпусах, аўдыторыях, інтэрнатах (асвятленне, ацяпленне і г. д.) у адпаведнасці з нарматывамі і нармальныя ўмовы для заняткаў Студэнтаў.

    2. Своечасова праводзіць усе віды інструктажу (уводны, на працоўным месцы, бягучы і пазапланавы) па ахове працы, тэхніцы бяспекі і супрацьпажарнай прафілактыцы.

    3. Арганізоўваць абавязковае правядзенне медыцынскага агляду Студэнтаў першага курса ў мэтах выяўлення і прадухілення захворванняў Студэнтаў, арганізоўваць перыядычныя медыцынскія агляды.

    4. Планаваць і ажыццяўляць мерапрыемствы па ахове і эвакуацыі Універсітэта пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый (стыхійных бедстваў, вытворчых аварый і інш.).

    5. Праводзіць сістэматычную работу па прадухіленні траўматызму.

    6. Да пачатку вучэбнага года прыводзіць памяшканні Універсітэта ў стан, які адпавядае патрабаванням санітарных нормаў і правіл для якаснага правядзення ў іх вучэбных заняткаў, а таксама своечасова рыхтаваць Універсітэта да работы ў зімовы перыяд часу.

    7. Забяспечваць бесперапынную работу пунктаў грамадскага харчавання Універсітэта. Дабівацца паляпшэння якасці харчавання, культуры абслугоўвання Студэнтаў і пашырэння асартыменту прадукцыі ў пунктах продажу Універсітэта.

    8. Кантраляваць працягласць студэнцкіх канікулаў і не дазваляць іх скарачэнне менш нормы, устаноўленай адпаведнымі нарматыўнымі актамі і вучэбнымі планамі.


Рэктар Я.Д. Грыгаровіч Старшыня Г.Л. Наважылава

прафкама

    1. Аказваць матэрыяльную падтрымку сацыяльна незабяспечаным Студэнтам (сіратам, інвалідам, чарнобыльцам па 18-20, 23-25 артыкулах Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай ахове грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльской АЭС», Студэнтам з няпоўных сем’яў, Студэнтам, у якіх ёсць дзеці) у набыцці пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне.

    2. Забяспечваць належную арганізацыю і бяспечныя ўмовы працы згодна з нормамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь у час удзелу Студэнтаў у суботніках, працы па прывядзенні ў належны стан тэрыторыі вакол корпусаў і інтэрнатаў Універсітэта і прыцягваць да дысцыплінарнай адказнасці службовых асоб, якія не забяспечылі бяспечныя ўмовы працы.


Прафкам абавязваецца:

    1. Ажыццяўляць рэгулярны кантроль за работай сталоўкі, буфетаў і іншых гандлёвых прадпрыемстваў, якія працуюць на тэрыторыі і ў памяшканні Установы адукацыі.

    2. Кантраляваць адпаведнасць санітарна-гігіенічнага стану памяшканняў Установы адукацыі санітарным нормам і правілам.

    3. Ажыццяўляць грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь і правілаў па ахове працы і тэхніцы бяспекі.

    4. Прымаць удзел сумесна з інспектарамі працы, інжынерам па ахове працы ў даследаванні няшчасных выпадкаў са Студэнтамі, выяўленні прычын травматызму.

    5. Ажыццяўляць пастаянны грамадскі кантроль за выплатай грашовых кампенсацый Студэнтам, якія атрымалі траўму ў час вучэбна-выхаваўчага працэсу, згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

    6. Аказваць прававую дапамогу Студэнтам, якія атрымалі траўму ў час вучэбна-выхаваўчага працэсу, пры ўзнікненні рознагалоссяў па пытаннях даследавання (афармленні і ўліку няшчасных выпадкаў, кампінсацыі страт, дадаткова панесеных выдаткаў у сувязі з пашкоджаннем здароўя).

    7. Абараняць правы Студэнтаў на здаровыя і бяспечныя ўмовы вучобы, побыту, адпачынку.

    8. Удзельнічаць у мерапрыемствах па аздараўленні Студэнтаў.


Раздзел 5. Жыллёва-побытавыя пытанні


Адміністрацыя Універсітэта абавязваецца:


    1. Ажыццяўляць размеркаванне жыллёвай плошчы сярод Студэнтаў і іх сем’яў згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і “Палажэннем аб інтэрнатах БДУ культуры і мастацтваў”.

    2. Ажыццяўляць засяленне Студэнтаў у інтэрнаты з удзелам Прафкама і


Рэктар Я.Д. Грыгаровіч Старшыня Г.Л. Наважылава

прафкама


згодна з “Палажэннем аб інтэрнатах Установы адукацыі БДУ культуры і мастацтваў” пры наяўнасці свабодных месцаў.

    1. Узгадняць з Прафкамам лакальныя нарматыўныя акты, якія датычацца правілаў пражывання, прапускнога рэжыму, графіку работы студэнцкіх інтэрнатаў, увядзення платных паслуг, якія непасрэдна не звязаны з вучэбным працэсам, для тых, хто пражывае ў інтэрнатах.

    2. Пытанні скасавання дагавораў найму жыллёвага памяшкання або іх незаключэння на наступны вучэбны год ажыццяўляць толькі па ўзгадненні з Прафкамам пры наяўнасці дакументаў, якія падцвярджаюць наяўнасць парушэння правілаў унутранага распарадку інтэрнатаў (акты, дакладныя допісы, пастановы студэнцкіх саветаў інтэрнатаў і інш.).

    3. Забяспечыць выдзяленне жыллёвай плошчы ў інтэргатах універсітэта па магчымасці ўсім Студэнтам, якія навучаюцца на платнай аснове, на агульных умовах.

    4. Забяспечыць Студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах бялізнай, мэбляй і іншым інвентаром у адпаведнасці з асігнаваннямі на гэтыя мэты і каштарысам выдаткаў.

    5. Забяспечыць санітарна-гігіенічны стан (асвятленне, ацяпленне і г. д.) згодна з нарматывамі і неабходныя ўмовы для пражывання Студэнтаў.

    6. Ажыццяўляць фінансаванне рамонту плошчаў інтэрнатаў, сістэм ацяплення, водазабеспячэння і г. д. згодна з санітарнымі нормамі і фінансавымі магчымасцямі Універсітэта.


Прафкам абавязваецца:

    1. Весці ўлік Студэнтаў, якія маюць патрэбу ў інтэрнаце.

    2. Ажыццяўляць кантроль за законнасцю пры пазбаўленні Студэнтаў месцаў у інтэрнатах.

    3. Прымаць удзел у ажыццяўленні кантролю па забеспячэнні санітарна-гігіенічнага стану (асвятленне, ацяпленне і г. д.) згодна з нарматывамі і неабходных ўмоў для пражывання Студэнтаў.

    4. Весці ўлік іншагародніх сямейных Студэнтаў, якія маюць патрэбу ў жыллі.

    5. Ажыццяўляць пошук дадатковых месцаў для пражывання Студэнтаў Універсітэта ў інтэрнатах іншых устаноў.

    6. Удзельнічаць праз сваіх прадстаўнікоў у рабоце органаў самакіравання інтарнатаў.


Раздзел 6. Культурна-спартыўная работа


Адміністрацыя Універсітэта абавязваецца:

    1. Па магчымасці набываць спартыўны і культінвентар для Студэнтаў.

    2. Забяспечваць аматарскія мастацкія калектывы студэнтаў, аматарскія аб’яднанні, спартыўныя секцыі, гурткі памяшканнямі для правядзення


Рэктар Я.Д. Грыгаровіч Старшыня Г.Л. Наважылава

прафкама


рэпетыцый і пасяджэнняў у межах колькасці памяшканняў, прадугледжаных для гэтых мэтаў.

    1. Захоўваць аб’ём культурна-выхаваўчых і спартыўных паслуг для Студэнтаў. Пры наяўнасці сродкаў ажыццяўляць фінансаванне ўдзелу ў гарадскіх агульнадзяржаўных, міжнародных і іншых фестывалях, конкурсах, спаборніцтвах і г. д. прадстаўнікоў Універсітэта.

    2. Выдзяляць неабходную колькасць запрашэнняў на факультэцкія і універсітэцкія платныя мерапрыемствы для Студэнтаў, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы, і прадстаўнікам студэнцкага актыву.

    3. Прадастаўляць Прафкаму памяшканні, вольныя ад аўдыторных заняткаў, для правядзення пасяджэнняў і культурна-масавых мерапрыемстваў.


Прафкам абавязваецца:

    1. Прымаць актыўны ўдзел у арганізацыі культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў.

6.2. Забяспечваць набыццё навагодніх падарункаў для дзяцей Студэнтаў за кошт прафсаюзных членскіх узносаў.

    1. Пры наяўнасці сродкаў фінансаваць правядзенне культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў.

    2. Праводзіць работу па прыцягненні Студэнтаў да ўдзелу ў агульнауніверсітэцкіх фестывалях і конкурсах.


Раздзел 7. Прававыя і сацыяльна-эканамічныя гарантыі дзейнасці Прафкама


Адміністрацыя Універсітэта абавязваецца:

    1. У мэтах стварэння спрыяльных умоў для дзейнасці прафсаюза бясплатна забяспечыць Прафкам памяшканнем, сувяззю, матэрыяльнымі сродкамі, прадастаўляць памяшканне для правядзення сходаў, канферэнцый, іншых відаў прафсаюзнай работы, пры неабходнасці забяспечыць транспартнымі сродкамі.

    2. Захаваць форму безнаяўнага пералічэння прафсаюзных узносаў у Студэнтаў бюджэтнай формы навучання бухгалтэрыяй Універсітэта адначасова з выплатай стыпендыі Студэнтам. Уплату прафсаюзных членскіх узносаў са Студэнтаў платнай формы навучання і Студэнтаў, якія не атрымліваюць стыпендыю па выніках сдачы экзаменаў, ажыццяўляць па іх пісьмовай заяве наяўным шляхам па ведамасці вызначанай формы прафоргамі груп згодна з Уставам Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

    3. Разглядаць крытычныя заўвагі і прапановы Студэнтаў і прымаць неабходныя меры па іх вырашэнні.


Рэктар Я.Д. Грыгаровіч Старшыня Г.Л. Наважылава

прафкама


    1. Стварыць ва Універсітэце ўмовы для забеспячэння галоснасці дзейнасці Прафкама праз набыццё інфармацыйных стэндаў.

    2. Бясплатна ажыццяўляць капіраванне на тэхніцы Універсітэта неабходных дакументаў, якія забяспечваюць дзейнасць Прафкама, дасягненне вызначаных ім мэтаў і правядзенне планавых культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў на падставе заявак, зацверджаных адміністрацыяй Універсітэта.


Прафкам абавязваецца:

    1. Праводзіць навучанне студэнцкага прафсаюзнага актыву.

    2. Хадатайнічаць перад вышэйшымі прафсаюзнымі органамі аб прызначэнні прафсаюзных стыпендый Студэнтам Універсітэта за высокія дасягненні ў навучанні і актыўны ўдзел у жыцці пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў.

    3. Пры наяўнасці фінансавых сродкаў прызначаць са сродкаў прафбюджэту пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў прафсаюзныя стыпендыі Студэнтам Універсітэта за высокія дасягненні ў навучанні і актыўны ўдзел у жыцці прафсаюза.


ЮРЫДЫЧНЫ АДРАС БАКОЎ


Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

220001, г.Мінск, вул. Рабкораўская, 17

р\р 3604963099004, 3632963099005

УНН 100286677

ф-л 527 “Белжэлдор” АСБ Беларусбанк

г. Минск, ул. Воронянского, 7а, код 254

ОКПО 02072096


Пярвічная прафсаюзная арганізацыя

студэнтаў БДУКМ


220001, г.Мінск, вул. Рабкораўская, 17

р\р 3015624100007, УНН 100804113


ф-л 527 “Белжэлдор”АСБ Беларусбанк

г. Минск, ул. Воронянского, 7а, код 254




Рэктар Я.Д. Грыгаровіч Старшыня Г.Л. Наважылава


“____”_____________ 200_ г. “____”_____________ 200_ г.


Дадатак 1



Склад камісіі па калектыўных перамовах для распрацоўкі, унясення змяненняў і дапаўненняў у Дагавор і кантролю за яго выкананнем


Прадстаўнікі ад адміністрацыі:

  1. Кузьмініч М.Л. – першы прарэктар

  2. Бяспалая М.А. – прарэктар па навуковай рабоце

  3. Бондар Ю.П. – прарэктар па агульных пытаннях

  4. Майсяйчук С.Б. – прарэктар па мастацкай творчасці і выхаваўчай рабоце з моладдзю

  5. Чарнабрысава Л.М. – начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю


Прадстаўнікі ад Прафкама:

  1. Наважылава Г.Л. – старшыня прафкама

  2. Сачыўка Ю. – старшыня прафбюро ФК і СКД

  3. Крыўда А. – старшыня прафбюро ФММ

  4. Буглак В. – старшыня прафбюро ФІДК

10. Пашук Е. – старшыня прафбюро ФТБК і СМ

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі \"Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў\" Раздзел Агульныя палажэнні iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі Беларускі дзяржаўны універсітэт
Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі...

Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі \"Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў\" Раздзел Агульныя палажэнні iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2009/2010 навучальны год
Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца 2 700 членаў...

Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі \"Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў\" Раздзел Агульныя палажэнні iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год
...

Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі \"Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў\" Раздзел Агульныя палажэнні iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2008/2009 навучальны год
Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца 2439 чалавек,...

Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі \"Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў\" Раздзел Агульныя палажэнні iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Беларуская культура сёння Гадавы агляд 2010 Мінск бду культуры І мастацтваў 2011
В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : бду культуры...

Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі \"Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў\" Раздзел Агульныя палажэнні iconПалажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бду культуры І мастацтваў
Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бдукм прымаецца з мэтай сацыяльнай абароны студэнтаў універсітэта, выканання...

Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі \"Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў\" Раздзел Агульныя палажэнні iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2012...

Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі \"Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў\" Раздзел Агульныя палажэнні iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2011...

Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі \"Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў\" Раздзел Агульныя палажэнні icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі \"Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў\" Раздзел Агульныя палажэнні iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў. Бібліятэка Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Камітэт па ахове кніжных помнікаў
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка