Праект праблема:"Ахова І фармаванне здароўя вучняў". Мэта




НазваПраект праблема:"Ахова І фармаванне здароўя вучняў". Мэта
Дата канвертавання01.11.2012
Памер45.9 Kb.
ТыпДокументы
ПРАЕКТ


Праблема:”Ахова і фармаванне здароўя вучняў”.

Мэта:стварыць неабходныя ўмовы для напісання праекта па тэме “Утварэнне складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак, уключэнне іх у тэксты вусных і пісьмовых паведамленняў па праблеме “Ахова і фармаванне здароўя вучняў”.

Задачы:

  • выпрацоўваць навыкі ў развіцці вуснай і пісьмовай мовы, творчых здольнасцяў,

  • садзейнічаць навучанню граматнага клопату аб сваім здароўі, фарміраванні культуры здароўя вучняў,

  • пабуджаць да матывацыі вядзення вучнямі здаровага ладу жыцця, папярэджванні шкодных звычак.

Тып праекта: групавы, кароткатэрміновы, інфармацыйна-даследчы, міжпрадметны, непасрэдны.

Абсталяванне: медыясістэма, камп’ютэр, плакаты, схемы.


ЭТАПЫ РАБОТЫ НАД ПРАЕКТАМ


1.Падрыхтоўка (16.03.)

- вызначэнне паблемы і мэты праекта;

- абмеркаванне праблемы з настаўнікам,

- знаёмства з сэнсам праектнага падыходу і матывацыя вучняў.

2.Планаванне(17—23.03.)

- самастойнае размеркаванне заданняў і абавязкаў паміж вучнямі(прапанаваныя прыкладныя заданні настаўнікам прыкладваюцца),

- вызначэнне крыніц інфармацыі, спосабаў збору і аналізу,

- устанаўленне крытэрыяў вынікаў дзейнасці распрацоўкі праекта,

- вызначэнне спосабу прадстаўлення вынікаў(формы справаздачы).

3.Даследаванне(24.03—03.04)

- арганізацыя пошуку, выкананне даследавання,

- вырашэнне прамежкавых задач (напісанне творчых работ, навуковых і публіцыстычных артыкулаў, інтэрв’ю, даведак),

- кансультацыі настаўніка.

4.Аналіз і абагульненне (04.04—08.04)

- аналіз інфармацыі,

- афармленне вынікаў,

- фармулёўка высноваў,

- назіранні, заўвагі і парады настаўніка.

5.Прадстаўленне праекта (12.04)

- формы прадстаўлення праекта (даклад,мантаж, вусная справаздача),

- справаздачы і абмеркаванні вучняў,

- пытанні настаўніка.

6.Ацэнка вынікаў і працэсу (12.04)

-калектыўнае абмеркаванне і самаацэнка,

-ацэнка настаўнікам намаганняў вучняў, якасці выкарыстаных крыніц,

-прапановы настаўніка па якаці абароны


-1-


ЗАПЛАНАВАНЫ ВЫНІК:


1.набыццё ведаў вучнямі ў пытаннях здароўезберажэння,

2.набыццё навыкаў ва ўтварэнні і ўжыванні складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак у вуснай і пісьмовай мове,

3.афармленне дадаткаў да ўрока або выпуск альманаха з матэрыяламі заданняў


СТРУКТУРА ЎРОКА.


1. Арганізацыйны момант 2 хв.,

2. Уступнае слова настаўніка 3 хв.,

3. Абарона заданняў праекта да 5 хв.,

4. Выступленні апанентаў да 3 хв.,

5. Музычная паўза.

6. Рэфлексія і ўдакладненні праектаў 5 хв.,

7. Паказ адукацыйных прадуктаў да 3 хв.,

8. Заключнае слова настаўніка 2 хв.

ЭПІГРАФ


ЗДАРОЎЕ—ГЭТА ЯШЧЭ НЕ ЎСЁ, АЛЕ КАЛІ НЯМА

ЗДАРОЎЯ, ТО ЎСЁ АСТАТНЯЕ-- НІШТО.


Мэта ўрока: Арганізаваць прэзентацыю праекта па тэме “Мой кодэкс – здаровы лад жыцця” з уключэннем у тэксты вусных і пісьмовых выказванняў складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак


ХОД УРОКА


1. Арганізацыйны момант.Словы прывітання. Поціскі рук. Настаўнік пытае, што азначае гэты жэст.Так, вы пажадалі добрага здароўя адзін аднаму. Гучыць спакойная мелодыя.

2. Уступнае слова настаўніка:

Праблема аховы і фармавання здароўя вучняў — адна з найважнейшых у выхаваўчым працэсе школьнікаў.Пры падрыхтоўцы заданняў, якія вы абралі для абароны, вы, мабыць, зразумелі, якое важнае значэнне ў жыцці чалавека мае здароўе. І сёння на ўроку мы паспрабуем папоўніць веды па здароўезберажэнню. Кожны з нас павінен задумацца над тым, што здароўе ў нашых руках. Што ж я сам раблю для таго, каб яго зберагчы.

-А цяпер слова для прадстаўлення праекта прапануецца кіраўніку (вучню)

3. Прэзентацыя праекта:

Кіраўнік праекта паведамляе тэму, мэту і задачы праекта, яго змест, знаёміць з выкананнем заданняў, зачытвае кароткую анатацыю да праекта.

4.Абарона асноўнай часткі праекта.

Прыцягваюцца вучні класа з артыкуламі, творчымі працамі, даведкамі,кожны з іх абараняе сваю частку праекта.

Пры выстурпленні вучняў настаўнік задае пытанні:


-Якую ролю выконваюць складаныя сказы з рознымі спосабамі сувязі частак у публіцыстычным тэксце, навуковым, афіцыйна-дзелавым, мастацкім?

-Чаму ў вуснай мове яны сустракаюцца радзей, чым у пісьмовай?

-Эпіграфам да нашага ўрока з’яўляюцца словы невядомага аўтара “Здароўе —гэта не ўсё, але калі няма здароўя, то ўсё астатняе - нішто”.

Настаўнік: -Дакажыце,што гэта выказванне з’яўляецца складаным сказам з рознымі спосабамі сувязі частак(доказы вучняў).Якія яшчэ выказванні пра здаровы лад жыцця вы знайшлі?(абарона выкананых заданняў)

-Пры падрыхтоўцы праекта вы маглі сустрэцца з нейкай новай інфармацыяй, выявіць і падрыхтаваць іншыя заданні, не ўлічаныя да размеркавання. Спытаем гэта ў кіраўніка. Калі ласка.(Ён паведамляе аб тым , што падрыхтавана паведамленне пра гісторыю хваробы “Чума”, складзены рэжым дня ва ўмовах камп’ютэрызацыі для вучняў старэйшых класаў). Гэтых заданняў не было ў праекце.

5. Вынік па рабоце:

-Мне хочацца сёння, сябры, падзякаваць вам за тую працу, якую вы зрабілі.

Вы звярталіся да кніжак у бібліятэцы, гарталі часопісы, гутарылі з медыцынскімі работнікамі. Шмат новага і цікавага пачулі на сённяшнім уроку. І няхай мы не набылі, магчыма, вялікіх ведаў па здароўезберажэнню, але, мабыць, многія з вас задумаюцца аб тым, што здароўе ў нашых руках і ў многім ад нас саміх залежыць яно. Памятайце “Здароўе — гэта не ўсё, але калі няма здароўя, то ўсё астатняе—нішто”.

6. Рэфлексія:

-Думаю, што прэзентацыя праекта сёння ўдалася.З якімі цяжкасцямі вам давялося сустрэцца пры падрыхтоўцы да ўрока? Як вы размеркавалі заданні?Яны ж былі рознаўзроўневыя. Што з урока ўзялі для сябе, чыё выступленне найбольш спадабалася? (Адказы вучняў).

7. Дамашняе заданне:

Напісаць водгук на ўрок. Лепшыя водгукі будуць прыкладзены да праекта.


9” А”клас

МОВЫ







(з уключэннем у тэксты вусных і пісьмовых выказванняў складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак).


Настаўніца роднай

мовы і літаратуры

Жаўнярчук Л.В.


ГІМНАЗІЯ Г.ПРУЖАНЫ

2009г.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Праект праблема:\"Ахова І фармаванне здароўя вучняў\". Мэта iconАдукацыйна культурніцкі праект для вучняў 9 класа. Суправаджальная запіска Мэта
...

Праект праблема:\"Ахова І фармаванне здароўя вучняў\". Мэта iconТэма: Паветра І яго ахова Мэта
Мэта: Сфарміраваць у вучняў уяўленне пра ўласцівасці паветра І яго значэнне для ўсяго жывога на Зямлі

Праект праблема:\"Ахова І фармаванне здароўя вучняў\". Мэта iconСкладаназалежныя сказы з сузалежным, паслядоўным І змешаным падпарадкаваннем
Мэта: праверыць веды вучняў па тэме, прадоўжыць фармаванне навыкаў самастойнай працы І працы ў групе (рознаўзроўневай)

Праект праблема:\"Ахова І фармаванне здароўя вучняў\". Мэта iconПраект Праблема: Напісанне тэкстаў навуковага стылю. Напісанне рэферата на лінгвістычную тэму. Мэта
Мэта: Стварыць неабходныя ўмовы для напісання рэферата на лінгвістычную тэму, засвоіць патрабаванні да напісання рэферата

Праект праблема:\"Ахова І фармаванне здароўя вучняў\". Мэта iconМэта: выхаванне ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцяў, традыцый, творчай І сацыяльнай самарэалізацыі кожнага вучня
Фармаванне сістэмы духоўных каштоўнасцяў, такіх як сям’я (аўтарытэт бацькоў), сяброўства

Праект праблема:\"Ахова І фармаванне здароўя вучняў\". Мэта iconТэма: Праблема кахання ў рамане І. Мележа "Людзі на балоце" Мэта
Мэта: завяршыць назіранні над вобразамі Васіля І ганны, Яўхіма І праблемамі, звязанымі з каханнем у ІХ жыцці; удасканальванне ўмення...

Праект праблема:\"Ахова І фармаванне здароўя вучняў\". Мэта iconРоля І месца Клуба юных фізікаў у адукацыйным працэсе
Праект апрабаваны ў ліцэі ду впа «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт», г. Магілеў. У ліцэі вучыцца каля 220 вучняў 10 І 11 класаў. Напрамкі...

Праект праблема:\"Ахова І фармаванне здароўя вучняў\". Мэта iconПраект Тэма: Ужыванне складаназалежных сказаў у вусных І пісьмовых выказваннях тэкстаў розных стыляў Праблема
Мэта: Арганізаваць прэзентацыю праекта па тэме "Ужыванне складаназалежных сказаў у тэкстах вусных І пісьмовых выказванняў розных...

Праект праблема:\"Ахова І фармаванне здароўя вучняў\". Мэта icon"Зімняя школа" так завецца супольны чэска-беларускі праект, мэта якога паглядзець на абедзьве краіны вачыма чэскіх І беларускіх студэнтаў. Праект стартаваў у
Праект стартаваў у Менску цяпер у лістападзе, а мае скончыцца ў Чэхіі ў сьнежні. Вынікам станецца дакумэнтальны фільм. Ідэя праекту...

Праект праблема:\"Ахова І фармаванне здароўя вучняў\". Мэта iconТэма:"Біблейскія вобразы ў батлейцы. Цар Ірад." Мэта
Мэта: даць звесткі пра беларускі лялечны тэатр-батлейку,пазнаёміць з яе персанажамі,з асноўнымі кампанентамі батлейкі;звярнуць увагу...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка