Васіля Быкава "Жураўліны крык"




НазваВасіля Быкава "Жураўліны крык"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер46.76 Kb.
ТыпДокументы
Выпрабаванне вайной
Мэта: даследаваць вытокі подзвігу і здрады на вобразах герояў аповесці Васіля Быкава "Жураўліны крык"; параўнаць гісторыі жыцця герояў і выявіць абставіны, у якіх вайна выпрабоўвае чалавека; выхоўваць пачуццё гонару за наш народ і ўдзячнасцьлюдзям, якія здабылі для нас мір;вылучаць галоўнае з характарыстыкі героя ў пацвярджэнне тэмы выказвання, разважаць і выказваць свае думкі.

Абсталяванне: выстава кніг Васіля Быкава, ілюстрацыі да яго твораў, партрэт пістменніка.

ЭПІГРАФ:
Вайна была выпрабаваннем
Сумлення нашага і мэт. Анатоль Астрэйка

ХОД УРОКА.

1.Індукцыя


Настаўнік чытае “Рэквіем па кожным чацвертым” А.Вярцінскага, “Урок спражэння”


Не забываецца той урон,

Не зарастаюць прагалы…

“Дзеці, вы вывучылі ўрок?

Дзеці, вы праспрагалі?”

Я іду,

ты ідзеш,

а ён не ідзе,-

ен мёртвы.


Я пяю,

ты пяеш,

маўчыць кожны чацверты.

Мы ідзём,

ідзяце вы,

грунт пад нагамі цверды.

Яны не ходзяць, -

нежывы

кожны чацверты.


Любім мы,

Любіце вы.

Колькі дзятвы,

травы,

сінявы! –

Хоць сэрца насцеж разгортвай,

А каб яшчэ ды быў жывы

кожны чацверты!


2. Самаканструкцыя .


Дзеці, абвядзіце ў сшытках сваю руку, на кожным графічным пальцы напішыце тое адчуванне, стан , якое выклікаў у вас гэты ўрывак (адчуванне страты, болю, нянавісці, жалю, шкадавання, ) . А цяпер абмяняйцеся сшыткамі, дабаўце да сваіх адчуванняў тыя, якіх у вас няма, (агалошваецца), давайце у цэнтр далоні напішам самае галоўнае адчуванне (запіс у сшыткі).

Так, я невыпадкова пачала наш урок менавіта з гэтага ўрыўка, на вайне загінуў кожны чацверты беларус, па апошніх даденых –кожны трэці, але пазнаёміўшыся з аповесцю В.Быкава “Жураўліны крык”, мы бачым , што смерць не ў ва ўсіх была аднолькавай: многія загінулі як героі, а нехта быў забіты як здраднік. Наш сеняшні ўрок носіць назву “Выпрабаванне вайной”, мэтай нашага ўрока будзе даследаваць вытокі подзвігу і здрады на вобразах герояў аповесці Васіля Быкава "Жураўліны крык"; параўнаць гісторыі жыцця герояў і выявіць абставіны, у якіх вайна выпрабоўвае чалавека;вылучаць галоўнае з характарыстыкі героя ў пацвярджэнне тэмы выказвання, разважаць і выказваць свае думкі; выхоўваць пачуцце гонару за наш народ і ўдзячнасць людзям, якія здабылі для нас мір.

Працаваць мы будзем па наступным плане:

1. Сацыяканструкцыя і творчасць. 2.Сацыялізацыя і афішаванне. 3. Разрыў 4. Рэфлексія

Ацяпер на сваіх партах вы бачыце лісты паперы, на якіх адлюстраваны розныя выразы твару, калі ласка, выдзеліце той з якім вы прый шлі на сеняшні ўрок. Дзякуй.

3.Сацыяканструкцыя і творчасць .

Кожная група атрымлівае заданне на картках.

1група. Пшанічны і Аўсееў.

  1. Як даваеннае жыцце паўплывала на маральны выбар Пшанічнага?

  2. Ці можам мы апраўдаць гэтага чалавека?

  3. Чаму Алік Аўсееў пакінуў поле бою у самы адказны момант?

  4. Ці змаглі вашы героі прайсці выпрабаванне вайной?



2 група. Фішар і Карпенка

1.Якім чынам В.Быкаў паказвае герояў у крытычных абставінах?

2. Чаму Барыс Фішар засумняваўся ў ісціне “Прыгажосць выратуе свет”?

4. Якія пачу цці не пакідаюць старшыну Карпенка?

5. Ці змаглі вашы героі прайсці выпрабаванне вайной?

3 група. Глечык

1.Якія развагі, пачуцці ўвесь час праследуюць Васіля Глечыка?

2.Што ен змог зразумець?

3.Ці змог ваш герой прайсці выпрабаванне вайной?

4група. Свіст

  1. Якім мы бачым даваеннае жыцце Свіста, ці наклала яно свой адбітак на салдата?

  2. Ці змог ваш герой прайсці выпрабаванне вайной?

4.Сацыялізацыя і афішаванне.

(Кожная група абараняе, даказвае свае думкі.)

Настаўнік У аповесці "Жураўліны крык" В.Быкаў уводзіў чытача ў свет духоўнага жыцця герояў, іх мінулага і сучаснага з мжтай выяўлення вытокаў подзвігу або здрады. А паставіўшы сваіх герояў перад выбарам: жыццё, купленае здрадай, або гераічная смерць - пісьменнік раскрываў сапраўдную сутнасць чалавечага характару.
Выступленне дзяцей “Выпрабаванне вайной Аўсеева і Пшанічнага”

Настаўнік Сапраўды, здрада нібы закладзена ў свядомасці такіх людзей, як Пшанічны і Аўсееў, у іх унутраным свеце. Вайна выпрабоўвае і слабыз духам людзей, і моцных. І адразу цяжка сказаць, як будуць паводзіць сябе героі аповесці ў той ці іншай сітуацыі. І толькі перад тварам смерці чалавек раскрываецца найбольш яскрава.
Выступленне дзяцей “Выпрабаванне вайной Фішара і Карпенкі”

Настаўнік Вайна мяняе лёс чалавека, яго характар, мэту жыцця, прымушае зірнуцьна сваё жыццё іншымі вачыма, падумаць, паразважаць і, можа, нават змяніць што-небудзь, як гэта здарылася са Свістам і Глечыкам.
Выступленне дзяцей “Выпрабаванне вайной Свіста і Глечыка”



  1. Разрыў

Зачытваецца эпіграф. Слоўнікавая работа: З тлумачальнага слоўніка беларускай мовы выпісаць значэнне слоў выпрабаванне, сумленне, мэта.

Ці згодны вы з гэтым выказваннем?

(Вучні выказваюць свае думкі.)

  1. Рэфлексія.

Звернемся зноў да нашых лістоў з рэфлексіяй. Адзначче выраз твару з якім вы ідзяце з нашага ўрока.

7.Падвядзенне вынікаў , дамашняе заданне.

Я спадзяюся, што вы адчулі, што такое вайна, і хачу каб яны зразумелі: шмат было на свеце добрых людзей; яны нямала зрабілі і нават аддалі свае жыцці дзеля шчасця, міру і дабрабыту роднай зямлі. І гэтага забываць нельга, гэта наша памяць. На гэтым наш урок заканчваецца, але не заканчваюцца нашы выпрабаванні, і гэта будуць выпрабаванні не вайной, а выпрабаванні—жыццем.

Д\з Папрацаваць са слоўнікам літаратуразнаўчых тэрмінаў:

знайсці і выпісаць азначэнні паняццяў “лірычны элемент”, “аповесць”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Васіля Быкава \"Жураўліны крык\" iconВасіль Быкаў "Жураўліны крык"
Пытанне: Ці можна сказаць,што ўсе гэтыя І пра аповесць В. Быкава “Жураўліны крык”?

Васіля Быкава \"Жураўліны крык\" iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока
Услаўленне гераізму І асуджэнне маладушнасці ў аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”

Васіля Быкава \"Жураўліны крык\" iconЦі можна сказаць, што ўсе гэтыя словы І пра аповесць В. Быкава "Жураўліны крык"? Звяртаецца ўвага на эпіграфы да ўрока
Пытанне: Ці можна сказаць, што ўсе гэтыя словы І пра аповесць В. Быкава “Жураўліны крык”?

Васіля Быкава \"Жураўліны крык\" iconГародня прэзентуе ўзнагароду "За свабоду думкі"
У гарадзенскім грамадзкім музеі Васіля Быкава адбылася ўрачыстая прэзентацыя ўзнагароды “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава, заснаваная...

Васіля Быкава \"Жураўліны крык\" iconТэставыя заданні па аповесці В. Быкава " Жураўліны крык"
Ен гадаваўся ў Ленінградзе. У яго бацькі была каштоўная бібліятэчка манаграфій пра вялікіх мастакоў свету. Ен рос ціхім, на па гадах...

Васіля Быкава \"Жураўліны крык\" iconСадзейнічаць адчуванню І разуменню вучнямі трагічнасці І велічнасці лёсу герояў аповесці; развіваць звязнае маўленне; выхоўваць імкненне да самавыхавання. Абсталяванне
Тэма нашага ўрока – “Праблема маральнага выбару на вайне.” Сёння мы падводзім вынікі нашай працы па вывучэнні аповесці В. Быкава...

Васіля Быкава \"Жураўліны крык\" iconУ гародні з’явіцца вуліца Васіля Быкава!
Адпаведнае рашэньне прынята 29 чэрвеня на пасяджэньні тапанімічнай камісіі гарадзенскага гарадзкога Савета дэпутатаў

Васіля Быкава \"Жураўліны крык\" icon"Пуцявод па законах прыроды разам з птушкамі"
Такую агульную назву маюць мерапрыемствы, якія пройдуць у Гародні ў дзень народзінаў Васіля Быкава. 19 чэрвеня Вялікаму Беларусу...

Васіля Быкава \"Жураўліны крык\" icon4 Дыстанцыйнае навучанне. Біяграфія Васіля Быкава з выкарыстаннем Інтэрнэту
Заняткі аб'ядноўвае тое, што арганізуюцца яны на базе камп'ютэрных тэхналогій, такіх, як Інтэрнэт, электронная пошта, тэлебачанне...

Васіля Быкава \"Жураўліны крык\" iconУрок пачынаецца з абмеркавання пытанняў: Чаму твор называецца «Жураўліны крык»
Мэта ўрока: вучыць васьмікласнікаў вобразна мысліць, асэнсавана выказваць свае погляды на герояў, знаходзіць у тэксце мастацкія дэталі,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка