Рэквіем па спаленых вёсках




НазваРэквіем па спаленых вёсках
Дата канвертавання28.10.2012
Памер54.42 Kb.
ТыпДокументы
Рэквіем па спаленых вёсках


Сцэнарый урока памяці для чытачоў сярэдняга школьнага ўзросту

Падрыхтоўка да ўрока памяці:падрыхтоўка слайд - шоу з фотаздымкамі мемарыяла “Хатынь”, “Шунеўка”, помнікамі на месцы спаленых вёсак.

Удзельнікі: вядучы – бібліятэкар, два чытальнікі вершаў.


Чытальнік: Вы бачылі лес,дзе прагал

Скажыце,вы бачылі бор той скразны?

Дзе кожнай другой няма сасны

Ці сама меней – чацвёртай?


Тое ж было і з народам маім.

Сякера ваеннай навалы

Прайшлася бязлітасна па ім,

І – прагалы,прагалы.


Яны і сёння не зараслі,

Свеціцца прасторай мёртвай…


Вядучы: Кожны чацвёрты… Кожны чацвёрты беларус загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Мы, пасляваеннае пакаленне, не зведалі на сабе тых жудасцяў і пакутаў, якія выпалі на долю нашых дзядуль і бабуль. Мы не ведаем, што такое холад і голад, штодзённы, штохвілінны страх і смерць. Гісторыкі і палітыкі амаль заўсёды знойдуць прычыны, каб растлумачыць, чаму пачынаюцца войны. Вучоныя будуць сцвярджаць,

што ёсць войны справядлівыя і несправядлівыя. Гэта не так.

Вайна – гэта заўсёды пачварная,ненатуральная з’ява. Гэта заўсёды несправядлівасць.

22 чэрвеня 1941 года…

(гучыць метраном,затым нямецкі марш, голас Левітана “Ад Савецкага інфармбюро…”, потым першы куплет “Вставай, страна огромная” )

Так пачалася Вялікая Айчынная Вайна…


Чытальнік: Я памятаю – грозны сорак першы,

На момант заціхае бою гром,

І маці хлеб байцам выносіць спешна

І поіць ля весніц малаком.

Вядучы: Гэта была не проста вайна.Гэта было нешта іншае- больш страшнае,больш дзікае.Усюды,дзе ступала нага фашысцкага салдата,чыніліся нечуваныя па сваёй жорскасці злачынствы,

ахвярамі, якіх былі мірныя жыхары-жанчыны,старыя,дзеці.

Гітлераўцы знішчалі сотнямі тысяч ні ў чым не павінных людзей,прымянялі вытанчаныя метады катаванняў:палілі,травілі сабакамі,вешалі,марылі голадам,заражалі інфекцыйнымі хваробамі,растрэльвалі.

“У тебя нет сердца, нервов, на войне они не нужны. Уничтожай в себе жалость и сочувствие- убивай всякого русского, советского, не останавливайся, если перед тобой старик или женщина, девочка или мальчик- убивай, этим ты спасёшь себя от гибели, обеспечишь будущее своей семье и прославишься навеки» - гаварылася ў звароце нямецка –фашысцкага камандавання да сваіх салдат.

Вогненным смерчам прайшла вайна па вёсках і гарадах Беларусі. 186 вёсак былі спалены гітлераўцамі разам з жыхарамі.І ўжо не ўваскрэслі- не было каму ўзнімаць іх да жыцця,не было з кім нават ставіць хаты і садзіць сады.Усяму свету добра вядома мемарыял ХАТЫНЬ

(чытальнікі чытаюць верш А. ВярцінскагаШто гэта звініць, Хатынь?”)

(дэманстрацыя слайдаў з фотаздымкамі Хатыні)

Асноўным манументам з’яўляецца скульптура нескарона

га чалавека з сынам на руках. Прататып паслужыў сведкам

трагедыі. У. Камінскі, якому ўдалося застацца ў жывых. Абга-

рэўшы, паранены ён знайшоў цела свайго 15-гадовага сына,

яшчэ жывога. І яго Адасік, сказаўшы апошнія словы, памірае на яго руках.


Чытальнік: Гарэлі з вёскай дол і высі,

Дым слаўся горкі,як палынь.

У адну сімфонію зліліся

Стральба і плач дзяцей, жанчын.


І ржанне коней,рык скаціны,

Гул матацыклаў, рык вазоў

І крык тужлівы, жураўліны

Над страшным заравам агнёў.


Вядучы: Нідзе больш на зямлі, толькі ў Хатыні, існуюць могілкі вёсак, якія былі знішчаны разам з жыхарамі. Роўнымі радамі

стаяць імправізаваныя падмуркі з назвамі вёсак, у кожным такім падмурку зямля з таго месца, дзе раней была вёска.

Сярод гэтых могілак і нашы тры вёскі: Шунеўка, Азарцы,

Залатухі. Тры вёскі былі спалены ў Докшыцкім раёне, разам з жыхарамі, і не адноўлены.


Чытальнік: Я уздрыгнуў, калі убачыў зарыва,

Здалося, Шунеўка ізноў гарыць.

Не, не пажар… Тут пад ахвярамі

Звіняць званы і свецяць ліхтары.


Стаіць калодзеж сіратой нямою,

Ў траве ляжаць падмуркі былых хат

Кароў не гоняць дзеці з вадапою:

Тут спапяліў усё фашысцкі кат.


Калісь над борам уздымаўся ранак,

Жылі тут людзі, нібы сваякі,

Але бяда прыйшла на кожны ганак,

І не узвіліся з комінаў дымкі.


Фашыст дастаў спакойна цыгарэту,

З бязлітаснай усмешкай прыкурыў,

Заплакала апошняя кабета,

Ў калодзежы раздаўся моцны ўзрыў.


Ён доўга гуў дзіцячымі усхліпамі,

Уратаваць сябе ніхто не змог.

Шумеў пажар над векавымі ліпамі,

Агонь і дым нічога не збярог.


Тут сэрцаў боль і страшная пакута,

Як цяжка слухаць вечныя званы…

У кожнага ў душы зацяты смутак

Пра тых, што не вярнуліся з вайны.


Змахнуў слязу з вачэй пры успаміне

Усё сцярпеў і вынес мой народ.

Як і ў Хатыні .попел тут не стыне,

Гарачы попел тых ваенных год.


(Я.Лукашэвіча “Попел тут не стыне”)


Вядучы: Увогуле, ў раёне было спалена 103 вёскі.

“На досвітку 22 мая 1943 года фашысцкія захопнікі, акружыўшы вёску Шунеўка, сагналі яе жыхароў і зажыва іх спалілі.”

Гэтыя словы выбіты на месцы гібелі людзей. За гэтымі радкамі крыецца людское гора,трагедыя.

Пасля вайны Шунеўка не адрадзілася, бо некаму яе

адбудоўваць. Не стала людзей, якія тут жылі, працавалі, расцілі дзяцей. А тыя нямногія,якія засталіся ў жывых, пасяліліся ў другіх месцах.

Шунеўка адрадзілася ў памяці і бронзе, каб людзі не забывалі, перажытых калісьці жахаў вайны.

(далей аповед на фоне слайдаў з выявамі мемарыяла “Шунеўка”)

Цэнтральная фігура-пяцімятровая скульптура - "Праклён

фашызму” знаходзіцца на тым месцы, дзе быў цэнтр вёскі.

Ускінуўшы ўверх сціснутыя кулакі, застыла жанчына. Гэта фігура маці ў агні, якая яшчэ жывая і праклінае катаў.


Чытальнік: Як маці заклінаю і малю,

Наступных пакаленняў дзеці!

Сейце бясмерця, зерне

У вечную раллю!

Праклён вайне,

Што сее смерць на свеце!


Вядучы: На месцы хат – толькі бетонныя падмуркі. Ля кожнага падмурку – сімвалічны ганак з трох прыступак. Яны вядуць у нікуды, як у нябыт.

На зрубе калодзежа прозвішчы дзяцей, якіх немцы ўкінулі жывымі ў калодзеж.

67 чалавек загінулі ў Шунеўцы, 67 камней – валуноў ляжыць абапал сцежкі.

(дэманстрацыя слайдаў з фотаздымкамі помнікаў на месцы спаленых вёсак)

Падзялілі лёс Хатыні яшчэ дзве вёскі нашага раёна. Гэта Азарцы і Залатухі.

Вёска Азарцы знаходзілася па дарозе Докшыцы - Параф’янава. 12 жніўня 1943 г. немцы спалілі вёску,

Забіўшы 27 яе жыхароў, з якіх 4-х кінулі у агонь жывымі. Пасля вайны вёска не адрадзілася. У 1979 г. на месцы загубы жыхароў вёскі быў пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя жанчына ў жалобе і хлопчык.

Вёска Залатухі знаходзіцца за 3 км. ад в. Вярэнькі. 20 сакавіка 1943 г. акупанты спалілі яе разам з жыхарамі. Было спалена 13 двароў і загінула 42 чалавекі. У1980г. на месцы спаленай вёскі пастаўлены абеліск.

(гучыць музыка, “Балада пра спаленую вёску і жывога пеўня” А.Вярцінскі)

У заканчэнне хочацца зачытаць словы, выбітыя на помніку ў Хатыні:

“Людзі добрыя, помніце:

Мы любілі жыццё і Радзіму нашу і вас, дарагія.

Мы згарэлі жывымі ў агні.

Наша просьба да ўсіх:

Хай жалоба і смутак абернуцца ў мужнасць і сілу.

Каб змаглі ўвекавечыць вы мір і спакой на Зямлі.

Каб нідзе і ніколі ў віхры пажараў жыццё не ўмірала!”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Рэквіем па спаленых вёсках iconТрагічны пафас верша А. Вярцінскага "Рэквіем па кожным чацвёртым"
Бацькаўшчыны. Вучыць аналізу вершаванага твора, бачыць падтэкст І пашырыць уяўленне вучняў пра шматграннасць паэзіі

Рэквіем па спаленых вёсках iconАнатоль Вярцінскі. «Рэквіем па кожным чацвёртым»
Мэта ўрока: дапамагчы вучням асэнсаваць драматычны змест твора, адметнасць яго будовы, данесці да ІХ трагічны пафас верша

Рэквіем па спаленых вёсках icon8 клас Тэма: Беларуская вёска ў др п. 17 – п п. 18 ст. Мэты І задачы ўрока: вызначыць асноўныя прычыны заняпаду на беларускіх вёсках; ахарактарызаваць асноўныя І дадатковыя павіннасці сялян
Мэты І задачы ўрока: вызначыць асноўныя прычыны заняпаду на беларускіх вёсках; ахарактарызаваць асноўныя І дадатковыя павіннасці...

Рэквіем па спаленых вёсках iconУсебеларускі народны сход вопыт дэмакратыі
Менавіта гэтая тэма абмяркоўвалася падчас адзінага дня інфармавання насельніцтва, які прайшоў 21 кастрычніка ў раёне. У гэты дзень...

Рэквіем па спаленых вёсках iconАдаптацыя замежнікаў у Беларусі
Савецкага Саюзу. Селючыся ў мястэчках І вёсках, яна аўтаматычна атрымліваюць мянушкі, якія сьведчаць аб прыналежнасьці да краіны,...

Рэквіем па спаленых вёсках iconПлан асноўных мерапрыемстваў клубных устаноў раёна на жнівень месяц рмцнт/рдк
На працягу месяца клубнымі ўстановамі раёна будуць праводзіцца святы “Дажынкі”, святы вёсак, канцэртныя праграмы ў аддаленых І маланаселеных...

Рэквіем па спаленых вёсках iconУ беларускіх гарадах І вёсках дагэтуль захавалася шмат сымбаляў савецкай эпохі, помнікаў правадырам І героям савецкіх часоў. І калі Ленін, які па-ранейшаму
Што зь імі рабіць з помнікамі савецкай эпохі. Іна Студзінская апавядае пра досьвед суседняй Літвы

Рэквіем па спаленых вёсках iconСэктанты акупавалі катакомбы Емяльяна Пугачова
Многія зь ІХ дагэтуль лічыліся ў вышуку як “зьніклыя”. Але перад сваім “зьнікненьнем” практычна ўсе яны мелі сустрэчу з ідэйным лідэрам...

Рэквіем па спаленых вёсках iconБеларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра
Вільні. Працаваў у родных мясцінах каморнікам. У 1907 г у сваёй сядзібе ў Палівачах (каля Празарокаў) заснаваў самадзейны тэатр,...

Рэквіем па спаленых вёсках iconСлавянамоўныя рукапісы арабскім пісьмом, як крыніцы ведаў па культуры беларускіх татар
Вільні ў Прусію праз Трокі, у дзённіку адзначыў, што ў многіх вёсках вялікая колькасць татараў, якія маюць мову асаблівую, званаю...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка