Амэрыканскі аташэ І 30 маладых беларусаў маюць аднолькае хобі: кнігі




НазваАмэрыканскі аташэ І 30 маладых беларусаў маюць аднолькае хобі: кнігі
Дата канвертавання25.01.2013
Памер19.89 Kb.
ТыпДокументы
Амэрыканскі аташэ і 30 маладых беларусаў маюць аднолькае хобі: кнігі


“Кнігі як хобі” – гэта называлася галоўная тэма інтэрнэт-канфэрэнцыі, якую сёньня арганізаваў Менскі Інтэрнэт-цэнтр ў рамках амэрыканскай Праграмы пашырэньня доступу і навучаньня ў Інтэрнэце (IATP). Сярод удзельнікаў чату – чытачы самых розных біблятэкаў Беларусі і аташэ амэрыканскай амбасады ў Беларусі Джэймс Уільямс. У інтэрнэт-канфэрэнцыі паўдзельнічала і Алена Струвэ.


Падобныя мерапрыемствы Менскі Інтэрнэт-цэнтар ладзіць штомесяц. Нярэдка ўдзельнікамі канфэрэнцыі становяцца грамадзяне іншых краінаў СНД. Сёньняшняя сустрэча атрымалася больш камэрнай. Чат цягнуўся паўтары гадзіны –ад паловы пятай да шостай вечару. Сярод беларускіх удзельнікаў было нямала аматараў кнігі з рэгіёнаў – Полацка, Маладэчна.


Працоўнай мовай канфэрэнцыі была ангельская. Беларусы цікавіліся, што аташэ амэрыканскай амбасады ў Беларусі Джэймс Уільямс думае пра папулярнасьць чытаньня ў ЗША, пра амэрыканскую, эўрапейскую, расейскую ды беларускую літаратуру, а таксама ягоныя меркаваньні пра расейскую гісторыю (ў 1970-я гады Джэймс Уільямс вучыўся ў асьпірантуры Ленінградзкага ўнівэрсытэту).


Як вынікае з адказаў амэрыканскага дыплямата, для чалавека вельмі важна любіць кнігі. Падобныя звычкі залежаць ад школьнай сыстэмы ды выкладчыкаў. І калі ты нават людзі нават ня вучацца ва ўнівэрсытэтах, дзякуючы любові да чытаньня яны адкрываюць для сябе ўвесь сьвет.


Паводле Джэймса Уільмса, было б вельмі сумным, калі б у людзей зьнікла б звычка чытаць. Тое, што чалавек можа трымаць кнігу ў рукох гэта ужо штосьці.


Дыплямат зазначае, што паколькі вучыўся ў Ленінградзе, ён ведае расейскую мову. Беларускую мову ніколі не вывучаў, хаця вельмі б жадаў чытаць па-беларуску і ведаць беларускую літаратуры. У яго ёсьць шанец для гэтага, паколькі ён будзе знаходзіцца ў Беларусі цягам трох год.


Удзельнікам інтэрнэт-канфэрэнцыі дыплямат выказаў наступнае пажаданьне: ён бы хацеў стаць удзельнікаў аднаго з чытацкіх клюбаў Беларусі.


Як лічыць кіраўнік менскага Інтэрнэт-цэнтру Аляксандар Саладкоў, інтэрнэт-канфэрэнцыя ўдалася.


“Было дзесьці 30 удзельнікаў. Гэта выключна беларускі чат, таму, што гэты дыплямат працуе ў Беларусі. Ён сказаў: добрая актыўнасьць. Цікавыя пытаньні. Людзі працягваюць цікавіцца кнігай. Яшчэ застаўся кантынгент кніжных чытачоў”.


Адводка для вядучага: Паводле статыстыкі, Беларусь застаецца адной з чытаючых краінаў у сьвеце. Каля 40% насельніцтва наведвае бібліятэкі. Амаль 4 мільёны грамадзянаў, зь якіх 1 мільён дзяцей ды падлеткаў маюць чытацкія білеты. У Беларусі працуе 10 тысячаў біліятэкаў, штогод адчыняюцца 3-5новых. Каля 2 тысячаў бібліятэк маюць кампутары, многія падключаныя да інтэрнэту

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Амэрыканскі аташэ І 30 маладых беларусаў маюць аднолькае хобі: кнігі icon" Кнігі як хобі" -так называлася галоўная тэма Інтэрнэт-чату, які быў сёньня арганізаваны Менскім Інтэрнэтцэнтры iatp ў рамках амэрыканскай праграмы пашырэньня
Менскім Інтэрнэтцэнтры iatp ў рамках амэрыканскай праграмы пашырэньня доступу І навучаньня ў Інтэрнэце (iatp). Сярод удзельнікаў...

Амэрыканскі аташэ І 30 маладых беларусаў маюць аднолькае хобі: кнігі iconЯкія спэцыяльнасьці самыя запатрабаваныя ў маладых беларусаў?
Якія спэцыяльнасьці самыя запатрабаваныя ў маладых беларусаў? Якія спэцыялісты патрэбныя дзяржаве?

Амэрыканскі аташэ І 30 маладых беларусаў маюць аднолькае хобі: кнігі iconА лепшы падарунак кніга. Як зьмянілася стаўленьне беларусаў да кнігі сёньня?
За савецкімі часамі прапагандавалася думка, што савецкі народ – найчытацкі народ у сьвеце. А лепшы падарунак – кніга. Як зьмянілася...

Амэрыканскі аташэ І 30 маладых беларусаў маюць аднолькае хобі: кнігі iconА лепшы падарунак кніга. Як зьмянілася стаўленьне беларусаў да кнігі сёньня?
За савецкімі часамі прапагандавалася думка, што савецкі народ – найчытацкі народ у сьвеце. А лепшы падарунак – кніга. Як зьмянілася...

Амэрыканскі аташэ І 30 маладых беларусаў маюць аднолькае хобі: кнігі iconУрок пазакласнага чытання: Віталь Вольскі. «Падарожжа па краіне беларусаў»
Вучні ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца з вершаванымі творамі, у якіх апяваецца Беларусь, яе прырода. Самастойнае чытанне кнігі В....

Амэрыканскі аташэ І 30 маладых беларусаў маюць аднолькае хобі: кнігі iconА. У. Вострыкава Мінск мілаш урбан: літаратурны партрэт. Вектары ўплываў
Па словах самога аўтара, яго кнігі абуджаюць у людзей водгук, маюць шмат прыхільнікаў І яшчэ больш праціўнікаў

Амэрыканскі аташэ І 30 маладых беларусаў маюць аднолькае хобі: кнігі iconПалажэнне аб архіве Гродзенскага абласнога аб'яднання маладых навукоўцаў "віт"
Дакументы Грамадскага аб'яднання "віт", якія маюць гістарычнае, навуковае, сацыяльнае, эканамічнае І палітычнае значэнне уваходзяць...

Амэрыканскі аташэ І 30 маладых беларусаў маюць аднолькае хобі: кнігі iconРэалізацыяй творчага праекта "Чытаем беларускую кнігу" распачаўся Год кнігі ў бібліятэках нашага раёна. Мэта праекта актывізацыя работы бібліятэк па
Рэалізацыяй творчага праекта “Чытаем беларускую кнігу” распачаўся Год кнігі ў бібліятэках нашага раёна. Мэта праекта – актывізацыя...

Амэрыканскі аташэ І 30 маладых беларусаў маюць аднолькае хобі: кнігі iconДадатак 2 да Палажэння аб правядзеннi нацыянальнага адборачнага тура конкурсу маладых музыкантаў "Еўрабачанне-2010"
Гэтым выказваю згоду на ўдзел сына/дачкi ў нацыянальным адборачным туры конкурсу маладых музыкантаў "Еўрабачанне-2010", а ў выпадку...

Амэрыканскі аташэ І 30 маладых беларусаў маюць аднолькае хобі: кнігі iconУ штаб-кватэры бнф прайшла прэзэнтацыя кнігі "Верым! Можам! Пераможам!"
Кастрычніцкай плошчы Менску. Гэта – аповяд пра падзеі 19–25 сакавіка 2006 году, калі тысячы беларусаў пратэставалі супраць абвешчаных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка