Трагічны пафас верша А. Вярцінскага "Рэквіем па кожным чацвёртым"




НазваТрагічны пафас верша А. Вярцінскага "Рэквіем па кожным чацвёртым"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер53.8 Kb.
ТыпДокументы
Тэма. Трагічны пафас верша А.Вярцінскага “Рэквіем па кожным чацвёртым”.

Мэта. Дапамагчы вучням асэнсаваць змест “Рэквіема” і непаўторную адметнасць яго будовы. Данесці да іх трагічны пафас верша так, каб паняцце “ахвярнасць” напоўнілася непасрэднымі эмацыянальнымі пачуццямі і ўсведамленнем незваротнасці страт беларускага народа, памяццю пра гістарычнае мінулае сваёй Бацькаўшчыны. Вучыць аналізу вершаванага твора, бачыць падтэкст і пашырыць уяўленне вучняў пра шматграннасць паэзіі.

Абсталяванне. Фотаздымкі А.Вярцінскага, Моцарта, Т.Бондар, прысвечаныя падзеям вайны, касета з запісам санета Моцарта “Рэквіем”. Дзіцячыя малюнкі, прысвечанныя падзеям вайны. Выказванне Т.Бондар: Я-вольная шукаць свой дзень

У кожным бачным мне стагодlзі.

Душа не знойдзе – слова знойдзе,

І ў дзень той памяць прывядзе.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

  2. Уступная гутарка

-Успомнім, пра што ішла гутарка на папярэдніх уроках. Які раздзел мы абмяркоўваем? ( Пра паэзію, “Загадкавая краіна паэзіі”)

-Чаму ж паэзія загадкавая? Што ўяўляе сабой паэзія? (Нямецкі рамантык Наваліc: ”Паэзія ёсць адлюстраванне душы – унутранага свету ў яго цэласнасці”)

-А чалавечая душа, чалавечыя пачуцці, што можа быць больш складаным? У рускай мове нават і прыказка ёсць:”Чалавечая душа – поцемкі”, “Чужая душа - цёмны лес”.

У гэтую загадкавую краіну паэзіі, якая цікавіцца чалавечай душой, мы заглянем і сёння.

-Што ж цікавіць паэтаў? Якія тэмы яны закранаюць у сваіх творах?

а) Адносіны чалавека да жыцця, вызначае асабліваці чалавечага характару (А.Вярцінскі “Дзівак чалавек”)

б) Што ёсць паэзія для паэта і чалавека? (М.Танк і Л.Галубовіч “Паэзія”)

в) Жыцце людзей і іх быт (песні – узор паэзіі) ...

- Пад уплывам чаго ўзнікаў кожны з гэтых твораў?

( Пачуццяў, якія закранулі душу паэта. Кожны паэт імкнуўся перадаць свае пачуцці, выклікаць іх у вас, ускалыхнуць вашу душу)

- Бачыце, наколькі шматгранна паэзія, няма ёй мяжы. І сёння прагучыць ячшэ адна тэма, якую вы вызначыце самі.

3.Новая тэма.

а) Уступныя словы настаўніка:

- А працягнуць нашу размову я б хацела словамі беларускай паэтэсы Таісы Бондар ( на дошцы).

- Як разумееце вы гэтыя радкі?

МЭТА ЎРОКА. Мы паспрабуем пры дапамозе слова ускалыхнуць (ажывіць) нашу душу трагічнымі падзеямі 1941-1945 гадоў, ажывіць мінулае і пакінуць яго ў сваім сэрцы.

-А гаворка пойдзе пра верш А.Вярцінска “Рэквіем па кожным чацвёртым”.

Зварот да эпіграфа.

У часе мінулай вайны загінуў кожны чацвёрты.

-Дзе сустракалі вы гэты выраз? Пра што пойдзе размова ў творы? Якая тэма прагучыць? (Дакументальныя творы, часопісы, газета - публітыстыка.)

-Уважліва слухаем твор. Паспрабуйце сфармуляваць вашы ўражанні, што ўсхвалявала, якія пачуцці з’явіліся?

б) Выразнае чытанне верша настаўнікам.

в) Першасны аналіз верша.

- Вашы ўражанні аб вершы.

- Што ўсхвалявала? Падмацуйце меркаванні радкамі.

- Пад уплывам якіх пачуццяў аўтар напісаў гэты верш? Якое гучанне мае твор? (Пафас трагічны).

- Больш дэталёва знаёмімся з вершам, звяртаем увагу на незразумелыя словы і кампазіцыйную будову твора.

г) Чытанне верша падрыхтаванымі вучнямі.

д) Другасны аналіз ( лексічны, разбор кампазіцыйнай будовы)

- Якія словы вы не зразумелі? ( На дошцы :”прагал скразны”, ”знічка”, “зеўраць”, “рахунак”, “урок”, “эпілог”, “рэквіем”)

- З якіх частак складаецца твор?

е) Музычны твор Моцарта “Рэквіем” (Урывак).

- Уважліва ўчытайцеся ў азначэнне “…урачыста-жалобны літаратурны або музычны твор, прысвечаны памяці загінуўшых”.

-Каб замацаваць гэта паняцце, паслухайце “Рэквіем” Моцарта. Твор, які з’яўляецца “развітальным словам”, апошнім санетам, у якім аўтар падводзіць вынік свайму роздуму – пра жыццё і смерць, пра пакуты і міласэрнасць, пра адчай і надзею. Чуецца жах перад смерцю і яе непазбежнасцю.

Паслухайце ўрывак з “Рэквіяма” і паспрабуйце выявіць падабенства гэтых двух твораў: літаратурнага і музычнага.

(Гучаннем, напружанасцю, тугой, смуткам, жалем, трагічнасцю)

ж) Чытанне і аналіз верша па частках.

-Чытаем верш, асэнсоўваем змест кожнай, звяртаем увагу на мастацкія асаблівасці твора.

1.Уступ.

- Што ўяўляе сабой уступ? Якая яго функцыя? (Канстатацыя таго, што адбылася вайна, нешта жудаснае, страшнае. Падрыхтоўвае нас да далейшага чытання.)

-Якія мастацкія асаблівасці выкарыстоўвае аўтар? (Рытарычаскія пытанні, паралелізм).

2. 1 частка.

- Што ўяўляе сабой 1 частка? ( Апісанне, канстатацыя факта гібелі кожнага чацвёртага).

- Якія літаратурныя асацыяцыі абудзіліся ў вас, калі вы чыталі радкі:

Доўга не трацілі ўдова надзей,

Доўга чакалі маці дзяцей

Не верылі, што мёртвы

Кожны чацверты.

-Якая гераіня таксама чакала свайго сына? Мабыць, гэтага ж самага чацвертага.( В.Быкаў “Незагойная рана”; П.Панчанкі “Іх вечныя агні”)

ЗВАРОТ ДА ДЗІЦЯЧЫХ МАЛЮНКАЎ

-Якімі сродкамі аўтару ўдаецца падкрэсліць людскі боль? (Рэфрэн, які апраўдвае змест эпіграфа)

-Пачуццё страты для тых, хто застаўся жыць, настолькі балючае, што нельга не ўсклікнуць разам з паэтам:

О, як нам вас не стае-

Кожны чацвёрты!

3.2 частка.- узмацняецца пачуццё горкага смутку, бо высвятляецца, што страты народа намнога большыя за тыя, ад якіх мы толькі жахаемся: “Кожны чацвёрты забіты, а колькі скалечаных, змораных і знявечаных…”

ЗВАРОТ ДА ФОТАЗДЫМКАЎ

  • Якія “раны” былі і засталіся? (На зямлі і на душы.)

4.3 частка – развіваецца тэма разбурэнняў, страт. Падлікам ахвяр працягваецца тэма жудаснай трагедыі. У апошняй страфе гучыць абвяржэнне думкі, зададзенай эпіграфам і падцверджанай зместам першай часткі.

Лічым: кожны чацвёрты.

А той рахунак прыблізны,

А той рахунак няцвёрды,

А ўрок яшчэ больш вялізны.

-Калі б гэта быў музычны твор, у міноры ці мажоры ён быў бы напісаны?

5.Эпілог “Урок спражэння”.

  • Чаму такая назва?

  • Як гучыць?

  • Якія дзеясловы спрагаюцца? (“ісці”, “пець”, “любіць”)

  • Каго малюе аўтар? (Дзяцей – сімвал будучыні.)

6.Вынік( настаўнік). Адбываецца цудоўная раўнавага: мажор і мінор.

Любім мы.Любіце вы.

Колькі дзятвы, травы, сінявы!

– Хоць сэрца насцеж разгортвай.”

Светлы мінор успамін – заключныя радкі:

А каб яшчэ ды быў жывы

Кожны чацвёрты.

Гэтымі словамі паэт пагаджаецца са зместам эпіграфа і першай часткай верша.

4.Вынік

- Як гучаў верш? Якім пафасам быў напоўнены?

- Якая асноўная думка верша? ( Запавет жывым. Нашчадкі павінны памятаць трагедыю народа і не дапусціць паўтарэння)

5. Рэфлексія “Падары кветку”

6. Дамашняе заданне

Выразнае чытанне верша. Выпісаць азначэнне “рэквіем”, “эпілог”. Скласці верш, напоўнены трагічным пафасам*

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Трагічны пафас верша А. Вярцінскага \"Рэквіем па кожным чацвёртым\" iconАнатоль Вярцінскі. «Рэквіем па кожным чацвёртым»
Мэта ўрока: дапамагчы вучням асэнсаваць драматычны змест твора, адметнасць яго будовы, данесці да ІХ трагічны пафас верша

Трагічны пафас верша А. Вярцінскага \"Рэквіем па кожным чацвёртым\" icon«жыццё даецца, каб жыццё тварыць »
Мэта ўрока: раскрыць гуманістычны пафас верша, сувязь паміж сучасным І вечным, падвесці вучняў да пераканання, што чалавек сам нясе...

Трагічны пафас верша А. Вярцінскага \"Рэквіем па кожным чацвёртым\" iconНе шукай сабе, мой братку
Мэта ўрока: дапамагчы вучням усвядоміць непарыўную злітнасць лірычнага героя верша з роднай зямлёй, высокі грамадзянскі пафас, адметнасць...

Трагічны пафас верша А. Вярцінскага \"Рэквіем па кожным чацвёртым\" iconТэма: Г. Далідовіч "Губаты". Трагічны фінал – праява хцівасці І жорсткасці людзей
Тэма: Г. Далідовіч “Губаты”. Трагічны фінал – праява хцівасці І жорсткасці людзей

Трагічны пафас верша А. Вярцінскага \"Рэквіем па кожным чацвёртым\" iconУрок распрацавала І правяла
Жыццё І творчасць К. Чорнага. Раман “Пошукі будучыні”. Гісторыя стварэння. Пафас. Праблематыка

Трагічны пафас верша А. Вярцінскага \"Рэквіем па кожным чацвёртым\" iconУрок распрацавала І правяла
Жыццё І творчасць К. Чорнага. Раман “Пошукі будучыні”. Гісторыя стварэння. Пафас. Праблематыка

Трагічны пафас верша А. Вярцінскага \"Рэквіем па кожным чацвёртым\" iconРэквіем па спаленых вёсках
...

Трагічны пафас верша А. Вярцінскага \"Рэквіем па кожным чацвёртым\" iconХто каго "зацюкаў", або цэзар у масцы гамлета
Трагічная развязка не здымае аптымістычнага гучання твора. Драматург не толькі выкрывае, асуджае, паказвае трагічны канец такіх,...

Трагічны пафас верша А. Вярцінскага \"Рэквіем па кожным чацвёртым\" iconДзеці, сёння ў нас незвычайнае свята. Усе мы запрошаны на сустрэчу з казкай. Давайце з вамі прачытаем вось гэтыя паэтычныя радкі з верша М. Танка, напісаныя на
Настаўнік: Дзеці, сёння ў нас незвычайнае свята. Усе мы запрошаны на сустрэчу з казкай. Давайце з вамі прачытаем вось гэтыя паэтычныя...

Трагічны пафас верша А. Вярцінскага \"Рэквіем па кожным чацвёртым\" iconНастаўніцкая газета №141 (7271) 20 лістапада 2012 года
Прычым здарылася гэта практычна на парозе школы. Трагедыя не пакінула раўнадушным нікога: вельмі ўжо відавочным быў той факт, што...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка