Павел Сухі Павел Восіпавіч Сухі




НазваПавел Сухі Павел Восіпавіч Сухі
Дата канвертавання25.01.2013
Памер27.44 Kb.
ТыпДокументы
Павел Сухі

Павел Восіпавіч Сухі (10 ліпеня 1895, Глыбокае — 15 верасня 1975, Масква), савецкі авіяканструктар. Лаўрэат Ленінскай прэміі (1968) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1943), двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1957, 1965), доктар тэхнічных навук (1940).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і выкладчыка народнага вучылішча, хрысціў хлопчыка глыбоцкі святар Іларыён Віляноўскі. Кватэра Сухіх размяшчалася ў будынку вучылішча, якое была побач з царквой, таму сем’і настаўніка і святара жылі побач і сябравалі. Улетку 1896 сям’я Сухіх пераехала ў Свянцяны, дзе прайшлі дзіцячыя гады П.В. Сухога.

У 1914 П.В. Сухі паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт, пасля першага курса пераводзіцца ў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча – тагачасна самую прэстыжную тэхнічную ВНУ. З 1916 П.В. Сухі ў арміі, заканчвае школу прапаршчыкаў, прымае ўдзел ў 1-ай сусветнай вайне. У 1918–1920 працуе выкладчыкам матэматыкі ў школе ў Лунінцы (цяпер Брэсцкая вобл.), чыгуначнай школе ў Гомелі. Пасля аднаўлення дзейнасці вышэйшых навучальных устаноў Расіі прадоўжыў вучобу ў Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы (1920), якое скончыў у 1925 г.

З 1920-х пачаў працу па стварэнні самалётаў. З 1925 працаваў інжынерам-канструктарам у Цэнтральным аэрагідрадынамічным інстытуце імя М. Жукоўскага (ЦАГІ). Прымаў удзел у праектаванні самалётаў АНТ-3, АНТ-4, АНТ-6, АНТ-9, АНТ-10. Пад кіраўніцтвам А. Тупалева распрацаваў знішчальнік І-4 (АНТ-5), выпрабаванні і серыйная вытворчасць якога былі пачаты ў 1927 г., і І-14 (АНТ-31) (1932—1934). Вядучы канструктар і кіраўнік аддзела па распрацоўцы самалётаў РД (АНТ-25) і «Радзіма» (АНТ-37). З 1936 — намеснікам начальніка канструктарскага бюро завода даследчых канструкцый ЦАГІ, а з 1937 г. — начальнікам канструктарскага бюро завода. З 1939 П.В. Сухі – галоўны канструктар даследчага канструктарскага бюро. Пад яго кіраўніцтвам у 1940–1941 створаныя эксперыментальныя знішчальнікі СУ-1, СУ-3 і інш. са звычайнымі і камбінаванымі сілавымі ўстаноўкамі з высокімі лётна-тэхнічнымі характарыстыкамі. Створаны шматфункцыянальны баявы самалёт СУ-2, машына з высокай хуткасцю і магутна ўзбраенем, якой не патрэбны быў адмыслова абсталяваны аэрадром. У чэрвені 1943 распрацаваны П.В. Сухім браніраваны штурмавік СУ-6 прайшоў дзяржаўныя выпрабаванні і быў вельмі высока ацэнены. Падчас Вялікай Айчынай вайны П.В. Сухім быў створаны браніраваны двухрухавіковы штурмавік СУ-8. За стварэнне выдатнай ваеннай тэхнікі П.В. Сухому ў 1943 была прысуджаная Дзяржаўная прэмія.

З 1956 П.В. Сухі – генеральны канструктар, адзін са стваральнікаў савецкай рэактыўнай і звышгукавой рэактыўнай авіяцыі. Распрацаваў рэактыўныя самалёты Су-9 з двума рэактыўнымі рухавікамі, знішчальнік-перахватчык Су-15 і інш. з турбарэактыўнымі рухавікамі, звышгукавыя знішчальнікі з стралападобным і трохвугольным крылом. Пад яго кіраўніцтвам быў распрацаваны першы знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-7Б. Прымаў удзел ў распрацоўцы і кіраваў лётнымі выпрабаваннямі бамбардзіроўшчыка Ту-14. Памёр 15.9.1975 у Маскве, пахаваны на Навадзевічых могілках.

П.В. Сухі – аўтар больш як 50 самалётаў, 30 з якіх былі пабудаваныя і выпрабаваны. Канструкцыі яго самалётаў адрозніваюцца ўвядзеннем розных тэхнічных навінак, упершыню ўжытых у савецкім самалётабудаванні. Авіяканструктар А.К. Антонаў называў яго "квінтэсэнцыяй нашай авіяцыі". На самалётах канструкцыі П.В. Сухога неаднаразова ўстанаўліваліся рэкорды па працягласці, хуткасці і вышыні палёту. У 1934 на самалёце РД (АНТ-25) быў ўстаноўлены сусветны рэкорд па працягласці беспасадачнага палёту, а ў 1936 зроблены беспасадачны пералёт Масква – Далёкі Усход (экіпаж пад кіраўніцтвам В. Чкалава). На самалётах Т-431 і Т-405 устаноўлены два сусветныя рэкорды па вышыні (1959, 1962) і два рэкорды хуткасці палёту па замкнёным маршруце (1960, 1962).

Узнагароды

П.В. Сухі – лаўрэат шматлікіх прэмій, узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі. У 1975 Прэзідыум Акадэміі навук СССР за «найвыдатнейшыя дасягненні ў галіне авіяцыйнай навукі і тэхнікі» прысудзіў медаль № 1 імя А. Тупалева генеральнаму канструктару П. Сухому (пасмяротна). У Гомелі імем П.В. Сухога названая вуліца, а ў 1977 устаноўлены бронзавы бюст. Яго імя прысвоена Канструктарскаму бюро (сакавік 1977), Гомельскаму дзяржаўнаму тэхнічнаму ўніверсітэту. У Глыбокім на ўездзе ў горад размешчаны самалёт-помнік, у Глыбоцкай СШ №1 створаны яго музей.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Павел Сухі Павел Восіпавіч Сухі iconСвятой Павел: Учение апостола о соотношении между Адамом и Христом
Нём, безмерно превосходит грех Адама и влияние этого греха на человечество, так что Павел приходит к заключению: «А когда умножился...

Павел Сухі Павел Восіпавіч Сухі iconПреподобный Павел Фивейский
Египте, в городе Фиваиде. Оставшись сиротой, он много претерпел от своего корыстолюбивого родственника из-за родительского наследства....

Павел Сухі Павел Восіпавіч Сухі iconКраязнаўца Анатоль Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь, а маці
Рогач адшукаў карані вядомага авіяканструктара Паўла Сухога на Вілейшчыне. А іменна: бацька Восіп Сухі нарадзіўся ў вёсцы Вязынь,...

Павел Сухі Павел Восіпавіч Сухі iconСовременное искусство в стенах «Строгановки»
Дарья Суровцева, Ростан Тавасиев, Егор Кошелев, Роман Сакин, Павел Гуляев, Алексей Соколов, Павел Гришин, Алексей Дьяков, а также...

Павел Сухі Павел Восіпавіч Сухі iconПавел Санаев Похороните меня за плинтусом Павел санаев похороните меня за плинтусом
Меня зовут Савельев Саша. Я учусь во втором классе и живу у бабушки с дедушкой. Мама променяла меня на карлика-кровопийцу и повесила...

Павел Сухі Павел Восіпавіч Сухі iconЗакон сухі прынЯлі ўсё роўна мы прынЯлі!

Павел Сухі Павел Восіпавіч Сухі iconМужчины рода Кондратенко Маслобойников Павел Михайлович моу «сош №2 г. Жирновска» Волгоградской обл.
Я, Маслобойников Павел, представитель рода Кондратенко. Мой дедушка, Кондратенко Николай Владимирович, военный комиссар. Свою жизнь...

Павел Сухі Павел Восіпавіч Сухі iconВідділ освіти виконавчого комітету Славутицької міської ради Міський методичний центр Славутицька загальноосвітня школа І-ІІІ ступенів №4
А діти з допомогою них зрозуміти сухі факти І дати через людський фактор тих обставин, що втягли у свій вир чоловіків

Павел Сухі Павел Восіпавіч Сухі iconРоман рудюк натан.Ініціації(частина 1)
Перли сиплять густо, як порване намисто – зникають у стоці. Може це була ртуть? Оглядає сухі плями на передпліччі І між грудьми....

Павел Сухі Павел Восіпавіч Сухі iconПавел Гейцман Смертоносный груз "Гильдеборг"

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка