Аб кансультатыўным міжэтнічным савеце пры упаўнаважаным па справах рэлігій І нацыянальнасцей




НазваАб кансультатыўным міжэтнічным савеце пры упаўнаважаным па справах рэлігій І нацыянальнасцей
Дата канвертавання25.01.2013
Памер72.75 Kb.
ТыпДокументы

ПАЛАЖЭННЕ


АБ КАНСУЛЬТАТЫЎНЫМ МІЖЭТНІЧНЫМ САВЕЦЕ ПРЫ

УПАЎНАВАЖАНЫМ ПА СПРАВАХ РЭЛІГІЙ І НАЦЫЯНАЛЬНАСЦЕЙ

Зацверджана Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей


Кансультатыўны міжэтнічны савет пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей з’яўляецца правапераемнікам Кансультатыўнага савета прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў грамадзян, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасцей, пры Камітэце па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, які быў створаны ў адпаведнасці з п. 10 Палажэння аб Камітэце па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 лютага 2002 г. № 164, і дзейнічаў у адпаведнасці з Палажэннем, зацверджаным рашэннем калегіі Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2005 г., пратакол № 3, п. 3.

1. Кансультатыўны міжэтнічны савет пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей (далей – Савет) створаны ў адпаведнасці з п. 13 Палажэння аб Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей і яго апараце, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2006 г. № 891.

2. Дадзенае Палажэнне вызначае кампетэнцыю і парадак дзейнасці Савета.

3. Савет дзейнічае ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб нацыянальных меншасцях у Рэспубліцы Беларусь”, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

4. Савет у межах сваёй кампетэнцыі супрацоўнічае з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей, рыхтуе прапановы па ўдасканаленню ўзаемадзеяння грамадскіх аб’яднанняў грамадзян, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасцей, іх саюзаў (асацыяцый) (далей – грамадскія аб’яднанні), каардынуе дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікі якіх уваходзяць у склад Савета.

5. Задачы Савета:

5.1. садзейнічанне захаванню і ўмацаванню міжнацыянальнай згоды ў грамадстве Рэспублікі Беларусь;

5.2. садзейнічанне інтэграванню грамадзян розных нацыянальнасцей у беларускае грамадства; спрыянне фарміраванню ў грамадстве ўсведамлення і прызнання, што ўсе нацыянальныя супольнасці з'яўляюцца неад'емнай часткай народа Рэспублікі Беларусь; папулярызацыя каштоўнасці этнакультурнай разнастайнасці беларускага грамадства і шматвекавой традыцыі мірнага сумеснага пражывання ў краіне розных нацыянальных супольнасцей;

5.3. спрыянне стварэнню належных умоў для рэалізацыі правоў грамадзян розных нацыянальнасцей на адраджэнне сваіх нацыянальных каштоўнасцей, адукацыйна-асветніцкую, культурна-творчую, інфармацыйную і іншую дзейнасць у адпаведнасці са статутамі грамадскіх аб'яднанняў і асабіста;

5.4. дапамога культурнаму абмену паміж грамадзянамі ўсіх нацыянальнасцей і грамадскімі аб’яднаннямі, развіццю сувязей з краінамі іх паходжання; садзейнічанне ўсталяванню высокай культуры міжнацыянальных зносін;

5.5. садзейнічанне фарміраванню ў грамадстве негатыўных адносін да праяў нецярплівасці, зневажання і дыскрымінацыі па нацыянальных прыкметах.

6. Для забеспячэння акрэсленых задач Савет:

6.1. уносіць прапановы па ўдасканаленню ўзаемадзеяння грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікі якіх уваходзяць у склад Савета, і дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь;

6.2. прымае ўдзел у распрацоўцы рэкамендацый па практычнаму ажыццяўленню дзяржаўнай палітыкі па забеспячэнню правоў грамадзян, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасцей;

6.3. спрыяе стварэнню ўмоў для вывучэння, захавання і развіцця культур нацыянальных супольнасцей Беларусі, зберажэння і аховы помнікаў іх гісторыі і культуры на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, заахвочвання паспяховай дзейнасці ў гэтых накірунках;

6.4. разглядае ініцыятывы грамадскіх аб'яднанняў, прадстаўнікі якіх уваходзяць у склад Савета, і асобных грамадзян Рэспублікі Беларусь аб правядзенні культурна-асветных мерапрыемстваў і даводзіць сваё меркаванне да ведама зацікаўленых;

6.5. прадстаўляе прапановы аб правядзенні тэматычных даследаванняў, распрацоўцы нарматыўна-прававых дакументаў, асобных праграм і праектаў, арганізацыі мерапрыемстваў і іх забеспячэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

6.6. рыхтуе і абмяркоўвае прапановы аб прадстаўленні асоб, калектываў, устаноў, аб'яднанняў да дзяржаўных узнагарод і іншых заахвочванняў за значныя дасягненні ў падтрымцы і развіцці культуры і адукацыі нацыянальных супольнасцей Беларусі; значны ўклад ва ўмацаванне міжнацыянальнай згоды;

6.7. заслухоўвае інфармацыі асобных аб'яднанняў аб рабоце па нацыянальна-культурнаму развіццю нацыянальных супольнасцей, статутнай дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікі якіх уваходзяць у склад Савета;

6.8. рыхтуе прапановы аб падтрымцы статутнай дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку прадстаўляе прапановы аб прыярытэтах і механізмах дапамогі ім у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

6.9. абмяркоўвае вопыт статутнай дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў, рыхтуе прапановы аб абагульненні і папулярызацыі лепшых яго ўзораў;

6.10. усталёўвае і падтрымлівае праз Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей сувязі з падобнымі грамадскімі саветамі ў іншых краінах.

7. Правы Савета.

Для ажыццяўлення сваіх задач Савет мае права:

7.1. атрымліваць ва ўстаноўленым парадку інфармацыю ад Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей аб яго дзейнасці ў сферы міжнацыянальных адносін і ўзаемадзеяння з грамадскімі аб’яднаннямі;

7.2. рыхтаваць звароты з запытамі аб рэалізацыі прапаноў грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікі якіх уваходзяць у склад Савета, а таксама аб вырашэнні асобных пытанняў грамадзян – членаў даных грамадскіх аб’яднанняў;

7.3. фарміраваць рабочыя групы для вывучэння праблем па асобных пытаннях дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў;

7.4. уносіць прапановы па фінансаванню мэтавых праграм, асобных праектаў і мерапрыемстваў грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікі якіх уваходзяць у склад Савета.

8. Склад Савета і парадак работы.

8.1. У Савет уваходзяць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасцей, і пастаянна пражываючыя ў Рэспубліцы Беларусь замежныя грамадзяне – прадстаўнікі зарэгістраваных у адпаведнасці з заканадаўствам грамадскіх аб’яднанняў і іх саюзаў (асацыяцый). Склад Савета фарміруецца на добраахвотных пачатках.

8.2. У склад Савета ўваходзяць прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, якія выказваюць жаданне каардынаваць сваю дзейнасць у межах Савета, ажыццяўляюць дзейнасць па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб нацыянальных меншасцях у Рэспубліцы Беларусь”.

8.3. Прадстаўнікі саюзаў (асацыяцый) грамадскіх аб’яднанняў, якія створаны грамадзянамі пэўнай нацыянальнасці, прадстаўляюць у Савеце даныя грамадскія аб’яднанні.

8.4. Грамадскія аб’яднанні, іх саюзы (асацыяцыі), якія створаны грамадзянамі пэўнай нацыянальнасці, маюць права вылучаць аднаго прадстаўніка ў склад Савета з дэлегаваннем яму паўнамоцтваў прадстаўляць ў Савеце інтарэсы азначаных аб’яднанняў.

Рашэнні кіруючых органаў даных грамадскіх аб’яднанняў аб вылучэнні аднаго прадстаўніка ў склад Савета або аб адкліканні яго паўнамоцтваў прадстаўляць інтарэсы грамадскіх аб’яднанняў ці некалькіх грамадскіх аб’яднанняў пэўнай нацыянальнасці ў Савеце прадстаўляюцца старшыні Савета і Упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей у пісьмовай форме не пазней як за 14 дзён да чарговага пасяджэння Савета.

8.5. Рашэнне аб уключэнні прадстаўніка грамадскага аб’яднання ў склад Савета прымаецца на пасяджэнні Савета згодна з прадстаўленнем старшыні Савета і Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей адкрытым галасаваннем прысутных членаў Савета.

8.6. Грамадскія аб’яднанні, прадстаўнікі якіх уваходзяць у склад Савета, маюць права адклікаць сваіх прадстаўнікоў і кааптаваць новых прадстаўнікоў на выснове рашэнняў кіруючых органаў грамадскіх аб’яднанняў. Такія рашэнні павінны быць прадстаўлены старшыні Савета і Упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей у пісьмовай форме не пазней як за 14 дзён да пасяджэння Савета.

8.7. Члены Савета выбіраюць адкрытым галасаваннем старшыню Савета, намесніка старшыні Савета і адказнага сакратара Савета з тэрмінам паўнамоцтваў 2 гады.

8.7.1. Старшыня Савета з’яўляецца паўнамоцным прадстаўніком Савета, прадстаўляе інтарэсы Савета перад Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей, сумесна з апаратам Упаўнаважанага рыхтуе праект плана работы Савета, планавыя пасяджэнні Савета і праводзіць іх, здзяйсняе кантроль за выкананнем рашэнняў Савета.

8.7.2. Намеснік старшыні Савета выконвае функцыі старшыні Савета пры яго адсутнасці.

8.7.3. Адказны сакратар Савета вядзе справаводства Савета, інфармуе членаў Савета аб тэрмінах пасяджэнняў Савета, сумесна з апаратам Упаўнаважанага рыхтуе матэрыялы да пасяджэнняў Савета, афармляе пратаколы пасяджэнняў Савета, якія падпісваюцца старшынёй Савета і адказным сакратаром.

8.8. Савет з’яўляецца грамадскім фарміраваннем і працуе на грамадскіх пачатках.

9. Арганізацыйную і тэхнічную дапамогу ў рабоце Савета аказвае апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

10. Савет праводзіць планавыя пасяджэнні не радзей аднаго разу ў паўгода. Пазачарговыя пасяджэнні Савета могуць праводзіцца па ініцыятыве не меней як 1/2 часткі ад агульнай колькасці яго членаў, альбо старшыні Савета, Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

11. Кожны член Савета можа ўносіць прапановы ў план работы Савета на наступны год, а таксама ў павестку кожнага пасяджэння Савета падчас яго падрыхтоўкі ў пісьмовай форме не пазней як за 7 дзён да яго правядзення.

12. Пасяджэнне Савета лічыцца правамоцным, калі ў ім прынялі ўдзел не меней як 1/2 агульнай колькасці прадстаўнікоў членаў Савета.

13. Рашэнне Савета прымаецца адкрытым галасаваннем. Рашэнне лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала болей за палову прысутных на пасяджэнні членаў Савета. У асобных выпадках рашэнні могуць прымацца метадам завочнага пісьмовага апытання кожнага члена Савета, ці вуснага (тэлефоннага), якія павінны быць пацверджаны ў пісьмовым выглядзе на працягу 2 тыдняў. Рашэнні Савета маюць рэкамендацыйны характар.

14. Рашэнні Савета распаўсюджваюцца на грамадскія аб’яднанні, прадстаўнікі якіх уваходзяць у склад Савета.

15. Адпаведныя рашэнні Савета могуць дасылацца для разгляду зацікаўленым дзяржаўным органам Рэспублікі Беларусь, арганізацыям, установам, грамадскім аб’яднанням.

16. Для ўдзелу ў пасяджэннях Савета могуць запрашацца ў адпаведнасці з разглядаемым пытаннем прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый і ўстаноў.

17. На пасяджэннях Савета па запрашэнні старшыні Савета і Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей могуць прысутнічаць прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

18. Рашэнні аб рэарганізацыі і ліквідацыі Савета зацвярджаюцца Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аб кансультатыўным міжэтнічным савеце пры упаўнаважаным па справах рэлігій І нацыянальнасцей iconАртыкул 1
Дзяржаўны камітэт па справах рэлігій І нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь І дэпартамент нацыяналь­ных меншасцей І эміграцыі пры...

Аб кансультатыўным міжэтнічным савеце пры упаўнаважаным па справах рэлігій І нацыянальнасцей iconКонкурс-фестываль журналістаў І сродкаў масавай інфармацыі арганізацый суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, засноўваецца Упаўнаважаным па справах рэлігій І нацыянальнасцей з мэтай далейшай папулярызацыі грамадскай дзейнасці арганізацый суайчыннікаў за мяжой у смі,
Палажэнне аб конкурсе-фестывалі журналістаў І сродкаў масавай інфармацыі арганізацый суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой

Аб кансультатыўным міжэтнічным савеце пры упаўнаважаным па справах рэлігій І нацыянальнасцей iconУпаўнаважаны па справах рэлігій I нацыянальнасцей савета
Аргкамітэт Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Шлях да ўзаемнасці" запрашае ўсіх зацікаўленых навукоўцаў прыняць удзел у XVIII канферэнцыі,...

Аб кансультатыўным міжэтнічным савеце пры упаўнаважаным па справах рэлігій І нацыянальнасцей iconАб зацвярджэнні Палажэння аб рэспубліканскім конкурсе сярод журналістаў І сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных І міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялога ў Рэспубліцы Беларусь І супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой
Пастанова упаўнаважанага па справах рэлігій І нацыянальнасцей І міністэрства інфармацыі рэспублікі беларусь

Аб кансультатыўным міжэтнічным савеце пры упаўнаважаным па справах рэлігій І нацыянальнасцей iconВыпуск 4 (323) ( 29 студзеня 2009 г.)
Галоўная Рада непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў на Беларусі прыняла зварот да ўпаўнаважанага па справах рэлігій І...

Аб кансультатыўным міжэтнічным савеце пры упаўнаважаным па справах рэлігій І нацыянальнасцей iconПалажэнне аб савеце факультэта вышэйшай навучальнай установы
Савет факультэта з'яўляецца прадстаўнiчым калегiяльным органам кiравання, якi ствараецца пры дэкане з мэтай вырашэння асноўных пытанняў...

Аб кансультатыўным міжэтнічным савеце пры упаўнаважаным па справах рэлігій І нацыянальнасцей iconТаццяна Дасаева, Інстытут журналістыкі бду (Беларусь)
«Усходняе партнёрства» – праект, прапанаваны Еўрапейскім Саюзам Беларусі. Ён быў прэзентаваны міністрам замежных спраў Польшчы пры...

Аб кансультатыўным міжэтнічным савеце пры упаўнаважаным па справах рэлігій І нацыянальнасцей iconСудова палата у цивільних справах Верховного Суду України в складі
Особа 1, особа 2, особа 3, особа 4, особа 6, особа 7, треті особи: приватний нотаріус Харківського міського нотаріального округу...

Аб кансультатыўным міжэтнічным савеце пры упаўнаважаным па справах рэлігій І нацыянальнасцей iconРожа свіней
Рожа свіней – інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца пры вострым працяканні септыцэміяй І запаленчай эрытэмай скуры, пры падвострым...

Аб кансультатыўным міжэтнічным савеце пры упаўнаважаным па справах рэлігій І нацыянальнасцей iconЗакон регулирует
Зацемкі на тэму “РОЎнасьць рэлігій І прэамбула закону рб “аб свабодзе сумленьня І рэлігійных арганізацыях”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка