У беларусі 28 лютага апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы з 1 студзеня. Сёньня наш




НазваУ беларусі 28 лютага апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы з 1 студзеня. Сёньня наш
Дата канвертавання31.10.2012
Памер20.01 Kb.
ТыпДокументы
У Беларусі 28 лютага – апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы з 1 студзеня. Сёньня наш карэспандэнт Альгерд Невяроўскі наведаў падатковую інспэкцыю Савецкага раёну.


Інспэкцыя па падатках і зборах Савецкага раёну лічыцца адной з самых неўладкаваных у Менску. Месьціцца на першым паверсе аднаго з старых дамоў па вуліцы Якуба Коласа. Прыйшоў я туды ў сярэдзіне сёньняшняга дня.


Каля дзьвюх дзьвярэй, за якімі вядуць прыём каля дзесятка інспэктараў, сабралася каля 30 чалавек. Некаторыя людзі запаўняюць дэклярацыі непасрэдна за сталамі ў калідоры, некаторыя прынесьлі ўжо запоўненыя блянкі.


Карэспандэнт: “Скажыце, як доўга прыходзіцца ў чэргах сядзець, які ёсьць праблемы?”


Дзяўчына: “Я ня ведаю, толькі што прыйшла”.


Спадарыня: “Ніякіх праблемаў няма”.


Карэспандэнт: “Колькі трэба стаяць у чарзе?”


Жанчына: “Прыкладна паўгадзіны”.


Карэспандэнт: “А чаму вы вырашылі здаваць у апошні дзень? Было ж два месяцы?”


Спадарыня: “Калі быў вольны час, тады і прыйшлі”.


У апошнія дні лютага прыкладна такія ж чэргі людзей былі і ў іншых падатковых інспэкцыях Менску. Гаворыць намесьніца начальніка ўпраўленьня кантролю за падаткаабкладаньнем фізычных асобаў інспэкцыі Савецкага раёну Сьвятлана Касюк:


Касюк: “Чэргі – гэта панятак умоўны. Калі два чалавекі стаіць у калідоры гэта чарга? Гэта таксама чарга. Ад чэргаў мы на сёньня не пазбавімся, бо многія нашыя грамадзяне чамусьці вырашылі прыйсьці менавіта ў апошнія дні дэкляраваньня. Але гледзячы на нашыя чэргі я б не сказала, што ў нас фатальная сытуацыя. У нас на калідоры не такія вялікія чэргі. І ўсе грамадзяне, што прыйдуць сёньня, будуць абслужаныя, прынятыя ў іх дэклярацыі”.


З 1 студзеня па 1 сакавіка ўключна інспэкцыі працуюць ад 8 раніцы да 8 ўвечары. Людзям прыходзіць непасрэдна ў інспэкцыю не абавязкова. Паводле пастановы Міністэрства па падатках і зборах рэзыдэнты могуць выслаць сваю дэклярацыю поштай, альбо накіраваць праз сваю давераную асобу.


Грамадзянін Беларусі абавязаны падаць дэклярацыю, калі ён зьяўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, калі меў за год болей за 1 крыніцу прыбытку, калі атрымліваў прыбытак з-за мяжы, калі набываў нерухомасьць альбо машыну.


Сьвятлана Касюк адзначае, што сёлета людзей, што падаюць дэклярацыі стала значна больш. Гэта зьвязана з вяртаньнем вылічэньняў за атрыманыя крэдыты на вучобу ці будаўніцтва. Тым, хто не пасьпеў здаць гадавую дэклярацыю да 1 сакавіка, пагражае штраф.


Альгерд Невяроўскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларусі 28 лютага апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы з 1 студзеня. Сёньня наш iconСёньня ў Беларусі апошні дзень падачы дэклярацыі пра гадавы прыбытак. Якія ёсьць легальныя магчымасьці зьнізіць падаткі?
Эканаміст Міхал Залескі перакананы: падатковы цяжар будзе не такі адчувальны, калі ведаць элемэнтарныя правы асобы – як фізычнай,...

У беларусі 28 лютага апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы з 1 студзеня. Сёньня наш iconАпошні тэрмін падачы падачы дакументаў 05. 2005 г
Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў І тэлевізыйных праграм

У беларусі 28 лютага апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы з 1 студзеня. Сёньня наш iconАпошні дзень менскіх "Ікарусаў"
Сёньня апошні раз у Менску на лінію выйшлі вугорскія аўтобусы “Ікарус”. Пасьля 40 гадоў працы яны саступілі месца беларускім аўтобусам...

У беларусі 28 лютага апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы з 1 студзеня. Сёньня наш iconАпошні дзень менскіх "Ікарусаў"
Сёньня апошні раз на лінію выйшлі гарадзкія аўтобусы вугорскай вытворчасьці “Ікарус”. Пасьля 40 гадоў эксплюатацыі, яны саступілі...

У беларусі 28 лютага апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы з 1 студзеня. Сёньня наш iconСёньня некаторыя краіны адначаюць Дзень пасажыра. У беларусі такое сьвята афіцыйна не зацьверджана. Разам з тым многія жыхары ў гэты дзень зьвяртаюцца да
Паводле афіцыйных асоб, транспартнае абслугоўваньне пасажыраў у Беларусі знаходзіцца на належным узроўні. Говорыць прадстаўніца Міністэрства...

У беларусі 28 лютага апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы з 1 студзеня. Сёньня наш icon21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны unesco 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага...

У беларусі 28 лютага апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы з 1 студзеня. Сёньня наш iconПопыт на пэтарды будзе расьці
Усяго 45 дзён на год, ад 1 сьнежня да 15 студзеня, згодна з пастановай ураду ў Беларусі дазволены гандаль пэтардамі. Менавіта перад...

У беларусі 28 лютага апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы з 1 студзеня. Сёньня наш iconУпершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня
Я 1948 года ў парыскім палацы Шаё дэлегаты трэцяй сэсіі Генэральнай асамблеі аан прынялі базавы дакумэнт арганізацыі Усеагульную...

У беларусі 28 лютага апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы з 1 студзеня. Сёньня наш iconУпершыню пра правы асобы загаварылі францускія асьветнікі Вальтэр І Жан Жак Русо. Прайшло яшчэ амаль два стагодзьдзі, перш чым чалавецтва дасьпела да разуменьня
Я 1948 года ў парыскім палацы Шаё дэлегаты трэцяй сэсіі Генэральнай асамблеі аан прынялі базавы дакумэнт арганізацыі Усеагульную...

У беларусі 28 лютага апошні дзень падачы дэклярацыяў аб сукупным гадавым даходзе. Дэклярацыі прымаліся цягам двух месяцаў, пачынаючы з 1 студзеня. Сёньня наш iconСёньня ў літаратурнай гасьцёўні
Сустрэча з Уладзімірам Арловым, што была папярэдне прызначаная на сёньня, 22 лютага, пераносіцца на 1 сакавіка. Сёньня на паседжаньне...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка