У штаб-кватэры бнф прайшла прэзэнтацыя кнігі "Верым! Можам! Пераможам!"




НазваУ штаб-кватэры бнф прайшла прэзэнтацыя кнігі "Верым! Можам! Пераможам!"
Дата канвертавання31.10.2012
Памер19.65 Kb.
ТыпДокументы
NEVI1213NIGHT

У штаб-кватэры БНФ прайшла прэзэнтацыя кнігі “Верым! Можам! Пераможам!”


Гэтая кніга – успаміны ўдзельнікаў акцыяў пратэсту і жыхароў намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы Менску. Гэта – аповяд пра падзеі 19–25 сакавіка 2006 году, калі тысячы беларусаў пратэставалі супраць абвешчаных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. На гэтай вечарыне-пэрформансе пабываў наш менскі карэспандэнт Альгерд Невяроўскі:

–––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Пасярод вялікага пакою стаяў намёт, вакол яго стаялі жывым ланцугом хлопцы і дзяўчаты, актывісты Моладзі БНФ. Тут жа былі тэрмасы з гарбатай, з дынамікаў гучалі песьні плошчы.


Відэапраэктар паказваў кінакроніку сакавіцкіх падзеяў, якія адбываліся на Кастрычніцкай плошчы. Пасьля гучалі словы жыхароў намётавага мястэчка, якія прамаўляліся за некалькі хвілінаў да штурму спэцназу:


(Палевікова: ) “ Калі ласка, не ўжывайце сілы. Я заклікаю ўсіх на Плошчы – ня бойцеся. Мы будзем усе разам, вы малайчыны, вы абаранілі Беларусь!”


Пасьля гэтых словаў, прамоўленых Валянцінай Палевіковай ноччу 24 сакавіка, пачаўся штурм. Некалькі маладых людзей апранутых спэцназаўцамі звалілі намёт і сталі рваць жывы ланцуг ды цягнуць абаронцаў мястэчка з імправізаванай Плошчы. На гэтым уласна пэрфоманс скончыўся і пачалася вечарына. Яе арганізатар Франак Вячорка сказаў у інтэрвію беларускай Свабодзе:


(Вячорка: ) “ Сёньня мы прэзэнтуем кніжку зьвязаную з сакавіцкімі падзеямі. У якой асноўныя героі тыя ўдзельнікі Плошчы, што стаялі дзень і ноч і баранілі свабоду Беларусі”.


А вось, што сказала ўкладальніца кнігі “Верым! Можам! Пераможам!” Марыя Савушкіна:


(Савушкіна: ) “ Мы імкнуліся захаваць рэшткі рэчаіснасьці, якая ад нас аддаляецца. Таму мы сабралі сьведчаньні, сабралі дзёньнікі, фотаздымкі тых падзеяў, якія адбываліся гэтай вясной. Кніжка атрымалася вельмі эмацыйнай, і гэта сапраўды так”.


Абаронца намётавага мястэчка, супрацоўнік газэты “Наша ніва” Зьміцер Панкавец сказаў:


(Панкавец: ) “ Пасьля Плошчы я адсядзеў 10 сутак у Жодзінскім СІЗА. У тыя дні было сапраўды страшна. Улада вельмі ўдала скарыстоўвала нагнятаньне страху ў грамадзтве. Было страшна, што нас расстраляюць, было страшна, што нас кінуць на вялікія тэрміны ў турму. Але дзякуй Богу, што я трапіў на Плошчу, што трапіў на суткі. Бо гэта былі выключныя дні”.


Сваімі думкамі ды ўспамінамі дзяліліся многія ўдзельнікі Плошчы – студэнты, прадпрымальнікі. Амэрыканская студэнтка філфака БДУ Джэніфэр Ід сказала, што абавязкова перакладзе кнігу “Верым! Можам! Пераможам!” на ангельскую мову, каб пра змаганьне беларусаў даведаліся й амэрыканцы. Але асноўная ідэя выступаў была пра тое, што беларуская Плошча яшчэ не скончылася.


Альгерд Невяроўскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У штаб-кватэры бнф прайшла прэзэнтацыя кнігі \"Верым! Можам! Пераможам!\" iconУ менску прайшла прэзэнтацыя фільма "Васіль Быкаў. Вяртаньне" Да 4 гадавіны з дня сьмерці народнага пісьменьніка, у менскай штаб-кватэры бнф адбыўся першы ў
Віктара Корзуна “Васіль Быкаў. Вяртаньне”. Гэты дакумэнтальны фільм быў зьняты ў 2003—2004 гадах І ўжо быў ацэнены за мяжой. Але...

У штаб-кватэры бнф прайшла прэзэнтацыя кнігі \"Верым! Можам! Пераможам!\" iconАпытаньне На ваша разуменьне, што такое ёсьць кансэрватызм?
Дранчук: у бнф прэзэнтацыя кнігі “Рэпрэсіўная палітыка Савецкай улады да Беларусі”

У штаб-кватэры бнф прайшла прэзэнтацыя кнігі \"Верым! Можам! Пераможам!\" iconУ менску адбылася прэзэнтацыя кнігі Міколы Ермаловіча
Сёньня ў Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі Міколы Ермаловіча “Яго чакала Беларусь чатыры стагодзьдзі”. Кнігу падрыхтавалі паплечнікі...

У штаб-кватэры бнф прайшла прэзэнтацыя кнігі \"Верым! Можам! Пераможам!\" iconНа сядзібе бнф выстава "Памяць грукоча ў сэрца"
Менску на сядзібе бнф адбылося адкрыцьцё мастацкай выставы “Памяць грукоча ў сэрца” І прэзэнтацыя шэрагу выданьняў. Гэтая імпрэза...

У штаб-кватэры бнф прайшла прэзэнтацыя кнігі \"Верым! Можам! Пераможам!\" iconАсамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
Сядзібы грамадзкага аб’яднаньня бнф “Адраджэньне” І партыі бнф у Менску. У дадзеным памяшканьні разьмешчаныя юрыдычныя адрасы такіх...

У штаб-кватэры бнф прайшла прэзэнтацыя кнігі \"Верым! Можам! Пераможам!\" iconСябры аргкамітэту па стварэньню партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя правялі калядную вечарыну на сядзібе партыі бнф. У вечарыне бралі ўдзел прадстаўнікі
Бнф. У вечарыне бралі ўдзел прадстаўнікі ўсіх хрысьціянскіх канфэсій. Пасьля прамоў адбылася прэзэнтацыя новага дыску з хрысьціянскай...

У штаб-кватэры бнф прайшла прэзэнтацыя кнігі \"Верым! Можам! Пераможам!\" iconСёньня ў Менску ў Доме літаратара павінна была адбыцца прэзэнтацыя новай кнігі Будзінаса "Давайце, дзяўчаты ". Але ў апошні момант адміністрацыя Дома
Сёньня ў Менску ў Доме літаратара павінна была адбыцца прэзэнтацыя новай кнігі Будзінаса “Давайце, дзяўчаты ”. Але ў апошні момант...

У штаб-кватэры бнф прайшла прэзэнтацыя кнігі \"Верым! Можам! Пераможам!\" iconГвалт у сям’і: як змагацца?
У менску ў межах інфармацыйнай кампаніі “Дзе ёсьць гвалт – няма сям’і” прайшла прэзэнтацыя мультымэдыйнага дыску “Больш ані гуку”....

У штаб-кватэры бнф прайшла прэзэнтацыя кнігі \"Верым! Можам! Пераможам!\" iconСупрацоўнікі міліцыі наведаліся на кватэры некаторых моладзевых актывістаў. У кватэры актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Аляксандра Атрошчанкава
У кватэры актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Аляксандра Атрошчанкава міліцыянты І супрацоўнікі кдб зрабілі ператрус. Яны патрабавалі...

У штаб-кватэры бнф прайшла прэзэнтацыя кнігі \"Верым! Можам! Пераможам!\" iconСёньня ўвечары супрацоўнікі міліцыі наведаліся на кватэры моладзевых актывістаў. У кватэры актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Аляксандра Атрошчанкава
У кватэры актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Аляксандра Атрошчанкава міліцыянты І супрацоўнікі кдб правялі ператрус. Яны патрабавалі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка