Беларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта




НазваБеларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта
Дата канвертавання25.01.2013
Памер54.72 Kb.
ТыпДокументы
Беларуская мова. 6 КЛАС

Тэма: Нескланяльныя назоўнікі

Мэта: 1) Пазнаёміць вучняў з лексічнымі групамі нескланяльных назоўнікаў, асаблівасцямі іх ужывання ў маўленні;

2) выпрацоўваць уменні адрозніваць нескланяльныя  назоўнікі ад іншых назоўнікаў, узбагачаць слоўнік вучняў новымі групамі слоў;

3)  выпрацоўваць уменні і навыкі вызначаць нескланяльныя назоўнікі ў тэксце, дакладна высвятляць значэнне іншамоўных слоў, адпрацоўваць уменні і навыкі ў вызначэнні роду і склону   нескланяльных назоўнікаў па сувязі іх з іншымі словамі ў сказе (па дапасаваным прыметніку, па слове, якое кіруе назоўнікам, па прыназоўніку;

4)    фарміраваць навыкі правільнага ўжывання нескланяльных назоўнікаў у вуснай і пісьмовай мове;

5)   узбагачаць слоўнікавы запас вучняў;

6)  выхоўваць любоў да роднай мовы і родных мясцін.

Абсталяванне: слоўнікі іншамоўных слоў Булыкі А.М.;

                          плакат – схема вёскі Біскупіцы і мясцовасці вакол яе;

карта Рэспублікі Беларусь;

                          дыдактычны матэрыял (карткі для работы ў групах, для індывідуальных заданняў).  

                          Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант. Слова настаўніка:

Якая ў нас цудоўная вёска Біскупцы Ваўкавыскагаг раёна і мясцовасць вакол яе, якое тут усё роднае, блізкае, знаёмае. Гляньце за акно: восень, але яшчэ свеціць сонейка, за акном пакуль што добрае надвор'е, дрэвы яшчэ стаяць у пазалоце, усе стварае добры настрой.

  • А з якім настроем вы сёння спяшаліся ў школу?



Дарэчы, і наша школа стаіць у акаймаванні вялікага і прыгожага саду, а на клумбах многа цудоўных кветах. Нездарма народная мудрасць гаворыць: "Няма лепшага раю ад роднага краю" або "Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка". Але чаму часта здараецца так, што пасля заканчэння школы маладыя людзі едуць у горад вучыцца ды там і застаюцца, не вяртаюцца назад у родную вёску. Давайце сёння разам падумаем, што трэба зрабіць, каб моладзь "не ўцякала" ў горад? (пабудаваць кінатэатры, кафэ, магазіны, атракцыёны і г. д.). Правільна. Ды і не за гарамі той час, калі вёска Біскупцы злучыцца з горадам Ваўкавыскам, бо знаходзіцца ў вельмі вялікім тэрытарыяльным суседстве. Так давайце на сённяшнім уроку мы з вамі паспрабуем спраектаваць прыгожы горад на месцы нашай вёскі, такі горад, каб нікому не хацелася адсюль выязджаць. А яшчэ на сённяшнім уроку мы з вамі будзем адпрацоўваць веды пра нескланяльныя назоўнікі, правільна ўжываць іх у мове, умець вызначаць іх род, склон, адрозніваць нескланяльныя назоўнікі ад іншых, а таксама пазнаёмімся з новымі словамі. Па патрэбе будзем карыстацца слоўнікам іншамоўных слоў. Калі не будзем ведаць значэнне нейкага слова, абавязкова звернемся да слоўніка.

  І так, пара ўжо прыступіць да будаўніцтва горада. Што пабудуем адразу?

Я думаю, што ніхто не супраць паласавацца чым- небудзь смачненькім. Таму прапаную пабудаваць КАФЭ

  Звярніце ўвагу на дошку. Перад вамі прыкладны план нашай

вёскі. Дзе пабудуем кафэ? (прымацоўваецца малюнак)  

  Уявіце сабе, што вы зайшлі ў кафэ. Яно прасторнае, утульнае, светлае. На хвілінку давайце затрымаемся ля люстэрка ў фае і прывядзем сябе ў прыстойны выгляд. Вы сядаеце за столікі, да вас падыходзіць афіцыянт. Што ён вам прапануе? Правільна, меню (вучні атрымліваюць меню). Вам можна заказаць толькі тыя стравы, у назвах якіх ёсць нескланяльныя назоўнікі. Заданне выконваеце ў пары з суседам па парце, а пасля адзін прадстаўнік робіць заказ.

Прыкладнае меню: 1. Суп харчо, боршч, малочны суп

2. Рагу з гародніны, адбіўныя са свініны

3. Пюрэ з бульбы, макароны, рысавыя крупы

4. Кісель, кофе, чай, сок манга.

Ну вось і добра, падсілкаваліся. У далейшую дарогу нам цяжка ісці, таму прапаную зрабіць невялікую паўзу на фількультхвілінку.

  Перш, чым пабудаваць наступны аб'ект, звярніце ўвагу на дошку. Я прапаную вам разгадаць крыжаванку. Калі вы правільна яе адгадаеце, то ў вертыкальным слупку атрымаеце назву горада.

1.  м****                  1. Ветлівая назва замужняй жанчыны ў Францыі (мадам).               

2. і*********         2. Чалавек, які арганізуе канцэрты, гастролі (імпрэсарыа).

3.  н***                    3. Вага тавару без тары і ўпакоўкі (нета).

4.  с****                  4. Спартыўная барацьба (самаабарона без зброі) (самба).

5.  к******              5. Рознакаляровыя кружочкі, якімі абсыпаюць

адзін аднаго на карнавалах (канфеці).

  Як вы думаеце, чаму менавіта гэты горад я выбрала для крыжаванкі? Таму што гэта сталіца нашай Радзімы, і таму што ў Мінску ёсць МЕТРО . Хто з вас быў у метро?

  Першы рэйс у мінскім метро адбыўся 29 чэрвеня 1984 г. Тады было толькі 8 станцый. А зараз метро ў Мінску налічвае 25 станцый. Будаўніцтва працягваецца, а калі ўсё задуманае ажыццявіцца, то будзе 56 станцый працягласцю 75 км. (ад Мінска да Маладзечна). За год узводзіцца прыкладна 1 станцыя. Так што, магчыма, і нехта з вас будзе сярод будаўнікоў метро.

  А зараз я прапаную на таксі або ва ўтульным купэ цягніка адправіцца ў заапарк. Дзе мы яго пабудуем? У якіх гарадах Беларусі ёсць заапаркі?

Хто з вас быў у звярынцы? Алеся падрыхтавала паведамленне пра Гродзенскі заапарк. Давайце яе паслухаем.

  Уявіце, што мы трапілі ў заапарк, убачылі шмат звяроў і птушак, а сярод іх фламінга, кенгуру, поні, шымпанзэ (паказаць малюнкі). Клас падзяляецца на чатыры групоўкі. Заданне групам: апісаць жывёл.

  Зноў спускаемся пад зямлю і на метро адпраўляемся ў магазін, ды не проста ў магазін, а ў ГАНДЛЁВЫ ЦЭНТР, у якім можна набыць самыя розныя тавары. Дзе мы яго пабудуем? (малюнак на дошку)

  Уявіце, што мы з вамі ў вялікім магазіне, вакол шмат розных аддзелаў, самыя розныя тавары: прадукты, касметыка, галантарэя, адзенне, абутак, ювелірныя вырабы, гаспадарчыя тавары...Трэба нешта купіць, тавараў шмат, аж вочы разбягаюцца. Я вам дапамагу зрабіць выбар. Кожны выбірае картку, на якой назва нейкай рэчы, што вы набылі ў магазіне. Вам трэба скласці сказ з гэтым словам. Не забывайце карыстацца слоўнікам. (Прапануюцца карткі са словамі, сярод якіх існуюць словы панчо, кімано, галіфэ, кашнэ, кашпо, радыё).

А зараз на метро адпраўляемся ў АТЭЛЬЕ (малюнак на дошку). Што такое атэлье? (звярнуцца да слоўніка і зачытаць с. 40) У атэлье можна зрабіць прычоску, адрамантаваць гадзіннік, абутак, пашыць паліто або касцюм... Праца на дошцы і ў сшытках: запісаць сказ, вызначыць род нескланяльнага назоўніка і ў форме якога склону ён ужыты.

1.        Нядаўна закончылася будаўніцтва сучаснага атэлье. (Р.скл.)

2.        У атэлье працуюць выдатныя майстры. (М.скл.)

  Шмат нескланяльных назоўнікаў ёсць у МУЗЫЦЫ. Давайце паслухаем тых, хто працуе ў музычнай школе. Я ўзяла інтэрв’ю ў настаўніка музычнай школы, які выкладае ўрокі ігры на гітары.  Вось што ён расказаў. Тэкст нашай гутаркі з выкладчыкам у кожнага з вас ляжыць на парце. Калі ласка, хто найбольш адшукае ў ім нескланяльных назрўнікаў.

Вучыцца ігры на гіраты не так ужо і складана. Самае простае ў навучанні для тых, хто мае музычны слых, выканаць сола. Гэта робіцца на адной струне. Вельмі важна адчуваць акампанемент. Ён можа быць вясёлым, жывым, хуткім ці спакойным, павольным, умераным. У залежнасці ад густу і характару навучэнца, падбіраюцца ўверцюры ў тэмпе адажыа ці алегра. Немалаважным з’яўляецца і тое, у діезнай ці бемольнай танальнасці вы выконваеце музычны твор. Для пачаткоўцаў самым складаным з’яўляецца ўзяць на грыфе гітары барэ. Калі складана музычныя гукі вылучаць пры дапамозе пальцаў, лепш за ўсё выкарыстоўваць медыятар.

Паглядзіце, якая прыгожая атрымалася ў нас вёска. Напэўна, нікому цяпер не захочацца адсюль выязджаць. А каб падвесці вынік нашай работы, давайце зробім ЭКСКУРСІЮ па вёсцы, яшчэ раз наведаўшы тыя аб’екты, якія мы ў ёй пабудавалі. Хто жадае быць экскурсаводам? (выступленне экскурсавода)

  Ну, а зараз давайце звернемся да ДАМАШНЯГА ЗАДАННЯ. Запішыце ў дзённікі параграф 23. Прапаную пісьмова выканаць заданне, якое будзе дыферанцыравана, адной групе трзба будзе скласці сказы з прапанаванымі нескланяльнымі назоўнікамі (фае, дэпо, какаду, кіно, фрау), а другой - скласці маршрут турнэ з такой умовай, каб тыя геаграфічныя аб'екты, якія вы будзеце наведваць, былі б нескланяльнымі назоўнікамі. З гэтай мэтай вы можаце наведаць Гаіці, Баку, Сухумі, Батумі, праплыць па рацэ Місісіпі або наведаць іншыя мясціны. У вашым распараджэнні геаграфічная карта свету.

  Выстаўленне адзнак.

Рэфлексія: Шмат вуліц  у пабудаваным намі горадзе. Я іх  назвала так: вуліца Радасці, Дабрыні, Смутку, Трывогі, Задавальнення... На якой вуліцы пасля сённяшняга ўрока вы хацелі б апынуцца? Якія ў вас думкі, пачуцці? Падыдзіце да магнітнай дошкі і пакажыце, на якой вуліцы вы паселіцеся.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта iconТэма: Нескланяльныя назоўнікі
Мэта: выпрацоўваць уменні адрозніваць нескланяльныя назоўнікі ад іншых назоўнікаў

Беларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта icon7 клас Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Зотава Н. В. Беларуская мова 7 клас Тэма: Падарожжа па краіне Лічэбнік Форма урока: урок абагульнення Мэты
За акном сонечнае надвор’е, І гэта дае магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па сапраўднаму добрым, а наша праца –захапляючай І...

Беларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта iconБеларуская мова
Развіваць уменне распазнаваць І ўжываць назоўнікі 1-га скланення ў творным склоне

Беларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта iconБеларуская мова 2 клас
Мэта: даць уяўленне пра слова як адзінку мовы; узбагачаць лексічны запас; развіваць уменне класіфікаваць І абагульняць; выхоўваць...

Беларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Беларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта icon7 клас Тэма ўрока: "Seasonal Holidays" Адукацыйная мэта
Адукацыйная мэта: фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў у рамках вызначанай тэмы

Беларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта iconПлан работы ма настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры
Агульная тэма: Папярэджванне ўстойлівых памылак І цяжкасцей у вучняў пры асваенні зместу вучэбных прадметаў “Беларуская мова” І “Беларуская...

Беларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта iconБеларуская мова Тэма: Прыслоўе як часціна мовы

Беларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта icon7 клас Беларуская мова Тэма: " Правапіс прыслоўяў"
Віленскай губерні, належала Тызенгаўзу, 50 душ. У 1909 г вёска, 8 двароў, 21 сям’я, 157 жыхароў. З 1921 г у сладзе Польшчы. У 1923...

Беларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта iconСучасная беларуская мова экзаменацыйныя пытанні для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія"
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка