Тэма: Сказы з аднароднымі членамі Мэта




НазваТэма: Сказы з аднароднымі членамі Мэта
Дата канвертавання25.01.2013
Памер40.74 Kb.
ТыпДокументы
Тэма: Сказы з аднароднымі членамі

Мэта: пазнаёміць з правілам адасаблення аднародных членаў сказа на пісьме

Задачы:

  • удасканальваць уменне вучняў інтанаваць сказы з аднароднымі членамі;

  • фарміраваць уяўленне пра расстаноўку знакаў прыпынку паміж

аднароднымі членамі сказа;

  • выпрацоўваць арфаграфічную пільнасць;

  • выхоўваць навык самастойнай работы.

Абсталяванне: падручнік, карткі з заданнямі для індывідуальнай работы.

Структура ўрока:

  1. Арганізацыйны момант. Стварэнне псіхалагічнага настрою.

  2. Праверка дамашняга задання.

  3. Арфаграфічная размінка.

  4. Хвілінка чыстапісання.

  5. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

  6. Вывучэнне новага матэрыялу.

  7. Замацаванне ведаў.

  8. Вынік урока.

  9. Дамашняя заданне.

  10. Рэфлексія.


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант. Стварэнне псіхалагічнага настрою.

На дошцы: СКАЗ.

  • Прыдумайце словы, якія пачыналіся б на кожную літару гэтага слова і характарызавалі б плённую працу вучняў на ўроку.

(старанна, сумленна, калектыўна, адказна, акуратна, згодна здавальнаючы)

  1. Праверка дамашняга задання

Пр. 57

  • Зачытайце загадку. Назавіце адгадку.

  • Назавіце аднародныя члены сказа. Дакажыце (па памяткі)

III. Арфаграфічная размінка

  • Гульня “Лаві памылку ”

На дошцы: Катяня, чісціня, бірозка, чаромуха, грыпкі.

  • Выпраўце памылкі. Запішыце пад дыктоўку. Узаемаправерка.

  • Прачытайце верш, устаўце прапушчаныя літары, знайдзіце сказы з аднароднымі членамі.

На дошцы:

Сту(д,дз)і(ц,т)ь восень лес ізно.. .

Вож..к норку ўжо знайшо.. ,

час дарэмна не губля..-

ліс..ем ён яе ..слаў.

Потым ліс..ем а(п,б)чапіўся,

на бачок перавалі..ся,

пацягну..ся, пазяхну..,

і на зіму ўсю засну.. .

IV. Хвілінка чыстапісання

В в Вв вов вл ляв яв

Восень, восеньскі…, восеньскае… (падабраць назоўнікі па сэнсу)

  • Назавіце восеньскія месяцы.

Пад дыктоўку. Верасень, кастрычнік, лістапад – гэта восеньскія месяцы.

  • Ці ёсць у сказе аднародныя члены?

  • Як яны звязаны паміж сабой?

  • Як на пісьме паказана сувязь паміж аднароднымі членамі сказа?

V. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

- Хто даведаўся, якая будзе тэма ўрока?

- Сёння на ўроку мы будзем адпрацоўваць уменне знаходзіць у сказах аднародныя члены, пазнаёмімся з правілам адзялення аднародных членаў сказа на пісьме.

VI. Вывучэнне новага матэрыялу.

Гульня “Веру – не веру”

Ці верыце вы, што…

  • Каб пазбегнуць паўтору слоў, можна з двух сказаў скласці адзін з аднароднымі членамі?

  • Члены сказа, якія не адносяцца да аднаго і таго ж слова і адказваюць на розныя пытанні, называюцца аднароднымі членамі сказа?

  • Аднородныя члены сказа могуць быць злучаны інтанацыяй пералічэння або словамі і, а, але?

Работа па падручніку.

Пр 58.

  • Прачытайце верш моўчкі. Растлумачце правапіс прапушчаных літар.

  • Назавіце аднародныя члены сказа.

  • Як яны звязаны паміж сабой?

  • Як на пісьме паказана адасабленне аднародных членаў сказа паміж сабой пры інтанацыі пералічэння?

  • Як трэба чытаць такія сказы?

  • Прачытайце верш выразна.

VII. Замацаванне ведаў.

Пр. 59

  • Прачытайце сказ. Назавіце аднародныя члены сказа.

  • Які знак прыпынку пастаўлены паміж аднароднымі членамі сказа? Чаму?

  • Правіла сс.37

Работа па картках.

Колькі цудоўных рэчаў зрабілі старанныя умелыя працавітыя рукі! Рукі людзей розных прафесій клапоцяцца пра хлеб малако масла цукар. Чалавечыя рукі шыюць будуюць пішуць лечаць. Рукамі ствараюцца машыны станкі самалёты касмічныя караблі.

Праца рук на карысць радзімы робіць чалавека разумным шчаслівым дужым.

VIII. Вынік урока

  • Як адасабляюцца аднародныя члены сказа на пісьме?

IX. Дамашняя заданне

Пр. 62, правіла сс. 37

X. Рэфлексія

- Пастаўце знакі на палях у сшытку.

! – я зразумеў, калі трэба ставіць коскі ў сказах з аднароднымі членамі сказа.

!? – засталіся незразумелыя пытанні.

? – мне цяжка вызначыць, калі трэба ставіць коску.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Сказы з аднароднымі членамі Мэта iconТэма : Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа Мэты
Правільна будаваць сказы з аднароднымі членамі І ўжываць ІХ у вуснай І пісьмовай мове

Тэма: Сказы з аднароднымі членамі Мэта iconТэхналагічная карта ўрока
...

Тэма: Сказы з аднароднымі членамі Мэта iconСказы з аднароднымі членамі Варыянт 1
Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары І расстаўляючы знакі прыпынку падгрэсліце ў сказах граматычную аснову І аднародныя члены

Тэма: Сказы з аднароднымі членамі Мэта iconТэма. Сінтаксічныя прыметы І будова складаных бяззлучнікавых сказаў Мэта
Мэта. Ведаць сінтаксічныя прыметы бяззлучнікавых складаных сказаў, ІХ будову; умець знаходзіць бяззлучнікавыя сказы ў тэксце; будаваць...

Тэма: Сказы з аднароднымі членамі Мэта iconТэст 6 сказы 3 адасобленымі членамі. сказы 3 параўнальнымі 3bapotami
...

Тэма: Сказы з аднароднымі членамі Мэта iconСказы з устаўнымі канструкцыямі Устаўнымі канструкцыямі
Устаўнымі канструкцыямі называюцца словы, словазлучэнні І сказы, якія ўключаюцца (устаўляюцца) у структуру сказа І ўтрымліваюць дадатковую...

Тэма: Сказы з аднароднымі членамі Мэта iconСказы з устаўнымі канструкцыямі Устаўнымі канструкцыямі
Устаўнымі канструкцыямі называюцца словы, словазлучэнні І сказы, якія ўключаюцца (устаўляюцца) у структуру сказа І ўтрымліваюць дадатковую...

Тэма: Сказы з аднароднымі членамі Мэта iconТэма: Лексічнае І граматычнае значэнне слова. Тлумачальны слоўнік. Мэта
Лінгвініі. “Лінгва” – з грэчаскага – “мова”. Жыхары Лінгвініі – Гукі, Словы, Сказы – дапамаглі Пятру зразумець, што займацца беларускай...

Тэма: Сказы з аднароднымі членамі Мэта iconТэма: С. Тараса ў "Еўфрасіння Полацкая" Мэта
Мэта: -садзейнічаць узнаўленню І пашырэнню ведаў вучняў пра беларускую асветніцу І святую Еўфрасінню Полацкую

Тэма: Сказы з аднароднымі членамі Мэта iconБеларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта
Мэта: 1 Пазнаёміць вучняў з лексічнымі групамі нескланяльных назоўнікаў, асаблівасцямі ІХ ужывання ў маўленні

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка