Лепельская зямля шчодрая на таленты. Шмат цікавых І неардынарных людзей дала яна свету. Сярод ІХ вядомы беларускі паэт, майстра паэтычнага слова Анатоль Ільіч




НазваЛепельская зямля шчодрая на таленты. Шмат цікавых І неардынарных людзей дала яна свету. Сярод ІХ вядомы беларускі паэт, майстра паэтычнага слова Анатоль Ільіч
Дата канвертавання28.10.2012
Памер41.54 Kb.
ТыпДокументы
Лепельская зямля шчодрая на таленты. Шмат цікавых і неардынарных людзей дала яна свету. Сярод іх вядомы беларускі паэт, майстра паэтычнага слова

Анатоль Ільіч Вярцінскі.

Нарадзіўся паэт 18 лістапада 1931г. ў вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна ў простай сялянскай сям’і. Як памяць аб басаногім дзяцінстве гучаць радкі:


Я помню заўсёды дарогі і сцежкі,

Вядуць што да роднае вёскі Дзямешкава,

Да поля з лашчынкамі ды бугаркамі,

Дзе ведаю кожны кусцік і камень.


Біяграфія Анатоля Вярцінскага звычайная для яго равеснікаў - дзесяцігадовым хлапчуком ён пазнаў усе жахі вайны, знаходзячыся разам з маці на акупіраванай фашыстамі тэрыторыі. Вучыўся ў Матырынскай пачатковай, Косцінскай сямігадовай, Каменскай сярэдняй школах. У 1956г. атрымаў дыплом журналіста ў БДУ. Прайшоў доўгімі журналісцкімі вёрстамі ад супрацоўніка раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў) да галоўнага рэдактара газеты “Літаратура і мастацтва” (1986-1990), першага намесніка галоўнага рэдактара і члена рэдкалегіі газеты “Культура”. У 1975-1982гг. быў сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1990г. народны дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Мае ганаровае званне Заслужанага работніка культуры Беларусі.


Яркі самабытны талент Анатоля Вярцінскага прыцягнуў да сябе ўвагу чытачоў адразу на пачатку яго творчай дзейнасці. Шэсцьдзесят год на ніве беларускага пісьменства (першыя вершы былі надрукаваны ў 1951г.) – няпросты шлях да сённяшняга ўзроўню майстэрства валодання мастацкім словам.

Анатоль Вярцінскі – паэт, які трывала абраў адзін з самых перспектыўных і малараспрацаваных ў беларускай паэзіі шляхоў – інтэлектуальна-філасофскае асэнсаванне быцця ва ўсім багацці і шматграннасці яго праяў.

Творчая біяграфія паэта пачалася з кнігі вершаў “Песня пра хлеб” (1962). У яго ўвайшлі лірычныя вершы, напісаныя яшчэ ў студэнцкія гады і паэма, якая дала назву зборніку. Пасля адна за адной выходзілі кніжкі вершаў “Тры цішыні” (1966) і “Чалавечы знак” (1968). Гэтыя зборнікі засведчылі надыход творчай сталасці паэта, станаўленне яго паэтычнай індывідуальнасці. Напружаны інтэлектуальны пошук, філасофскае даследванне маральна-этычных праблем – тыя новыя рысы, якімі вызначалася паэзія А.Вярцінскага ў канцы 60-х гадоў.

Зборнікі пісьменніка 70-х гадоў

“З’яўленне” (1975), “Час першых зорак”

(1976), “Ветрана” (1979) - гэта працяг і

творчае развіццё набыткаў паэзіі

шасцідзесятых.


“Святло зямное” (1981), “Хлопчык глядзіць” (1992), “Трывожны досвітак”

(1994), зборнік выбранай лірыкі “Зямля і неба” (2001),”Жанчына. Мужчына. Каханне...”(2003) – гэтыя кнігі складзены ашчадна і самакрытычна, уключаюць сапраўды лепшае з напісанага аўтарам.

Не застаўся па-за ўвагі крытыкі і ўдзячных чытачоў зборнік літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі “Высокае неба

ідэала”(1979). За кнігу “Нью-Йорская сірэна” Анатоль Вярцінскі ў 1988 годзе

быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР.

Асобныя вершы Анатоля Вярцінскага пакладзены на музыку, а па паэме “Колькі лет, колькі зім!” пастаўлены тэлеспектакль.

Анатоль Ільіч – аўтар п’ес для дзяцей “Дзякуй, вялікі дзякуй!”, “Скажы сваё імя салдат”, “Гефест – друг Праметэя”, якія пастаўлены ў тэатрах рэспублікі.

Не злічыць, колькі ім зроблена перакладаў на беларускую мову вершаў рускіх, украінскіх, латышскіх, літоўскіх, балгарскіх, польскіх, венгерскіх паэтаў, а таксама п’ес замежных аўтараў.

Але на першым плане ў Анатоля Вярцінскага – паэзія. Тут ён застаўся верным сабе як глыбока самастойны, са сваім непаўторным голасам паэта:


Не прашу я доўгага веку,

Не прашу асаблівай любві.

Я прашу цябе: “Будзь чалавекам!”

Я прашу вас: “Будзьце людзьмі!”


Творы А. Вярцінскага

1. Песня пра хлеб: Вершы і паэмы/ А.Вярцінскі. Мн., 1962.

2. Тры цішыні: Вершы/ А.Вярцінскі. Мн., 1966.

3. Чалавечы знак: Вершы і паэмы/ А.Вярцінскі. Мн., 1968.

4. З’яўленне: Вершы і паэмы/А.Вярцінскі. Мн., 1975.

5. Час першых зорак: Вершы/А.Вярцінскі. Мн., 1976.

6. Ветрана: Кн. паэзіі/А.Вярцінскі. Мн., 1979.

7. Высокае неба ідэала: Літ. крытыка і публіцыстыка/ А. Вярцінскі Мн., 1980.

8. Святло зямное: Выбр. вершы і паэмы/А. Вярцінскі. Мн, 1981.

9. Вечный восход: (стихи и поэмы: авторизованный перевод с белорусского) / Анатоль Вертинский. — М.: Советский писатель, 1982. — 159 с.

10. Дзякуй, вялікі дзякуй!: П’есы/

А..Вярцінскі. Мн., 1983.

11. Нью-Йорская сірэна: Публіцыст. нататкі/А. Вярцінскі. Мн., 1987.

12. Хлопчык глядзіць...: Выбр. вершы і паэмы / А. Вярцінскі. Мн., 1992.

13. Трывожны досвітак: Артыкулы, выступленні, інтэрв’ю/А. Вярцінскі. Мн., 1994.

14. Любоў адкрывае скарбы: (вершы, урыўкі з паэм) / Анатоль Вярцінскі // Сталасць думкі, маладосць душы: (зборнік паэзіі: для ст. школьнага ўзросту) / Уклад. Міколы Мятліцкага. — Мн.:, 2000. С. 182—249.

15. Зямля і неба: Выбраная лірыка/ А.Вярцінскі. Мн., 2001.

16. Жанчына. Мужчына. Каханне...”/А. Вярцінскі. Мн., 2003.

Аб жыцці і творчасці паэта

1. Вярцінскі Анатоль Ільіч // Бел. энцыкл. Мн., 1997. Т.4. С.397.

2. Вярцінскі Анатоль // Беларускія пісьменнікі : ббіябібліягр.слоўн. Мн., 1993.Т.2 С. 72-80.

3. Агняцвет, Эдзі “Спачуваю чалавеку...”: А. Вярцінскі // ЛіМ. 1994. 27 мая. С. 6-7.

4. Вярцінскі, А. “Паэзія – праява самой душы...”: гутарка з бел. паэтам А. Вярцінскім/Зап. А. Пісьменкова // Роднае слова. 2001. №11. С. 88-93.

5. Вярцінскі, А. “Час не столькі паэтычны, колькі палітычны: Гутарка з бел. паэтам А. Вярцінскім/Гут. М.Скобла // Роднае слова. 1991. №11 С. 60-62.

6. Гурская, А. Пад знакам чалавечнасці: Штрыхі да партрэта А. Вярцінскага/ А. Гурская // Роднае слова. 1990. №3. С. 53-58.

7. Жуковіч, В. Асоба і шчымліва-праўдзівае слова: Нататкі пра А.Вярцінскага / В. Жуковіч // Маладосць 2001. №11. С. 208-223.

8. Законнікаў, С. Яго чалавечы знак: А.Вярцінскі // Маладосць. 1991. №11. С. 152-261.

9. Котаў, А. Дзяцінства паэта: А. Вярцінскі / А, Котаў / Лепельскі край. 2004. 28 мая (№43). С.2

10. Русілка, В. Вучыць чалавечнасці: Штрыхі да літ. партрэта А. Вярцінскага / Вольга Русілка // Полымя. 1997. №5. С. 259-274.

11. Ярац, В. Дзве згадкі: Эсэ, прысвечанае А. Вярцінскаму / Віктар Ярац // Полымя. 2001. №11. С. 212-219.





Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Лепельская зямля шчодрая на таленты. Шмат цікавых І неардынарных людзей дала яна свету. Сярод ІХ вядомы беларускі паэт, майстра паэтычнага слова Анатоль Ільіч iconАлена Вострыкава Бажэна Немцава. Першая жанчына-пісьменніца ў чэшскай літаратуры
Яна паказала багацце ўнутранага свету звычайных людзей — сялян, рабочых, рамеснікаў. Яна, добра спазнаўшы жыццё розных сацыяльных...

Лепельская зямля шчодрая на таленты. Шмат цікавых І неардынарных людзей дала яна свету. Сярод ІХ вядомы беларускі паэт, майстра паэтычнага слова Анатоль Ільіч iconРодныя вобразы: Ніл Гілевіч. «Край мой беларускі», Данута Бічэль-Загнетава. «Роднае слова»
Абсталяванне: альбом рэпрадукцый “Мая зямля” (жывапіс беларускіх мастакоў). Мн., 1996; запісы пе-сень на словы Н. Плевіча. (А. Багатыроў....

Лепельская зямля шчодрая на таленты. Шмат цікавых І неардынарных людзей дала яна свету. Сярод ІХ вядомы беларускі паэт, майстра паэтычнага слова Анатоль Ільіч icon1866 1946 вядомы беларускі, польскі, літоўскі паэт. Міцкевічы былі паланізаванымі беларусамі, паэт называў сябе "ліцвінам", хоць творы пісаў на польскай
Адам Міцкевіч/ Adam Mickiewicz (1866 – 1946) – вядомы беларускі, польскі, літоўскі паэт. Міцкевічы былі паланізаванымі беларусамі,...

Лепельская зямля шчодрая на таленты. Шмат цікавых І неардынарных людзей дала яна свету. Сярод ІХ вядомы беларускі паэт, майстра паэтычнага слова Анатоль Ільіч iconСцэнарый урачыстага адкрыцця паэтычнага кутка "на нёманскай хвалі"
Слухаем чароўныя гукі паэтычнага слова І іншымі вачыма пачынаем глядзець на свет І на людзей. Тое, што яшчэ ўчора здавалася змрочным...

Лепельская зямля шчодрая на таленты. Шмат цікавых І неардынарных людзей дала яна свету. Сярод ІХ вядомы беларускі паэт, майстра паэтычнага слова Анатоль Ільіч iconЯкуб Колас Балотны агонь
А як яна не бачыла іншага свету І жыцця, дык І не наракала ніколі на сваё сірочае існаванне. Яна няясна пачувала волю, прастор, сонца...

Лепельская зямля шчодрая на таленты. Шмат цікавых І неардынарных людзей дала яна свету. Сярод ІХ вядомы беларускі паэт, майстра паэтычнага слова Анатоль Ільіч iconТэма:"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны"
Шмат славутых сыноў І дачок узгадавала зямля Беларусі. Зоркай найпершай велічыні сярод ІХ ззяе імя Ф. Скарыны

Лепельская зямля шчодрая на таленты. Шмат цікавых І неардынарных людзей дала яна свету. Сярод ІХ вядомы беларускі паэт, майстра паэтычнага слова Анатоль Ільіч iconТэма:"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны"
Шмат славутых сыноў І дачок узгадавала зямля Беларусі. Зоркай найпершай велічыні сярод ІХ ззяе імя Ф. Скарыны

Лепельская зямля шчодрая на таленты. Шмат цікавых І неардынарных людзей дала яна свету. Сярод ІХ вядомы беларускі паэт, майстра паэтычнага слова Анатоль Ільіч iconУрок № Тэма:"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны"
Шмат славутых сыноў І дачок узгадавала зямля Беларусі. Зоркай найпершай велічыні сярод ІХ ззяе імя Ф. Скарыны

Лепельская зямля шчодрая на таленты. Шмат цікавых І неардынарных людзей дала яна свету. Сярод ІХ вядомы беларускі паэт, майстра паэтычнага слова Анатоль Ільіч iconВ деревне Бирули Докшицкого района продаются пустующие земельные участки
У докшыцкім раёне шмат цікавых мясцін. Кожная вабіць сваёй прыгажосцю, прыродным багаццем І гісторыяй. Вядомы ўсім Бірульскі край....

Лепельская зямля шчодрая на таленты. Шмат цікавых І неардынарных людзей дала яна свету. Сярод ІХ вядомы беларускі паэт, майстра паэтычнага слова Анатоль Ільіч iconУ сярэдзіне XIX стагоддзя ў Мінску жыў І працаваў вядомы беларускі гісторык, краязнавец І археолаг Міхаіл Гаусман, які калекцыяніраваў прадметы старажытнасці
На зыходзе XIX стагоддзя справу Гаусмана працягваў Беларускі гісторык-археолаг Генрых Татур, які заснаваў у горадзе багаты прыватны...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка