Рашэньне накіраванае на дадатковае стымуляваньне кіраўнікоў арганізацый, якія паказваюць добрыя вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасьці. У начных досьледам вы




НазваРашэньне накіраванае на дадатковае стымуляваньне кіраўнікоў арганізацый, якія паказваюць добрыя вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасьці. У начных досьледам вы
Дата канвертавання24.01.2013
Памер30.49 Kb.
ТыпДокументы
Karn0509noch


Урад Беларусі прыняў рашэньне на 50% павялічыць выдаткі на надбаўкі да акладаў дырэктарам прадпрыемстваў. У пастанове гаворыцца, што рашэньне накіраванае на дадатковае стымуляваньне кіраўнікоў арганізацый, якія паказваюць добрыя вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасьці. У начных досьледам вы распавядаем, пра прычыны і наступствы гэтай урадавай пастановы. Тэму працягне Ігар Карней.


Кіраўнік Навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук кажа, што на тле абвешчанай ў Беларусі дзяржаўнай кампаніі ашчаджэньня і беражлівасьць, рашэньне ўраду падвысіць надбаўкі да акладаў выглядаюць дзіўна. Такі крок ураду Яраслаў Раманчук тлумачыць наступным чынам:


“Намэнклятура першая з сацыяльных груп, якая ня хоча сябе абдзяліць. Адчуваючы, што грошай становіцца меней, цалкам лягічна яна хацела б прадугледзець прынамсі ніяк не зьніжэньне свайго ўзроўню жыцьця перад пагрозай інфляцыі і дэвальвацыі. Таму, калі ёсьць пляны падвышэньня заробкаў намэнклятуры, то гэтыя пляны будуць рэалізаваныя ў першую чаргу. Пры гэтым пра шараговых працаўнікоў, пэнсіянэраў, выкладчыкаў, лекараў, усе іншыя катэгорыі гаворка ці думка будзе пазьней. Калі пастанова будзе падпісаная і заробкі падвысяць, то і ляяльнасьць будзе падмацавана матэрыяльнымі пернікамі. І калі вось гэтыя пернікі будуць у намэнклятурных кішэнях, то і пугі яны больш эфэктыўна будуць ужываць супраць тых людзей, якія гэтых пернікаў не атрымалі. І такая падтрымка акурат сёньня – гэта сыгналь намэнклятуры і дырэктарату: я буду вас бараніць і ў крыўду ня дам”.


Цяпер сярэдні аклад кіраўніка дзяржаўнага прадпрыемства складае прыкладна 1 мільён рублёў. Плюс - розныя прэміі і надбаўкі за выкананьне пляну.


Колішні кіраўнік прадпрыемства “Амкадор” Васіль Шлындзікаў лічыць, што для дырэктарскай пасады 1 мільён – грошы невялікія. Спадар Шлындзікаў ня бачыць у пастанове ўраду спробы “задобрыць” кіраўнікоў прадпрыемстваў.


“Зарплата нашых кіраўнікоў, нават на буйных заводах, вельмі нізкая. Настолькі нізкая, што казаць пра тое, каб быў якісьці сур’ёзны кадравы рэзэрв нават не даводзіцца. Туды ідуць людзі, якім, у прынцыпе, няма куды і пайсьці. Уласны бізнэс не арганізуеш, да дзяржаўнай службы прызвычаіліся і вось так па ланцужку ідуць адзін за адным. Таму я ўсё ж лічу, што гэта робіцца правільна. Канечне, імі гэта будзе ўспрынята станоўча, няма пытаньняў. Але ў любым выпадку на іх “навешана” столькі, што будзе складана многім атрымаць гэтую падвышаную надбаўку. А нават калі і атрымаюць, то гэта невялікія грошы. Любы прадпрымальнік, які гандлюе ў шапіку, зарабляе больш. А тут такі груз адказнасьці! І потым трэба яшчэ разумець нашы ўмовы: любая памылка – і турма”.


А вось Яраслаў Раманчук перакананы: падвышаючы заробкі дырэктарскаму корпусу, улады перасьледуюць яшчэ адну важную мэту:


“Гэта таксама такі рэвэранс у бок намэнклятуры, каб яна не была падатная да таго, каб яе маглі перакупіць расейцы. Таму што акурат намэнклятура і дырэктарат – гэта тая сацыяльная група, якая безумоўна будзе пад прыцэлам расейскіх сілаў, Крамля, каб тут вэрбаваць сабе новую сілу. Як, памятаеце, было ў 1994 годзе, калі Кебіч ужо быў слабы і тады Крэмль пачаў працаваць з Лукашэнкам. Таму, думаю, і сёньня такі сцэнар тэарэтычна можа разгортвацца”.


Пастанова Савету міністраў уводзіць новыя каэфіцыенты суадносінаў сярэдняй заробнай платы на дзяржпрадпрыемстве і заробка кіраўніка. Калі раней для кіраўнікоў арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасьці, якія стабільна працуюць і маюць высокую прыбытковасьць, каэфіцыент ня мог перавышаць адзнаку 4, то цяпер яго падвысілі да пяці. То бок, ад 1 чэрвеня заканадаўча замацавана, што прыбыткі кіраўніка ў пяць разоў могуць перавышаць сярэдні заробак на прадпрыемстве.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Рашэньне накіраванае на дадатковае стымуляваньне кіраўнікоў арганізацый, якія паказваюць добрыя вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасьці. У начных досьледам вы iconАдзіны дзень інфармавання насельніцтва
Трэцяга Усебеларускага народнага сходу (папярэднія вынікі работы народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у 2006-2010гг.)”, у ходзе...

Рашэньне накіраванае на дадатковае стымуляваньне кіраўнікоў арганізацый, якія паказваюць добрыя вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасьці. У начных досьледам вы iconВыкарыстаньне дыскусіі на ўроку
Дыскусія, на думку І. П. Падласага, з тых мэтадаў, якія паступова ўваходзяць у практыку сучаснай школы І ў шэрагу выпадкаў забясьпечваюць...

Рашэньне накіраванае на дадатковае стымуляваньне кіраўнікоў арганізацый, якія паказваюць добрыя вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасьці. У начных досьледам вы icon2. Як пабудаваць мадэль ацэначнай дзейнасьці?
«Як, выкарыстоўваючы гэтыя мэтады на ўроку, ацаніць дзейнасьць вучня?» Дадзенае пытаньне актуальнае І для настаўнікаў, якія ўжо мелі...

Рашэньне накіраванае на дадатковае стымуляваньне кіраўнікоў арганізацый, якія паказваюць добрыя вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасьці. У начных досьледам вы iconУсе мы адчуваем крызіс традыцыйнага спосабу навучання. Настаўнікі з розных краін шукаюць новыя метады выкладання, якія б дазвалялі глыбей уцягнуць вучняў у
Актыўная ацэнка дае надзею на добры кірунак зменаў. Асабліва добрыя вынікі яна дае ў працы з вучнямі, якія маюць цяжкасці ў навучанні....

Рашэньне накіраванае на дадатковае стымуляваньне кіраўнікоў арганізацый, якія паказваюць добрыя вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасьці. У начных досьледам вы iconПалажэнне па ўліковай палітыцы арганізацыі
Рэспублікі Беларусь "Аб бухгалтарскім уліку І справаздачнасці", уведзеным у сілу з 01. 01. 95г., Планам рахункаў бухгалтарскага ўліку...

Рашэньне накіраванае на дадатковае стымуляваньне кіраўнікоў арганізацый, якія паказваюць добрыя вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасьці. У начных досьледам вы iconКонкурс-фестываль журналістаў І сродкаў масавай інфармацыі арганізацый суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, засноўваецца Упаўнаважаным па справах рэлігій І нацыянальнасцей з мэтай далейшай папулярызацыі грамадскай дзейнасці арганізацый суайчыннікаў за мяжой у смі,
Палажэнне аб конкурсе-фестывалі журналістаў І сродкаў масавай інфармацыі арганізацый суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой

Рашэньне накіраванае на дадатковае стымуляваньне кіраўнікоў арганізацый, якія паказваюць добрыя вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасьці. У начных досьледам вы iconБрытанскія навукоўцы выявілі 15 захворваньняў І анамаліяў, што разьвіваюцца ў дзяцей, якія доўга глядзяць тэлебачаньне. А тэма сёньняўніх начных досьледаў
А тэма сёньняўніх начных досьледаў –залежнасьць ад інтэрнэту. На залежнасьць ад інтэрнэту часьцей за іншых пакутваюць, якія хутка...

Рашэньне накіраванае на дадатковае стымуляваньне кіраўнікоў арганізацый, якія паказваюць добрыя вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасьці. У начных досьледам вы iconБрытанскія навукоўцы выявілі 15 захворваньняў І анамаліяў, што разьвіваюцца ў дзяцей, якія доўга глядзяць тэлебачаньне. А тэма сёньняшніх начных досьледаў
А тэма сёньняшніх начных досьледаў – залежнасьць ад інтэрнэту. На залежнасьць ад інтэрнэту часьцей за іншых пакутваюць маладыя людзі,...

Рашэньне накіраванае на дадатковае стымуляваньне кіраўнікоў арганізацый, якія паказваюць добрыя вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасьці. У начных досьледам вы iconРэгламен т
Саветам на год. Праект перспектыўнага плана распрацоўваецца на падставе прапаноў спецыялістаў аддзела, кіраўнікоў раённых падведамасных...

Рашэньне накіраванае на дадатковае стымуляваньне кіраўнікоў арганізацый, якія паказваюць добрыя вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасьці. У начных досьледам вы iconА. Казулін: "Кіраўнік дзяржавы жыве зь іншай жанчынай"
Зша біла Клінтана імпічмэнтам. Увогуле, апытаньні паказваюць, што для амэрыканцаў важна, каб прэзыдэнт краіны быў добрым сем'янінам....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка