Конкурс адукацыйных праектаў




НазваКонкурс адукацыйных праектаў
Дата канвертавання24.01.2013
Памер34.14 Kb.
ТыпКонкурс
Конкурс адукацыйных праектаў

У конкурсе могуць прымаць удзел настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і сярэдне- спецыяльных установаў, выхавальнікі, асобы і грамадскія арганiзацыі, якія працуюць у сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі.

Задача конкурсу – падтрымаць адукацыйную і грамадскую дзейнасць педагогаў, скіраваную на замацаванне дэмакратычных і нацыянальна-культурных каштоўнасцяў як адной з асноўных мэтаў адукацыі.

Калі Вы ствараеце ўмовы, каб вашыя вучні, калегі, бацькі навучэнцаў адчулі важнасць свабоды, незалежнасці, асабістай годнасці, права на ўласнае меркаванне, правоў чалавека, роднай мовы, іншых каштоўнасцяў, на якіх базуецца дэмакратыя, -- гэты конкурс для Вас.

Таксама да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца педагогі, зацікаўленыя ў распаўсюдзе ўласнага адукацыйнага досведу, выкарыстанні інавацыйных методык выкладання, формаў правядзення пазакласных мерапрыемстваў і выхаваўчай працы, заснаваных на каштоўнасным падыходзе.

Перавагу маюць праекты:

- накiраваныя на грамадзянскую адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва;

- накіраваныя на стварэнне і распаўсюд уласных адукацыйных распрацовак, а таксама на адаптацыю і распаўсюд адукацыйных інавацый;

- досвед якіх можа быць распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні;

- ад асобаў ці ініцыятыў, якія пэўны час працавалі на добраахвотніцкіх пачатках;

- якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці;

- якія выхоўваюць грамадзянаў незалежнай беларускай дзяржавы.

Як правiла, не падтрымлiваюцца:

- адміністрацыйныя выдаткі, закупка тэхнікі;

- праекты, бюджэт якіх перавышае 1100000 руб. ($400);

- бізнэс-праекты;

- арганізацыі, асобы, што маюць запазычанасці па іншых праектах;

Неабходная інфармацыя для ўдзелу у конкурсе:

Для ўдзелу ў конкурсе Вам неабходна запоўніць анкету-заяўку (гл. ніжэй). І даслаць яе на электронны адрас 2008konkurs@gmail.com да 12 кастрычніка 2009 года.

Пра вынікі конкурсу будзе паведамлена да 20 кастрычніка 2009 г.


Анкета-заяўка


Калі ласка, адкажыце на ўсе пытанні анкеты. Калі Ваш тэкс не змяшчаецца ў пазначаным вакенцы, дадавайце радкі.


І. Інфармацыя пра каардынатара праекта:


Назва праекта:


Назва арганізацыі, iнiцыятывы (калі ёсць):


Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка праекта:

Кантакты (адрас, тэлефон, e-mail):

Тэрмін выканання праекта:




ІІ. Рэзюмэ праекта (1 абзац)


Утрымлівае кароткае апісанне сутнасці заяўкі. Рэзюмэ павінна быць зразумелым, сціслым, канкрэтным, выразным, уключаць адзін-два сказы, якія адказваюць на наступныя пытанні:

  • мэта праекта?

  • хто i якім чынам будзе выконваць праект?

  • што атрымаецца ў выніку?

  • рэзананс праекта





ІІІ. Інфармацыя пра арганізацыю (асобу) (1-2 абзацы)


Утрымлівае звесткі пра арганізацыю цi асобу, ад якой падаецца праект. Тлумачыць, хто падае заяўку, хто будзе выконваць праект, і чаму заяўнікі/выканаўцы (з-за сваёй кваліфікацыі, досведу, рэпутацыі і інш.) найлепшым чынам змогуць выканаць задачы праекта.




IV. Мэтавая група (1 сказ)


На каго i на якую мясцовасць разлічана запланаваная дзейнасць.





V. Апісанне дзейнасці ў межах праекта (не больш за старонку)


што будзе зроблена ў межах праекта?

хто будзе выконваць дзеянні, ці плануецца прыцягнуць валанцёраў?

як, калі і ў якой паслядоўнасці гэтыя дзеянні будуць здзяйсняцца?

якія рэсурсы (людскія, інтэлектуальныя) будуць прыцягнуты?




VI. Ацэнка праекта (чаканыя вынікі)


Крытэры, па якiх будзе ацэньвацца паспяховасць праекта. Якiя вы чакаеце вынiкi i якiм бачыце магчымы працяг праекта.



(пункты IV, V, VI разам павiнны займаць 1,5-2 старонкi).


VII. Бюджэт (не больш за 400 у.а. ці 1.100.000 BRB)


Падрабязнае апiсанне кожнага артыкула выдаткаў.






Дата:


Каму і куды паведаміць пра вынікі конкурсу:





Вынікі конкурсу будуць падведзеныя да 20 кастрычніка2009 г.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс адукацыйных праектаў iconКонкурс адукацыйных праектаў на 2008/2009 год
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйных праектаў І ініцыятываў педагогаў, адукатараў, бацькоў з лістапада 2008 па верасень 2009...

Конкурс адукацыйных праектаў iconКонкурс адукацыйных праектаў
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай І грамадскай дзейнасці педагогаў І адукатараў

Конкурс адукацыйных праектаў iconКонкурс інфармацыйна адукацыйных летніх праектаў
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай І інфармацыйнай дзейнасці педагогаў І адукатараў у летні перыяд

Конкурс адукацыйных праектаў iconКонкурс адукацыйных праектаў 5
Крытычнай масы –грамадскай акцыі, якая раз на месяц збірала людзей на роварах, людзей розных узростаў І цікаўнасцей, якія аб’ядноўваліся,...

Конкурс адукацыйных праектаў iconМЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў ідэя конкурса
Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў “МЫ2012” мае на мэце аўтарскае асэнсаванне І прэзэнтацыю уласнай культурнай ідэнтычнасці...

Конкурс адукацыйных праектаў iconЯўрэйская тэматыка ў адукацыйных міждысцыплінарных праектах Мінск 5-6 мая 2012
Стварэнне канцэпцыі міждысцыплінарных праектаў – ад праблемы да вырашэння (Модуль I)

Конкурс адукацыйных праектаў iconКонкурс праводзіцца ў 3 этапы са студзеня 2012 г па снежань 2012 г
Рэспубліканскі конкурс адукацыйных праграм аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі...

Конкурс адукацыйных праектаў iconПраект умовы
Рэспубліканскі конкурс адукацыйных праграм аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі...

Конкурс адукацыйных праектаў iconКонкурс экалагічных праекта
Рэспубліканскі конкурс экалагічных праектаў ”Родная зямля Беларусь“, у межах рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі

Конкурс адукацыйных праектаў iconКонкурс адукацыйных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Онкурсу: стварэнне новых адукацыйных І дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, скіраваных на ўзгадаванне свабоднай І творчай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка