Валянціна Кудлацкая з адзнакай закончыла тэатральнае аддзяленьне Магілёўскага вучылішча культуры. Другі дыплём таксама "чырвоны" атрымала далей завочніцай у




НазваВалянціна Кудлацкая з адзнакай закончыла тэатральнае аддзяленьне Магілёўскага вучылішча культуры. Другі дыплём таксама "чырвоны" атрымала далей завочніцай у
Дата канвертавання24.01.2013
Памер24.06 Kb.
ТыпЗакон
Валянціна Кудлацкая з адзнакай закончыла тэатральнае аддзяленьне Магілёўскага вучылішча культуры. Другі дыплём – таксама “чырвоны” – атрымала далей завочніцай у Беларускім унівэрсытэце культуры. Колішняя бабруйчанка, сёньня жыве ў адным з самых аддаленых раёнаў краіны – у Верхнядзьвінску. Кажа, што пры разьмеркаваньні спакусілася на прыгожую назву горада. Валянціна прымала ўдзел у стварэньні хіба ці ня ўсіх новых недзяржаўных арганізацыяў у рэгіёне. Была таксама дэпутатам раённага савета. Асаблівых высілкаў патрабуе ад яе кіраўніцтва шэрагам сацыяльна-гуманітарных праектаў: аздараўленьне дзяцей, навучаньне азам самакіраўніцтва дэпутатаў, работнікаў ЖКГ. Некалі выпускала рэгіянальны дадатак да газэты “Рабочы”, зараз – спэцыяльны бюлетэнь “Рубон”, прысьвечаны навінам у галіне трэцяга сэктару у рэгіёне.

Вылучыць нешта найбольш любімае з шэрагу праектаў Валянціне цяжка – усім былі ўласьцівыя свае вартасьці і плюсы. Напрыканцы 1990-х з-за сваёй грамадзянскай пазыцыі страціла працу. Уладкавалася ў страхавую кампанію толькі праз тры гады.


Параўноўваючы сытуацыю з трэцім сэктарам 10 гадоў таму і цяпер, Валянціна вельмі шкадуе страчаных магчымасьцяў грамадзкасьці. Ёсьць вельмі шмат праектаў, якія папросту заразаюцца ўладамі. “Апошнімі часамі вельмі шмат перашкод робіцца ў дзейнасьці. Выглядае, што ўсе структуры, якія маюць права кантраляваць грамадзкую дзейнасьць, разумеюць сваю функцыю і місію як уціск. Пачуваеш сябе небясьпечна – шчыра скажу”.

Кажучы аб праектах сацыяльнага кірунку, Валянціна з асаблівай цеплынёй у голасе згадвае ірляндзкі фонд падтрымкі. Дзякуючы супрацы з ірляндцам мясцовых дзяцей здолелі вывезьці ў Ірляндыю дзеля аздараўленьня. “Шчыры дзякуй гэты людзям, якія сапраўды вельмі хочуць нам дапамагчы”.

Гэтыя ўражаньні ад іншай краіны, іншага ладу жыцьця, магчымасьці дазнацца нечага новага, каб пераняць станоўчыя дасягненьні – гэта вельмі важна. Таму мы стараліся, каб ня толькі дзеці, але і настаўнікі, і мясцовыя чыноўнікі спрычыняліся да гэткіх азнаямляльных вандровак. Каб пабачыць на справе, як людзі будуюць сваё жыцьцё ва ўмовах мясцовага самакіраваньня.”


Валянціна лічыць, што ў нашай краіне вельмі вялікі патэнцыял – за жаночай паловай. “Амаль што дэвіз – жанчыны, з’ядноўвайцеся! Не для таго, каб ваяваць, не. Для таго, каб разам знайсьці выйсьце. Проста ўсе тыя цяжкасьці, якія перажывае наша грамадзтва сёньня, найперш і наймацней адчувае жанчына – на сваіх плячох. Простая жанчына, вясковая, яна ведае найбольш дасканала і праблемы вёскі, і праблемы сям’і. І калі мы з’яднаем высілкі і памкненьні, мы станем сапраўднай сілай”.


Валянціна мае 32-гадовага сына, юрыста з адукацыі. Сын Валянціны актыўную пазыцыю маці не камэнтуе. Але быў час, калі ў роспачы казаў «Мама, ты стварыла нам многа праблем»...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Валянціна Кудлацкая з адзнакай закончыла тэатральнае аддзяленьне Магілёўскага вучылішча культуры. Другі дыплём таксама \"чырвоны\" атрымала далей завочніцай у iconВалянціна Кудлацкая супрацоўнік Белдзяржстраху
Другі дыплём – таксама “чырвоны” – атрымала далей завочніцай у Беларускім унівэрсытэце культуры

Валянціна Кудлацкая з адзнакай закончыла тэатральнае аддзяленьне Магілёўскага вучылішча культуры. Другі дыплём таксама \"чырвоны\" атрымала далей завочніцай у iconС. М. Кірава на гістарычны факультэт. Інстытут закончыла ў 1955 годзе, атрымала размеркаванне ў Гродзенскую вобласць, Зэльвенскі раён. Там накіравалі ў

Валянціна Кудлацкая з адзнакай закончыла тэатральнае аддзяленьне Магілёўскага вучылішча культуры. Другі дыплём таксама \"чырвоны\" атрымала далей завочніцай у iconЛаздоўская Валянціна Зігмундаўна
Адукацыя вышэйшая. У 1989 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт. Педстаж 30 гадоў, на пасадзе дырэктара – 5 гады

Валянціна Кудлацкая з адзнакай закончыла тэатральнае аддзяленьне Магілёўскага вучылішча культуры. Другі дыплём таксама \"чырвоны\" атрымала далей завочніцай у iconПікеты ў абарону дрэваў
Студэнтка Гарадзенскага ўнівэрсытэта імя Я. Купалы Дар’я Чаркес атрымала дыплём І ступені ў спаборы эсэ “Усеагульная дэклярацыя правоў...

Валянціна Кудлацкая з адзнакай закончыла тэатральнае аддзяленьне Магілёўскага вучылішча культуры. Другі дыплём таксама \"чырвоны\" атрымала далей завочніцай у iconСьвятлана Длатоўская: Паверыла ў плённасьць самоты
Сьвятлана Длатоўская нарадзілася ў Менску. У 1988 годзе скончыла Менскі тэатральна-мастацкі інстытут, атрымала дыплём прамысловага...

Валянціна Кудлацкая з адзнакай закончыла тэатральнае аддзяленьне Магілёўскага вучылішча культуры. Другі дыплём таксама \"чырвоны\" атрымала далей завочніцай у iconАдміралава Ніна Паўлаўна
У 1950 годзе паступіла ў Навагрудскае педагагічнае вучылішча, якое закончыла ў 1955 годзе. Вучоба была завочнай, так як у гэты ж...

Валянціна Кудлацкая з адзнакай закончыла тэатральнае аддзяленьне Магілёўскага вучылішча культуры. Другі дыплём таксама \"чырвоны\" атрымала далей завочніцай у iconПолацкае вьішэйшае піярскае вучылішча
Летам 1830 вучылішча было закрыта, піяры пераве-дзены ў Вільню, дзе яны адкрылі ў вер сваю гімназію. Большая частка абсталявання...

Валянціна Кудлацкая з адзнакай закончыла тэатральнае аддзяленьне Магілёўскага вучылішча культуры. Другі дыплём таксама \"чырвоны\" атрымала далей завочніцай у iconЖук лідзія іванаўНА
Серык нарадзілася 21 лістапада 1960 года ў вёсцы Рудзевічы. Базавую адукацыю атрымала ў Рудзевіцкай васьмігадовай школе. У 1978 годзе...

Валянціна Кудлацкая з адзнакай закончыла тэатральнае аддзяленьне Магілёўскага вучылішча культуры. Другі дыплём таксама \"чырвоны\" атрымала далей завочніцай у iconПалажэнне
Стварэння ўмоў для прасоўвання творчасцi таленавiтых беларускiх эстрадных выканаўцаў, а таксама кампазiтараў I паэтаў-песеннiкаў...

Валянціна Кудлацкая з адзнакай закончыла тэатральнае аддзяленьне Магілёўскага вучылішча культуры. Другі дыплём таксама \"чырвоны\" атрымала далей завочніцай у iconЗацверджана
Мінкультуры) «Справаздача аб рабоце парка культуры І адпачынку» (далей – справаздача) складаюць паркі культуры І адпачынку (далей...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка