Ад 1 студзеня наступнага году пачынае дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ №760, згодна зь якім права выкарыстоўваць наёмную працу застанецца толькі ў юрыдычных асобаў




НазваАд 1 студзеня наступнага году пачынае дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ №760, згодна зь якім права выкарыстоўваць наёмную працу застанецца толькі ў юрыдычных асобаў
Дата канвертавання18.01.2013
Памер30.8 Kb.
ТыпДокументы
Stud1211


Ад 1 студзеня наступнага году пачынае дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ №760, згодна зь якім права выкарыстоўваць наёмную працу застанецца толькі ў юрыдычных асобаў — дзяржаўных і прыватных. Аднак стаць юрыдычнай асобай у выглядзе прыватнага ўнітарнага прадпрыемства нават на льготных умовах не пажадалі больш за 90% індывідуальных прадпрымальнікаў. Разам з тым, колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў расьце. Толькі ў Менску штомесяц рэгіструецца каля тысячы новых індывідуалаў. Чаму прадпрымальнікі так супраціўляюцца станавіцца юрыдычнымі асобамі і выконваць прэзыдэнцкі Ўкаў №760? Колькі каштуе перарэгістрацыя? Тэму дасьледавала Іна Студзінская.


Прадпрымальнік і юрыст Сяргей Балыкін, які нядаўна сам перарэгістраваўся ў юрыдычкую асобу на льготных умовах, заплаціў за ўсё каля 20 тысяч беларускіх рублёў – выдаткі на паперу і пячатку:


“У прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы ніхто нікога не заганяе. Былі створаныя льготныя ўмовы, каб індывідуальныя прадпрымальнікі рэгістравалі прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы. І гэта не каштуе нічога. Гэта, як кажуць, на халяву”.


Карэспандэнтка: “А чаму такі лямант?”


“Прымушаюць ствараць юрыдычныя асобы ўвогуле: створыць ён прыватнае ўнітарнае прадпрыемства, таварыства з абмежаванай адказнасьцю, ці таварыства з дадатковай адказнасьцю, ці акцыянэрнае таварыства, ці вытворчы каапэратыў – ніякай розьніцы тут няма. З 1 студзеня 2008 года будзе забарона выкарыстоўваць наёмную працу (за выключэньнем працы сваякоў).


Намесьнік дырэктара Дэпартамэнту прадпрымальніцкай дзейнасьці Міністэрства эканомікі Яўген Сямёнаў не раз вёў перамовы з прадпрымальнікамі:


Мельнікаў: “Яны баяцца наступнага: у межах юрыдычных асобаў ім трэба праводзіць ў вызначаным парадку ўвоз тавараў па дакумэнтах і з мытным афармленьнем. А з дакумэнтамі, на жаль, у Расеі для малых партыяў тавараў ёсьць пэўныя складанасьці. І асноўнае пытаньне, канечне, гэта забарона выкарыстоўваць наёмных работнікаў, за выключэньнем сваякоў. Поўная няяснасьць, колькі іх працуе”.


Калі прадпрымальнік аказвае паслугі ці займаецца продажам беларускай прадукцыі, праблем няма. У яго ёсьць усе дакумэнты на свой тавар, ён карыстаецца спрошчанай сыстэмай падаткаабкладаньня. А вось калі прадпрымальнік займаецца гандлем імпартнай прадукцыі, тлумачыць Сяргей Балыкін:


“На гэту прадукцыю яму патрэбны паперы, накладныя, яму патрэбныя безнаяўныя разьлікі. Але ж нашы прадпрымальнікі, якія закупаюць “шэры імпарт” у Маскве, на Чаркізаўскім рынку, яны ж ніякіх папераў там не атрымліваюць. І калі ўсіх перавесьці ў юрыдычныя асобы, гэтыя людзі ня змогуць гандляваць”.


Прадпрымальнік Мікалай Рамашын, які мае два шапікі на адным з менскіх рынкаў, не хавае, што вязе тавар з Масквы, закупае невялікія партыі на расейскіх рынках і плаціць наяўнымі, а не па безнаяўнаму разьліку, як гэта павінна рабіць юрыдычная асоба:


“Як я магу перавесьці суму за тавар у Расейскую Фэдэрацыю на Чаркізаўскі рынак, шэраг 7, сэктар 8, месца 25, грамадзянцы Івановай? Значыць, у мяне павінна быць дамова аб зьнешнеэканамічнай дзейнасьці, і мне трэба будзе адкрыць валютны рахунак”.


Да таго ж, кажа прадпрымальнік Мікалай Рамашын, каб перарэгістравацца ў юрыдычную асобу і наймаць прадаўцоў на законным умовах, яму трэба будзе зьняць офіс, мець бухгальтара, афармляць шмат папер і дакумэнтаў:


“Трэба мець офіс. На два месца, груба кажучы, на 4 квадратных мэтры, дзе прыбытак складае 500 даляраў у месяц. Ён 500 даляраў зарабляе, а яго прымушаюць яшчэ зьняць офіс! Другое – 25 відаў падаткаў у юрыдычных асобаў”.


Таму зараз сваіх прадаўцоў індывідуальныя прадпрымальнікі рэгіструюць таксама індывідуаламі, і яшчэ год яны могуць працаваць. Аляксандар Патупа, які 7 гадоў быў старшынём Саюзу прадпрымальнікаў, кажа:


“Асяродак супраціўляецца, як можа. Але крытычным будзе 2008 год. Да канца 2008 года зьбіраюцца наагул усе льготы забраць у ІП, незалежна ад таго, зь якой колькасьцю людзей яны працуюць”.


Прадпрымальнік Мікалай Рамашын не хавае, што многія ягоныя калегі паступаюць такім жа чынам, каб яшчэ хоць год пратрымацца:


“Так, пераафармляем месцы на сваіх прадаўцоў. Таму што мы не разглядаем прадаўцоў як наёмных асобаў. Зразумейце правільна: прадаўцом ня возьмеш чужога, з вуліцы. Возьмеш толькі такога, якому можна даверыць тавар. І я бяру чалавека, якому давяраю. У нас прадавец – гэта бліжэй за сваяка”.


Учора прадпрымальнікі правялі мітынг і ўручылі сваю рэзалюцыю дэпутатам. Тыя абяцалі разабрацца і паўплываць на ўрад. А вось намесьнік дырэктара Дэпартамэнту прадпрымальніцкай дзейнасьці Міністэрства эканомікі Яўген Сямёнаў выказаўся так:


“Вы ж разумееце, гэта не ўрадавыя ўказы. Нарматыўны акт падпісаны прэзыдэнтам. Пакуль усё застаецца так. Што будзе далей – паглядзім”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ад 1 студзеня наступнага году пачынае дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ №760, згодна зь якім права выкарыстоўваць наёмную працу застанецца толькі ў юрыдычных асобаў iconАд 1 студзеня наступнага году пачынае дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ №760, згодна зь якім права выкарыстоўваць наёмную працу застанецца толькі ў юрыдычных асобаў
Толькі ў Менску штомесяц рэгіструецца каля тысячы новых індывідуалаў. Чаму прадпрымальнікі так супраціўляюцца станавіцца юрыдычнымі...

Ад 1 студзеня наступнага году пачынае дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ №760, згодна зь якім права выкарыстоўваць наёмную працу застанецца толькі ў юрыдычных асобаў iconУ чым сутнасьць зьменаў парадку выезду за мяжу?
Палажэньне пра банк дадзеных асобаў, якім забаронены выезд за мяжу. Мяркуецца, што новыя правілы ўступяць у сілу 1 студзеня 2008...

Ад 1 студзеня наступнага году пачынае дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ №760, згодна зь якім права выкарыстоўваць наёмную працу застанецца толькі ў юрыдычных асобаў iconУ чым сутнасьць зьменаў парадку выезду за мяжу?
Палажэньне пра банк дадзеных асобаў, якім забаронены выезд за мяжу. Мяркуецца, што новыя правілы ўступяць у сілу 1 студзеня 2008...

Ад 1 студзеня наступнага году пачынае дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ №760, згодна зь якім права выкарыстоўваць наёмную працу застанецца толькі ў юрыдычных асобаў iconКаштоўнаснае вымярэнне права
Тэрмін "права" шматзначны: пад ім разумеецца шэраг розных рознаплоскасных з'яў (маральнае права, права як сістэма агульнаабавязковых...

Ад 1 студзеня наступнага году пачынае дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ №760, згодна зь якім права выкарыстоўваць наёмную працу застанецца толькі ў юрыдычных асобаў iconКрамы "Duty-free" прапануюць пераабсталяваць у грамадзкія "забягалаўкі"
Нацыянальным аэрапорце “Менск”, а таксама некалькі для абслугоўваньня акрэдытаваных у Беларусі замежных дыпляматаў. Дадатковы пералік...

Ад 1 студзеня наступнага году пачынае дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ №760, згодна зь якім права выкарыстоўваць наёмную працу застанецца толькі ў юрыдычных асобаў iconЗ 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены
З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў – ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі...

Ад 1 студзеня наступнага году пачынае дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ №760, згодна зь якім права выкарыстоўваць наёмную працу застанецца толькі ў юрыдычных асобаў iconЗ 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі насельніцтва будуць пазбаўлены
З 17 сьнежня пачынае дзейнічаць Закон аб упарадкаваньні льготаў – ён закране амаль траціну насельніцтва Беларусі. Якія катэгорыі...

Ад 1 студзеня наступнага году пачынае дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ №760, згодна зь якім права выкарыстоўваць наёмную працу застанецца толькі ў юрыдычных асобаў iconНачная аблога 9 лістапада
Прадугледжваецца, што штамп адменяць ад 1 студзеня 2008 году. Разам з тым прадугледжваецца зацьвердзіць палажэньне аб агульным банку...

Ад 1 студзеня наступнага году пачынае дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ №760, згодна зь якім права выкарыстоўваць наёмную працу застанецца толькі ў юрыдычных асобаў iconФайл выкарыстоўваць толькі у патрэбах парафій. Публікацыя ў іншых месцах без дазволу аўтараў забараняецца! Крыжовы шлях паводле разважанняў кс. Яна Твардоўскага Прыпынак 1( Малітва ў Аліўным садзе ) Што дае нам малітва?
Файл выкарыстоўваць толькі у патрэбах парафій. Публікацыя ў іншых месцах без дазволу аўтараў забараняецца!

Ад 1 студзеня наступнага году пачынае дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ №760, згодна зь якім права выкарыстоўваць наёмную працу застанецца толькі ў юрыдычных асобаў iconПрэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Фрадкоў падпісаў пастанову, згодна з якой ад 1 студзеня 2007 году працадаўцам забараняецца наймаць замежнікаў у тым ліку з
Аднак найбольшыя абмежаваньні чакаюцца ў будаўнічай галіне, дзе гастарбайтэры займаюць ледзьве не палову ад агульнай колькасьці працоўных....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка