У параўнаньні зь мінулымі гадамі, ці павялічылася колькасьць наведвальнікаў?




НазваУ параўнаньні зь мінулымі гадамі, ці павялічылася колькасьць наведвальнікаў?
Дата канвертавання18.01.2013
Памер22.22 Kb.
ТыпВопрос
majo0501ulic

Правінцыйныя бібліятэкі


Вера Лашчэцька – дырэктарка Цэнтральнай раённай бібліятэка ў мястэчку Акцябрскі, Гомелўьскай вобласьці.


У параўнаньні зь мінулымі гадамі, ці павялічылася колькасьць наведвальнікаў?

/majo0503laszczecka/

(Лашчэцька: ) “Зараз у нас павялічылася колькасьць наведвальнікаў.э Такой колькасьці чытачоў як зараз, не было. І сёньня бібліятэка сапраўды патрэбная людзям. Я гэта зьвязваю з тым, што літаратура стала нашмат даражэй, перыядычныя выданьні сталі на многа даражэй. І ня кожны зараз можа дазволіць сабе такую раскошу, як выпісаць чапопіс альбо газэту й набыць якую-небудзь кнігу. Літаратуру мы не атрымліваем. Фінансаваньня на камплектаваньня ў нас няма. Але выдаткоўваюць сродкі на падпіску перыядычных выданьняў. Перыядычных выданьняў, мы выпісваем дастаткова. Гэта нам дапамагае й таму людзі да нас ідуць. З кнігам цяжка. Бібліятэка бяз новы кнігаў – гэта не бібліятэка, гэта па-просту месца захаваньня старых кнігаў. Бібліятэка павінна атрымліваць літаратуру. За мінулы год сістэма атрымала на 13 тысячаў чытачоў 927 экэмпляраў літаратуры. Гэта зусім нічога! Дзесьці блізу 400 паасобнікаў – гэта тое, што чытачы пырнесьці наўзамен згубленнага. Калі нечага не хапае, мы самі ідзем набываем за свае грошы й ставім у фонд. Гэта, калі мы ведаем, што гэтая кніга чытачам патрэбная. Вы ў любы раён заедзьце, зайдзіце ў любую бібліятэку й вам скажуць тое самае”.


Вядома, што ад 1 сакавіка 2003 году бібліятэкам дазволена аказваць платныя паслугі. Ці скарыстала вашая бібліятэка такую магчымасьць? Наколькі гэта палегчыла фінансаве становішча?

(Лашчэцька: ) “Мы ўвялі платныя паслугі. Гэта прадугледжана палажэньнем Міністэрства культуры. У чытача ёсьць права выбара: ён можа бясплатна карыстацца бібліятэкай і платна. Асноўныя у нас зьяўляецца бясплатнае карыстаньне. Калі студэнту патрэбная нейкая літаратура, і ён не пасьпявае нешта зрабіць, ён просіць на вечар. На час закрыцьця бібліятэкі выданьні могуць выдавацца чытачу за плату. Гэта прадугледжана палажэньнем пра платныя паслугі. Таксама стварэньне камэрцыйнага фонду. Гэта выданьні, якія набываюцца за пазабюджэтныя сродкі. Вось мы зарабілі й зноў набылі кнігі”.


Цэнтральная раённая бібліятэка ў мятэчку Акцябрскі месьцінна ў старым будынка на адной з цэнтральныч вуліцаў. Ці будзе ў вас новае памяшканьне?

(Лашчэцька: ) “А з будынкам бібліятэкі ўвогуле цікавая гісторыя. Яго некалі ўзводзілі палонныя немцы. Дзесьці напрыканцы 80-х гадоў плянавалі набудову новай бібліятэкі. І ў 2003 годзе яе абяцалі здаць. Зараз на тым месцы стаяць камэрцыйныя шапікі. Кожны да гэтага ставіцца па-рознаму. Нам, натуральна што, балюча, бо мы хочам у новае намяшканьне, хочацца абсталяваньня й па-болей кампутараў”.


Якая літаратура карыстаецца большым попытам у наведвальнікаў вашай бібліятэкі?

(Лашчэцька: ) “Жанчыны чытаюць любоўныя раманы. Іх жыцьцёвая руціна да такой ужо ступені закатавала, таму яны хочуць адпачываць душою. Раман гэты ўзялі прачыталі, паўздыхалі й забылі. Гэта ў галаве іхнай не адкладваецца. Залежыць таксама й ад адукацыйнага роўню. Настаўнікі больш чытаюць павукова-папулярныя часопісы. Чытаецца дэтэктыўная літаратура. Асобныя любяць гістарычную літаратуру”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У параўнаньні зь мінулымі гадамі, ці павялічылася колькасьць наведвальнікаў? iconУ параўнаньні зь мінулымі гадамі, ці павялічылася колькасьць наведвальнікаў?
Вера Лашчэцька – дырэктарка Цэнтральнай раённай бібліятэка ў мястэчку Акцябрскі, Гомелўьскай вобласьці

У параўнаньні зь мінулымі гадамі, ці павялічылася колькасьць наведвальнікаў? iconФітнэс-клюбы ўтрымліваюць толькі "ідэйныя" бізнэсоўцы
Маўляў, будзе тое ж, што колісь з аэробікай – як толькі нацешыліся, яна згубіла папулярнасьць. Аднак за 10 гадоў колькасьць фітнэс-цэнтраў...

У параўнаньні зь мінулымі гадамі, ці павялічылася колькасьць наведвальнікаў? iconЗавершылася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне, па выніках якога вось ужо трэці год запар вну набіраюць студэнтаў. У чым асаблівасьці
З 12 па 28 чэрвеня па 14 прадметах. Зарэгістравалася больш за 200 тысяч чалавек (летась – 170 тысяч). Павялічылася І колькасьць вну,...

У параўнаньні зь мінулымі гадамі, ці павялічылася колькасьць наведвальнікаў? iconЛюдзі не пайшлі на фальшывыя выбары
Агульная колькасьць выбаршчыкаў заніжалася, а колькасьць галасаваўшых завышалася. Прыводзім прыклады падліку прыходу выбаршчыкаў...

У параўнаньні зь мінулымі гадамі, ці павялічылася колькасьць наведвальнікаў? iconПаводле плянаў Міністэрства спорту І турызму Беларусі, да 2010 году колькасьць замежных турыстаў, якія наведаюць краіну, перавысіць 400 тысяч чалавек. Пры гэтым
Пакуль рэкордная колькасьць замежных турыстаў 90 тысяч чалавек – наведала Беларусь летась. Абсалютная бальшыня гасьцей – транзытныя...

У параўнаньні зь мінулымі гадамі, ці павялічылася колькасьць наведвальнікаў? iconУ лістападзе рэзка падвышаецца колькасьць пацыентаў "Хуткай дапамогі". Мэдыкі тлумачаць, што ў гэты пэрыяд колькасьць насельніцтва Менску павялічваецца. Шмат
Менску павялічваецца. Шмат каго зь ІХ дзеці забіраюць да сябе ў горад з вёсак І лецішчаў. Бальшыня пацыентаў “хуткай дапамогі” –...

У параўнаньні зь мінулымі гадамі, ці павялічылася колькасьць наведвальнікаў? iconНавукова метадычнае абгрунтаванне
Таму цяпер педагагічную навуку трэба разглядаць як сістэму тэхналагічных блокаў, якія ствараліся гадамі на аснове досведу педагогаў...

У параўнаньні зь мінулымі гадамі, ці павялічылася колькасьць наведвальнікаў? iconПрэмія імя Зоры Кіпель 2006 І 2007
З'явілася таксама новая прэмія ($100) за выдатную распрацоўку беларусаведных тэмаў студэнтамі або аспірантамі (праца мінімум 15 старонак...

У параўнаньні зь мінулымі гадамі, ці павялічылася колькасьць наведвальнікаў? iconЦі атрымае баскетбол у Беларусі статус дзяржаўнай важнасьці?
Беларусі. А ці дарагі гэты спорт у параўнаньні зь іншымі каманднымі дысцыплінамі? І ці дастаткова ў краіне спэцыялізаваных школаў,...

У параўнаньні зь мінулымі гадамі, ці павялічылася колькасьць наведвальнікаў? iconНапярэдадні "Рок-Каранацыі 2006" мы апыталі вядомых людзей. Што вы думаеце пра беларускую рок-музыку?
Мастак І паэт Міхал Анемпадыстаў мяркуе, што ў параўнаньні з 1990-мі музычных гуртоў у Беларусі стала болей

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка