Як выглядае футбольны фанацкі рух у Беларусі?




НазваЯк выглядае футбольны фанацкі рух у Беларусі?
Дата канвертавання18.01.2013
Памер26.09 Kb.
ТыпВопрос
Kvia0529Noch


Як выглядае футбольны фанацкі рух у Беларусі?


Чаму на стадыёнах мала сьцягоў, хто прыходзіць балець, чым адрозьніваюцца заўзятары ад фантаў, і хто такія футбольныя хуліганы ў Беларусі? Па адказ на пытаньні ў часе пачатку нацыянальнага чэмпіянату на менскі стадыён “Дынама” скіраваўся Севярын Квяткоўскі:


Карэспандэнт: “Адзін з шэраговых матчаў, менскае “Дынама” грае супраць салігорскага “Шахтара”. Уваход бясплатны, публікі ня надта шмат. Некалькі дзясяткаў чалавек фанатаў “Шахтара”. Гэты сэктар ачапілі салдаты. Фанаты “Дынама” сядзяць за брамай”.


Карэспандэнт: “Вы фанат?”


Спадар: “Не, проста заўзятар”.


Карэспандэнт: “Чаму так мала людзей на трыбунах?”


Спадар: “А... Цёплае надвор’е, многія пазьязджалі. Пачатак чэмпіянату – ня так цікава”.


Паводле прынятай тэрміналёгіі аматары футболу дзеляцца на заўзятараў і фанатаў. Калі заўзятары – звычайныя, неарганізаваныя аматары футболу, дык фанаты арганізаваныя, якія адрозьніваюцца эстэтыкай зьнешняга выгляду і паводзінаў, а таксама сваеасаблівай клюбнай псыхалёгіяй.


(Гук рэчоўкі).


Паволе аднаго з фанатаў па імені Алесь, у Менску адно некалькі соцень прафэсійных фанаў, якія хутчэй паедуць за сваёй камандай у райцэнтар, чым за мяжу, каб пабалець за зборную.


Карэспандэнт: “Як ты ацэньваеш фанацкі рух у Беларусі?”


Алесь: “У нас краіна млявая. Культурна балець за сваю каманду перашкаджаюць праблемы зь міліцыяй: нельга паліць фаера, нельга прыходзіць на стадыён са сьцягамі. Нават дынамаўскі фан-сэктар пры ўсім сваім пастаянстве і арганізаванасьці, яны заўсёды сустракаюць супраціў з боку міліцы, якая кіруецца прынцыпам “не пушчаць”.


Карэспандэнт: “Зьвяртаюся да аднаго з афіцэраў міліцыі, што кіруюць аховай матчу”.


Карэспандэнт: “Ці часта ў міліцыі бываюць праблемы з фанатамі?”


Міліцыянт: “Вядома, часта. Перад матчам, у часе матчу”.


Карэспандэнт: “Я бачыў, што перад матчам павялі цэлую групу шахцёрскіх фанатаў”.


Міліцыянт: “Там п’яныя былі”.


Карэспандэнт: “Якая тэндэнцыя?”


Міліцыянт: “Ужо паменшыла... Трэба ж рабіць высновы, што адна рэспубліка – Беларусь, што ўсе землякі”.


Апроч п’яных боек, існуюць баі паводле правілаў сярод аматараў футболу. Такіх людзей клічуць футбольнымі хуліганамі. У Беларусі гэтыя людзі дзейнічаюць паводле негалосных кодэксаў: рукі мусяць быць чыстымі, без прыладаў для біцьця. Бойкі прызначаюцца ў пэўны час, у пэўным месцы, дзе міліцыі ня будзе дакладна.


Гэта закрытая моладзевая субкультура, якая паведамляе пра свае перамогі адно ў інтэрнэце. Зрэшты, маладым людзям часам даводзіцца біцца і без правілаў. Тэлефаную аднаму з фанаў, каму кулакамі пэрыядычна даводзіцца адстойваць гонар свайго клюбу:


Фанат: “Я бы так паступіў у любой жыцьцёвай сытуацыі што да маіх сваякоў, сяброў і г.д. Калі хтосьці крыўдзіць мой футбольны клюб, я падпішусь пад гэтую справу, і не пакіну сытуацыю беспакаранай. Для мяне клюб – штосьці блізкае і роднае”.


Мой суразмоўца не называе сваё імя, тым ня менш падкрэсьлівае, што часам перасякаецца з прадстаўнікамі варожых клюбаў у жыцьцёвых сытуацыях:


Фанат: “У мяне былі такія сустрэчы ня раз, калі я камунікаваў з заўзятарамі іншых каманд даволі нармальна і спакойна”.


Фанацкі рух яшчэ нядаўна спрабавалі выкарыстоўваць прафашысцкія групоўкі скін-хэдаў, але паводле маіх суразмоўцаў, цяпер у руху палітыкі практычна няма.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Як выглядае футбольны фанацкі рух у Беларусі? icon1. Грамадска-палітычны рух у Беларусі напярэдадні І ў час вайны 1812 г. Праекты аднаўлення ВкЛ
Узнікненне І дзейнасць тайных таварыстваў на тэрыторыі Беларусі. Віленская асацыяцыя. Палітычныя І прававыя погляды масонаў

Як выглядае футбольны фанацкі рух у Беларусі? iconПолісэксуальніцкі рух
Квір-культурніцкі рух І полісэксуальніцкі рух супадаюць у адным: прадстаўнікі абодвух лічуць недапушчальным дыскрымінацыю асобаў...

Як выглядае футбольны фанацкі рух у Беларусі? iconКалендарний план занять з фізики для слухачів вечірніх підготовчих курсів Центру професійної орієнтації
Шлях І переміщення. Рівномірний І рівноприскорений рух. Відносність руху. Додавання швидкостей. Вільне падіння тіл. Рух тіла, кинутого...

Як выглядае футбольны фанацкі рух у Беларусі? iconБеларусь у перыяд акупацыі (1941 1944 гг.). Партызанскі І падпольны рух на акупаванай тэрыторыі Беларусі
Пытанне 15. Беларусь у перыяд акупацыі (1941 – 1944 гг.). Партызанскі І падпольны рух на акупаванай тэрыторыі Беларусі

Як выглядае футбольны фанацкі рух у Беларусі? iconУ перщай палове ХІХ ст на Беларусі, як І ў іншых заходніх губернях, значна ўзмацніўся грамадска-палітычны рух. Ён развіваўся пад уплывам рэвалюцыйных падзей у
У перщай палове ХІХ ст на Беларусі, як І ў іншых заходніх губернях, значна ўзмацніўся грамадска-палітычны рух. Ён развіваўся пад...

Як выглядае футбольны фанацкі рух у Беларусі? icon"Нераўнамерны рух. Рух па акружнасці"
Залежнасць праекцыі паскарэння ад часу пры роўнапаскораным руху паказаны правільна на малюнку

Як выглядае футбольны фанацкі рух у Беларусі? icon9 клас: "Нераўнамерны рух. Рух па акружнасці"
Залежнасць праекцыі паскарэння ад часу пры роўнапаскораным руху паказаны правільна на малюнку

Як выглядае футбольны фанацкі рух у Беларусі? iconУ беларусі хутка пашыраецца грамадзкі рух па вяртаньні аднаго з самых старажытных І містычных беларускіх інструмэнтаў дуды (беларускай валынкі)
У беларусі хутка пашыраецца грамадзкі рух па вяртаньні аднаго з самых старажытных І містычных беларускіх інструмэнтаў — дуды (беларускай...

Як выглядае футбольны фанацкі рух у Беларусі? iconКаляндарна тэматычнае планаванне на 2012/ 2013 навучальны год
Нераўнамерны (пераменны) рух. Сярэдняя скорасць. Самастойная работа па тэме “Раўнамерны прамалі-нейны рух”

Як выглядае футбольны фанацкі рух у Беларусі? iconЗаконных прэтэндэнтаў на выбары. Рэальная сітуацыя выглядае так
Гэты мой зварот да ўсіх грамадзянаў Беларусі, якія ўдзельнічаюць у перадвыбарчай кампаніі, да арганізатараў І выканаўцаў збору подпісаў,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка