Славянамоўныя рукапісы арабскім пісьмом, як крыніцы ведаў па культуры беларускіх татар




НазваСлавянамоўныя рукапісы арабскім пісьмом, як крыніцы ведаў па культуры беларускіх татар
Дата канвертавання28.10.2012
Памер180.84 Kb.
ТыпДокументы
З. Канапацкая

Славянамоўныя рукапісы арабскім пісьмом, як крыніцы ведаў па культуры беларускіх татар



Першыя звесткі аб знаходжанні татараў на Беларусі адносяцца яшчэ да пачатку XIV ст. У францысканскім штогодніку за 1324 г. паведамлялася, што "браты (манахі), якія выправіліся ў краіну літоўскую з мэтай аглашэння (пашырэння) навукі Хрыста, нечакана сустрэлі людзей, што прыбылі з края нейкага хана і адпраўлялі малітвы сваёю моваю азіяцкай". Пасол англiйскага караля Жыльберт дэ Ланой у лютым 1414 г., які ехаў з Вільні ў Прусію праз Трокі, у дзённіку адзначыў, што ў многіх вёсках вялікая колькасць татараў, якія маюць мову асаблівую, званаю татарскай, у Троках шмат немцаў, ліцвінаў, русінаў і вялікая колькасць яўрэяў. Да апошніх пасол залічыў караімаў, нашчадкаў хазар іўдзейскага веравызнання [1, 181-182].

Гедымін, Кейстут, Альгерд запрашалі татар на ваенную службу. У 1319 г. у бітве з Тэўтонскім ордэнам татары складалі перадавы атрад войска Гедыміна. Конніца залатаардынскага хана Джанібека брала ўдзел у паходах Альгерда ў 1350 і 1352 гг. Частка гэтых татар i засталася ý Лiтве.

Самыя вялiкiя паселiшчы татар адзначаны ý перыяд праýлення вялiкага князя Вiтаýта ý канцы XIV ст. Пры князе Вiтаýце ýсталявалiсь цесныя стасункi з Залатой Ардой i з крымскiмi ханамi з дынастыi Гiрэяý. Пасля Люблiнскай унii 1569 г. i ýтварэння Польска-Лiтоýскай дзяржавы стасункi з Крымскiм ханствам працягвалiся.

Татары, якiя прыйшлi ý Вялiкае Княства Лiтоýскае з Кіпчака i Крыма на рубяжы XIV i XV стст., размаýлялi на чагатайскай мове (гэта адзiн з усходнiх дыялектаý турэцкай мовы, якi адносiцца да куманска-кіпчацкай групы– К.З.). Яна была i афiцыйнай лiтаратурнай мовай Залатой Арды. У хамаiлах (малiтоýнiках) беларускiх татар маецца шмат тэкстаý на чагатайскай мове, якiя адносяцца да найбольш ранняга перыяда гiсторыi беларускiх татараў. Зразумела, што асобныя плямёны, якiя ýваходзiлi ý склад Залатой Арды, мелi дыялектныя адрозненнi ý мове, але вырашаючай у развiццi пiсьменства i афiцыйнай мовай яе вышэйшых слаёý была чагатайская мова. Сляды гэтай мовы, як адзначае польскі гісторык С. Крычынскi, захавалiся таксама ý помнiках старажытнай пiсьменнасцi беларускiх татараў, у некаторых прозвiшчах, назвах гербаý, а таксама ý назвах некаторых татарскiх страý [2, 269].

Сваю родную мову татары страцілі вельмі рана. Звесткі пра гэта знаходзім у крыніцах XVI - XVII стагоддзяў. Так, у лісце да турэцкага султана Сюлеймана Пышлівага (1558 г.), які атрымаў у гістарычнай літаратуры назву "Risale-i-Таtаr-і-Lech" (Аповяд пра татараў Польшчы) невядомы татарын з Літвы выказваючы пажаданне, каб дзеці беларускіх татараў маглі вывучаць арабскую і асманскую мовы, заўважае: "Пад час падарожжа нам давялося сустрэць мусульман, якія ведаюць не больш чым мы, нават у тых краінах, якія падуладны вялікаму падзішаху; а калі нашы не ўмеюць гаварыць па-арабску і па-турэцку, то яны ведаюць іншыя мовы: кожны ў нашай краіне паслугоўваецца двумя распаўсюджанымі там мовамі" [3, 260]. А ў другім месцы трактата сказана, што татары, якія жывуць у розных раёнах горада'' на сваё гора страцілі сваю мову і карыстаюцца мясцовай, але ... да гэтага часу захавалі сваю веру ... Сёння большая частка мусульман, якая гаворьшь там па-турэцкі, гэта тыя, што ... самі нядаўна пасяліліся на гэтых землях" [3, 251-252]. Зразумела, што згадваючы "асманскую мову", якой карыстаюцца беларускія татары, аўтар трактата меў на ўвазе турэцкую мову наогул. Ананімны аўтар ліста Давыду Хітраэсу за 1581 г. сцвярджаў, што берарускія татары карыстаюцца мясцовымі мовамі [4, 122-123]. Няма ніякага сумніву, што на пачатку XVII стагоддзя дзе-нідзе ў татарскіх паселішчах гаварылі па-турэцку, таму М. Чыжэўскі ў сваёй кнізе "Аль-Коран татарскі" (пасквіль на татар. 1616 г. – К.З.) падкрэслівае — беларускія татары маюць асобую і незвычайную мову [5, 181]. На працягу XVII стагоддзя беларускія татары цалкам адмовіліся ад турэцкай мовы, захавалі яе толькі адзінкі. Пра гэта ж сведчыць і турэцкі гісторык ХVІІ сгагоддзя Ібрагім Паша [6, 52]. Тым, хто ўжо не разумеў па-татарску, у кітабе І-й паловы XVIII ст. прапаноўвалася: "Калі хто па-татарску не ўмее, то па-руску нехай абракайецца (выказваецца намер перад тым як чытаць малiтву, альбо чынiць тую альбо iншую справу)" [7].

Моўная асіміляцыя была прычынай узнікнення беларускіх тэкстаў, напісаных арабскім пісьмом [8, 14; 9, 6]. Першыя беларускія пераклады ўзніклі ў сярэдзіне XVI ст., а ў XVII-XX стст. – польскія [7]. Пры гэтым з’яўленне славянамоўных рэлігійных кніг супала с часамі Рэфармацыі, калі ў народаў, якія ўваходзілі ў склад ВкЛ, узрасла цікавасць да сваёй гісторыі, культуры, рэлігіі. Менавіта да гэтага перыяда адносіцца і першы пераклад Карана на беларускую мову [10, 206-217; 11, 1-2].

Kаран – 1853 г. (прыватная калекцыя)imgp0567

 Перапісчык Мустафа Міскевіч (Узда, Мінскі раён).


Творы літаратурнай творчасці беларускіх татар дайшлі да нас у выглядзе рукапісных зборнікаў сярэдзіны XVII-XIXстст.[12, 39; 13, 120-121; 14, 21-23] рознага зместу. Найбольшую каштоўнасць для вывучэння старажытнай беларускай мовы маюць кітабы.

Змест кітабаў (арабск. кітаб – кніга) складаюць фрагменты з Карана, паданні аб жыцці і дзейнасці прарокаў, і ў першую чаргу – прарока Мухаммеда, хадзісы – падцверджаныя іншымі асобамі кароткія выказванні прарока Мухаммеда. У прыватнасці, да хадзісаў адносяцца як кароткія выказванні, так і вялікія творы, напрыклад, легенда “Мерадж” (арабск. аль-мі’радж – лесвіца, ступені) – узнясенне прарока Мухаммеда на неба на крылатым кані Бураку, наведванне прарокам мусульманскага рая і ада. Легенда сустракаецца ў пяці кітабах XVIII-XIX стст. і ў кітабе Хасяневіча (1832 г.) з прыватнай калекцыі беларускага вучонага І. Канапацкага [9, 81-90]. Усходазнавец Г.М. Мерэдыт-Оуэнс і беларускі асветнік А. Надсан знайшлі спіс гэтай легенды ў кітабе 1831 г. з кнігазбору Брытанскай бібліятэкі ў Лондане [15, 162-163]. Спіс гэтай легенды знаходзіцца і ў кітабе (11Рк15) з калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У кітабах можна таксама знайсці каранічныя легенды, напрыклад, пра смерць Мар’ямы (Марыі, маці Ісуса Хрыста– К.З.), падзеі з жыцця Ісуса (у тэкстах Ісы– К.З.).

imgp0571


Kiтаб. 1832. (прыватная калекцыя)

[вадзяныя знакі: Kлепікаў С.A. Кніга I, № 68 – 1814, 1829, [1830];гл. таксама запіс перапісчыка – pp. 156-157]; Смілавічы, Мінскі раён.

Памеры 4 (34 x 22). 158 p.

Мова арабская, беларуская, польская арабскім пісьмом. Почырк насх.

 Перапісчык Абрагім Хасяневіч.

 На старонках 1-8 – генеалагічная табліца прарокаў, халіфаў і імамаў. На с. 156 запіс на арабскай, польскай, рускай мовах мове (грамадзянскім пісьмом): “Абрагім Хасяневіч напісаў гэту кнігу 20 студзеня 1832 года і падпісаў сваёй рукой па-татарску, лацінску, польску і па-руску Абрагім Хасеневіч”. На с. 157 – той жа самы запіс, уверсе – пячатка, вакол якой – тэкст па-арабску.

 У кнізе змешчаны усходнія гісторыі, легенды, маральна-этычныя парады, тлумачэнні сноў, рыцарскія аповесці, варажба па літарах Карана.

У кітабах беларускіх татар сустракаюцца легенды, аналагічныя тым, што бытавалі на Усходзе. Напрыклад, легенда “Аб сямі спячых братах”, “Аб пярсцёнку Саламона”, “Аб Аляксандры Вялікім”. Некаторыя легенды з кітабаў сваімі карнямі ідуць у далёкае мусульманскае мінулае.

Маральна-навучальныя гісторыі, якія ўключалісь, як правіла, у кожны кітаб, закранаюць такія тэмы, як шанаванне бацькоў, састарэлых людзей, бальных, сірот, суседзей, “навучоных”, г.зн. кіраўнікоў мусульманскіх прыходаў, імамаў. Тут можна ўзгадніць некалькі цікавых аповядаў такога характару, змешчаных у адным з кітабаў XVIII ст.: “Аб паважальных адносінах да бацькі і маці”, “Аб шаноўных адносінах да сірот” , “Аб шаноўных адносінах да суседзяў”, “Аб шаноўных адносінах да гасцей”, “Павага да старэйшых і вучоных людзей”, “Аповесць аб жабраку і Асафе”, “Аповесць аб п’яніцах”, “Аповесць аб Абідзе” [16, 240]. Нямала старонак адводзіцца разважанням аб маральных каштоўнасцях у жыцці людзей.

На нашу думку, менавіта ў кітабах змяшчалісь розныя гістарычныя паданні беларускіх татар, аб якіх па прычыне знікнення часткі рукапіснай літаратуры ў цяперашні час маюцца толькі адрывачныя сведчанні аўтараў першай паловы XIX ст. Польскі вучоны Т. Чацкі, згадвая пра манеты Абу-Саід-Бахадур-хана, які правіў у Персіі ў першай палове XIV ст., піша: “Аб гэтым Абу-Саідзе і Багдад Хатун, дачцэ эміра Джыўбана (Чацкі падае імёны ў іх французскім вымаўленні– К.З.), былі яшчэ розныя гісторыі, якія расказвалі нашы татары пры Яне III і Аўгусце II: хаця б нязграбны раман аб Катуне з Багдада (каля 1700 г.), відавочна складаецца з гэтых паданняў, некалькі, аднак, не падыходзячых для дзяцей Усходу” [17]. З татарскіх хронік вядома, што ў часы праўлення Абу-Саід-Бахадур-хана з мангольскай дынастыі (Чынгізідаў– К.З.) у Персіі на палітычнай арэне з’явіўся бей Хасан Бузург з племені джалаір (прадстаўнікі якога былі і сярод беларускіх татараў – К.З.), жанаты на Дэльшат-хатун, дачцэ эміра Джубана з Багдада. Жадаючы здабыць прыхільнасць хана, ён развёўся са сваёй жонкай і выдал яе замуж за хана. Узнагароджаны за гэта і назначаны ханскім намеснікам у Анатолію, Хасан настолькі замацаваў свае пазіцыі, што пасля смерці Абу-Саід-Бахадур-хана (1335) здолеў авалодаць яго тронам і ўсёй дзяржавай [18, 97]. Несумненна, менавіта гэтыя падзеі адлюстраваны у тым “рамане”, аб якім гаворыць Т. Чацкі.

Акрамя таго, у кнігах беларускіх татар былі апавяданні аб кіпчацкіх ханах і іх дварах, аб ханскай “басме” (ступні), адціснутай у васкавой масе і з’яўляючыся прадметам шанавання ардынскіх васалаў і г.д. Аб гэтым, прыкладна ў 1840 годзе, паведаміў Т. Нарбуту адзін “аматар усяго роднага”, знаёмы з літаратурай беларускіх татар, які вышукал “гэтыя сведчанні ў паданнях, запісанных у адной кнізе іх продкамі літарамі арабскімі, але мовай татарскай, змешанай з славянскай, гэта значыць дыялектам літоўска-рускім” [19, 45-48]. У цяперашні час такія летапісы невядомы ў літаратуры беларускіх татараў, але не выключна, што больш пільнае вывучэнне ўсіх кітабаў можа садзейнічаць адкрыццю гэтых тэкстаў.

У большасці кітабаў падаецца выклад асноўных мусульманскіх догм, больш ці меньш падрабязнае апісанне абрадаў, рытуалаў і абавязкаў мусульман, напрыклад, прытрымліванне паста, паданне міласціны, штодзённыя малітвы, здзясненне Хаджа – паломніцтва ў святыя мясціны, і самае галоўнае – падкрэсліваецца вера ў адзінага Бога. Па такой тэматыцы кітабы носяць, безумоўна, рэлігійны характар. Аднак нямала тэкстаў фальклорнага характара: разгадка сноў, варажба па літарах Карана, астралагічныя зборнікі, паданні, усходнія прыгодніцкія гісторыі. Таму кітабы па свайму зместу можна ахарактарызаваць як рэлігійна-фальклорныя кнігі.

Вялікую цікавасць для даследчыкаў пісьменнасці беларускіх татар прадстаўляюць хамаілы – зборнікі малітв на арабскай і цюркскай мовах з тлумачэннем сэнсу па-беларуску ці па-польску. Арабскае слова хама’іл азначае “тое, што носяць з сабою”, адсюль на мусульманскім усходзе так называюць талісманы [20, 258-259]. У беларускіх татар, у хамаілах вялікага памера, акрамя малітв і абрадаў, можна знайсці каляндар, рэцэпты лячэння розных хвароб з дапамогай “нусак”, г.зн. кароткіх малітв, запісаных на лістках, тлумачэнне “нехсевых дзён”, г.зн. дрэнных, а таксама сноў. У Слоніме захаваўся хамаіл, у якім змяшчаюцца малітвы на арабскай мове, але каментарыі да гэтых малітв і да богаслужэнняў даны на чагатайскай мове. Пры параўненні чагатайскага хамаіла з сучасным, перакладзеным на рускую або польскую мову, кідаецца ў вочы іх выключнае падабенства: арабскі тэкст той жа (толькі замест паясненняў на чагатайскай мове – тлумачэнні на рускай), той жа каляндар, тое ж тлумачэнне сноў і хвароб, тыя ж астралагічныя табліцы [21, 139, 141].

Змест хамаілаў, як і кітабаў, разнастайны і нястрогі па размяшчэнню. Некаторыя тэксты хамаілаў можна сустрэць у кітабах і надварот. Хамаіл, які ўключае найбольш чытаемыя малітвы, а таксама шэраг логіка-астралагічных указанняў, з’яўляўся самым любімым малітоўнікам беларускіх татараў. Нават фармат хамаіла, значна меньшы, чым у кітаба, быў прыстасаваны да штодзённага практычнага прымянення. Так як хамаіл са сваімі рэцэптамі і заклінаннямі ад розных хвароб, а таксама тлумачэннем сноў і злашчасных дзён меў значэнне своеасаблівага паўсядзённага даведніка, татары перапісвалі яго вельмі ахвотна. Колькасць асобнікаў гэтай кнігі дастаткова вялікая. Адносна свайго зместу хамаілы могут быць розныя: звычайны, “молінскі” (г.зн. прызначаны для мулы і змяшчаючый рытуальныя малітвы і паяснення да асноўных абрадаў – К.З.) і “фалджэйскі” (пераважна з магічнымі формуламі і астранамічнымі табліцамі, а таму патрэбны фалджэям – прадказальнікам– К.З.).

imgp0595


Хамаіл. (прыватная калекцыя)

першая палова XIX cтагоддзя (?). Miнск.


Вывучэнне хамаілаў прадстаўляе сабой цікавасць для даследчыкаў у сувязі з разнабаковым зместам. Менавіта на хамаілах, заўважна “абкатка” мусульманскіх уяўленняў у іншым этнічным асяроддзі і іншых кліматычных умовах. На ніх бачна прыстасаванне ісламу да славянскіх звычаяў і павер’яў, як гэта, уласна, адбывалась паўсюдна з ісламам у розных зонах яго распаўсюджвання.

Цэнтральнае месца ўнутры ўсёй рэлігійнай літаратуры татар займаюць тэфсіры (тафсіры, тапсіры – арабск. – тлумачэнне, каментарый). Тэксты Карана ў форме цытат з тэфсіраў уключаюцца ва ўсе віды татарскай пісьменнасці, у прыватнасці ў кітабы і хамаілы.

Тэфсіры прадстаўляюць сабой Каран на арабскай мове з падрадковым каментарыем на мове, якую можна ахарактарызаваць як тагачасную беларускую з моцным польскім уплывам ці як польскую з беларускамоўнымі элементамі. Есць падставы меркаваць, што тэкст Карана з падрадковым перакладам на беларускую мову хаця і не знойдзены, але існаваў, на што паказываюць частыя выпадкі выкарыстання ў кітабах запісаных па-беларуску цытат з тэфсіраў.

Тэфсіры звычайна з’яўляюцца кнігамі вялікага фармату, з сярэднім аб’ёмам тэкста каля 1000 старонак. У апошні час знойдзена некалькі тэфсіраў, якія чакаюць свайго даследчыка [22], у тым ліку самы старажытны – Мінскі Тэфсір. Перапісаў яго імам мінскай мячэці Ур’яш ібн Ісмаіл у 1868 годзе.

Tэфсір - 1797. (прыватны кнігазбор) [вадзяныя знакі: Lauceviimgp0569

ius E. № 360 – 1784, 1785 гг.; Клепікаў С.A. Кніга I, № 5 – 1787, № 361 – 1786, Кніга 2, № 11 – 1794; № 89 – 1782 [1786]; № 90 – 1786 [1787]; № 1217 – 1774].Смілавічы, Мінскі раён.

Памеры 2 (33 x 20). 480 p.

Мова арабская, беларуская, польская арабскім пісьмом. Почырк насх.

 Кніга належыла Якубу Мейшутавічу, потым была прыватнай маёмасцю Ісмаіла Канапацкага.


У непасрэднай сувязі с тэфсірамі з’явіліся тэджвіды. У тэджвідах выкладаюцца правіла чытання арабскага тэкста Карана, апісываецца артыкуляцыя гукаў арабскай мовы.

Яшчэ адна разнавіднасць рэлігійнай літаратуры беларускіх татараў далавары (дуалары, ад асманск. – малітоўнік) – зборнік (сувой) малітваў, які мусульманін насіў з сабой. Слова паходзіць ад арабскага дуа “малітва” і цюркскага суфікса лар, які надае слову форму множнага ліку: дуа+лар – дуалар (дуалер). Менавіта так называюцца гэтыя світкі ў кітабах XVIII-XIX стст. Слова далавары фанетычна змененае дуалары (дуалеры). Як адзначаецца, далаварамі (дуаларамі, дуалерамі) у некаторых мясцовасцях называюць толькі тыя сувоі малітваў, якія кладуць памерламу ў магілу. А невялікі сувой малітваў, які мусульманін носіць пры сябе, называецца граматка (слова мясцовага паходжання – К.З.) [6, 204].

Рукапісныя рэлігійныя кнігі стваралі звычайна духоўныя асобы (мула, муэдзін, годжы), а таксама састарэлыя людзі не спасобныя да фізічнай працы, але глыбока веруючыя. Перапісванне кніг лічылася богаўгоднай справай, і падыходзілі да яе з глыбокай пашанай. Больш старанна, прыгожым каліграфічным почыркам пісалі Каран і кітабы, і скорапісам хамаілы. У сваёй працы перапісчыкі карысталіся калемам (ад арабск.), ці гусіным пяром, а таксама энкаустам хатняй вытворчасці. Энкауст мог быць чорным ці чырвоным (з шафрану). Кітабы пісалі чорным энкаустам лепшай якасці, з бляскам, і на лепшай паперы – такі энкауст быў устойлівы да атмасферных уздзеянняў. У другіх кнігах (напрыклад, хамаілах) энкауст быў горшай якасці, таму з часам рыжэў. У кітабах азначэнне баб (ад арабск. – глава) пісалі для лепшай арыенціроўкі чырвоным энкаустам [23, 376-378]. Такія ж чарніла выкарыстоўваліся пры напісанні некаторых аятаў (вершаў) з Карана. Папяровы світак з малітвамі (далаварамі), які клалі нябожчыку ў магілу, часта напісан шафранам (распаўсюджана ў Ляхавічах– К.З.) [2, 248].

Стварэнне рукапіса было працэсам працаёмкім і дарагім. Дапамогай каліграфаў карысталіся, як правіла, заможныя слаі татарскага грамадства. Па-майстэрску выкананы рукапіс павінен быў задавальняць эстэтычныя запросы яго ўладальніка. Ён перадаваўся з пакалення ў пакаленне разам з іншымі каштоўнасцямі. Караны і малітоўнікі захоўваліся з вялікай беражлівасцю і каштавалісь нараўне са срэбрам і золатам. У 1529 г. князі Махмед і Фірс Юхновічы Асанчуковічы білі чалом каралю Жыгімонту І і казалі, што іх “дзядко”, князь Кілдыш Дзмітровіч Пятровіч “запісаў” ім частку сваіх уладанняў “з дварцамі, людзьмі і ўсякай нерухомасцю: срэбрам, кнігамі, прыгоннымі, конямі, скатом” [24, 6].

Былі перапісчыкі, якія прыгожа пісалі і вылучалісь мастацкімі здольнасцямі. Іх часта прасілі напісаць мугір (арабск. мугрун-пячатка, іканаграфічная выява) – выслоўе з Карана, часам суправаджалась выявай прыгожай мячэці. Мугіры апраўлялісь у рамкі і вывешвалі на сценах мячэцей і хат беларускіх татараў.

Звычайна, скончыўшы працу, перапісчык на апошняй старонке пісаў свае прозвішча і дату, калі было скончана перапісванне кнігі. Напрыклад, у кітабе XVIII ст. з Крушынян (Польшча) ёсць надпіс арабскімі літарамі: “Пісан гэты кітаб года тысяча двесці шостага ад выхада Мухаммед-Прарока з Мекі ў Медзінею, месяца Джымазе-ль-ахіра пятага дня, у Сандыкаўшчызне, Юсуф Хеляшэвіч, намеснік войск літоўскіх”. Ніжэй даны дзве заўвагі падобнага зместу, але з паказаннем даты хрысціянскай эры: 29 студзеня 1792 г., адна на польскай мове польскімі літарамі, другая – на беларускай мове кірылічным шрыфтам [25, 191]. Гэтыя запісы маюць вялікае значэнне для даследчыкаў гісторыі рэлігійнай літаратуры беларускіх татар, так як з іх можна даведацца аб тым, калі і хто перапісаў кітаб ці Каран.

Перапісваннем кніг займалісь людзі, якія не мелі свецкай адукацыі, таму змест іх заставаўся амаль нязменным на працягу некалькіх стагоддзяў. Няведанне перапісчыкамі арабскай і турэцкай мовы прыводзіла да паўтарэння зробленнай памылкі пры перперапісванні якога-небудзь слова. Даследчыкамі арабскаалфавітных рукапісаў неаднаразова звярталась увага на пытанне аб кампетэнтнасці (адукаванасці) складальнікаў падобных тэкстаў. адні лічылі, што рукапісы перапісвалісь адукаванымі, іншыя – “цемнымі” (неасвечанымі). У залежнасці ад адносін да даннай праблемы вырашаецца і праблема скажэнняў ў тэкстах рукапісаў [8, 19].

У дзяржаўных бібліятэках Беларусі і ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі выяўлены 39 рукапісаў (у тым ліку фрагменты рукапісаў – К.З.) канца XVII – першай паловы XX ст. Па колькасці кніжных помнікаў пісьменнасці беларускіх татар калекцыі Беларусі займаюць значнае месца сярод дзяржаўных кнігазбораў свету. Для параўнання: у дзяржаўных калекцыях Літвы – 40 рукапісаў першай паловы XVIII – першай паловы XX ст., Расіі – 8 рукапісаў сярэдзіны XVII – першай паловы XIX ст., Украіны – 1 рукапіс пачатку XIX ст., Польшчы – 10 рукапісаў пачатку XIX – першай паловы XX ст., Англіі – 3 рукапісы першай паловы XVIII – першай паловы XIX ст., Германіі – 1 рукапіс першай паловы XVII ст.[26, 74; 27].

Вывучэннем рукапісаў беларускіх татараў актыўна займаюцца замежныя навукоўцы, сярод іх беларускі асветнік А. Надсан, польскія даследчыкі А. Дрозд, Ч. Лапіч, швейцарскі лінгвіст П. Сутэр, літоўская даследчыца Г. Мішкінене і інш. У 2000 г. у Варшаве, у 2005 г. у Вільнюсе выйшлі каталогі рукапісных кніг [28, 29].

Гісторыю і культуру беларускіх татараў у 1990-я гг. даследавалі расійскі гісторык С. Думін, беларускія вучоныя І. Канапацкі і А. Смолік. Пры актыўным удзеле І. Канапацкага ў 1997 г. у музеі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, у 2001 і 2003 гг. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі (ЦНБ НАН Беларусі) былі арганізаваны выставы рукапісаў беларускіх татараў. З яго дапамогай былі выдадзены каталогі рукапісных кніг. Праблемы даследаванны кніжнай спадчыны беларускіх татараў разглядаліся на навуковых канферэнцыях, арганізатарам якіх быў Ібрагім Барысавіч. На IX Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Цюркскія народы ў гісторыі Беларусі” у 2003 г. была арганізавана секцыя “Кніжнасць цюркскіх народаў” [30; 31; 32, 71-76].

На жаль, дагэтуль пра арыгінальную літаратуру беларускіх татараў ведае толькі вузкае кола спецыялістаў. У 1997 і 2003 гг. у Беларусі выдадзены два каталогі рукапісаў беларускіх татараў [28, 29]. Каталог 1997 г. уключаў звесткі пра 11 рукапісаў беларускіх татараў XVIII – пачатку XX ст. з прыватных кнігазбораў. У каталогу 2003 г. прадстаўлены 14 рукапісаў з кнігазбору ЦНБ НАН Беларусі. Аднак каталагізацыя рукапісаў беларускіх татараў яшчэ не завершана. Беларускія арабаграфічныя тэксты не былі адлюстраваны ў выдадзенай у 2003 г. “Анталогіі даўняй беларускай літаратуры: XІ – першая палова XVIII ст.” У Беларусі не выдадзены ні адзін арабаграфічны кніжны помнік. Не вырашана праблема стварэння страхавых копій, пераводу каштоўных дакументальных помнікаў на электронныя носьбіты.

У ЦНБ НАН Беларусі праводзіцца даследчая работа па апісанні і кадыкалагічгым аналізе рукапісаў беларускіх татараў з айчынных дзяржаўных калекцый. Супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі М. Тарэлкам і А. Цітавец былі даследаваны матэрыялы гэтай установы, Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі і Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі. Рукапісы беларускіх татараў захоўваюцца таксама ў прыватных калекцыях, але пераважная большасць іх не ўлічана і не апісана.

У навуковай літаратуры неаднаразова звярталася ўвага на вялікую каштоўнасць пісьменнасці беларускіх татар, як для славістаў, так і для ўсходазнаўцаў (А. Заянчкоўскі, Я. Карскі, І. Крачкоўскі, А. Самайловіч, В. Вольскі). Акрамя літаратурна-пазнавальнага адзначалася яе важнае гісторыка-філалагічнае значэнне, як узору каштоўных помнікаў жывой старабеларускай мовы [33, 40-42].

Так як графіка старабеларускай пісьменнасці асноўвалася на традыцыйнай кірыліцы і захоўвала толькі адпаведныя для старажытнарускага пісьма знакі, яна часта не адлюстроўвала многія спецыфічныя беларускія асаблівасці, такія як аканне, дзеканне, цеканне, якія шырока ўжывалісь у народнай гаворцы ў XVI ст. Наколькі традыцыйны правапіс сціраў асаблівасці жывой гутарковай мовы, настолькі гэта адлюстроўвалі помнікі XVI-XVIII стст., напісаныя арабскай графікай.

Так, на думку Я. Карскага, арабскаалфавітныя рукапісы “даюць шмат цікавага матэрыялу для меркавання аб беларускай мове XVI-XVII стст. Калі б прачытаць і даследаваць усе вядомыя беларускія тэксты арабскім пісьмом, то вельмі можа быць, знайшлось б нямала вельмі цікавых асаблівасцей мовы, непрыметных у помніках, пісаных традыцыйнай арфаграфіяй” [34, 252]. З сказанага вынікае і другая выснова, што так дакладна перадаваць асаблівасці беларускай мовы мог толькі той, хто добра размаўляў на гэтай мове, і ў каго база гаворкі прыстасавалася да мясцовага вымаўлення.

Такім чынам, беларускамоўныя тэксты, напісаныя арабскім пісьмом, лепш за другія помнікі адлюстроўваюць спецыфічныя асаблівасці фанетыкі беларускай мовы. Вывучэнне кітабаў дазваляе папоўніць “белыя плямы” ў гісторыі беларускай мовы, калі пачатая ў XVII ст. паланізацыя выціснула беларускую мову з ужывання. Арыгінальныя тэксты (рэлігійныя і свецкія), схаваныя арабскім алфавітам, яшчэ доўга перапісваліся ў беларускім варыянце. Мова тэкстаў рукапісаў была мясцовым гутарковым варыянтам польскай мовы (моцна беларусіфікаваным). Таму арабскаалфавітныя рукапісы яшчэ і важная крыніца ў вывучэнні польска-беларускіх моўных адносін, гісторыі функцыянавання польскай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім [35; 36; 37; 38; 39; 41].


Аўтар выказвае шчырую падзяку за дапамогу ў рабоце па апісанні рукапісаў беларускіх татараў у Англіі дарэктару Беларускай бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане айцу Аляксандру Надсану, прафесару арабістыкі Школы вывучэння стран Азіі і Афрыкі універсітэта Лондана Хэры Соруолу Норысу.

Літаратура:


  1. Дубинский А. Славянские элементы в тюркских языках на территории Польши, Литвы и Украины // Problemy jezykow Azji I Afryki. – Warszawa, 1987.

  2. Kryczynski S. Tatarzy litewscy. Proba monografii historyczno-etnograficznej // Rocznik Tatarski. - T. III. - Warszawa, 1938.

  3. Muchlinski A. Zdanie sprawy o tatarach litewskich przez jednego z tych tatarow zlozone sultanowi Sulejmanowi w 1558 r. // Teka Wilenska. – Wilno, 1858. – nr.4-6.

  4. Gwagnin A. Rerum Polonicarum tomi tres. – Francofurti, 1584. – T. II.

  5. Czyzewski P. Alfurkan tatarski. 1616 (1617) (об. Encyklopedja Polska. – Warszawa, 1899 – T. IV.

  6. Канапацкi I.Б., Смолик А.I. Гiсторыя i культура беларускiх татар. – Мн., 2000.

  7. Антонович А. К. Белорусские тексты, писанные арабским письмом и их графико-орфографическая система. – Вильнюс, 1968.

  8. Мишкинене Г. Древнейшие рукописи литовских татар (Графика. Транслитерация. Перевод. Структура и содержание текстов) – Вильнюс, 2001.

  9. Несцяровiч В.I. Старажытныя рукапiсы беларускiх татар (Графiка. Транслiтарацыя. Агульная характарыстыка мовы. Фразеалогiя). – Вiцебск: Выд-ва "ВДУ iмя П.М. Машэрава, 2003.

  10. Drozd A. Swieteczna modlitwa za sultanow // Rocznik Tatarow polskich. – Gdansk, 1994 – T. II.

  11. Nosowski J. Polska literature polemiczno-antyislamistyczna XVI, XVII i XVIII w. – Warszawa, 1974.

  12. Kosman M. Protestantyzm і kontrreformacja. Z dziejow tolerancji w Rzeczypospolitej XVI-XVIII wieku – Wroclaw, 1979.

  13. Wasilewski T. Tolerancja religijna w Wielkim Ksiestwie Litewskim w XVI-XVII w. // Odrodzenie i Reformacja w Polsce. – Warszawa, 1974 – №. 19.

  14. Syrokomla W. Wycieczki po Litwie w promieniach od Wilna. – Wilno, 1860 - T. II.

  15. Meredith-Owens G.M., Nadson A. The Byelorussian Tartars and their Writings // The Journal of Byelorussian Studies – London, 1970.

  16. Borawski P. Dubinski A. Tatarzy polscy: dzieje, obrzedy, legendy, tradycje. – Warszawa, 1986.

  17. Czacki T. O litewskich і polskich prawach – Warszawa, 1801 - T. II. Dodatek "Wyklad tablicy monet kuficznych", przyp. Z.

  18. Трактат о татарских государствах Ибрахима бен Али из Каффы. (перевод А. Зигни) // Wschod. – 1934 - №2-4.

  19. Narbutt T. Dzieje starozytne narodu litewskiego – Wilno, 1840 – T. VIII. Dodatek IX.

  20. Woronowicz A. Lowczyce (rekopis) –Warszawa, 1932.

  21. Szynkiewicz J. Literatura religijna Tatarow litewskich // Rocznik Tatarski. - T. II. – Warszawa, 1935.

  22. Рукапiсныя i друкаваныя кнiгi беларускiх татар: Каталог выставы / Укладальнiкi: Доýнар Л., Самайлюк Т., Дзем'яновiч Т. – Мн., 1997.

  23. Woronowicz A. Kitab tatarow litewskich i jego zawartosc // Rocznik Tatarski – Zamosc, 1935.

  24. Kryczynski S. Ze starych modlitewnikow // Przeglad Islamski. – Warszawa, 1936 – Nr. 4-5.

  25. Szynkewicz J. O kitabe // Rocznik Tatarski – Wilno, 1932 – T. I.

  26. Drozd A., Dziekan M., Majda T. Pismiennictwo i muhiry Tatarow polsko-litewskich. – Warszawa, 2000.- T. 3.

  27. Мишкинене Г. Каталог арабскоалфавитных рукописей / Г. Мишкинене, С. Намавичюте, Е. Покровская – Вильнюс, 2005.

  28. Рукапiсныя i друкаваныя кнiгi беларускiх татар: Каталог выставы / Укладальнiкi: Доýнар Л., Самайлюк Т., Дзем'яновiч Т. – Мн., 1997.

  29. Рукапісы беларускіх татараў канца XVII – пачатку XX стагоддзя з калекцыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі / Укладальнiкi: І.А. Ганчарова, А.І. Цітавец, М.У. Тарэлка. – Мн., 2003.

  30. Думiн С., Канапацкi I. Беларускiя татары. Мiнулае i сучаснасць. – Мн., 1993.

  31. Тюркские народы в истории Беларуси: материалы IX Международнай научно-практической конференции. Минск 3-5 сентября 2003 г.: в 2 ч. – Мн., 2005 – Ч.2.

  32. Кушнер В., Люты А. Мір нашаму дому. Памяці Ібрагіма Барысавіча Канапацкага // Беларускі гістарычны часопіс. 2005, №10.

  33. Гарэцкi М. Гiсторыя беларускай лiтаратуры. – Вiльня, 1920.

  34. Карский Е.Ф. Культурные завоевания русского языка в старину на западной окраине его области // Труды по белорусскому и другим славянским языкам. – М., Изд-во АН СССР, 1962.

  35. Канапацкая З.I. Да пытання паходжання i вывучэння беларускiх тэкстаý, напiсаных арабскiм пiсьмом // Этнiчныя супольнасцi ý Беларусi: гiсторыя i сучаснасць: Матэрыялы навуковай канферэнцыi. – Мн., 2001. – С. 72-76.

  36. Канапацкая З.И. Материалы по истории татар-мусульман в фондах Национального архива Республики Беларусь (конец XVIII-начало XX века) // Гiсторыя Беларусi: новае ý даследаваннi i выкладаннi: Матэрыялы Рэспублiканскай навукова-практычнай канферэнцыi. – Мн.: БДПУ, 2002. - С. 232-235.

  37. Канапацкая З.И. Культура литовских татар XIV-XVII. Историография вопроса // Сучасныя праблемы гiстарыяграфii гiсторыi: Матэрыялы Рэспублiканскай навукова-практычнай канферэнцыi - Мн.: БДПУ, 2003. – С. 115-120.

  38. Канапацкая З.I. Татары-мусульмане Вялiкага княства Лiтоýскага ý XVI-XVII ст. // Актуальныя пытаннi сучаснай навукi: Зб. навук. прац: У 2 ч. – Мн.: БДПУ, 2004. – Ч. 1. – 231 с.

  39. Канапацкая З.I. "Risale-i-Tatar-i-Lech" – каштоýная крынiца па гiсторыi лiтоýскiх татараý XVI ст. // Беларускi гiстарычны часопiс. – 2004. - № 7. - С. 33-40.

  40. Канапацкая З.I. Гербавыя знакi татар у ВКЛ// Весцi Беларускага дзяржаýнага педагагiчнага унiверсiтэта. – 2005. - №1.




Самыя раннія з вядомых рукапісаў беларускіх татар, якія адносяцца да XVI ст., не дайшлі да нас у выніку гістарычных абставін.

У навукова-папулярнай літаратуры “кітабамі” часта называюць усе віды рукапісных кніг беларускі татараў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Славянамоўныя рукапісы арабскім пісьмом, як крыніцы ведаў па культуры беларускіх татар iconЗ. І. Канапацкая Моўная асіміляцыя беларускіх татар. Цюрка-татарскiя запазычаннi ý беларускай мове
Сляды гэтай мовы захавалiся таксама ў помнiках старажытнай пiсьменнасцi беларускiх татар, у некаторых прозвiшчах, назвах гербаў,...

Славянамоўныя рукапісы арабскім пісьмом, як крыніцы ведаў па культуры беларускіх татар iconЗ. Канапацкая Мечети как центры сохранения этноконфессиональной культуры татар Беларуси, Литвы и Польши
Оторванные от мусульманских центров, татары остались в течение многих веков верными своей религии, привнося в неё определённые черты,...

Славянамоўныя рукапісы арабскім пісьмом, як крыніцы ведаў па культуры беларускіх татар iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2012...

Славянамоўныя рукапісы арабскім пісьмом, як крыніцы ведаў па культуры беларускіх татар iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2011...

Славянамоўныя рукапісы арабскім пісьмом, як крыніцы ведаў па культуры беларускіх татар iconВопрос№. Гісторыя як навука. Прадмет І задачы гістарычнай навукі. Крыніцы гістарычных ведаў І метады даследавання
Заканадаўчыя помнікі ўяўляюць сабой каштоўны комплекс крыніц, у якіх у юрыдычных нормах адлюстравалася гісторыя нашай Айчыны за тысячагадовы...

Славянамоўныя рукапісы арабскім пісьмом, як крыніцы ведаў па культуры беларускіх татар icon1878 1928 Чэшскі празаік, паэт, драматург І перш за ўсё філосаф. Нарадзіўся ў 1878 годзе ў мястэчку Дмажліцы на ўсходзе Багеміі. Шматлікія рукапісы
Нарадзіўся ў 1878 годзе ў мястэчку Дмажліцы на ўсходзе Багеміі. Шматлікія рукапісы Ладыслава Кліма былі адрэдагаваныя І выдадзеныя...

Славянамоўныя рукапісы арабскім пісьмом, як крыніцы ведаў па культуры беларускіх татар icon1. Развіццё культуры на беларускіх землях у 10-13 стст

Славянамоўныя рукапісы арабскім пісьмом, як крыніцы ведаў па культуры беларускіх татар iconНазвание Время проведения
Общественная организация «Региональная национально-культурная автономия татар Республики Марий Эл», гук рмэ «Республиканский центр...

Славянамоўныя рукапісы арабскім пісьмом, як крыніцы ведаў па культуры беларускіх татар iconИа «Татар-информ»
Казань, 24 октября, «Татар-информ». Курбан-байрам можно отпраздновать в городе Болгар. Рейсовые автобусы в этом направлении отправляются...

Славянамоўныя рукапісы арабскім пісьмом, як крыніцы ведаў па культуры беларускіх татар icon1. Старажытная гісторыя Беларусі. Узнікненне І развіццё першабытнага грамадства на беларускіх землях (100 – 35 тыс гадоў да н э. – V ст н. э.) (
Засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. Жыццё І гаспадарчая дзейнасць людзей ва ўмовах першабытнага грамадства. Разлажэнне першабытнага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка