Беларуская літаратура 5 клас Тэма: У. Караткевіч "Нямоглы бацька"




НазваБеларуская літаратура 5 клас Тэма: У. Караткевіч "Нямоглы бацька"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер42.67 Kb.
ТыпДокументы


Беларуская літаратура 5 клас

Тэма: У. Караткевіч “Нямоглы бацька”

Мэты: дапамагчы засвоіць ідэйны змест твора; развіваць вуснае маўленне; выхоўваць пачуццё павагі да бацькоў.

Ход урока

… Калі казка сапраўдная, чыстая,

нават трохі касмічная, яна будзе

цікава любому чалавеку на любой мове.

Казка – дзіцячая біблія…

Р. Барадулін

Знішчалі “ўчора” і таму не мелі права на “заўтра”.

І. Аргмомант.

ІІ. Асноўная частка.

  1. Слова настаўніка.

Магчыма, камусьці здаецца, што казкі чытаюць толькі дзеці. На самай справе іх любяць усе, асабліва казкі сучасныя – касмічныя вандроўкі. У выдаведцтве “Мастацкая літаратура” пачала выходзіць кніжная серыя “Казкі XXI стагоддзя”.

Аднак і да гэтага напісана шмат добрых казак. У. Караткевіч напісаў такія казачныя творы: “Чортаў скарб”, “Жабкі і чарапаха”, “Верабей, сава і птушыны суд”. А. Вольскі пісаў: ”Вось і казкі. Іх не дужа многа… Але казкі У. Караткевіча – гэта нешта іншае, асобнае. У іх нардная мудрасць і дасціпнасць…”

  1. Літаратуразнаўчая размінка.

  1. Вуснае мастацкае апавяданне з элементамі выдумкі і фантазіі. (Казка)

  2. Трапнае выслоўе, якое дае вобразную сцэнку падзеям, учынкам, чалавечым якасцям. (Прамаўка).

  3. Трапнае выслоўе народнае з павучальным зместам. (Праказка)

  4. Вусная народная творчасць. (Фальклор).

  5. Фальклорнае фантастычнае апавяданне, звязанае з гістарычнымі падзеямі. (Легенда)







К

А

З

К

А




П

Р

Ы

М

А

Ў

К

А







П

Р

Ы

К

А

З

К

А




Ф

А

Л

Ь

К

Л

О

Р










Л

Е

Г

Е

Н

Д

А




  • Якое слова вы атрымалі ў выдзеленым слупку?

  • Што ёсць закон? Як вы разумееце ж слова закон? (Гэта агульнапрыняты звычай, абавязковае правіла, якое павінна выконвацца ўсімі).

  1. Аналіз казкі.

  • Вакол якіх персанажаў твора разгортваюцца асноўныя падзеі? Расстаўце герояў па вуглах фігуры.


Закон
Бацька


ЗаконЗ

Гнат Пятро

Так, Закон выпрабоўваў герояў.

  • Да чаго ён абавязваў?(не карміць старых бацькоў).

  • Якія эпітэты характарызуюць Закон? ( паганы, дзікі, нялюдскі, жорсткі).

  • Да чаго абавязваў Закон Пятра? (завезці ў лес)

  • Як зрабіў Пятро?

  • Што адчуваў Пятро пасля таго, як пакінуў бацьку ў лесе?

  • Якімі высакароднымі рысамі надзяляе аўтар бацьку ў сцэне развітання? (Бацька выпрабоўвае сына, дае час падумаць, прадбачыць магчымае пакаранне).

  • Зачытайце адпаведныя радкі

  • Прадоўжыце шэраг эпітэтаў:

Пятро – добры,… (мужны, клапатлівы, чалавечны, рашучы, настойлівы, рызыкоўны.) Чаму?

Вывад. Пятро парушыў закон. За гэта ён павінен адказваць перад дзікімі людзьмі.

  • Носьбітам якога закона з’яўляецца Гнат? (дзікага, як і людзі)

  • Як раскрываецца яго характар у адносінах да Велікана? Пятра? (імкнецца задобрыць Велікана, кажа, што завязе свайго бацьку ў пушчу).

  • Якімі словамі аўтар удакладняе вобраз Гната? (самы большы гад, як воўк за падлу, каламуціць ваду, накаркаў, гарладзёрыць).

Вывад. Гнат – жорсткі чалавек. Таму вёска і выганяе яго.

Фізкультхвілінка

  1. Вызначэнне ідэі твора.

Наступныя выслоўі напісаны на дошцы:

Бацькоў шануй – старых паважай.

Як ты шануеш сваіх бацькоў, так цябе будуць анаваць твае дзеці.

Шануй бацьку і родную матку.

На чужой старане і сонца не так свеціць.

Добрыя дзеці бацьку і маці – апора ў жыцці.

  • Што аб’ядноўвае гэтыя выслоўі?

  • Якое лішняе?

  • Зачытайце радкі, у якіх аўтар выражае ідэю твора.

  • Што значыць “ўчора, “заўтра”?

  • Чаму знік Закон?

А што вы ведаеце пра аўтара?

5.Паказ на камп’ютары прэзентацыі, прысвечанай Уладзіміру Караткевічу, якую выканалі вучні 10 класа

III. Падвядзенне вынікаў.

  • Паспрабуем з вамі сфармуляваць новы Закон у відзе сінквейна.

1.Бацька.

2.Мудры і добры.

3.Гадуе , вучыць і любіць

4.Дзеці абавязаны шанаваць бацькоў.

5.Абаронца (сябар, жыццё).

IV. Творчая праца. Вуснае выказванне “Як я адношуся да сваіх бацькоў”

V. Рэфлексія. Чытанне верша Ганны Басканнай “Схавай мяне, мама!”

Як мы любілі ў хованні гуляць!

Азарт і смех зліваліся ў адзінстве.

Матулі вочы, здольныя схаваць,

не раз дапамагалі мне ў дзяцінстве.

  • Схавай мяне, мама!

Я маму зноў прымушана прасіць:

  • Ад здрады і памылак, ад маркоты,

ад болю і жыццёвых навальніц,

ад жорсткасці, ад зла і ад гаркоты

схавай мяне, мама!

  • Якія пачуцці выклікаў у вас сённяшні ўрок?



Д/з “Шануйце і беражыце бацькоў, бо …”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларуская літаратура 5 клас Тэма: У. Караткевіч \"Нямоглы бацька\" iconПлан работы ма настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры
Агульная тэма: Папярэджванне ўстойлівых памылак І цяжкасцей у вучняў пры асваенні зместу вучэбных прадметаў “Беларуская мова” І “Беларуская...

Беларуская літаратура 5 клас Тэма: У. Караткевіч \"Нямоглы бацька\" iconУрока І дата правядзення
Беларуская літаратура. 10 клас / Пад рэд. З. П. Мельнікавай, Г. М. Ішчанка. – Мінск: ніа, 2009

Беларуская літаратура 5 клас Тэма: У. Караткевіч \"Нямоглы бацька\" iconЗацвярджаю дырэктар школы
Тэма: Нарматыўна-прававая база адукацыйкай галіны ''Беларуская мова І літаратура

Беларуская літаратура 5 клас Тэма: У. Караткевіч \"Нямоглы бацька\" icon7 клас Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Зотава Н. В. Беларуская мова 7 клас Тэма: Падарожжа па краіне Лічэбнік Форма урока: урок абагульнення Мэты
За акном сонечнае надвор’е, І гэта дае магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па сапраўднаму добрым, а наша праца –захапляючай І...

Беларуская літаратура 5 клас Тэма: У. Караткевіч \"Нямоглы бацька\" iconБеларуская літаратура
...

Беларуская літаратура 5 клас Тэма: У. Караткевіч \"Нямоглы бацька\" iconКаляндарна-тэматычнае планаванне ўрокаў беларускай літаратуры 10 клас
Беларуская літаратура першай трэці ХХ ст на фоне гістарычных падзей І развіцця сусветнай літаратуры

Беларуская літаратура 5 клас Тэма: У. Караткевіч \"Нямоглы бацька\" iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Беларуская літаратура 5 клас Тэма: У. Караткевіч \"Нямоглы бацька\" iconБеларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі Мэта
Мэта: 1 Пазнаёміць вучняў з лексічнымі групамі нескланяльных назоўнікаў, асаблівасцямі ІХ ужывання ў маўленні

Беларуская літаратура 5 клас Тэма: У. Караткевіч \"Нямоглы бацька\" iconПа арганізацыі адукацыйнага працэсу
Родная мова І літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Беларуская мова І літаратура“, ”Руская мова І літаратура“у класах з навучаннем...

Беларуская літаратура 5 клас Тэма: У. Караткевіч \"Нямоглы бацька\" iconПа арганізацыі адукацыйнага працэсу
Родная мова І літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Беларуская мова І літаратура“, ”Руская мова І літаратура“у класах з навучаннем...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка