Выкладчык Універсітэта Брандайс (Бостон, зша) Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх вну узяць удзел у апытанні, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне моўных




НазваВыкладчык Універсітэта Брандайс (Бостон, зша) Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх вну узяць удзел у апытанні, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне моўных
Дата канвертавання18.01.2013
Памер198.38 Kb.
ТыпДокументы
Выкладчык Універсітэта Брандайс (Бостон, ЗША) Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх ВНУ узяць удзел у апытанні, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне «моўных аўтабіяграфій» і моўных упадабанняў беларускамоўнай студэнцкай моладзі ва ўзросце да 25 гадоў. Запрашаюцца прыняць удзел у апытанні не толькі тыя, хто стала карыстаецца беларускай мовай з ранняга дзяцінства, але таксама і тыя, хто выхоўваліся ў рускамоўных сем’ях, але свядома перайшлі на беларускую мову як асноўны сродак зносінаў.


Запоўненыя анкеты дашліце, калі ласка, электроннай поштай на адрас cwoolhis@brandeis.edu (пажадана, да 24 верасня 2012 г.). Вашы адказы застануцца ананімнымі.


Aнкета (версія 1)


Частка I.


А.


  1. Узрост: 28




  1. Пол: мужчынскі


3. Нацыянальнасць: ліцвін (=беларус)


4. Месца нараджэння (вобласць/краіна, назва горада ці вёскі): Наваполацк


5. Дзе вы вучыцеся (вучыліся)? Наваполацкі палітэхнічны тэхнікум, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт


6. Факультэт/Спецыяльнасць: вытворчасць радыёэлектронных сродкаў, ахова гісторыка-культурнай спадчыны


7. Ці вы слухаеце (слухалі) якія-небудзь курсы з навучаннем на беларускай

мове? Калі так, якія? Не

8. Дзе вы скончылі школу? Орша


9. Мова навучання ў школе:


пачатковай: руская


сярэдняй: руская


10. Кім вы хочаце працаваць у будучыні (ваша будучая прафесія)? Сфера турызма, грамадска-палітычна-сацыяльная дзейнасць


Б.


11. Месца нараджэння бацькоў (вобласць/краіна, назва горада ці вёскі):


бацька: Арэхаўск

маці:Шуміліна


12. Прафесіі бацькоў:


бацька:інжынер сувязі

маці:тэхнік сувязі


13. На якой мове (на якіх мовах) вы размаўляеце


з бацькамі:руская

з бабулямі і дзядулямі:руская/беларуская


14. Калі ў вас ёсць браты і сёстры, на якой мове (на якіх мовах) вы з імі размаўляеце? Німа нікога


В.


15. Калi вы з рускамоўнай сям’i, калi (у якiм узросце) вы пачалi актыўна карыстацца

беларускай мовай? Хто больш за ўсё паплываў на ваш выбар мовы? (напрыклад,

сябры, члены сям’i, настаўнiкi цi iнш.).

У 17 год (ліставацца). У 26 стала размаўляць. Паўплывала беларускамоўная прэса, некаторыя сябры.


16. Калі вы выхоўваліся ў рускамоўнай сям’і, але свядома перайшлі на беларускую мову, калі вы вучыліся ў школе альбо ва ўніверсітэце, ці дастатковыя былі веды, якія вы атрымалі на ўроках беларускай мовы ў школе? Калі не, як вы навучыліся правільна гаварыць і пісаць па–беларуску? Ці карысталіся вы якімі–небудзь падручнікамі ці іншымі даведнікамі? Калі так, якімі?

Не дастатковыя. Апасля вучыўся літаральна наноў. У школе навучылі толькі правільнаму вымаўленню. Карыстаўся слоўнікамі, артыкуламі датычнымі мовы, дапаможнікамі, суполкамі ў сеціве.


17. Калі вы перайшлі з рускай на беларускую мову, як ставіліся (ставяцца) рускамоўныя

сябры, члены сям’і, калегі да вашага моўнага выбара?

Пару чалавек прасіла пісаць/казаць на панятным языке. Астатнія мірацца.

18. Ці адчуваеце вы ў якіх–небудзь сітуацыях дыскамфорт з–за вашай беларускамоўнасці?

Калі так, прывядзіце, калі ласка, канкрэтныя прыклады.

Так. Напрыклад, у чарзе, калі не разумее касірка ці прадавачка і гэта затрымлівае час. На працы, дзе не разумеюць многія словы.


19. Калі вы з рускамоўнай сям’і, але лічыце сябе цяпер беларускамоўным (беларускамоўнай), як да вас ставяцца «традыцыйныя» носьбіты беларускай мовы? (г. зн. тыя, хто выхаваліся ў беларускамоўных сем’ях і стала карыстаюцца мовай). Ці сутыкаліся вы з тым, што такія людзі аспрэчваюць «аўтэнтычнасць» вашай беларушчыны? Калі так, то ў якіх сітуацыях, і на што ў вашым маўленні звярталі ўвагу?

Я не ведаю беларускамоўных па-нараджэнню.


20. На вашу думку, якую мову вы лепш за ўсё ведаеце, беларускую ці рускую? Калі вы

імі аднолькава добра валодаеце, ці ёсць сітуацыі (ці тэмы), дзе вы адчуваеце сябе

больш упэўненымі ў адной з гэтых моў, чым у другой?

Лепш ведаю рускую, але лепш адчуваю беларускую.

21. У якіх месцах, сітуацыях вы звычайна гаворыце па-беларуску?

З сябрамі і знаёмымі (у тым ліку рускамоўнымі), з незнаёмцамі, на вуліцы, у крамах і г.д.


22. Калі да вас звяртаюцца па–руску, на якой мове вы адказваеце?

Стараюся па-беларуску.


23. Мае лепшыя сябры ўсе гавораць па-беларуску: так не


24. 3 маімі лепшымі сябрамі я заўсёды гавару па-беларуску: так не


25. Мая будучая жонка/Мой будучы муж абавязкова павінна/павінен гаварыць па-

беларуску:


і) так, абавязкова; іі) не, не абавязкова


26. Калі вы жанаты/замужам, на якой мове гаворыць з вамі ваша жонка/ваш муж?


27. Ці лічыце вы, што вашы дзеці павінны гаварыць лепш па–беларуску, чым па–руску?

Так


28. Як вы ставіцеся да ўжывання дарэформавых правапісных нормаў беларускай

мовы (“тарашкевіцы”)?

Ужо адмоўна. Гэта ўносіць разлад у правапіс, абцяжарвае яго праз залішнія сімвалы (сучасны правапіс імкнецца да лаканічнасці і сціпласці), запазычаныя словы часам пішуцца не адпаведна распаўсюджанаму вымаўленню


29. Ці вы самі стараецеся прытрымлівацца дарэформавых («класічных») нормаў

беларускай мовы?

Ужо не. Але ўжываю дарэформенныя слоўнікі, наватворы, што не зафіксаваны ў афіцыйнай мове.


30. Як вы ставiцеся да палiтыкi афiцыйнага двухмоўя ў Беларусi? Што, на вашу

думку, павiнна рабiць дзяржава, каб пашырыць ролю беларускай мовы ў грамадстве?

Адмоўна. Павінна быць адна дзяржаўная мова.

Па-першае, выконваць заканадаўства тое, якое ўжо існуе. Па-другое, спрыяць захаванню і адраджэнню мове тытульнай нацыі. Стварыць беларускамоўны ВНУ, школы, заахвочваць фінансава карыстальнікаў мовы (напрыклад, знізіць падатак беларускамоўным вытворцам і прадпрымальнікам), перакладаць сусветназначную літаратуру на мову, дубляваць тэлебачанне на мове і г.д.


31. Як вы акрэслілі б тэрмін “трасянка”? Ці можаце вы прывесці канкрэтныя

прыклады “трасянкі” (якія вы чулі на вуліцы, у сям'і, у сродках масавай

інфармацыі ці ў іншых кантэкстах)?

Прыстасаванне рускай мовы да гаворкі і вымаўлення беларусаў. Гэта перайначванне рускіх словаў нібы пад беларускія й таксама беларускі акцэнт (гэканне, чэканне, аканне і г.д.) Гэтых прыкладаў безліч, і можна назіраць практычна ў кожнага беларуса старэйшага за 40 год.


32. Як вы ставіцеся да маўлення па-руску з беларускім акцэнтам? Ці гэта нейкім чынам

збліжaе гаворачага да вас, ці адштурхоўвае? Чаму?

Суб’ектыўна адмоўна, але прэтэнзій не маю. Больш адштурхоўвае, бо гэта адмаўленне ўласнага на карысць чужога.


33. Цi лiчыце вы, што вы асабiста гаворыце па-руску з беларускiм акцэнтам?

Не.


34. Ці лічыце вы, што адукаваныя рускамоўныя людзі з Беларусі гавораць па–іншаму,

чым рускамоўныя з Расіі? Калі так, то якія рысы вы лічыце найбольш тыповымі для

«беларускай рускай»?

Моладзь да 20 год гаворыць той жа рускай мовай, што і ў Расеі. Без акцэнта. Тыповым для беларускай рускай можа быць ужыванне мясцовых словаў (шуфлядка замест выдвіжной яшчік стола і г.д., бурак замест свекла) і часам акцэнт.


35. Ці лічыце вы, што нацыянальныя варыянты рускай мовы па–за межамі Расіі маюць

права на існаванне, ці ўсе рускамоўныя, незалежна ад нацыянальнасці, павінны

імкнуцца ахоўваць адзінства нормаў рускай літаратурнай мовы?

Могуць існаваць любыя варыянты рускай.


36. Як вы ацэньваеце ваша веданне іншых славянскіх моў (акрамя беларускай і рускай):


польская мова


5 4 3 2 1 (5 - выдатна, 1 – слаба/не ведаю)


украінская мова


5 4 3 2 1 (5 - выдатна, 1 – слаба/не ведаю)


iншыя (назавіце):


5 4 3 2 1 (5 - выдатна, 1 – слаба/не ведаю)


Г.


37. Якія газеты, часопісы на беларускай мове вы чытаеце? Як часта? Не ведаю беларускамоўных часопісаў


38. Ці глядзіце вы «Белсат» (па спадарожнікавым тэлебачанні альбо ў інтэрнеце)? Як

часта?

Зрэдку ў сеціве асобныя праграмы


39. Якія беларускамоўныя веб–сайты вы наведваеце? Як часта? 34mag.net, generation.by, budzma.org, svaboda.org, nn.by, nashaziamla.org, arche.by


40. Ці слухаеце вы Радыё “Свабода” (беларускамоўныя перадачы), Радыё Рацыя, альбо

наведваеце іх вебсайты? Калi так, як часта? Чытаю Радыё Свабода. Раз на дзень або на два.


41. Ці слухаеце вы беларускі рок? Якія гурты/выканаўцы вам больш за ўсё падабаюцца?

Часам. Akute, NRM, Naka, Жнюв, Ляпіс Трубецкой


42. У якіх дзяржаўных альбо недзяржаўных маладзёжных палітычных і іншых

арганізацыях вы бераце/бралі удзел? (Напрыклад, БРСМ, Малады Фронт, Маладая

Грамада, ЗБС, ды інш.). На якой мове гавораць на сходах, іншых мерапрыемстваў

гэтых арганізацый?

БРСМ, Федэрацыя анархістаў Беларусі, Беларуская анархічная федэрацыя, Разам. Усе арганізацыі больш не існуюць


43. У якіх яшчэ арганізацыях вы бераце ўдзел? (ТБМ, краязнаўчыя, ваенна–гістарычныя

клубы, ды інш.). На якой мове гавораць на сходах, іншых мерапрыемстваў

гэтых арганізацый?

Не ўдзельнічаю


Д.


44. На вашу думку, якія рысы найважнейшыя, каб пэўная супольнасць людзей лічылася

народам? Напішыце прынамсі 5 крытэрыяў у парадку, дзе 5-ы з'яўляецца для вас

найважнейшым:


5. адзінства самасвядомасці (этнічнай)

4. адзінства мовы

3. агульныя традыцыі і звычаі

2. агульная гісторыя

1. агульнае паходжанне


45. Якія народы, на вашу думку, найблiжэйшыя да беларусаў па характары? Чаму

вы так лічыце?

Латышы, Ірландцы. Першыя блізкія этнічна беларусам Віцебшчыны. Другія падобным гістарычным лёсам, што адбілася на характары народа.


46. На ваш погляд, да якой культурна-цывілізацыйнай зоны належыць Беларусь?

(Eўропа, Усходняя Eўропа, Eўразія ці інш.) Растлумачце, чаму вы так лiчыце.

Гістарычна Еўропа/Усходняя Еўропа. Апошні час моцны ўплыў Еўразійскай культуры праз Расію (інфармацыйнае поле і міграцыя рускіх)


47. Ці можна лічыць чалавека, які не гаворыць па-беларуску, сапраўдным

беларусам? Чаму вы так лічыце?

Так, але не да канца. Бо гэта ўжо фактычна ў перспектыве рускі, ці беларус толькі па пашпарце.


48. Беларускамоўная моладзь – гэта будучая эліта нацыі.

(выбярыце адзін з наступных адказаў):

Цалкам згодны/ая згодны/ая не ведаю не згодн/ая абсалютна не згодны/ая

5 4 3 2 1


49. Перадавая беларуская моладзь гаворыць па–беларуску:

(выбярыце адзін з наступных адказаў):

Цалкам згодны/ая згодны/ая не ведаю не згодн/ая абсалютна не згодны/ая

5 4 3 2 1


Е. Дадатковыя заўвагі


50. Буду вельмі ўдзячны за вашы дадатковыя заўвагі адносна пытанняў, на якія вы адказвалі ў Частцы І гэтай анкеты (напрыклад, што для вас асабіста значыць быць членам беларускамоўнай грамады ў Беларусі, каго можна лічыць носьбітам беларускай мовы, стаўленне рускамоўных і беларускамоўных да тых, хто пераходзіць з рускай на беларускую мову і інш.)


Частка II


Пазначце, калі ласка, вашу ацэнку наступных слоў і словазлучэнняў, пішучы побач з кожным з іх рымскія лічбы I-IV паводле наступнай шкалы:


I. сам(а) так гавару, і лічу, што гэта правільна

II. так можна (гэты варыянт дапушчальны ў рамках літаратурнай нормы), але я

так не гавару

  1. так гавораць, але гэта няправільна (гэта парушэнне літаратурнай нормы)

  2. так ніхто не гаворыць, гэта зусім не па-беларуску


Калі вы ўжываеце іншы варыянт, які адсутнiчае, калі ласка, напішыце яго.


(Калі ласка, не глядзіце ў слоўнікі, граматыкi ці іншыя даведачныя матэрыялы, нас цікавіць, як вы асабіста гаворыце, і як вы ставіцеся да іншых варыянтаў, якіх вы не ужываеце)


A.


  1. культурніцкая асацыяцыя II

культурная асацыяцыя IV

культуральная асацыяцыя IV

культуровая асацыяцыя I


  1. сувязь I

звязак (зьвязак) II


3. мытны саюз II

мытны звяз (зьвяз) I


4. маладзёжны II моладзевы I маладзёвы II


5. кіраўнік I кіроўца I кіровец IV


6. вядоўца перадачы I

вядучы перадачы III


7. заказчык I

замоўца I

замоўнік IV


8. выступленец IV

выступоўца I

выступаючы III

выступовец I


9. перакладнік IV

Перакладоўца IV

перакладчык I

перакладовец IV


10. адмысловец I

Спецыяліст I

Фаховец II


11. англіец – англійцы IV

англічанін – англічане II

ангелец – ангельцы I


12. задзіночаны I

аб'яднаны I


13. адносiны I

Стасункi I


14. перакладчыкI

Перакладач III

перакладнік I


15. каталог, маналог I

каталёг, маналёг II


16. зберцi II

Сабраць I


17. умовы I

Варункi I


18. напрыканцы I

у канцы III

пад канец III


19. сааўтар I

Суаўтар II


20. Ён нам адкрыў вочы. I

Ён нам адчыніў вочы. IV


21. Ён угнаў аўтамабіль. I

Ён сагнаў аўтамабіль. II


22. панятак I

Паняцце I


23. супрацоўніцтва I

Супраца I


24. Яна дырэктар школы. III

Яна дырэктарка школы. I


25. кансерваваць, дамінаваць, капіяваць, фантазіяваць I

кансервіраваць, дамініраваць, капіраваць, фантазіраваць III


26. міністар, тэатар I

міністр, тэатр I


27. клуб I

Клюб II

Кляб IV

Клаб II


28. Зычым вам поспехаў. I

Жадаем вам поспехаў I


29. грэц (у футбол) IV

гулец I

ігрок IV

ігрэц IV


30. сусветная вайна I

усясветная вайна IV


31. выступ I

Выступленне I


32. знешнi I

Вонкавы I


33. выстава I

Выстаўка IV


34. далары IV

Долары I

даляры I

доляры II


35. сябра таварыства I

супольнiк таварыства IV

член таварыства IV

чалец таварыства II


36. З днём нараджэння! I

З днём народзін! II

З днём народзінаў! I

З уродзінамі! IV


37. З кропкі погляду міжнароднага права IV

З пункту гледжання міжнароднага права I

З пункту погляду міжнароднага права IV

З гледзішча міжнароднага права I

38. Яго зваць Алесь. I

Яго завуць Алесь. I

Яго клічуць Алесь. IV

Ён завецца Алесь. IV


39. iхныя бацькi I

iхнiя бацькi IV

iх бацькi I


40. Яна ад’ехала ў Канаду. I

Яна з’ехала ў Канаду. I

Яна ўехала ў Канаду. IV


41. Рэйсы толькі па нячынных днях, то бок субота – нядзеля. I

Рэйсы толькі па нячынных днях, то ёсць субота – нядзеля. IV

Рэйсы толькі па нячынных днях, гэта значыць субота – нядзеля. I

Рэйсы толькі па нячынных днях, ці бо субота – нядзеля. IV

42. аэрапорт I

Айрапорт IV

Лётніска IV

Лётнішча II


43. лятак II

Самалёт I


Б.


  1. жыхары нашага горада IV

жыхары нашага гораду I


  1. навукоўцы з універсітэту I

навукоўцы з універсітэта IV


3. у цэнтры Віцебску, з Віцебску

у цэнтры Віцебска, з Віцебска


4. у гарадох I

у гарадах I


5. паўгода I

паўгады I

паўгоды IV


6. шмат моваў (хатаў, дарогаў) I

шмат моў (хат, дарог) I


7. шмат магымасцей (радасцей) I

шмат магчымасцяў (радасцяў) I


8. сродкі павінны быць перададзены I

сродкі павінныя быць перададзеныя II

9. адныя лічаць яго здраднікам I

адны лічаць яго здраднікам I


10. вашы сябры I

вашыя сябры I


11. яны будуць спяваць I

яны будуць спявалі IV

яны спявацьмуць IV


12. Ён найлепшы студэнт у групе. I

Ён лепшы студэнт у групе. I

Ён найдобры студэнт у групе. IV

Ён самы лепшы студэнт у групе. I

Ен самы найлепшы студэнт у групе. IV


13. Гэта самы танны білет. I

Гэта найтаннейшы білет. III

Гэта найтанны білет. IV

Гэта самы таннейшы білет. IV

Гэта самы найтаннейшы білет. IV

Гэта самы найтанны білет. IV


14. Мінск – буйнейшы горад Беларусі. III

Мінск – самы буйны горад Беларусі. I

Мінск – найбуйны горад Беларусі. IV

Мінск – самы найбуйны горад Беларусі.

Мінск – найбуйнейшы горад Беларусі. I

Мінск – самы найбуйнейшы горад Беларусі. IV


15. іспыт з гісторыі IV

іспыт гісторыі IV

іспыт у гісторыі IV

іспыт па гісторыі I


16. камітэт у справах моладзі I

камітэт па справах моладзі I

камітэт спраў моладзі IV

камітэт для спраў моладзі IV


17. дырэктар будуемага прадпрыемства IV

дырэктар прадпрыемства, якое будуецца I

дырэктар будаванага прадпрыемства IV


18. ужываная зараз стратэгія I

ужываемая зараз стратэгія IV

стратэгія, якая зараз ужываецца I (цяпер, а не зараз)


19. Я чую яго гаварыць з народам. IV

Я чую, як ён гаворыць з народам. I

Я чую яго гаворачы з народам. IV

Я чую яго гаворачага з народам. IV


20. Мэтай арганізацыі з'яўляецца асветніцкая праца па вызначэнні

сапраўдных і справядлівых поглядаў на расізм, дыскрымінацыю і

генацыд. I


Мэтай арганізацыі ёсць асветніцкая праца па вызначэнні сапраўдных і справядлівых поглядаў на расізм, дыскрымінацыю і генацыд. I


Мэта арганізацыі ёсць асветніцкая праца па вызначэнні сапраўдных і справядлівых поглядаў на расізм, дыскрымінацыю і генацыд. IV


Мэта арганізацыі – асветніцкая праца па вызначэнні сапраўдных і справядлівых поглядаў на расізм, дыскрымінацыю і генацыд. I


21. Гэта новы шлях. I

Гэта ёсць новы шлях. IV

Гэта ёсць новым шляхам. I


22. на знак салідарнасці IV

у знак салідарнасці I


23. Мы сталі больш паслядоўнымі. I

Мы сталі больш паслядоўныя. I


24. Нас было трох. I (утрох)

Нас было трое. IV


25. Ён стаяў у мікрафона. IV

Ён стаяў пры мікрафоне. IV

Ён стаяў ля мікрафона. I


26. у часы iснавання СССР I

за часоў iснавання СССР IV (за час)

падчас iснавання СССР I


27. беларус па пашпарце I

беларус паводле пашпарта IV

беларус па пашпарту IV

беларус паводле пашпарту IV


28. вучнёўскі падручнік IV

падручнік вучням II

падручнік для вучняў I


29. па яго думцы IV

на яго думку I

паводле яго думкі IV


30. Мы павінны рабіць добрыя справы не толькі ў святы. I

Мы павінны рабіць добрыя справы не толькі па святах. I

Мы павінны рабіць добрыя справы не толькі святамі. IV


31. паводле загаду дырэктара I

па загадзе дырэктара III

на загад дырэктара I


32. па дамове III

паводле дамовы I

згодна з дамовай I


33. Мы сустракаемся панядзелкамі. II

Мы сустракаемся па панедзелках. I

Мы сустракаемся ў панядзелкі. IV


34. Як называецца машына, у якой мыюць бялізну?

мыйная машына IV

пральная машына I

машына мыць II

машына, каб мыць IV

сціральная машына IV

машына да мыцця IV

машына да прання IV


35. дошка прасаваць I

дошка для прасавання I

дошка да прасавання IV

прасавальная дошка IV

дошка, каб прасаваць IV


36. За вялікім князем Вітаўтам былі паселены татары. I

Пры вялікім князе Вітаўце былі паселены татары. I

У часы вялікага князя Вітаўта былі паселены татары. I


37. меркаваныя выдаткі I

выдаткі, якія мяркуюцца IV

мяркуемыя выдаткі I


38. З прычыны хваробы ён адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. III

Праз хваробу ён адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. I

Па прычыне хваробы ён адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. III

З–за хваробы ён адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. III


39. Я меў дзеля гэтага вялікі клопат. I

Я меў з–за гэтага вялікі клопат. II

Я меў праз гэта вялікі клопат. II


40. Калі, на вашу думку, ёсць іншыя вартыя ўвагі групы лексічных, марфалагічных альбо сінтаксічных варыянтаў (уключаючы распаўсюджаныя памылкі), якія сустракаюцца ў сучасных беларускамоўных СМІ, літаратуры альбо у гутарковым маўленні, прашу прывесці прыклады:


Дзякую за ўдзел у гэтым апытанні. Калі вы маеце пытанні, звярніцеся, калі ласка, да даследчыка, Курта Вулхайзера:

Dr. Curt F. Woolhiser


German, Russian and Asian Languages and Literature

Brandeis University

415 South Street MS-024

Waltham, MA 02454

USA

Tel. (781) 736-3200

Fax (781) 736-3207


e-mail: cwoolhis@brandeis.edu

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выкладчык Універсітэта Брандайс (Бостон, зша) Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх вну узяць удзел у апытанні, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне моўных iconВыкладчык Універсітэта Брандайс (Бостон, зша) Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх вну узяць удзел у апытанні, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне моўных
Запрашаюцца прыняць удзел у апытанні не толькі тыя, хто стала карыстаецца беларускай мовай з ранняга дзяцінства, але таксама І тыя,...

Выкладчык Універсітэта Брандайс (Бостон, зша) Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх вну узяць удзел у апытанні, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне моўных iconЗавершылася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставаньне, па выніках якога вось ужо трэці год запар вну набіраюць студэнтаў. У чым асаблівасьці
З 12 па 28 чэрвеня па 14 прадметах. Зарэгістравалася больш за 200 тысяч чалавек (летась – 170 тысяч). Павялічылася І колькасьць вну,...

Выкладчык Універсітэта Брандайс (Бостон, зша) Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх вну узяць удзел у апытанні, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне моўных iconФорма заяўкі на ўдзел у праграме адукацыйных візітаў у Брусель
Ці гатовыя Вы пасля візіту ўзяць удзел у арганізацыі семінараў у Мінску з мэтай распаўсюджання атрыманых Вамі ў Бруселі ведаў?

Выкладчык Універсітэта Брандайс (Бостон, зша) Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх вну узяць удзел у апытанні, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне моўных iconВыпуск 32 (500) (15 верасня 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Мэтай запланаванага на 17-18 верасня мерапрыемства з'яўляецца аб'яднанне намаганняў аматараў ровара з усё краіны па ўдасканаленні...

Выкладчык Універсітэта Брандайс (Бостон, зша) Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх вну узяць удзел у апытанні, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне моўных iconПалажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бду культуры І мастацтваў
Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бдукм прымаецца з мэтай сацыяльнай абароны студэнтаў універсітэта, выканання...

Выкладчык Універсітэта Брандайс (Бостон, зша) Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх вну узяць удзел у апытанні, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне моўных iconСярод пацярпелых на "кастрычніцкай" — 60 навучэнцаў школ, каледжаў І вну
Сярод пацярпелых — 55 чалавек з нашага галіновага прафсаюза, 60 навучэнцаў школ, каледжаў, вну. Двое загінулых — дзеці нашых калег,...

Выкладчык Універсітэта Брандайс (Бостон, зша) Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх вну узяць удзел у апытанні, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне моўных iconДля актыўных І неабыякавых!
Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (Гродна, Беларусь) запрашае Вас узяць удзел...

Выкладчык Універсітэта Брандайс (Бостон, зша) Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх вну узяць удзел у апытанні, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне моўных iconНе згубіце шанец праявіць сябе ў беларускім праваабарончым сектары!
Мпг «Студэнцкая Рада» пры падтрымцы беларускіх І міжнародных правабаронцаў запрашае прыняць удзел у адукацыйнай праграме «Клуб Маладога...

Выкладчык Універсітэта Брандайс (Бостон, зша) Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх вну узяць удзел у апытанні, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне моўных iconУмовы ўдзелу ў экуменічнай сустрэчы ў бруселі – 2008
Маёй асноўнай мэтай пілігрымкі з’яўляецца паглыбленне сувязі з Богам І больш актыўны ўдзел ў жыцці Касцёла (Царквы)

Выкладчык Універсітэта Брандайс (Бостон, зша) Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх вну узяць удзел у апытанні, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне моўных iconАнкета-заяўка на ўдзел у трэн І нгу «Грамадзянскі ўдзел: адстойванне І прасоўванне інтарэсаў грамадскасці»
Бюро абсе па дэмакратычных інстытутах І правах чалавека (бдіпч) І еўрапейская Камісія запрашаюць вас узяць удзел у праекце, скіраваным...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка